Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Description
Аўдыявыдавецтва
Дыстрыб’ютар
Самы буйны каталог беларускіх аўдыякніг
Слухай сваё ⬇️

https://taplink.cc/audiobooks.by

Пытанні? Прапановы? Пішыце @jawolta альбо [email protected]
We recommend to visit

Хентай игры на андроид

Last updated 1 month, 1 week ago

@pyanyasha arts
@pyanyasha2 doodles

Last updated 5 months ago

Канал школы "Адымнар"

Last updated 1 month, 1 week ago

3 weeks ago
***👋*** Вітанкі, даражэнькія!

👋 Вітанкі, даражэнькія!

Вядома, кожны з нас — не толькі аматар беларускіх аўдыякніг, але і беларускай літаратуры ў цэлым. І, канешне, мы хочам, каб кніг на роднай мове з’яўлялася больш. Менавіта за гэта зараз змагаюцца аўтары петыцыі за беларускую мову ў Amazon KDP.

У чым справа?
Amazon дазваляе выдаваць кнігі на дзясятках моў, але беларускай сярод іх дагэтуль няма. Гэта азначае, што беларускія аўтары не могуць легальна і зручна публікаваць свае кнігі праз Kindle Direct Publishing (KDP).

Аўтары петыцыі просяць Amazon дадаць беларускую мову, каб пісьменнікі маглі друкаваць і прадаваць свае кнігі, а чытачы па ўсім свеце мелі доступ да сучаснай беларускай літаратуры, і, урэшце, каб беларуская мова мела роўныя магчымасці нароўні з іншымі.

📍 Кожны подпіс – гэта крок да роўных магчымасцяў для беларускай кнігі!

✍️ Падпішы петыцыю і распавядзі сябрам!

3 weeks, 3 days ago
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
3 weeks, 3 days ago
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
2 months, 3 weeks ago
***?*** Слухаем «Зь дзёньніка Ів. Ів. …

? Слухаем «Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава» Лявона Крывічаніна ад «Камуніката»!

Бліскучая сатырычная аповесць аднаго з лепшых беларускіх фельетаністаў, напісаная неверагодна вобразнай мовай, пра адзін з самых трагічных эпізодаў беларускай гісторыі. 

Уявіце, што Мікіта Зносак, герой Купалавых «Тутэйшых», патрапіў у Менск пачатку нямецкай акупацыі 1941-га году. Горад, адкуль збеглі савецкія кіраўнікі. Дзе былыя бязбожнікі становяцца апантанымі вернікамі. Дзе нядаўнія законапаслухмяныя грамадзяне рабуюць дзяржаўныя склады. Дзе ўчорашнія «парцейныя» паляць кнігі і партрэты сваіх нядаўніх правадыроў. І каб наш герой усё пабачанае занатаваў неверагодна смачнай жывой мовай! Смех скрозь слёзы вам забяспечаныя.

? Паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на «Камунікаце».

3 months ago
Даражэнькія, дзелімся з вамі радаснай навіной!

Даражэнькія, дзелімся з вамі радаснай навіной!

Заснавальнік нашага праекта Мікіта Белаглазаў разам з іншымі беларускімі выдаўцамі стаў лаўрэатам прэміі Радыё Свабода «Людзі Свабоды – 2024» ?

Гэтая ўзнагарода штогод прысуджаецца тым, хто пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі і ўсяго свету. Сёлета яе атрымалі тыя, хто нягледзячы на рэпрэсіі і цяжкасці працягвае выдаваць беларускія кнігі і несці свабоднае слова ў свет.

Мы шчыра дзякуем усім, хто падтрымлівае беларускую культуру і віншуем калег са ўзнагародай ❤️

? Падрабязнасці і спіс лаўрэатаў шукайце па спасылцы 

3 months, 1 week ago

? Дабрыдзень, даражэнькія!

? Падсумоўваем вынікі лістапада. Апошні месяц восені ў гэтым годзе апынуўся надзвычай багатым на новыя рэлізы і падзеі. Дык што ж адбылося ў наш і нашых калег?

