Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР
Last updated 2 months, 3 weeks ago
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor
Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Last updated 3 months, 2 weeks ago
Last updated 2 months, 1 week ago
📸 Стары здымак
Пісьменнікі Янка Брыль (1917-2006), Андрэй Макаёнак (1920-1982), Пімен Панчанка (1917-1995).
1977 г.
Фота Ул. Крука
*📘 Слуцкі пояс*
Зборнік з такой знакавай назвай у 1943 г. выдала друкарня слуцкай падпольнай газеты «Народны мсцівец».
Аўтар - паэт Анатоль Астрэйка (сапр. Акім Астрэйка 1911-1978) - пра легендарны выраб радзівілаўскіх мануфактур, як лёгка здагадацца, у кніжцы не пісаў - усе вершы былі прысвечаныя актуальнай партызанскай тэматыцы. Назва тут толькі алюзія на краёвы рух супраціву.
❗️На апошняй старонцы быў пазначаны наклад - 1000 экз.
Ці гэта была сапраўдная колькасць асобнікаў ці проста такая вялікая і круглая лічба была пастаўленая каб дадаткова пацвяліць акупацыйныя ўлады цяпер не дазнацца, аднак, такі зборнік пабачыў свет і стаў на сёння бібліяграфічнай рэдкасццю.
📸 Францішак Багушэвіч
Прапануем вашай увазе цікавую фотакартку - на ёй класік беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч.
Здымак датуецца знакавым для гісторыі Беларусі 1863 годам. І так - без сваёй славутай барады пісьменнік выглядае зусім іначай.😜
Літаратура ў мастацтве
" ЗУБРУ ПРЫСЬВЯЧАЕЦЦА", палатно, алей, 1980 г. Аўтар Вячка Целеш.
Твор напісаны для выставы "Мікола Гусоўскі і яго час". Цяпер знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музэя Беларусі.
“Галоўнае не вера чалавека ў Бога, а вера Бога ў чалавека...”
з рамана “Тэолаг”, Максім Клімковіч, Уладзімір Сцяпан.
*? Стары здымак
Іван Шамякін* прамаўляе на сустрэчы гасцей на мяжы Латвіі і Беларусі пад час урачыстага адкрыцця дэкады латышскай культуры. 1959 г.
Зборнікі паэта Валера Маракова (1909-1937) - першы "Пялёсткі" (1926) і другі "На залатым пакосе" (1927).
Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г.
*? Стары здымак*
Пісьменнікі Ян Скрыган (1905-1992), Еўдакія Лось (1929-1977), Аляксандр Капусцін (1917-1990).
1976 г.
Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР
Last updated 2 months, 3 weeks ago
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor
Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Last updated 3 months, 2 weeks ago
Last updated 2 months, 1 week ago