Why Pay for Entertainment? Access Thousands of Free Downloads Now!

Лагодны Цмок | Гледзіва па-беларуску

Description
Пляцоўка зь фільмамі а сэрыяламі па-беларуску

Падрабязьней:
https://www.la-cmok.notion.site/la-cmok/a018501fa74345c2ae80a38b34775922

Зьвязак:
@la_cmok_bot
@mounaja_talaka — чат перакладнікаў

❤️ Падтрымаць: patreon.com/la_cmok

🎬 сайт: la-cmok.me
Advertising
We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week, 4 days ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 2 weeks, 3 days ago

5 days, 14 hours ago

Дабрывечар, спадарства!

Віншуем вас з чаканымі цёплымі дзянёчкамі й заразом прапануем паслухаць і паглядзець прыгожы ўтульны кліп на песьню ☀️„СОНЕЧНАЯ“ ад сьпявачкі, мастачкі й запраўднае чараўніцы — Тоі 🌸****

📽 https://youtu.be/gv1iBZfM1zY

Дасылайце сябром і дзялецеся водгукамі ў камэнтарох пад відэа, каб падтрымаць Тою й памагчы ютубу пашыраць гэты твор :)

Зычым прыемнага прагляду й добрага вечару!

1 month, 1 week ago

*🎬 S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю ПА-БЕЛАРУСКУ | трэйлер перакладу | BELARUSITY*

Глядзець:
https://youtu.be/LfZNyuomUig

1 month, 1 week ago

Спадарства! Нарэшце выйшаў пераклад гульні „Сталкер. Цень Чарнобылю” ❤️‍🔥****

Мы з суполкаю BELARUSITY рупіліва й дбайна працавалі, каб пераклад меў найвышэйшую якасьць (за працу нам аніхто не плаціў).

Пашырэньні й водгукі вітаюцца!

Таксама можна падзякаваці кубачкам гарбаты 🥰

4 months, 1 week ago
***🔎******👀*** **Шукаеце, што паглядзець на святочных …

🔎👀 Шукаеце, што паглядзець на святочных выходных? ❄️🎄
Мы сабралі для вас цэлых пяць цудоўных фільмаў на роднай мове, што не толькі не дадуць засумаваць усёй сям’і, але і адораць цяплом!

👉 Чытайце тут: https://racyja.com/by/kultura/sto-pahljadzec-na-kaljadach-pa-belarusku-5-filmau-dlja-usej-sjami/

А які ваш улюблены калядны фільм? Напішыце ў каментарах 👇

4 months, 3 weeks ago
***🌸*** [**Незабудкі | Forget me not …

🌸 Незабудкі | Forget me not (2023)
ДУБЛЯЖ
💥

Кароткі анімацыйны фільм пра гісторыю й прыгоды маленькае дзяўчынкі, што адчула сябе непатрэбнаю.

• Пераклад: А. Валькова
• Рэжысэрка дубляжу: А. Валькова
• Гукарэжысэр запісу: Г. Тачоны
• Гукі й музыка: А. Валькова
• Ролі агучылі: **М. Клютко, Аляксандра, А. Валькова, Г. Тачоны

🚀 Цікавінкі аб чатырох месяцах працы над дубляжом, запісе з нуля музыкі, усіх гукаў і роляў глядзеце на канале „ТоЯ“:** youtube.com/watch?v=VWl66lviHik

*☀️ Іншая творчасьць Антаніны Вальковай:*

• аўтарскія песьні: dip.link/toya

тг-канал з пэрсанажамі й сусьветам; коміксы, лёр, канцэпт-арт, мэмы, цікавінкі пра пэрсанажаў і нарысы.
суполка VK: аўтарскія песьні, перасьпевы, калябарацыі; „дэмкі“ й афіцыйныя рэлізы.

*❤️‍🩹 Падтрымаць выхад новых перасьпеваў і агучваньняў:*
• Yoomoney 4100117230215207
• Альфабанк:
5208 1300 1743 1077
02/28
ANTANINA VALKOVA

Глядзець „Незабудкі“: youtube.com/watch?v=y7QXYlcG7WU

#дубляж

5 months ago

💬Гары Потэр і Філязофскі Камень. Прадмова да перакладу
Мы, каманда зь перакладу сэрыі фільмаў Гары Потэр, прэзэнтуем вам першы фільм з гэтае сэрыі.

Мы дбайна й рупліва працавалі над перакладам некалькі месяцаў, намагаючыся дасягнуць найлепшага выніку.

У нашым варыянце перакладу ўжываюцца пэўныя хормы словаў і зваротаў, якія ў што-дзённай размове дужа рэдка чуваць: замест пайду — пойду, прайсьці — пройсьці, хадзеце/хадзіце — ходзьце, глядзі — гледзь, чырвоная — чырвона, вялікае — вяліка, а таксама ваша, Вашаць, Вашэця, пры звароце да кагось.

Датагож мы пастанавілі перадаваць уласныя ймёны, намагаючыся захаваць іхнае арыгінальнае гучаньне. Таму падчас прагляду вы можаце заўважыць літару “ґ” і літару “ў” пасьля зычных.

Тэкст не дакладны, бо ў некаторых момантах былі зробленыя адыходы ад арыгінальнага тэксту, каб павялічыць пачуцьцё й атмасфэру школы чараў.

Дзякуй вялікі за ўвагу, і прыемнага прагляду!

Ф. Будаўнічы, Шыпшынавае сочыва, Чарот, SolAriS

5 months ago
***🪄*** [**Гары Потэр і Філязофскі Камень …

🪄 Гары Потэр і Філязофскі Камень (7+) | Harry Potter and Philosopher's Stone Адзінаццацігадовы сірата Гары Потэр высьвятляе, што ён чарадзей і быў прыняты ў школу Гоґварт. Гары пакідае маркотны сьвет з апекунамі й уходзіць у сьвет чараў. Аднак яго чакаюць выпрабаваньні.Год: 2001 | Краіны: Вялікая Брытанія, ЗША

• Пераклад: Ф. Будаўнічы, Чарот, SolAriS• Рэдагаваньне: Ф. Будаўнічы, Шыпшынавае сочыва, SolAriS#фільм #субтытры #клясычны_правапіс
#фэнтазі #драма #падарожжы

5 months ago

🌤️ Вітаем, сябры!

На календары — 1-га сьнежня. На вуліцах многіх местаў ўжо пачынаюць зьяўляцца размаітыя ліхтарыкі й аздобы, што сваім зьзянем ствараюць прыемны калядна-чароўны настрой.

Гэты дзень мы зьмеркавалі прысьвяціць фільму, што багата хто падабае акурат за чараўніцтва, дабро, а таксама цёплыя ўспаміны.

Папраўдзе, ягоны пераклад нам даслалі яшчэ летась, але з пэўных прычынаў публікуем яго толькі цяпер.

Шчыра перапрашаем каманду перакладнікаў/рэдактараў за доўгае чаканьне 💛

Зычым усім добрага вечару й прыемнага прагляду!

5 months, 1 week ago
[@belarus\_sacral](https://t.me/belarus_sacral) — гэта ўласны досвед тутэйшага …

@belarus_sacral — гэта ўласны досвед тутэйшага валацугі ў пошуках згубленай і невядомай Беларусі. Старыя могілкі, закінутыя маёнткі і храмы тут змяшаныя з музеямі ды мэйнстрымнымі комплексамі.
Далучайцеся. Будзем спазнаваць родную гісторыю навобмацак разам!

6 months, 1 week ago

📒 Вострыя Брылі. **Слоўнік

Віж — шпіён, даносчык, наглядчык.
З-пад крысá — нелегальна, у падпольлі.
Вы́шмараваныя — нацертыя, вымазаныя.
Клёк — розум, развага.
Хáбар — грошы або рэчы, што даюцца камусьці як подкуп з мэтай атрыманьня пэўнай выгады.
Пахо‌лік — галетнік, бедны селянін.
Блёкату аб'есьціся — з глуду зьехаць, з розуму выбіцца.
Ладзьбіт — сяржант.
Тáечка** — даражэнькая, мілая, сяброўка.

— Чарот

We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week, 4 days ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 2 weeks, 3 days ago