? На Кніжным возе выйшла прыгодніцкая аповесць Валера Гапеева «Зніч Ваўкалака» і гістарычны дэтэктыў Карнэля Макушыньскага «Д’ябал з сёмага класа» — класіку польскай падлеткавай літаратуры.

? Праект «Беларуская літаратура» выпусціў «Кепска будзе!» Францішка Багушэвіча — культавая паэма, якую Максім Гарэцкі ў свой час назваў «самым эпічным творам усёй беларускай паэзіі».

? На старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат з’явіліся абедзве часткі кнігі эсэ Уладзіміра Арлова «Незалежнасьць — гэта...» — своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу здзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам.

?‍? Крысціна Дробыш агучыла «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» Вольгі Вялічкі — збор успамінаў дзяцей пра рэпрэсіі, што закранулі іх сям’і, а таксама іх сноў, мараў і казак, якія дапамагалі пераадольваць траўмы.

? А audiobooks.by ажно двойчы выступіла ў ролі дыстрыб’ютара: на нашым сайце з’явілася «Радзіва Прудок» Андруся Горвата і «Не адчайваемся» Васіля Грыня. Абедзве кнігі распавядаюць пра беларускую вёску — кожная ў сваім непаўторным стылі.

? А яшчэ мы выпусцілі «Час пустазелля» Ганны Янкуты — кнігу, за якую аўтарка атрымала першыя прызы Прэміі Гедройця і прэміі імя Алеся Адамовіча. 

? І, бадай, самая радасная навіна гэтага месяца — мы завяршылі збор сродкаў на стварэнне аўдыякнігі паводле «Зэкамерона» Максіма Знака. Гэты вынік — галоўны доказ таго, што разам мы можам усё (і нават болей). Дзякуем вам за яго!

❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць і слухаць сваё!

5 months, 2 weeks ago
***✨***Аўдыякніга-неспадзяванка кастрычніка ўжо на нашым ютуб-канале!

Аўдыякніга-неспадзяванка кастрычніка ўжо на нашым ютуб-канале!

Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?

Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы. 

? Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!

5 months, 2 weeks ago
***?*** Вітанкі, даражэнькія! Нарэшце і надышоў …

? Вітанкі, даражэнькія! Нарэшце і надышоў час адкрыць таямніцу нашай восьмай аўдыякнігі-неспадзяванкі. 

У верасні мы вярнуліся да беларускай літаратуры: у першы восеньскі месяц вы слухалі «Шклатару» Артура Клінава — раман, назву якому дала рэальная кропка на мапе беларускай сталіцы, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер — нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня.

Як вам?

5 months, 3 weeks ago

? Слухаем ажно тры навінкі ад «Камуніката»!

Тры апавяданні Змітра Дзядзенкі ў агучцы Змітра Бартосіка: абірайце, якое вам больш даспадобы!

? «Гісторыі ў прыцемках: Вуаерыст»

«Вуаерыст» гэта дэтэктыўны трылер у жанры «нуар», у якім падзеі часоў станаўлення БНР пачынаюць самым драматычным чынам уплываць на нашыя часы.

?«Гісторыі ў прыцемках: Яйкі птушкі Рух»

«Яйкі птушкі Рух» гэта апавяданне Змітра Дзядзенкі, поўнае таямнічай містыкі. Гісторыя, у якой стары заклён, знойдзены ў судовых дакументах часоў росквіту ВКЛ, пачынае ўплываць на лёсы сучаснікаў.

?«Гісторыі ў прыцемках: Голем з Малой Мар’ямпольскай»

«Голем з Малой Мар’ямпольскай» гэта дэтэктыўная аповесць, дзея якой разгортваецца ў Воршы часоў пашырэння БССР. У старасвецкім доме знакамітага на ўвесь горад хірурга адбываецца забойства маладой жанчыны, сястры гаспадара дому. Але сляды забойства вядуць... у Прагу часоў Францыска Скарыны.

? Знайсці кнігі можна на нашым сайце, а паслухаць — на сайце Камуніката!

We recommend to visit

Хентай игры на андроид

Last updated 1 month, 1 week ago

@pyanyasha arts
@pyanyasha2 doodles

Last updated 5 months ago

Канал школы "Адымнар"

Last updated 1 month, 1 week ago