mova.how

Description
Каталог сучаснага кантэнту на беларускай мове https://mova.how.

Тут пішам пра найлепшае і найноўшае, а таксама дзелімся ўласнымі навінамі.

Зваротная сувязь
- @mova_how_bot
- https://forms.gle/TexVFVThuHjHbTAo6
- [email protected]
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago

1 year, 8 months ago

Добры дзень, сябры! Працягваем пісаць пра беларускія ініцыятывы.

*? Праект тыдня — Архіварта.
Ініцыятыва па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.
*Малады праект, што маецца вырашыць вялікую задачу: сабраць, каталагізаваць і, наколькі гэта магчыма, захаваць аб'екты архітэктурнай і дэкаратыўна-манументальнай спадчыны Беларусі.

Гэта інтэрактыўны партал, што змяшчае інфармацыю пра замкі і манастыры, брамы і скульптуры — ужо больш за дзве тысячы кропак на мапе. Апроч інфармацыі непасрэдна пра культурныя каштоўнасці, тут вы знойдзеце і натхняльныя тэматычныя артыкулы.

На дадзены момант сайт у распрацоўцы, аўтараў можна падтрымаць на платформах Patreon і Boosty. А сачыць за развіццём праекта — у Твітэры.

#абранае#спадчына #архітэктура #гісторыя

1 year, 8 months ago

Вітаем, шаноўныя чытачы! На гэтым тыдні прапануем вам агульнавядомы беларускі праект.

*? Праект тыдня — Мова нанова ў замежжы.
Курсы беларускай мовы за мяжой.
*Старонка на платформе Інстаграм, дзе сабраныя ўсе дзейныя на дадзены момант курсы «Мова Нанова» за мяжой. Выдатны спосаб для беларусаў замежжа пачаць размаўляць па-беларуску.

Заняткі па гарадах:ВаршаваУроцлаўГданьск, Гдыня і СопатБеластокБыдгашчТоруньВільнюсРыгаТаксама матэрыялы для навучання даступныя анлайн: на сайце uroki.movananova.by і ў новай праграме Mova 2.0.

#абранае#белмова #замежжа

1 year, 8 months ago

Добрай пятніцы, шаноўныя! Сустракайце чарговую падборку разнастайных беларускіх праектаў. Спадзяваемся, вы знойдзеце нешта цікавае для сябе.

Разнастайныя праекты ?

Taki Šliach#псіхалогіяВідэа-падкаст з псіхолагам Ірынай Шумскай і комікам Дзмітрыем Нарышкіным. Нібыта гутарка сяброў, што паспяваюць за сустрэчу абмеркаваць і бягучыя падзеі ў свеце, і Юнгіанскі аналіз, і магчымасць сяброўства паміж жанчынамі і мужчынамі. Раім да прагляду.

Poshuki Kultury#афішаІнстаграм-старонка пра культурнае жыццё ў Беларусі. Афіша з анонсамі лекцый, спектакляў, кінафестываляў і іншых мерапрыемстваў.

Чалавек з Каменнай горкі#блогіПершы праект на беларускай мове ад незалежнай беларускай студыі падкастаў «Камгорка прадакшн». Размовы пра жыццё, іміграцыю, вывучэнне беларускай мовы. Лепей паслухайце самі — у першым выпуску аўтар падрабязна расказвае, пра што будзе гэты падкаст.

Навiны кiберспорту#відэагульніТэлеграм-канал пра кіберспорт ад вядомых беларускіх стрымераў AHDR3 і razvalpetrovich. Навіны са свету кіберспорту, агляды турніраў і змен у камандах, а таксама рэакцыя аўтараў на падзеі.

Культурны каток#агучкаПраект па перакладзе і агучцы кніг і фільмаў. Вас чакаюць аўдыякніга «На заходнім фронце без перамен», кінастужка «Сарваць куш» і іншае. Таксама падпісвайцеся на YouTube-канал.

