Информируем о скидках на лучшие шмотки в крупнейших интернет-магазинах
--
Кроссовки: @dealfinder
Для девушек: @womandeal
Предложка: @dlfndrbot
Уютный чат: @dealchat
Реклама: @letchikdima
Last updated 10 months, 3 weeks ago
На канале вы найдёте вещи таких направлений как: авангард, стритвир, лакшери по самым выгодным ценам.
По поводу покупки @OhEmGeesale
Наш канал с женскими вещами: https://t.me/splashoutgirls
Отзывы: https://t.me/feedbackssplashoutguys
Last updated 1 day, 18 hours ago
Візіянерская Зборка ў гонар месяца жаночай гісторыі ?****
Час: 27 сакавіка 18:30
Месца: Prosta 20 (WeWork), Warsaw
ЦНІ збірае выпускніц і выпускнікоў сваіх адукацыйных праграм, каб падвесці вынікі месяца жаночай гісторыі, паслухаць лекцыі экспертак і даведацца пра новы двіж ад прадстаўніц кам’юніці.
Вас чакае:
? Лекцыя пра фем-перспектыву ўрбанізму ад Насты Бекаравай (ЦУД)
? Дыскусія пра рэакцыю беларускага грамадства на гвалт з Ксеніяй Малюковай (Girls Power Belarus)
? Прэзентацыя сакрэтнага новага двіжа ад Вікторыі Смаляк.
*? Рэгістрацыя на івэнт і падрабязнасці* па спасылцы
? Барометр рэпрэсій у Беларусі. Прэзентацыя даследавання Цэнтра новых ідэй
Ужо сёння ў 11:00 па Варшаве адбудзецца прэзентацыя даследавання ЦНІ "Барометр рэпрэсій Беларусі".
? Барометр рэпрэсій у Беларусі. Прэзентацыя даследавання Цэнтр новых ідэй
Запрашаем на прэзентацыю даследавання ЦНІ, якая адбудзецца анлайн 31-га студзеня ў 11:00 па Варшаве.
Інфармацыя пра рэпрэсіўна-карныя захады ўладаў прыходзяць з Беларусі практычна кожны дзень. Гэта ўжо суцэльны паток, у якім без дэталёвага аналізу складана вызначаць галоўныя напрамкі і асаблівасці.
Каб разумець, як эвалюцыянуюць карныя практыкі рэжыму, якія тэндэнцыі ў рэпрэсіях згасаюць і якія новыя трэнды з'яўляюцца, раз на квартал Цэнтр новых ідэй будзе прадстаўляць справаздачу па даследаванні "Барометр рэпрэсій у Беларусі".
Спікеры:
?Генадзь Коршунаў, старшы даследчык ЦНІ і аўтар даследавання
?Кацярына Дзяйкала, юрыстка-міжнародніца, экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта
Мадэратарка:
?Ганна Краўчанка, грамадзянскай актывістка, менеджарка ініцыятывы Politzek.me
? Наколькі ўстойліва Беларусь? Прэзентацыя Індэкса рэзіліентнасці
Ужо сёння ў 12:00 (па Варшаве), 14:00 (па Мінску) адбудзецца прэзентацыя Індэкса рэзіліентнасці. 45 экспертаў і экспертак ацанілі ўстойлівасць Беларусі як шматграннай сістэмы.
? Наколькі ўстойліва Беларусь? Прэзентацыя Індэкса рэзіліентнасці
Беларусь у крызісе ці ўжо на мяжы калапсу? Як змяніўся стан краіны за тры гады? Якая сфера найбольш уразліва, а якая – найбольш устойліва?
✨ Вяртаемся пасля святаў і запрашаем на прэзентацыю Індэкса рэзіліентнасці 2023, якая адбудзецца 10 студзеня ў 12:00 (CET). Для ўдзелу абавязкова зарэгіструйцеся.
Індэкс рэзіліентнасці – гэта новы падыход да ацэнкі актуальнага стану краіны як шматграннай сістэмы. Даследчыкі ЦНІ апыталі 45 беларускіх экспертаў, каб у дынаміцы ацаніць рэзіліентнасць пяці сфер: палітыкі, эканомікі, соцыума, інфармацыйнай сферы і сферы ўзброеных сіл.
