Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

Беларускія падкасты

Description
Пра падкасты па-беларуску: звесткі пра іх, навіны пра новыя выпускі.

Беларускамоўных падкастаў пакуль не шмат, то ў якасці выключэння тут можа з'яўляцца інфармацыя і пра рускамоўныя – але абавязкова звязаныя з Беларуссю.

by.podcasts@gmail.com
We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 2 days, 20 hours ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 3 days, 4 hours ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 2 weeks, 3 days ago

1 year, 6 months ago

Вітаю! Сёння раскажу пра падкаст, размоўны (ці ток-шоў) фармат якога не так часта сустракаецца ў беларускамоўным падкастынгу.

Што я маю на ўвазе? Большасць беларускіх падкастаў вядуцца ці ў фармаце лекцыі (вядоўцы ці аўтары сцэнарыяў такіх падкастаў – спецыялісты ў нейкай сферы, напрыклад, гісторыі ці літаратуры), ці ў фармаце інтэрв'ю (калі такія спецыялісты ці дасведчаныя людзі запрашаюцца ў якасці гасцей). А вось размоўных падкастаў-гутарак (ці папросту “балбаталак”), калі мы быццам бы падслухоўваем размову сяброў, якія не прэтэндуюць на экспертнасць, – усё яшчэ мала. А між тым гэта адзін з самых папулярных фарматаў у сусветным падкастынгу, то варта падцягвацца і нам.

Дык вось, гаворка пойдзе пра падкаст "Забі зяпу". Яго маладыя аўтары і вядоўцы, Даша і Ўладзь, размаўляюць на тэмы, якія могуць хваляваць самых звычайных беларусаў (і не толькі), і якія так натуральна абмяркоўваць разам са сваімі сябрамі. Што такое талент і як разысціся з сябрам? Як сепаравацца ад бацькоў і як абараняць свае асабістыя граніцы? Чаму думкі пра талент могуць перашкаджаць і як жыць з пачуццём сораму?

Самі Даша і Ўладзь называюць сябе падлеткамі – цяпер яны студэнты, а да таго разам вучыліся ў Ліцэі БДУ ў Менску. Зімой гэтага года яны пачалі размаўляць на роднай мове і ўжо ў красавіку ў іх з’явіўся падкаст “Забі зяпу”, а яшчэ аднайменныя тэлеграм-канал і профіль у Інстаграме – і ўсё па-беларуску.

Не ведаю, як вам, а мне такія падлеткі падабаюцца – разважлівыя, шчырыя, свядомыя, часам іранічныя і вельмі смяшлівыя. А можа гэта ўжо і не падлеткі ўвогуле, а цалкам сабе дарослыя людзі?)

Даша і Ўладзь запісалі 10 выпускаў у 1 сезоне “Забі зяпу” і дасягнулі добрых вынікаў. Як самі яны сказалі ў апошнім эпізодзе, аўдыторыя іх падкаста – больш за 2 тыс. чалавек. Раю і вам далучыцца да яе) Як мінімум пазнаёміцца з “Забі зяпу” і ведаць, што такі падкаст у нас існуе.

Слухаць “Забі зяпу” на ўсіх пляцоўках - https://pc.st/be/1620347025

PC.ST

Забі зяпу – PC.ST

Два падлеткі спрабуюць прыняць складаную рэальнасьць, якая звалілася на ўсіх нас. Даша і Ўладзь вучыліся ў адным ліцэі, а потым разам паступілі ў Маскву. А яшчэ ў лютым 2022 года яны пачалі размаўляць на роднай мове. Даша займаецца кампутарнымі навукамі і…

Вітаю! Сёння раскажу пра падкаст, размоўны (ці ток-шоў) фармат якога не так часта сустракаецца ў беларускамоўным падкастынгу.
1 year, 6 months ago
Беларускія падкасты
1 year, 7 months ago

Вітанкі! Канал вяртаецца да жыцця пасля летніх вакацый 🙌
За гэты час накапілася нямала свежых цікавых беларускіх падкастаў, з якімі варта пазнаёміцца.