Belarus With Dzi#вандроўкіБлог з вандроўкамі па Беларусі ў Інстаграме і Твітэры. Тут вы знойдзеце шмат выдатных лакацый для вашых падарожжаў, парады па маршрутах і, вядома ж, асабістыя меркаванні аўтаркі.

Калі ласка, падпісвайцеся і распаўсюджвайце.

#праекты

1 year, 8 months ago

Добры дзень, спадарства! Вітаем вас навінамі камп'ютарных тэхналогій.

*? Праект тыдня — Беларускі франтэнд.
Тэхнаблог пра франтэнд і праграмаванне ўвогуле.
*Гэта сайт з артыкуламі пра распрацоўку праграмнага забеспячэння, што быў створаны ўдзельнікамі суполкі Беларускі франтэнд ды іншая трасца.

Пакуль што большая частка публікацый прысвечаная тэхналогіям для стварэння вэб-сайтаў, але заснавальнікі праекта не плануюць на гэтым спыняцца і запрашаюць далучацца аўтараў па сумежных тэмах: дызайн, бэкэнд, прадуктовы і праектны менеджмент і іншае.

Сайт цяпер у фазе тэсціравання, свае прапановы і заўвагі дасылайце па кантактах.

#абранае#тэхналогіі

1 year, 9 months ago

Вітаем вас, шаноўныя чытачы! Прапануем вам некалькі выдатных беларускіх праектаў па розных тэмах.

Разнастайныя праекты ?

Літрадыё#літаратураМедыя пра сучасную беларускую літаратуру, у якога нядаўна адбыўся перазапуск. Літаратурная крытыка, урыўкі з творчасці беларускіх пісьменніц і пісьменнікаў, а таксама падкаст «Адкуль бяруцца кнігі». Сачыць за дзейнасцю праекта можна ў Тэлеграме, Інстаграме і на іншых платформах.

BYWay#псіхалогіяВаланцёрскі анлайн-праект па прафарыентацыі і кар'ернаму кансультаванню для падлеткаў. Звярнуцца да спецыялістаў і атрымаць бясплатную індывідуальную кансультацыю можна ~~з дапамогай~~ ~~Тэлеграм-бота~~. Абноўлена: бот у распрацоўцы, пішыце наўпрост да менеджара.

Minecraft Naviny#відэагульніПраект для аматараў гульні Minecraft. Тэлеграм-канал з перакладамі афіцыйных навін і іншымі цікавінкамі ад супольнасці перакладчыкаў гульні на беларускую мову.

Тут і цяпер, там і тады#псіхалогіяКанал у Тэлеграме з нататкамі псіхолага. Аўтарка мае псіхалагічную адукацыю і вядзе прафесійную дзейнасць у межах сістэмна-сямейнага падыходу.

Стаіцызм па-беларуску#філасофіяТэлеграм-канал, што прысвечаны філасофіі стаіцызму. Напачатку аўтар плануе публікаваць цытаты філосафаў, пераважна стоікаў, а далей будзе перахадзіць і да больш грунтоўных фарматаў.

Рабіць [не] перарабіць#экалогіяПадкаст пра экалогію, смецце і натхняльныя сучасныя тэхналогіі па перапрацоўцы адкідаў, якія ўжо сёння змяняюць нашу рэчаіснасць. Слухаць можна на шматлікіх падкаст-пляцоўках.

Калі ласка, дзяліцеся гэтым допісам і падтрымлівайце беларускіх дзяячак і дзеячаў.

#праекты

1 year, 9 months ago

Вітаначкі, шаноўныя! Пачынаем гэты тыдзень навінамі кіно.

*? Праект тыдня — Лагодны Цмок.
Фільмы і серыялы ў аматарскім перакладзе.Праект, удзельнікі якога першапачаткова займаліся стварэннем субцітраў і агучвалі розныя кінастужкі, змяніў фармат і анансаваў новую платформу ?* — каталог фільмаў і серыялаў на беларускай мове.

Кожны можа апублікаваць свае работы на сайт, для гэтага перакладчыкаў запрашаюць звяртацца праз Тэлеграм-бот.

