𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· темы,стикеры: @skivix ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️
ГІСТОРЫІ
ЖОРЖ САНД — СУПЕРНІЦА РАМАНТЫЗМУ І ВЯШЧУНКА ЭМАНСІПАЦЫІ
Вікторыя ВАСЯНКОВА
Амандзін Аўрора Люсіль Дзюпэн, значна больш вядомая пад псеўданімам Жорж Санд (1804 — 1876), увайшла ў літаратуру ў 30-х гадах дзевятнаццатага стагоддзя зусім маладой дзяўчынай. Пачынаючы з першых сваіх раманаў («Валянціна», «Індыяна»), яна ўсхвалявана і смела гаварыла пра бяспраўе жанчыны, пра зневажальнае становішча, на якое тая асуджана з-за галоўных правілаў уласніцкага грамадства, ды і ў цэлым — аб пратэсце супраць любой формы несправядлівасці і знявагі з чалавека. <…>
Жорж Санд шчыра была перакананая, што толькі народ з’яўляецца сапраўдным творцам і захавальнікам культуры, горача адстойвала права і абавязак мастака быць «рэхам чалавецтва, якое хвалюецца ці скардзіцца, адчайваецца ці радуецца». Пісьменніца была рашучай суперніцай рамантызму, лічачы яго рэакцыйным.
<…>
Цалкам артыкул чытайце ў снежаньскім PDF-выданні “Літаратурнай Беларусі” або на яе ФБ-старонцы ТУТ.
БІБЛІЯТЭКА
Вокладка зборніка Уладзімера ХАДЫКІ «Суніцы», 1926 г.
ПАЭЗІЯ
Уладзімір МАРОЗ
НАКАНАВАННЕ
Калі надыдзе момант адмысловы,
Гісторыя сатчэцца спакваля —
Адкрые свет Народзіны Хрыстовы;
Салодка спіць у яслях немаўля.
Ён першы дзень сустрэне светлы, новы —
Сюжэт падзеяў ведае зямля.
А недзе побач і вянок цярновы,
Якому ролі тут пакуль няма.
У трыццаць тры вянок упору будзе,
Шлях да Галгофы бачаць усе людзі —
Укрыжавання побач грамабой.
Ва ўсім трывае значная адметнасць,
Дзе сэнсам ёсць якраз амбівалентнасць:
Вянок цярновы — німб над галавой.
Больш санетаў аўтара чытайце ў снежаньскім PDF-выданні «Літаратурнай Беларусі» або на яе ФБ-старонцы ТУТ.
РУКАПІС
Верш Сяргея ГРАХОЎСКАГА, прысвечаны Алесю ПАЛЬЧЭЎСКАМУ. 1977 г.
ПАЭЗІЯ
Алена ІГНАЦЮК
ВАНДРОЎКА
Турцыя, Грэцыя,
Данія, Швецыя —
Я…
Мы — за тры моры.
І з намі Венецыя…
Чуем палескі распеў салаўя!
Міфы пражытыя —
можна ў дзівоснае:
Турцыя, Грэцыя,
Данія, Швецыя —
Я!
Мы — за тры сонцы,
паспелі за вёснамі,
з воску будуем замак…
Здаля
бачыцца
вежа
капронавай
лесвіцай:
Турцыя, Грэцыя,
Данія, Швецыя —
Я…
Пойдзем па ёй —
нашы мовы пакрэсляцца
неба палосамі
ў звон ручая.
Больш вершаў паэткі чытайце ў снежаньскім PDF-выданні «Літаратурнай Беларусі» або на яе ФБ-старонцы ТУТ.
АРХІЎ
Рукапісны зборнік вершаў Барыса ПАСТЭРНАКА, падораны Ларысе ГЕНІЮШ мужам. На вокладцы сшытка надпіс «Даражэнькай Ларачцы. Янка». 1955 г.
ЗДЫМАК З МІНУЛАГА
Адам БАБАРЭКА з жонакай Ганнай у высылцы. Пасёлак Слабадскі Кіраўскай (Вятскай) вобласці. 1934 г
𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· темы,стикеры: @skivix ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️