Радыё Свабода — Беларусь

Description
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
We recommend to visit

Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР

Last updated 2 months, 1 week ago

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 weeks, 1 day ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 6 days, 21 hours ago

1 week ago
**На Зямлі ўпершыню за 160 тысяч …

На Зямлі ўпершыню за 160 тысяч гадоў змогуць убачыць рэдкую камэту

NASA заявіла, што будучую яркасьць камэты «зараней цяжка» прадказаць, але камэта C/2024 G3 (Атляс) можа заставацца дастаткова яркай, каб яе можна было ўбачыць няўзброеным вокам. Найлепей, як прагназуецца, назіраць за камэтай будзе з Паўднёвага паўшар’я:

https://smarturl.click/baA9n

1 week ago
**Стала вядома, як хутка пачнецца прыём …

Стала вядома, як хутка пачнецца прыём заявак на «пашпарт Новай Беларусі»

Друкаваць «пашпарт Новай Беларусі» будуць у Беларускім пашпартным цэнтры ў Вільні. Прымаць заявы на выраб і выдачу «пашпарта Новай Беларусі» плянуюць пачаць 26 студзеня. Будучы статус «пашпарта Новай Беларусі», паводле яго, яшчэ «падлягае абмеркаваньню», бо падарожнічаць зь ім «будзе немагчыма да ўключэньня яго ў базы трэвэл-дакумэнтаў»:

https://smarturl.click/67bAe

1 week ago

На АНТ паказалі Андрэя Кузьнечыка і анансавалі новае відэа з палітзьняволенымі журналістамі Ігарам Лосікам і Ігарам Карнеем

На дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі першую сэрыю прапагандысцкага фільму пад назвай «Свабода слова».
У 12-хвілінным роліку паказалі журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка. На відэа Андрэй выглядае моцна схуднелым. Гутарка зь ім запісвалася ў турэмных умовах, відаць, што зьверху падае сьнег. Андрэй гаварыў спакойным голасам, але выглядаў стомленым. Свабода кіруецца правілам не цытаваць выказваньні, невядома якім спосабам атрыманыя ад чалавека, які знаходзіцца ў зьняволеньні.

У канцы відэа паказалі анонс наступнай сэрыі фільму прапагандыстаў, у якім паказалі журналіста Радыё Свабода Ігара Лосіка. Як вынікае з праграмы АНТ на тыдзень, у іншых сэрыях таксама плянуюць паказаць былога журналіста Свабоды Ігара Карнея і беларускага палітыка Юрася Зянковіча, фігуранта так званай «справы змоўцаў»:

https://smarturl.click/67blE

1 week, 1 day ago
**Джо Байдэн: Украіна мае бліскучую будучыню**

Джо Байдэн: Украіна мае бліскучую будучыню

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэнт выступіў у Дзярждэпартамэнце з выніковай прамовай, у якой расказаў пра дасягненьні сваёй адміністрацыі.

Сярод агучаных Байдэнам тэзісаў наступныя:

Пуцін думаў, што ён за тры дні пасьля нападу на Ўкраіну будзе ў Кіеве. Але праўда палягае ў тым, што з моманту пачатку вайны ў цэнтры Кіева стаяў я, а ня ён.

Мы своечасова падтрымалі Ўкраіну і аказалі ёй беспрэцэдэнтную дапамогу. Украіна ўсё яшчэ незалежная краіна. І ў яе бліскучая будучыня. Мы заклалі падставы будучыні для Ўкраіны.

Больш тэзісаў з выступу Джо Байдэна па спасылцы:
https://smarturl.click/Da3y3

1 week, 1 day ago
**«Калі не падвысіць выдаткі на абарону, …

«Калі не падвысіць выдаткі на абарону, давядзецца вучыць расейскую мову ці ехаць у Новую Зэляндыю» — генэральны сакратар NATO

ЭЗ павінен перагледзець свае прыярытэты выдаткаў, каб павялічыць абаронны бюджэт, заявіў генэральны сакратар NATO Марк Рутэ, выступаючы сёньня ў Эўрапарлямэнце. Пра гэта паведамляе выданьне Politico.