Калі ласка, падпісвайцеся і падтрымлівайце беларускія ініцыятывы.

#абранае#кіно

1 year, 9 months ago

Вітаем, спадарства. Віншуем вас са святам незалежнасці!

А таксама дзякуем кожнаму, хто нас чытае і падтрымлівае, бо сёння роўна год, як існуе праект mova.how.

Працягваем рабіць сваю справу.

1 year, 9 months ago

Вітаначкі, сябры! Вяртаемся да вас з новым спісам YouTube-каналаў на беларускай мове.

Беларускі YouTube ▶️****English з Наталкай#замежныя_мовы
Курс ангельскай мовы па-беларуску для школьнікаў пятага класа. Якасныя відэаўрокі паводле падручніка Л.М. Лапіцкай у простай для разумення і запамінання форме.

Толькі наперад#спортСпартыўнае займальнае шоу на канале «Піліп Беспамылковы». Аўтар удзельнічае ў трыятлонах, займаецца веласпортам і нават спрабуе акіянічную рыбалку на Шры-Ланцы.

Жужаль#кіноАўтар канала з разнастайнымі відэа ў беларускай агучцы спрабуе новы фармат. Раім да прагляду яго першы відэаролік па ўласным сцэнарыі, з якога вы дазнаецеся пра гісторыю развіцця кінастудыі «Marvel».

Праз Космас#тэхналогііТаксама новы фармат спрабуе і аўтар падкаста пра космас. У першым відэа па-за межамі падкаста ён расказвае пра касмічны карабель Starship і ракету-паскаральнік Super Heavy.

Wierze w wierszy#літаратураНа гэтым канале вы знойдзеце відэа з лірычнымі вершамі беларускіх паэтаў, запісаныя пад меладычную музыку.

Max Ščur#музыкаМузычныя хіты і менш вядомыя творы ў беларускім перакладзе і аўтарскім выкананні.

Папярэднія спісы — па спасылках: першы, другі, трэці, чацвёрты, пяты, шосты, сёмы і восьмы ?

Калі ласка, падпісвайцеся, глядзіце і матывуйце аўтараў ствараць новы кантэнт.

#праекты

1 year, 9 months ago

Добры дзень, шаноўнае спадарства! Працягваем тэму геймінгу і кіберспорту.

*? Праект тыдня — Maincast BY.
Кіберспартыўныя трансляцыі на беларускай мове.Паводле Тэлеграм-канала пра відэагульні Пойдзем Гуляць, адна з найбуйнейшых кіберспартыўных студый Maincast пачала рабіць трансляцыі на беларускай мове. І першым мерапрыемствам на новаствораным канале ў Twitch ?* стаў турнір «ESL Pro League Season 17» па гульні Counter-Strike: Global Offensive.

За навінамі беларускага сегмента студыі можна сачыць у Твітэры, а трансляцыі дадаткова запампоўваюцца ў YouTube.

Калі ласка, падтрымайце ініцыятыву і беларускіх каментатараў падпіскамі і праглядамі.

#абранае#відэагульні

1 year, 9 months ago

Вітаем, даражэнькія! Запрашаем вас падтрымаць супольнасць беларускіх геймераў.

Беларуская мова на платформе Twitch ?

На стрымінгавай платформе Twitch была створаная прапанова аб дабаўленні беларускай мовы ў спіс моў для трансляцыі.

На дадзены момант у аўтараў няма магчымасці абраць беларускую мову ў наладах сваіх каналаў і гэта значна ўскладняе для карыстальнікаў пошук трансляцый па-беларуску.

Падтрымаць запыт можна па спасылцы ?, для гэтага патрэбна быць зарэгістраваным на сайце.

Дадаткова хочам адзначыць, што гаворка не ідзе пра поўную лакалізацыю пляцоўкі, а значыць імавернасць поспеху гэтай кампаніі даволі вялікая.

#анонсы #відэагульні

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago