the HUDDLE | амерыканскі футбол у Беларусі 🏈

Description
🏈 Амфут па-беларуску | NFL

Па ўсіх пытаннях : @lb54lb

Чат канала: https://t.me/+O9IfON1fkiA3N2Iy

tiktok.com/@thehuddleblr

instagram.com/thehuddleblr
We recommend to visit

𝚃𝚠𝚒𝚝𝚌𝚑 ➤ twitch.tv/zloyn

Азартная 𝚝𝚐 ➤ t.me/ZLOYnRef

𝙸𝚗𝚜𝚝𝚊𝚐𝚛𝚊𝚖 ➤ instagram.com/zloylive/

Last updated 2 months, 1 week ago

Last updated 4 months ago

Last updated 2 months, 3 weeks ago

3 months ago
3 months ago

Вынікі фіналаў канферэнцый:

*🟦*NFC*🫡 *Камандэрз 23:55 Іглз *🦅***

Іглз паказалі моц у атаке і абароне, ўпэўнена перайграўшы сімпатычную каманду з Вашынгтона. Застаецца спадзявацца, што траўмы цэнтраў і Хёртса падлечаць да Супербоўла.

*🟥 *AFC*🐂 *Білз 29:32 Чыфз *🏹***

Ален зноў не здолеў. Уся каманда не здолела. На гэты раз усё было ў руках квотэра Бафала – адставанне ў 3 поінта і мяч у валоданні за 3 хвіліны да канца, але абарона Канзаса проста знішчыла Джоша. Махомс бегаў, здаецца, больш чым Ламар, Хёртс, Дэніэлс і Ален разам.

Нас чакае Супербоўл 🦅🏹.

3 months ago

Сення фіналы канферэнцый!

У 🐂Білс чарговая спроба зняць праклён. Першы крок – перамагчы ~~цмока~~ 🏹Канзас, які ляціць за тры-пітам. А там ужо як-небудзь.

🦅 Філа прагне рэванша, але, ўпэўнены, не супраць сустрэцца з Білс, а не з Махай і ко.

🫡 Камандэрз – Папялушка сярод трох фаварытаў, каманда-нечаканасць з "прызам сімпатый гледачоў". Калі яны трапяць у Супербоўл і перамогуць – стануць адным з самых нечаканых чэмпіёнаў у гісторыі, паводле букмекерскіх каціровак.

5 months, 2 weeks ago
Вось [такія](https://youtu.be/D3xdlU0_Om8?si=VHSL4qFOpHorKRCC) гульні любяць гледачы – …

Вось такія гульні любяць гледачы – шмат тачдаўнаў, бігплэеў і інтрыга да апошняга!

TNF атрымаўся выдатны ?

5 months, 3 weeks ago

Пасыпаліся трэйды!

CB Маршон Лацімор
⚜️ ->?

WR Майк Уільямс
✈️ -> ?‍♂️

WR Джонатан Мінго
?‍⬛ -> ?

Нашто Даласу спатрэбіўся рэсівер, ды яшчэ і такой "якасці" як Мінго – ўвогуле незразумела, ў кантэксце адпраўкі ў спіс траўмаваных (IR) квотэрбека Дака Прэската.

5 months, 3 weeks ago

Вечар нядзелі – лепшы час для прагляду добрага фільма. Прапаную сваю падборку на гэты вечар, па жанрах: Драма: ?Атланта Фэлканз (5-3) - ? Далас Каўбойз (3-4) Каўбойз правальваюць сезон, атрымалі некалькі балючых хатніх параз і перспектывы каманды ўсё больш…

5 months, 4 weeks ago

Усе пішуць пра дзіўны ўчынак квотэрбека ?Кольтс Энтані Рычардсана – нагадаю, ён сышоў з поля ў 3 чвэрці гульні супраць Х’юстана праз тое, што "стаміўся".

Статыстыка ў 4 нумара драфта-2023 ў бягучым сезоне жахлівая – крыху больш за 44% камплітаў.

Замест "стомленага" Рычардсана выйшаў (не ў першы раз) стары-добры Джо Флако. Верагодна, наступную гульню ён пачне ў старце.

І вось пытанне: Рычардсана спісваюць, ці дадуць магчымасці крыху "адпачыць"?

6 months ago
6 months ago

? На якія гульні звяртаем увагу сёння?

Мне здаюцца найбольш цікавымі тры матча:

*?‍☠️ *Бакканірз (4-3) - *? *Фэлканз (4-3)

Дывізіянальнае супрацьстаянне за першае месца ў дывізіёне NFC South. Тут будзе шмат тачдаўнаў, перахопаў і бітва да апошніх хвілін.

? Камандэрз (5-2) – *? *Бэарз (4-2)
Сутыкненне першых нумароў драфта, Дэніэлза і Уільмса. Абодва ўжо прызвычаіліся да лігі і сваёй атакі – таксама чакаем эмацыйную гульню.

Monday night football

? Фоцінайнерз (3-4) - *? *Каўбойз (3-3)

Два калектыва, што біліся за найвышэйшыя дасягненні ў мінулых сезонах, зараз праходзяць праз цяжкі перыяд.
Гульні гэтых супернікаў заўсёды вясёлыя – таму маст сі!

6 months ago
We recommend to visit

𝚃𝚠𝚒𝚝𝚌𝚑 ➤ twitch.tv/zloyn

Азартная 𝚝𝚐 ➤ t.me/ZLOYnRef

𝙸𝚗𝚜𝚝𝚊𝚐𝚛𝚊𝚖 ➤ instagram.com/zloylive/

Last updated 2 months, 1 week ago

Last updated 4 months ago

Last updated 2 months, 3 weeks ago