«У сярэднім эўрапейскія краіны лёгка выдаткоўваюць да чвэрці свайго нацыянальнага даходу на пэнсіі, ахову здароўя і сацыяльнае забесьпячэньне, і нам патрэбна толькі невялікая частка гэтых грошай, каб зрабіць абарону нашмат мацнейшай», — сказаў Рутэ эўрадэпутатам.

«Цяпер мы ў бяспецы, але не праз чатыры-пяць гадоў», — сказаў ён, дадаўшы, што, калі выдаткі на абарону ня вырастуць, эўрапейцам «давядзецца вучыць расейскую мову або паехаць у Новую Зэляндыю».

https://smarturl.click/RA4pp

1 week, 1 day ago

Галоўнае за 13 студзеня

📌 Судзяць былых афіцэраў міліцыі, якія заклікалі калегаў «не выступаць карнікамі»

📌 «Тэрмін захоўваньня дадзеных у адміністрацыйных справах — тры гады». Як ня даць уладам зьнішчыць сьведчаньні рэпрэсій супраць беларусаў

📌 У Беларусі анулявалі дамэн сайту онлайн-пэтыцый Petitions.by

📌 Сьледчы камітэт пагражае беларусам, якія за мяжой рыхтуюць акцыі пратэсту да выбараў 26 студзеня

📌 «ПіК Свабоды». Чаго баяцца ўлады Беларусі перад 26 студзеня?

📌 Спажывецкія цэны за 2024 год вырасьлі на 5,2%

📌 «Хутка павінна пачацца». Ліст да менскага сябра

📌 Праца без выходных, эканомія на зьніжках. Як беларускі самі гадуюць дзяцей у эміграцыі

📌 Абвінавачанаму ў забойстве ў Варшаве беларускі Лізаветы запатрабавалі пажыцьцёвае зьняволеньне

📌 Што адбываецца са «справамі аб вандалізьме» супраць беларускіх асяродкаў Вільні

📌 Кіраўнік МУС Літвы назваў беларусаў культурна самымі блізкімі да літоўцаў. Прэм’ер краіны пракамэнтакаў

2 months, 3 weeks ago
**Думкі пра пераезд. Як беларусы Грузіі …

Думкі пра пераезд. Як беларусы Грузіі ўспрынялі перамогу «Грузінскай мары» на выбарах

«У нядзелю большасьць людзей была ў шоку. Было шмат пытаньняў, што рабіць, як функцыяваць, як адрэагаваць на гэтыя падзеі». Беларусы, якія жывуць у Грузіі, расказалі Свабодзе, як успрынялі вынікі выбараў у парлямэнт і як гэта паўплывае на іхнае далейшае жыцьцё:

https://smarturl.click/VD9RZ

2 months, 3 weeks ago
**Апазыцыйныя рухі запусьцілі альтэрнатыўную выбарам-2025 кампанію: …

Апазыцыйныя рухі запусьцілі альтэрнатыўную выбарам-2025 кампанію: «Мой прэзыдэнт сядзіць у турме»

Кааліцыя партыяў «Народная Грамада», БХД і аргкамітэт па стварэньні партыі «Краіна Для Жыцьця» аб’явілі пра запуск альтэрнатыўнай кампаніі аб’яўленым прэзыдэнцкім выбарам у Беларусі пад назвай «Мой прэзыдэнт сядзіць у турме».

У межах яе беларусаў, «якія знаходзяцца ў бясьпецы», заклікаюць ладзіць розныя акцыі ў сеціве і ня толькі ў падтрымку зьняволеных палітыкаў, грамадзкіх лідэраў і актывістаў, якія, на іх думку, годныя быць кандыдатамі на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі:

https://smarturl.click/z2ad8

2 months, 3 weeks ago
3 months ago
**У Беларусі ліквідуецца адна з найбуйнейшых …

У Беларусі ліквідуецца адна з найбуйнейшых моўных школ, яна дапамагала рыхтаваць валянтэраў для Эўрапейскіх гульняў

Навучальны цэнтар «Адукацыйныя тэхналёгіі» (Streamline Language School) падаў дакумэнты, неабходныя для сваёй юрыдычнай ліквідацыі.

Вядома, што тэлефон дырэктара школы недаступны, а мэсэнджары адключаныя.

https://smarturl.click/71bAy

We recommend to visit

Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР

Last updated 2 months, 1 week ago

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 weeks, 1 day ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 6 days, 21 hours ago