Пачну з крутога падкаста на беларускай мове "Тэхнавука" - пра тэхналогіі, навуку і космас!
З апісання падкаста: "Кантэнт для тых, хто цікавіцца сучаснасцю і будучым навукі і тэхналогій. І хоча цікавіцца гэтым па-беларуску".Тут вы пачуеце пра апошнія навіны міжнароднай касмічнай станцыі, пра перыпетыі Ілана Маска пры куплі Твітара, пра ўдалыя крыпта-стартапы і няўдачы амерыканскай астранаўтыкі, пра дасягненні сучаснай медыцыны і касякі iPhone, пра штучны інтэлект і мастацкія нейрасеткі, ад якіх пячэ.
Усяго і не пералічыш!

Цікава нават гуманітарыям, да якіх я прылічваю сябе, а што ўжо казаць пра аматараў тэхнічных навук. Мой 9-гадовы сын, які марыць стаць навукоўцам, літаральна прыліп да смартфона, калі я яму ўключыла "Тэхнавуку" 😃

Аўтар падкаста - колішні журналіст, а цяпер праграміст Віталь Аляхновіч @stopthatnoise. Хочацца шчыра падзякаваць яму за такі важны і цікавы праект, які ён робіць! Будзем спадзявацца, у Віталя хопіць імпэту працягнуць справу і рэгулярна посціць новыя эпізоды падкаста.

Слухаць падкаст "Тэхнавука" на ўсіх платформах тут.

PC.ST

тэхнавука – PC.ST

Падкаст пра тэхналогіі, навуку і космас на беларускай мове. Кантэнт для тых, хто цікавіцца сучаснасцю і будучым навукі і тэхналогій. І хоча цікавіцца гэтым па-беларуску.

Вітанкі! Канал вяртаецца да жыцця пасля летніх вакацый ***🙌***
1 year, 10 months ago
Беларускія падкасты
1 year, 10 months ago
Беларускія падкасты
1 year, 10 months ago
Файная навіна для ўсіх аматараў падкастаў …

Файная навіна для ўсіх аматараў падкастаў у Беларусі. Студыя teamteam арганізоўвае падкаст-пляцоўку на фестывалі Vulitsa Ezha ў Батанічным садзе 18-19 чэрвеня.
Там можна будзе пазнаёміцца з падкастамі, паспрабаваць запісаць свой, паслухаць спікераў і папрысутнічаць на адкрытым запісе некаторых падкастаў.

Лекцыі будуць праходзіць 2 дні. Адзначым тыя, якія анансаваны па-беларуску:
- Дзяніса Трацюка (падкаст-лабараторыя "Цэх-162", Брэст) – пра тое, як запусціць падкаст з дапамогай таго, што ёсць "пад рукой";
- серыя лекцый аўтаркі падкаста “Так склалася гістарычна” Ганны Дзягель і яе гасцей Таццяны Даўгач і Сяргея Емельянава – пра цікавосткі з гісторыі Беларусі;
- Улада Кароткага (падкаст "Забі зяпу") – пра беларускія падкасты і аўдыёкнігі на Яндэкс Музыцы.
Іншыя лекцыі – на карцінках вышэй.

Важна: калі вы хочаце паспрабаваць запісаць свой падкаст на фэсце, запоўніце форму на сайце teamteam.Відэа ўсіх лекцый можна будзе пасля знайсці на сайце студыі і яе Youtube-канале.

1 year, 11 months ago

Сёння раскажу пра падкаст VANDRA – ад аднайменнага беларускага праекта па павышэнні турыстычнай граматнасці. Магчыма, вы былі сярод тых, хто рабіў перадзамову на ілюстраваную скрэтч-карту Беларусі вясной 2020 года, то вам будзе цікава даведацца, што менавіта аўтар карты і запісвае гэты падкаст.

Тэма падкаста VANDRA – турызм у Беларусі. Аўтар размаўляе са сваімі гасцямі ці расказвае сам пра спадчыну, прыроду нашай краіны, а таксама пра людзей, якія маюць дачыненне да развіцця турызму.

Тэмы выпускаў не банальныя, а ўжо выйшла іх 8. Напрыклад, пра аднаўленне беларускіх сядзіб, рэвіталізацыю вёсак, вандроўкі аўтаспынам, драўляную архітэктуру Беларусі і іншыя.

