𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️
ЮБІЛЕЙ
23 верасня — 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка АРТУРА ВОЛЬСКАГА.
Артур Віталевіч нарадзіўся ў Койданаве (цяпер Дзяржынск) Мінскай вобл.
Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1938 — 1941), працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). У 1942 г. прызваны на службу ў Ваенна-марскі флот СССР. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць Японіі, дэмабілізаваўся ў 1952 г.
Працаваў загадчыкам аддзела культуры ў рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). З 1963 г. — дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 г. — дырэктар Дома літаратара, у 1981—1984 гг. старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва».
Дэбютаваў у друку ў 1937 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Водбліскі далёкіх маякоў» (1958), «Далёкія і блізкія прычалы» (1962), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «Наваселле дрэў» (1990).
Памёр 5 верасня 2002 г. у Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках.
ВЫЯВА
Вокладка ''Прыгодаў удалага ваякі Швэйка'' ў перакладзе Кузьмы Чорнага, 1931 г. (друкавалася па частках)
ВЕРШ
ВАСІЛЬ ЗУЁНАК
Над зямлёю
Шугае верасень —
Восені ветразь...
I плывуць у блакіце чыстым
Ключы галасістыя...
Цеплыня адплывае,
Крылом узмахнуўшы аслаблым
Летам бабіным...
He трымайце ж мяне сягоння,
Сцены хат,
У лагодным палоне:
Над зямлёю шугае верасень —
Восені ветразь!..
He шукайце, сябры і родныя,
He гукайце на сцежках пройдзеных...
He сустрэнемся — слёз не ліце.
«Ён жа быў летуценнік, — скажыце, —
Ён таксама паплыў
Пад вераснем,
Ён –
Пад ветразем...»
Здымак Альфрэда Мікуса
ЗДЫМАК З МІНУЛАГА
Адам БАБАРЭКА з жонакай Ганнай у высылцы. Пасёлак Слабадскі Кіраўскай (Вятскай) вобласці. 1934 г
ВЕРШ
СЯРГЕЙ ДЗЯРГАЙ
Мiнаючы зялёную ялiнку,
Апёкшы клёна кволую далонь,
З сука на сук, з галiнкi на галiнку
Перасмыкае восеньскi агонь.
Ужо тырчаць аленнiмi рагамi
Аголеныя вераснем сукi,
Каля ракi чуваць над берагамi
Сухi, трывожны шолах асакi.
Сягоння дзень быў зябкi, непагодны —
На плашчык мой, захутайся ямчэй...
Заўжды баюся я вачэй халодных
I вераснёвых здрадлiвых начэй...
Апошнi час мне холадна, Марыя.
Хай верасень у гэтым вiнават.
Зрабiўся нейкi кволы без пары я,
Не разумею,
разумею шмат...
Маўчыш... нiбы ля попелу сiвога,
Прадзьмутага вятрамi навылёт,
Ты спадзяешся абагрэць, нябога,
Сваю руку, халодную, як лёд…
ЮБІЛЕЙ
15 верасня споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка ІВАНА МЕЛЬНІЧУКА.
Іван Міхайлавіч нарадзіўся ў в. Носава ля г. Бяла-Падляска Польшча. У 1944 г. бацька зсям'ёй пераехаў ва Украіну, а затым — у в. Сычы Брэсцкага р-на.
Закончыў філалагічны факультэт. Быў уласным карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена», намеснікам начальніка ўпраўлення па друку Брэсцкага аблвыканкама.
З 2009 г. старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СБП. Уваходзіць у склад рэдкалегіі альманаху «Жырандоля».
Яго кнігі для дзяцей выходзілі статысячнымі накладамі. У 1982 г. у выдавецтве «Юнацтва» ўбачыў свет першы паэтычны зборнік «Кто разбудит солнце». Другі зборнік выйшаў праз восем гадоў пад назвай «Диво сами сотворим» (1990), у 1997 г. «Добрый лучик». У 2003 г. «Как муравьишка Ишка себя наказал», затым выйшлі «Сказки — добрые подсказки» (2006), «Хлеб насущный» (2009), а ў 2014 годзе — «Чудеса в решете» і «Гасцінец».
Лаўрэат літаратурнай «Мядовай прэміі» (2006).
Віншуем і жадаем здароўя, радасці і натхнення!
ВЕРШ
АЛЕСЬ КАСКО
Гукаем наноў, зачынна
адну за вякі вясну
з надзеяй старой: магчыма,
сама скіне ковы сну.
Сама разняволіць чынна
і прышласць, і даўніну,
якія зямля злучыла
ў скаронасці кургану.
Яму ды начы ваўчынай,
бязроднаму гругану,
людской немаце злачыннай,
здранцвенню, дурману, дну.
Надзея мігціць лучынна
і цешыць сябе адну:
прачнецца без нас Айчына
ўвасобленай у вясну…
(З архіва публікацый “Літаратурнай Беларусі”.)
АРХІЎ
Запіс аб тым, што камандзір узвода Васіль БЫКАЎ загінуў у сакавіку 1944 г.
ВЕРШ
АЛА КАНАПЕЛЬКА
Восень едзе на рабым кані.
Сярод свету — разветраны сад.
Як калянае лісце калін,
Вераснёўскі плыве зарапад.
I адрынуты голас ад слоў.
Толькі памяць — у вецер, як крык.
Зноўку белыя крылы буслоў
Жаль нясуць праз чужы мацярык.
А над краем — тугая туга:
Восень, вецер і чыстая ноч.
I глядзіць мірыядамі воч
Неба ў душу...
ВЕРШ
УЛАДЗІМІР ДУБОЎКА
Ты ляжыш на руцэ маёй, верас,
найдрабнейшая з кветак.
Я пытаўся, пытаю яшчэ раз:
чым ты вабіш нас гэтак?
Ледзь прыкметны для нашага вока,
быццам зернейка маку.
Ад зямлі не расцеш ты высока,
цябе топча ўсякі.
А калі расцвіцеш на узлессі,
закрасуеш у пушчы, –
хараством ты тады апранешся
сапраўды неўмірушчым.
Найдрабнейшыя кветкі складаюць
хараство у кілімы.
Наша доля хіба не такая?
Скажы,
верас любімы!
Ты ляжыш у мяне на далоні,
найдрабнейшая з кветак.
Я пытаю, пытаю сягоння:
чым ты вабіш нас гэтак?
𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️