Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago
19 кастрычніка ў Варшаве запрашаем на «ІІІ Кубак Івуліна». Гэта традыцыйны футбольны турнір у знак салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. Дата: 19 кастрычніка 2024. Месца: Варшава, Bemowski Center Football (адрас Obrońców Tobruku 11); Пачатак турніру: 11:00
У справе дэпартацыяў са Швецыі:
👉Мы працягваем кансультацыі з МЗС Швецыі, Міністэрствам міграцыі, Амбасадай Літвы ў Швецыі, літоўскім урадам, а таксама з праваабаронцамі. Мы ўдзячныя шведскаму і літоўскаму кіраўніцтву за адкрытасць і гатоўнасць вырашаць праблему, якая для многіх беларусаў можа стаць крытычнай.
👉Выпадак з дэпартацыяй беларусаў цяпер абмяркоўваецца на самым высокім узроўні ў Швецыі і можа пазітыўна паўплываць на вырашэнне праблемы прытулку і легалізацыі беларусаў у будучыні. Вялікі дзякуй Дзмітрыю Васэрману і Народнай амбасадзе ў Швецыі. У вялікай ступені дзякуючы яму ўдалося падняць тэму на высокі ўзровень.
👉Міграцыйная служба цягам бліжэйшых месяцаў абяцае перагледзець апошнія рашэнні па беларусах, і мы спадзяемся, што да завяршэння праверкі дэпартацыі будуць прыпыненыя. Пакуль мы прапануем увесці мараторый на дэпартацыю нашых грамадзян у Беларусь.
👉Міністэрства міграцыі абяцае спрыяць і ўзаемадзейнічаць у гэтай справе.
👉Ужо была праведзена пераацэнка сітуацыі ў краіне, і Беларусь не лічыцца бяспечнай краінай для вяртання. Цяпер неабходна, каб Міграцыйная служба, якая прымае рашэнні незалежна ад ураду, кіравалася новымі інструкцыямі.
👉Шведскае кіраўніцтва ведае, што ў канкрэтным выпадку з дэпартаванымі магла мець месца падробка дакументаў, але гэта ніяк не выключае самой праблемы дэпартацыі ў Беларусь.
👉Неўзабаве распрацуем інструкцыі і парады беларусам, як дзейнічаць, каб такія сітуацыі не адбываліся.
Замежная дапамога. У 2020-2021 годзе заходняя падтрымка грамадзянскай супольнасці, незалежным медыям, правабаронцам павялічылася да гістарычнага максімуму. Чым далей ад 2020, тым складаней гэтую дапамогу абгрунтоўваць. І хоць Беларусь больш не лічыцца "тэрміновым выпадкам," падтрымка для медыяў, грамадзянскай супольнасці і стыпендый застаецца на ўзроўні 2021 года, і захаваецца ў тым жа аб'ёме на 2025 год.
Тут вялікую працу зрабілі прадстаўнікі нашай грамадзянскай супольнасці і медыяў, быў падрыхтаваны дэтальны дакумент "Ацэнка патрэбаў грамадзянскай супольнасці", на аснове якога прымаюцца рашэнні аб падтрымцы беларускіх НДА, медыяў і ініцыятываў.
Важна, што ўпершыню вылучаная дапамога на падтрымку беларускай культуры і ідэнтычнасці. Раней такое было цяжка сабе ўявіць. Запускаецца міжнародны гуманітарны фонд, каб перадаваць дапамогу рэпрэсаваным унутр краіны. Гэта магчымасць дапамагчы сем'ям тых, хто ў зняволенні, і тым, хто ўжо выйшаў.
У якасці падсумавання: пакуль ідзе вайна і пакуль Лукашэнка працягвае правакацыі супраць суседзяў, нам давядзецца пастаянна сутыкацца з рознага кшталту абмежаваннямі. Мы не можам іх вокамгенна зняць ці адмяніць, але скарэктаваць, каб яны білі па рэжыме, а не беларусах, магчыма. Для гэтага важна весці палітычна-дыпламатычную працу, захоўваць суб'ектнасць на міжнароднай арэне і гаварыць адным голасам.
Пра абмежаваньні супраць беларускіх аўтамабіляў
Рашэньне аб абмежаваньні на ўезд аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі ўводзяцца не МЗС, а найперш мытнымі службамі ці міністэрствам транспарту згодна з дырэктавай Эўразьвязу, у рамках кантролю над правозам тавараў і гандлю.
У гэтых абмежаваньняў шмат прычынаў, гэта і кантроль над абыходам санкцыяў Расеяй, гэта і зьмяншэньне нагрузкі на памежныя пераходы, і барацьба за галасы выбарнікаў, якія выступаюць за жорсткія абмежаваньні. Гэта і бясьпека — ідзе вайна, і з боку рэжыму Лукашэнкі бачаць галоўную пагрозу. Яшчэ адзін аргумэнт, які мы чулі ў Латвіі, што расейцы рэгіструюць свае аўтамабілі на беларускія нумары, і гэта дазваляе ім абыходзіць абмежаваньні.
