Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)

Description
Канал інфармаваньня грамадзкасьці пра палітвязьня і вайсковапалоннага журналіста і OSINT-выведніка Дзяніса Івашына
We recommend to visit

Провалы брендов, истории с маркетплейсов и (не)много любви к Райану Гослингу.

Высокоранговый канал про диджитал.

Предложка: @ryanrunbot

Реклама: @denmins

Канал включён в перечень РКН: https://rkn.link/X3N

Last updated 2 months ago

? Канал по тематике: «Blox Fruits»

? О конкурсах: @konkursi_info

?Владелец канала: @Night_garant

? Трейд чат: @BloxFruits_Kx

Last updated 3 months, 1 week ago

По вопросам рекламы в TG: [email protected]

Last updated 2 months, 1 week ago

1 month, 2 weeks ago

1⃣4⃣4⃣6⃣ дзён у палоне. 8⃣ дзён без 💌.  ДВА МЕСЯЦЫ БЕЗ ТЭЛЕФАНАВАНЬНЯЎ!!!
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

За два дні да вясны ўжо хочацца думкамі ляцець у вышыню, дзе гаспадараць птушкі, якія ўжо пачалі павяртацца з выраю.

Мы зь Дзянісам Івашыным любілі назіраць за бусламі, якія штогод наведваліся ў нашую вёску, выводзілі птушанятак, вучылі іх і выпраўлялі ў вольнае неба, а восеньню адляталі ў цёплыя края.

Ужо амаль чатыры гады ні Дзяніс, ні я ня маем магчымасьці наведаць родныя любімыя мясьціны, любавацца прыродай і яе насельнікамі. І ня толькі мы, тысячы самых актыўных, неабыякавых, працавітых людзей так ці йначай выключаныя з жыцьця Беларусі. Назіраньні жыхароў гарадоў і мястэчак краіны сьведчаць пра відавочную пустэчу там, дзе раней было шматлюдна.

Хацелася б спытаць у стваральнікаў гэтай сытуацыі: яно таго  што ў выніку атрымалася, было варта? Зараз вам усім лепей стала? Намякну, вы й зараз маеце ўсе магчымасьці выправіць сытуацыю  вось толькі ці маеце жаданьне?

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ДОБРЫ АКУПАНТ - МЁРТВЫ АКУПАНТ!

#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS

1 month, 2 weeks ago

1⃣4⃣4⃣5⃣ дзён у палоне. 7⃣ дзён без 💌.  ДВА МЕСЯЦЫ БЕЗ ТЭЛЕФАНАВАНЬНЯЎ!!!
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Доўгія тыдні мы чакалі ад Дзяніса Івашына вестачку, каб даведацца, што ён ужо не ў ШЫЗА, а ўжо прамінуў цэлы тыдзень ад тых паштовак. І мы зноўку чакаем на карэспандэнцыю ад нашага ваяра.
Да таго ж сканчваецца ўжо трэці каляндарны месяц, а Дзяніс дагэтуль нам не тэлефануе. Відавочна, яго пазбавілі адзінага тэлефанаваньня.

Прадуктовыя рэжымныя перадачы даўно забароненыя. Набыцьцё тавараў ва ўнутранай краме турмы абмежаванае 42 рублямі (каля 13 эўра ці даляраў ЗША). Але й таго мала! Недастаткова нават кінуць палітвязьня-ваеннапалоннага ў ШЫЗА. Трэба яшчэ пазбавіць Дзяніса адзінага (на строгім рэжыме) дазволенага паводле закону тэлефоннага званка на месяц. Вельмі падобна, што сыстэма вяртаецца ў прававое рэчышча  праўда? Няма ніводнага сумневу, што гэткія паводзіны ў дачыненьні да закладнікаў сьведчаць пра гатоўнасьць акупацыйнага рэжыму да перамоваў з цывілізаваным сьветам, праўда ж? Такое ўражаньне, што або ў сыстэме раздрай і правая рука ня ведае, што робіць левая, або ўсе гэтыя размовы пра перамовы - локшына на вушы заходніх партнэраў дзеля выпраўленьня сытуацыі ў эканоміцы. У такіх умовах, напрыклад, сваякі палітвязьняў наўрад ці будуць працягваць заахвочваць распачаты працэс наладжваньня кантактаў. Галоўнае, каб ім не надалі прычынаў пачаць зь ім змагацца...

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ПЕРАДУСІМ!

#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus

1 month, 3 weeks ago
3 months, 2 weeks ago
Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
3 months, 3 weeks ago

*1⃣*3⃣8⃣2⃣ дні ў палоне. 1⃣6⃣ дзён без ?. ШЫЗА!!!
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!**

Нам зь Дзянісам Івашыным вельмі падабаецца перадсьвяточнае чаканьне чагосьці надзвычайнага, цудоўнага, таксама як і мітусьлівая падрыхтоўка да сьвятаў, напрыклад, сямейнае ўпрыгожваньне ялінкі, гатаваньне страваў на Каляды, запрашэньне гасьцей і самое калядаваньне. Часьцей, праўда, калядавала я зь сябрамі, бо Дзяніс звычайна любую вольную хвіліну выкарыстоўваў для працы. Але зараз, мяркую, ён з задавальненьнем разам з мною ды нашымі сябрамі пасьпяваў бы за сьвяточным сталом калядныя сьпевы, а можа нават быў бы зорканошам у вясёлым гурце каляднікаў, якім мы хадзілі па хатах 25 сьнежня й 7 студзеня штогод.

Сёлета на сьвяткаваньне ані часу, ані сілаў, ані настрою, на жаль, я ня маю. Але гэта не нагода каб не дарыць сьвята іншым людзям. Таму сёньня хіба ўпершыню я падзялюся з вамі сьпевам нашага хору, які так моцна хоча паслухаць Дзяніс (неаднаразова ён казаў падчас тэлефанаваньняў і пісаў у лістах пра тое). Пакуль не віншуем, але сьпевы ўжо дорым!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ХРЫСТОС НАРАДЖАЕЦЦА!

#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus

3 months, 3 weeks ago
3 months, 3 weeks ago
4 months ago
4 months ago
4 months ago
We recommend to visit

Провалы брендов, истории с маркетплейсов и (не)много любви к Райану Гослингу.

Высокоранговый канал про диджитал.

Предложка: @ryanrunbot

Реклама: @denmins

Канал включён в перечень РКН: https://rkn.link/X3N

Last updated 2 months ago

? Канал по тематике: «Blox Fruits»

? О конкурсах: @konkursi_info

?Владелец канала: @Night_garant

? Трейд чат: @BloxFruits_Kx

Last updated 3 months, 1 week ago

По вопросам рекламы в TG: [email protected]

Last updated 2 months, 1 week ago