𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· темы,стикеры: @skivix ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️
Разыгранка паэтычных складанак 🔮
Ня толькі сонейкам багаты пачатак вясны, але й яшчэ шансамі на атрыманьне аднаго з чатырох асобнікаў з творамі нашых выступоўцаў!
🎭 Ужо ў пятніцу 7.03 адбудзецца Паэтычны Вечар #2. З гэтай нагоды мы падрыхтавалі Паэтычную Складнку #2, куды ўваходзяць творы ўсіх удзельнікаў імпрэзы. А, каб жыцьцё пачувалася салодкім як кату масленіца, мы дадалі да разыгранцы яшчэ 3 асобнікі з вершамі выступоўцаў.
Пры выкаканьні ўмоваў вы атрымаеце шанец атрымаць адзін з гэтых скарбаў беларускае літаратуры:
📚 Паэтычная складанка #2 (Вершы й песьні ўсіх удзельнікаў Паэтычнага Вечара # 2)
🩸 Алесь Плотка — Bloodlands 20/22;
🌞 Цімур Кудзеліч — бяз гэтага — усё;
🗿Павел Капанскі — Акрамя.
Для перамогі патрэбныя:
🪶1. Быць падпісаным на Кшталт.Слова ў ТГ і на @kshtalt.kshtalt ў іньсьце;
🪶2. Зрабіць рэпост любога паста з афішай імпрэзы ў інстаграме;
🪶3. Напісаць у каментары пад пастом у іньсьце ўрывак вашага любімага верша альбо адзначыць сяброў ды сябровак.
Ну й, вядома, не забывайма завітаць да імпрэзы!
07.03 | Stól Powszechny | 18:00
Прадоўжваем знаёміць вас з выступоўцамі Паэтычнага Вечара #2.
У другой частцы свае адказы на самыя няпростыя пытаньні нам падалі: Цімур Кудзеліч, Сэрбскі Нож (Сяргей), Канстантын Літвінаў (Lo-Fi Adapter).
Раім неадкладна перайсьці ў тэлетайп, каб лепей ведаць таямніцы асноўных герояў другога паэтычнага вечара.
https://teletype.in/@kshtaltslova/poets_2_2
07.03 | Stół Powszechny | 18:00
У нашых сяброў новы альбом, хутка выйдзе рэцэнзія, а пакуль раім паслухаць самім!
Atesta – прэзентацыя новага альбома Hramadstva.
За сваю кар’еру гурт Atesta запісаў некалькі народных хітоў. Хто з вас не чуў рокавыя «Белы» і «375», не глядзеў супольнае відэа на «Беларусіцу», не клеіў пластыр на сардэчка пад рамантычныя «Ажыны»? Але гурт не спыняецца і выпускае новы альбом. Свежы лонгплэй спалучае ў сабе найлепшыя бакі творчасці музыкаў: тонкі лірызм і драйв гітарнай, нерафінаванай рок-музыкі.
Sož – спецыяльны госць.
Sož – электрапостпанк фармацыя родам з Гомеля, вядомая сваімі энергетычнымі лайвамі і анімаванымі кліпамі. Толькі што разам з калегамі па “беларускай халоднай хвалі” яны сабралі sold out у Варшаве на фестывалі Ludzie Wschodu, а кліп на свежы сінгл нагадаў пра важнасць здаровай менталачкі. Калі вы спытаеце іх пра сэнс жыцця, яны прапануюць вам прыйсці на канцэрт.
А 28.02 запрашаем на канцэрт рабят!
Мінулы год быў асабліва плённым для гурта “Менапаўза”.
Альбом, процьма сінглаў, сумесныя праекты і, вядома, жывыя выступы. Удаламу праэкту — удалы год, усё справядліва!
Допіс музыкі гурта Юркі Мельнікава пра 2024-ы ў новым выданьні “Высноваў-24”!
Syndrom Samazvanca — нашыя добрыя сябры з самага пачатку. Таму асабліва прыемна, што яны таксама падтрымалі ідэю “Высноваў-24”, і падзяліліся ўражаньнямі з нагоды мінулых 365 дзён.
Сёньня знаёмімся з эсэем ад апосталаў складаных памераў і ветэранаў рок-пасіянарнасьці.
Шахматы на Кшталце, прадмова, пятніца. Бярыце шахі, прыходзьце.
Віктар Жыбуль — Слон
Ня цяжка заўважыць: апошнім часам людзі пачалі выкарыстоўваць слова “слон” у астранамічна далёкіх сэнсах ад арыгінальнага азначэньня — самай буйной наземнай жывёлы з хобатам. Але беларуская літаратура вядома сваім клопатам аб сваіх чытачах, таму ў ёй лёгка знайсьці дасьціпнае й даступнае апісаньне гэтага прадстаўніка мегафаўны, каб больш не блытацца.
Заразом троху распавядзем пра важнага актора беларускае культуры — Вітара Жыбуля, візуальную паэзію і разьбярэмся, хто ўсё ж такі гэты т.з. "наш слон”.
Прачытаць верш РАДАСЬЦЬ АФРЫКАНСКАЯ можна ў тг канале Віктара і на нашай ілюстрацыі для паста.
Віктар Жыбуль — паэт, які вядомы сваім авангардысткім і эксперэментальным падыходам да творчасьці, таксама архівіст, адзін з самых дасьведчаных людзей па рэпрэсіраванай інтэлігенцыі пачатку 20-га стагоддзя, удзельнік Бум-Бам-Літа й муж вядомай паэткі Веры Бурлак.
Гэты верш — добрая ілюстрацыя таго, нашто патрэбныя ў сьвеце візуальныя вершы, бо адна з функцыяў паэзіі ўвогуле — апісваць неапісальнае, таму няма нічога заганнага ў тым каб мы — паэтскі народ — яшчэ й намагаліся гэта неапісальнае крышачку адлюстраваць.
Цяжка зрабіць такое апісаньне слана, каб чалавек які яго ніколі ня бачыў, здоліў яго ўявіць, але тут гэта праблема лёгка вырашаецца.
Са сланом разабраліся, але ці магчыма яго назваць "нашым”, асабліва, калі ў назве напісана “РАДАСЬЦЬ…” менавіта “…АФРЫКАНСКАЯ”, такая шарада лёгка разгадваецца:
Слон пачынаецца словамі: “А хто там?
Хто гэта там?
3 доўгім хобатам?
Ты адкуль шпацыруеш так узьнёсла ды ўпэўнена, слон?
Што нясеш ты на кончыках белых біўняу?”
Ня цяжка ўзгадаць блізкія беларускаму слыху радкі “А хто там ідзе, а хто там ідзе — Беларусы."
Такім чынам мы даведаліся, які ўсё ж такі аўтэнтычна беларускі сэнс знакамітага выразу "наш слон".
Карыстайцеся.
𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· темы,стикеры: @skivix ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️