Асобна адзначу трэці выпуск, пра літаратурны турызм, у якім няма гасцей, але замест іх – пісьменнікі, паэты і іх творы, якія натхняюць на падарожжы па Беларусі. У аўтара падкаста атрымалася некалькі літаратурных маршрутаў: Палессе, Ганцавіцкі, Стаўпецкі і Валожынскі раёны.

Асаблівы таксама і сёмы выпуск, пра палескія гісторыі – “гасцямі” тут з'яўляюцца тутэйшыя, мясцовыя жыхары вёсак Вялікія і Малыя Чучавічы. Вёскі акружаны лясамі і балотамі, таму маюць свой унікальны сусвет – і гэта ў літаральным сэнсе чутно ў запісе.

Мова падкаста – руская і беларуская. Радуе, што выпускаў на роднай мове стала больш (калі быць дакладнай, роўна палова на сённяшні дзень).

Слухаць VANDRA на ўсіх платформах – https://pc.st/be/1601282132

PC.ST

VANDRA – PC.ST

Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы…

Сёння раскажу пра падкаст **VANDRA** – ад аднайменнага беларускага праекта па павышэнні турыстычнай граматнасці. Магчыма, вы былі сярод тых, хто …
1 year, 11 months ago

Навінка гэтага году – падкаст ад 34 і МТС “Шляхецкія сем’i Беларусi”.

Падкаст прысвечаны шляхецкім родам, якія калісьці жылі на тэрыторыі Беларусі, а таксама вялізнаму культурнаму пласту, які гэтыя сем'і пакінулі па сабе. Аўтары падкаста спрабуюць разабрацца, чым былі знакамітыя самыя вядомыя шляхецкія сем'і – і якая матэрыяльная спадчына дасталася нам ад кожнай з іх.

Ужо выйшла 4 выпускі – пра Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх і Тызенгаўзаў. Кожны выпуск дасяжны на дзвюх мовах – беларускай і рускай.

Падкаст створаны ў фармаце невялічкага расповеда-лекцыі, працягласць аднаго выпуска да 15 хвілін.

Ну і зноў жа, як і ў выпадку з іншым падкастам ад 34mag “Гісторыя беларускага мастацтва”, трэба адзначыць якасныя гук і саўнд-дызайн запісу.

Слухаць “Шляхецкія сем’і Беларусі” на ўсіх платформах – https://pc.st/1607077327

PC.ST

Шляхецкія сем’i Беларусi: падкаст ад 34 & МТС [BEL + RUS] – PC.ST

У гэтым цыкле будзем гаварыць пра шляхецкія роды, якія калісьці жылі на тэрыторыі Беларусі, – і пра тое, які вялізны культурны пласт гэтыя сем'і пакінулі па сабе. Сапегі, Радзівілы, Агiнскiя, Пуслоўскія – колькі разоў мы сустракалі гэтыя прозвішчы ў падручніках…

Навінка гэтага году – падкаст ад 34 і МТС **“Шляхецкія сем’i Беларусi”.**
2 years ago

Пасля доўгага перапынку вяртаюся ў канал. І пачну з цытаты з аднаго з апошніх выпускаў падкаста, пра які раскажу сёння: “Думаў доўга, ці маю права зараз, калі вайна навокал, да цябе з байкамі працягваць звяртацца. І адказ мне Скарына падказаў: кніжкі свае ён выдаваў у часы крывавай вайны, калі Расея з ВКЛ ваявала, калі Полацк улюблёны двойчы спалены быў. Пра вайну тую шмат хто і думаць забыўся, а кніжкі жывуць. Трэба тут, праўда, прызнаць, што і агрэсараў на зямлі меней не становіцца, якія кніжак не чытаюць. Тым не меней буду працягваць тое, што магу”.Так сказаў аўтар і вядоўца падкаста “Беларускія байкі”спадар Алесь – прафесар ЕГУ Аляксандар Калбаска. Адгукаюцца ўва мне гэтыя словы, то і я буду працягваць рабіць тое, што магу – расказваць вам пра беларускія падкасты і прасоўваць беларускую мову ў гэтай сферы. І апошняе ў гэты няпросты час стала нават яшчэ больш важна.

Дык вось, пра “Беларускія байкі”. Гэта не проста падкаст, гэта аўдыёпаведамленні-расповеды беларускага дзядулі для сваёй далёкай унучкі (ці, як ён сам называе яе - унука), якая жыве разам са сваімі бацькамі ў Італіі. І гэта не мастацкая выдумка, а сапраўдная мэта спадара Алеся, якую ён вырашыў сумясціць з такой файнай і кранальнай ідэяй для запісу падкаста.

Але падкаст будзе цікавы не выключна ўнучцы аўтара, дый не толькі дзецям. Я б сказала, нават наадварот – “Беларускія байкі” разлічаныя ўсё ж на больш старэйшую аўдыторыю. Дзеці меншыя (на маё меркаванне, да гадоў 8) не ўсё змогуць зразумець, дый сканцэнтравацца на аўдыёкантэнце такога кшталту ім будзе яшчэ не па сілах. А вось вялікім дзеткам і дарослым – самае тое.

У “Беларускіх байках” ідзе гаворка пра сусветна вядомыя, малавядомыя ці невядомыя факты і гісторыі для тых, хто хоча даведацца больш пра Беларусь, каго цікавіць мова беларуская. Спадар Алесь знаёміць сваю ўнучку, а заадно нас, слухачоў, з мясцінамі, асобамі, прадметамі ўнікальнымі, якія так ці іначай звязаныя з нашай краінай.

Для прыкладу, ёсць тут выпускі пра святога Мікалая і рушнікі, Купалінку і батлейку, піва і дранікі, Хаіма Суціна і Язэпа Драздовіча. Шмат выпускаў прысвечана першадрукару Францішку Скарыну і яго шляхам. Усяго выйшла на сённяшні дзень 32 выпускі, а ў апошніх двух можна больш даведацца пра тое, як аўтару падкаста прыйшла ідэя запісваць гэты падкаст і як байкі ягоныя ствараюцца.

Слухайце “Беларускія байкі ” на ўсіх платформах - https://we.fo/1604421680

we.fo

Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуск | We.fo - Fast podcast sharing

Вітанні! Ад сёння байкі можна тут паслухаць. Як і на Spotify, Apple, Google і Yandex-падкастах. За навінамі -- на Facebook, Іnstagram, Тelegram. Звяртаюся да ўнукі сваёй далёкай. Да тых, хто даведацца пра Беларусь хоча. Каго цікавіць мова беларуская. Знаёмлю…

Пасля доўгага перапынку вяртаюся ў канал. І пачну з цытаты з аднаго з апошніх выпускаў падкаста, пра які раскажу сёння: …
2 years, 1 month ago

Добрая навіна! Пасля запуску новай версіі сэрвіса Podcast.ru у ім з’явілася беларускамоўная версія!

Podcast.ru – гэта сэрвіс, які аўтаматычна генеруе спасылкі на падкаст на ўсе ключавыя падкаст-платформы, у тым ліку «Яндэкс.Музыку» і ВК.

Самыя важныя змены ў новай версіі:

✔️ Вядома, гэта найперш магчымасць праглядаць спасылкі на падкасты па-беларуску. Для гэтага трэба выкарыстоўваць кароткі ўніверсальны адрас pc.st. Асаблівасці:
👉 Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, то мова ў pc.st будзе вызначацца аўтаматычна як беларуская (з магчымасцю пераключыць на іншую).
👉 Калі вы знаходзіцеся за межамі Беларусі, то трэба каб у URL-адрасе сэрвіса была пазначана мова - https://pc.st/be/

✔️ Увогуле сэрвіс перакладзены на восем моў: англійскую, французскую, нямецкую, іспанскую, беларускую, украінскую і казахскую.

✔️ Можна ствараць спасылкі на асобныя эпізоды падкаста і слухаць іх у плэеры сэрвіса.

✔️ Плэер на сэрвісе падтрымлівае таймкоды з апісаннем эпізодаў.

✔️ У раздзеле «Пра падкаст» ёсць аўтаспасылка — калі выкарыстоўваць яе, то на смартфонах аўтаматычна адкрыецца мабільная праграма для падкаста (Apple Podcasts або Google Podcasts).

Дзякуй стваральнікам сэрвіса за новую версію! Трэба цяпер памяняць усе спасылкі ў гэтым канале 😃

PC.ST

PC.ST стварае зручную і прыгожую старонку для вашага падкаста са спасылкамі на ўсе папулярныя сэрвісы.

We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 2 days, 20 hours ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 3 days, 4 hours ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 2 weeks, 3 days ago