Тыя, хто ўводзілі абмежаваньні, не пралічвалі палітычных наступстваў. Бо абмежаваньні б’юць па праэўрапейскіх настроях беларусаў, у вялікай ступені легітымізуюць рэжым, зноў запіхваюць Беларусь у адзін кошык з Расеяй, а беларусаў — з рэжымам. Бо так прасьцей. І нашая з вамі задача — гэтую розьніцу тлумачыць. Для гэтага — важныя ўсе гэтыя сустрэчы, паездкі, размовы. Важная актыўнасьць беларусаў! Дагэтуль для беларусаў былі адны з наймякчэйшых ўмоваў і ў пытаньнях легалізацыі, і візаў, у пытаньнях уезду ў Эўразьвяз.
Што мы можам зрабіць і над чым зараз працуем — дабіцца выключэньняў, каб беларусы змаглі ўяжджаць, выяжджаць і перамяшчацца на сваіх аўтамабілях, празь мяжу і на тэрыторыі ЭЗ. А пакуль просім адтэрмінаваць выкананьне рашэньня у Польшчы і Літвы, а таксама Латвіі.
Таксама нас запэўнілі, што пасажырскі рух застанецца, і забаронаў на ўезд на аўтобусах, напрыклад, ня будзе. Тыя беларусы, якія жывуць у Эўразьвязе, змогуць перарэгістраваць свае аўто, але гэта ніяк не дапамагае беларусам, якія ўнутры краіны. А пра іх мы павінны думаць у першую чаргу.
Я бы зьвяртаў увагу не колькі на факт сустрэчы Гутэрыша з Лукашэнкам (гэта яго праца такая, як і запрашаць усіх на Генасамблею ААН)
А зьвярнуць увагу на рэзюмэ па выніках сустрэчы з боку ААН. У ім абазначана, што сустрэча адбылася на запыт Лукашэнкі (што паказвае, хто быў прасіцелям).
Таксама у дыпламатычнай форме абазначаны і тры асноўныя пасылы ад генсека:
1) спыніць саудзел у вайне супраць супраць Украіны
2) спыніць рэпрэсіі
3) працягваць вызваляць людзей з турмаў
Усе мэсыджы правільныя
Мы робім усё магчымае, каб дабівацца спрашчэньня легалізацыі для беларусаў у розных краінах. Гэта складана, бо ідзе вайна і растуць антыміграцыйныя настроі. Ня кожная краіна мае досьвед у прыманьні беларусаў. Гэта ўсё не спрыяе нашай працы.
Нягледзячы на гэта, у параўнаньні зь любымі іншымі нацыямі беларусы па-ранейшаму маюць адны з найлепшых ўмоваў у ЕС і ЗША што тычыцца легалізацыі.
Усім нам хацелася б, каб умовы былі лепшыя. І каб ставіліся да беларусаў як найлепш. Але многія нацыі ня маюць і гэтага. Дэмакратычны сьвет не закрыўся ад нас і па-ранейшаму працягвае дапамагаць.
Цягам апошніх тыдняў у дэмакратычных сілаў было некалькі важных перамог.
?Першае, адбілі бан на беларусаў у Літоўскім Сейме. Бо першапачаткова была прапанова спыніць выдачу ВНЖ. Потым яна ператварылася ў абмежаваньні на паездкі, і фінальная прапановы не атрымала падтрымкі. У гэтым годзе ужо ў Літве да пытаньня хутчэй за ўсё вяртацца ня будуць.
?Другое. Запушчаны міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі палітвязьняў і сем'яў рэпрэсаваных. І Нарвэгія зрабіла першы ўнёсак — 850 тысяч эўра. І гэта дапамога не калі-небудзь на будучыню, а ужо на цяпер. Кожны тыдзень з турмаў выходзяць людзі, якія ўжо адбылі свае тэрміны. Ужо выйшла каля 1600 чалавек. Многім патрэбна рэлякацыя, рэабілітацыя, лекаваньне. Распараджацца ім будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы.
?Трэцяе, Канада вылучыла дадатковы грошы, 1 мільён канадзкіх даляраў, на падтрымку незалежных мэдыяў. Спадзяемся, гэта дапаможа закрыць часткова праблемы тых, хто сутыкнуўся са складанасьцямі сёлета. Таксама скандынаўскія краіны вылучылі невялікія сродкі на мэдыі. Спадзяемся, да верасьня сытуацыя стабілізуецца.
?І чацьвертае, удзел Ціханоўскай у міністэрскім саміце G7. Гэта ня толькі пра статус, колькі пра вяртаньне Беларусі ў павестку. На просьбу Ціханоўская Беларусь была ўключаная ў фінальнае камюніке саміту, і там добрыя моцныя фармулёўкі. Тут можа і няма практычных вынікаў адразу, але гэта дае Беларусі суб'ектнасьці. Найгоршае, што можа адбыцца, калі Беларусь будуць успрымаць праз прызму Лукашэнкі, і нам будзе вельмі цяжка даказваць сьвету што Беларусь не Расея.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago