Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 2 weeks, 5 days ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
13 студзеня — дзень памяці Яўгеніі Пфляўмбаўм ?
Жыццё беларускай паэткі можна назваць неверагодным: яна пачала публікавацца ў 16 гадоў, але потым замоўкла на доўгія 60 год; яна пабралася шлюбам з вядомым паэтам Максімам Лужаніным і апынулася разам з ім у ссылцы; яна сябравала з класікамі беларускай літаратуры свайго часу, але пісала вершы ў шуфляду.
Пфляўмбаўм вярнулася на літаратурны Парнас у 1989 годзе са зборнікам паэзіі "Сувой жыцця". На той момант аўтарцы было 80 гадоў. А яшчэ праз тры гады была выдадзена кніга вершаў "На захадзе сонца".
Летась у выдавецкай ініцыятыве "Пфляўмбаўм" выйшла кніга "Сонца", дзе ўпершыню паяднана ўсё лепшае, што стварыла літаратарка.
Глядзім выпуск пра Яўгенію Пфляўмбаўм на канале CHADANOVIČ:
➡ https://youtu.be/nNe20rj9naw
Выйшла падборка вершаў літоўскага паэта Гінтараса Граяўскаса па-беларуску ў перакладзе Андрэя Хадановіча ??
Чытаць падборку можна ў часопісе "Таўбін":
? https://taubinpoetry.com/translations-be/vy-cudouna-udavali-shchaslivyh/
Беларускія пераклады рабіліся ў шчыльным узаемадзеянні Андрэя Хадановіча і Гінтараса Граяўскаса на шведскай выспе Готланд — у выніку сабралася цэлая кніжка вершаў літоўскага аўтара на беларускай мове.
Ці хацелі б убачыць такую кнігу ў папяровым варыянце?
Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat стварыла мабільны дадатак для праслухоўвання кніг у iPhone ?****
Яго можна спампаваць з AppStore па спасылцы, а галоўнае — дадатак без абмежаванняў функцыянуе ў Беларусі.
?? У каталогу электроннай бібліятэкі Kamunikat больш за 100 аўдыякніг, якія цяпер будзе зручна слухаць з дапамогай прыкладання.
Неўзабаве асобная аплікацыя з'явіцца і для Android.
Навінка беларускай філатэліі: новы маркавы лісток, прысвечаны тэмам беларускай культуры, да якіх спрычыніўся Андрэй Хадановіч ?✉️
Маркавы лісток выдадзены поштай Польшчы праз паслугу «Мая марка».
На першай марцы Вольны хор выконвае песню "Муры", якая стала сімвалам беларускіх пратэстаў 2020 года, перакладзеную на беларускую мову Андрэем Хадановічам. Выпуск пра песню "Муры" ? тут.
Другая — Беларускаму Свабоднаму тэатру, дзе выяўлены афіша спектаклю "Дзікае паляванне караля Стаха" і фатаграфія з фінальным выхадам украінскіх і беларускіх артыстаў. Нагадаем, што Андрэй Хадановіч напісаў лібрэта да оперы паводле апавядання Уладзіміра Караткевіча. Адмысловы выпуск пра кнігу "Дзікае паляванне караля Стаха" ? тут.
Трэцяя марка прысвечана Вольным Купалаўцам. На марцы — сцэна з паэмы «Дзяды» Адама Міцкевіча. Твор пераклаў на беларускую мову таленавіты паэт, перакладчык і бард Серж Мінскевіч, які сышоў у чэрвені 2022-га. Паглядзець выпуск пра Адама Міцкевіча можна ? тут.
З Раством Хрыстовым усіх, хто адзначае сёння! ??
? Няхай зорка, што асвятляе нам дарогу праз ціхую ноч, натхняе пераадольваць усе цяжкасці, паказвае шлях да міру і любові, якія дапамогуць збудаваць масты для вяртанне дадому.
Андрэй Хадановіч віншуе са святам цудоўным вершам, напісаным роўна два гады таму ?
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 2 weeks, 5 days ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago