Лагодны Цмок | Гледзіва па-беларуску

Description
Пляцоўка зь фільмамі а сэрыяламі па-беларуску

Падрабязьней:
https://www.la-cmok.notion.site/la-cmok/a018501fa74345c2ae80a38b34775922

Зьвязак:
@la_cmok_bot
@mounaja_talaka — чат перакладнікаў

❤️ Падтрымаць: patreon.com/la_cmok

🎬 сайт: la-cmok.me
Advertising
We recommend to visit

г!алат ца долуш цхьа а вац, вовше х!ума ала сих ма ло.

вп,реклама.
@khavaal7

Last updated 1 month, 1 week ago

Авторский контент команды THISMINSK MEDIA о событиях в Минске, Беларуси и мире

Сайт: thisminsk.org
Почта: [email protected]

Анонимный бот для обратной связи: @thisminskbot

Last updated 1 day, 21 hours ago

Навигация канала - https://t.me/doramaview

Last updated 6 months, 3 weeks ago

6 months ago

Дабрыдзень, спадарства!

З нашым сайтам сталася нейкая бяда, таму пакуль на яго нельга трапіць.

Але дубляж эпізоду пра скідняў даступны праз гэтую спасылку: https://drive.google.com/file/d/1H6cNk5N008cgzGEhF3G-sk7u_a6DNIj1/preview

Зычым прыемнага прагляду! ?

6 months ago

Дабрыдзень, шаноўныя чытачы!

Яшчэ ўлетку 2022-га мы плянавалі зрабіць дубляж колькіх эпізодаў сэрыялу „Каханьне, сьмерць і робаты“ (Love, Death & Robots) пад кіраўніцтвам BIEŁARUSKAHA ŠAŁU.

У жніўні мы выпусьцілі дубляж „Калі ёгурт захапіў сьвет і пачалі рыхтаваць эпізод пра скідняў: BIEŁARUSKI ŠAŁ яго пераклаў і агучыў чатырох пэрсанажаў, яшчэ аднаго агучыў Vožyk, а Ф. Будаўнічы адрэдагаваў тэкст. Не ставала адно руплівае працы гукарэжысэра, каб сьвет падзеяў запраўды адчуваўся.

Час ішоў. Дарма што ў нашым праекце адбыліся зьмены, BIEŁARUSKI ŠAŁ працягваў зьвяртацца да розных людзей па помач з гукам у дубляжы, але толькі цяпер яму ўдалося знайсьці чалавека, што дбае аб якасьці й намагаецца ўсё рабіць як найлепш, — гэта NENIA.

Сёньня пэўныя моманты былі б перакладзеныя й агучаныя йначай, але мы вельмі шчасныя, што дубляж эпізоду „Скідні“ нарэшце пабачыў сьвет ❤️

Дзякуем за ўвагу й чакаем вашых водгукаў. Бывайце здаровыя й беражэце сябе!

6 months ago

*📒 Слоўнік.Каханьне, сьмерць і робаты — „Скідні“.
Скíдзень — чалавек, здольны ператварацца ў іншую йстоту.
Стра́ўня — мейсца, дзе ядуць.
Зважа́й! — вайсковая каманда, рас. смирно!
Спачнí! — вайсковая каманда, рас. вольно!
Паце́міць — заўважыць.
Віжава́ць — пільна сачыць, выглядаць.
Зу́секлічны склон ад „зух”.
Гайня́ — рас. стая (сабак, ваўкоў).
Прыназоўнік із* — бач тут.

#слоўнік

7 months, 3 weeks ago

Дабрывечар, спадарства!

Віншуем вас з чаканымі цёплымі дзянёчкамі й заразом прапануем паслухаць і паглядзець прыгожы ўтульны кліп на песьню ☀️„СОНЕЧНАЯ“ ад сьпявачкі, мастачкі й запраўднае чараўніцы — Тоі ?****

? https://youtu.be/gv1iBZfM1zY

Дасылайце сябром і дзялецеся водгукамі ў камэнтарох пад відэа, каб падтрымаць Тою й памагчы ютубу пашыраць гэты твор :)

Зычым прыемнага прагляду й добрага вечару!

9 months ago

*? S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю ПА-БЕЛАРУСКУ | трэйлер перакладу | BELARUSITY*

Глядзець:
https://youtu.be/LfZNyuomUig

9 months ago

Спадарства! Нарэшце выйшаў пераклад гульні „Сталкер. Цень Чарнобылю” ❤️‍?****

Мы з суполкаю BELARUSITY рупіліва й дбайна працавалі, каб пераклад меў найвышэйшую якасьць (за працу нам аніхто не плаціў).

Пашырэньні й водгукі вітаюцца!

Таксама можна падзякаваці кубачкам гарбаты ?

We recommend to visit

г!алат ца долуш цхьа а вац, вовше х!ума ала сих ма ло.

вп,реклама.
@khavaal7

Last updated 1 month, 1 week ago

Авторский контент команды THISMINSK MEDIA о событиях в Минске, Беларуси и мире

Сайт: thisminsk.org
Почта: [email protected]

Анонимный бот для обратной связи: @thisminskbot

Last updated 1 day, 21 hours ago

Навигация канала - https://t.me/doramaview

Last updated 6 months, 3 weeks ago