Спікеры:
?Леся Руднік, дырэктарка Цэнтра новых ідэй, даследчыца, аўтарка Індэкса рэзіліентнасці
?Генадзь Коршунаў, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, аўтар Індэкса рэзіліентнасці.
Мадэратар:
?Віталь Цыганкоў, журналіст «Радыё Свабода», вядучы на «Белсат».
*? Погляды беларусаў на вайну і ўплыў фактару страху*
Ужо сёння ў 12:00 па Варшаве (14:00 па Мінску) адбудзецца анлайн - прэзентацыя вынікаў першага даклада Цэнтра новых ідэй з серыі Belarus Narratives.
*? ADU_TALKS: адукацыйныя магчымасці для беларусаў і беларусак*
25 лістапада ў Варшаве адбудзецца імпрэза для маладых беларусаў і беларусак, якія мараць пра навучанне за мяжой.
Як паступіць у замежную ВНУ, знайсці фінансавую падтрымку для навучання ў ЕС, пабудаваць прафесійную кар’еру або стаць валанцёрам ці валанцёркай?
EU NEIGHBOURS east і adu.place збяруць разам прадстаўнікоў і прадстаўніц універсітэтаў, каб адказаць на твае пытанні і даць парады па выбары адукацыйнага шляху або пошуку магчымасцяў для прафесійнага росту.
Месца правядзення: Канферэнц-цэнтр WEST GATE, Варшава, Al. Jerozolimskie 92 (афлайн). Таксама ёсць магчымасць далучыцца да трансляцыі анлайн.
*?*Што рабіць цяпер, каб паўплываць на будучыню Беларусі
Цэнтр новых ідэй запрашае беларусаў і беларусак Кракава пагутарыць пра змены ў Беларусі, выклікі і перспектывы грамадскага сектару, і як намацаць шлях у будучыню ў гэтыя змрочныя часы. Гэтыя няпростыя тэмы абмяркуем з экспертамі ў нефармальнай абстаноўцы і за келіхам віна.
Калі: 14 лістапада, 18:00
Дзе: Кракаў, Muzeum Podgórza (ul. Bolesława Limanowskiego 51)
Праграма:
?18:05-18:20 — Якое бачанне краіны мы можам і павінны прадставіць. Адказ Рыгора Астапені (ЦНІ)
?18:20-18:35 — Беларуская эканоміка хібее ці квітнее? Хуткі reality check ад Анастасіі Лузгіной (BEROC)
?18:35-18:50 — Што грамадскі сектар мусіць рабіць сёння, каб быць рэлевантным заўтра. Таксаномія выжывання Антон Раднянкоў (ЦНІ)
?18:50-19:30 — Адкрытая дыскусія
Мадэрацыя: Глеб Ляпейка
? Дыскусія адбываецца ў межах праекту “Чарнавік беларускіх рэформаў”, дзе эксперты і практыкі коратка распавядаюць, як маглі б выглядаць ключавыя рэформы ў нашай краіне — калі для гэтага адкрыецца акно магчымасцяў.
? Мерапрыемства арганізаванае пры падтрымцы Towarzystwo Białoruskie.
✅ Для ўдзелу ў івэнце патрэбна рэгістрацыя.
Ужо хутка адбудзецца прэзентацыя Чарнавіка беларускіх рэформаў ?****У межах праекта эксперты і эксперткі коратка распавядаюць, як маглі б выглядаць ключавыя рэформы ў нашай краіне.
Информируем о скидках на лучшие шмотки в крупнейших интернет-магазинах
--
Кроссовки: @dealfinder
Для девушек: @womandeal
Предложка: @dlfndrbot
Уютный чат: @dealchat
Реклама: @letchikdima
Last updated 10 months, 3 weeks ago
На канале вы найдёте вещи таких направлений как: авангард, стритвир, лакшери по самым выгодным ценам.
По поводу покупки @OhEmGeesale
Наш канал с женскими вещами: https://t.me/splashoutgirls
Отзывы: https://t.me/feedbackssplashoutguys
Last updated 1 day, 18 hours ago