КШТАŁТ СЛОВА

Description
вольная прастора зы смакам Беларусі // 🧿
etc. etc. etc.

warszawa
Advertising
We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS


Отзывы: @infotgotz

Админ/рекл: @Za77st



❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️

1 month ago
[​](https://telegra.ph/file/2298ceedcbe4d19c18bdf.jpg)**Віктар Жыбуль — Слон**

Віктар Жыбуль — Слон

Ня цяжка заўважыць: апошнім часам людзі пачалі выкарыстоўваць слова “слон” у астранамічна далёкіх сэнсах ад арыгінальнага азначэньня — самай буйной наземнай жывёлы з хобатам. Але беларуская літаратура вядома сваім клопатам аб сваіх чытачах, таму ў ёй лёгка знайсьці дасьціпнае й даступнае апісаньне гэтага прадстаўніка мегафаўны, каб больш не блытацца. 

Заразом троху распавядзем пра важнага актора беларускае культуры — Вітара Жыбуля, візуальную паэзію і разьбярэмся, хто ўсё ж такі гэты т.з. "наш слон”.

Прачытаць верш РАДАСЬЦЬ  АФРЫКАНСКАЯ можна ў тг канале Віктара і на нашай ілюстрацыі для паста. 

Віктар Жыбуль — паэт, які вядомы сваім авангардысткім і эксперэментальным падыходам да творчасьці, таксама архівіст, адзін з самых дасьведчаных людзей па рэпрэсіраванай інтэлігенцыі пачатку 20-га стагоддзя, удзельнік Бум-Бам-Літа й муж вядомай паэткі Веры Бурлак.

Гэты верш — добрая ілюстрацыя таго, нашто патрэбныя ў сьвеце візуальныя вершы, бо адна з функцыяў паэзіі ўвогуле — апісваць неапісальнае, таму няма нічога заганнага ў тым каб мы — паэтскі народ — яшчэ й намагаліся гэта неапісальнае крышачку адлюстраваць.

Цяжка зрабіць такое апісаньне слана, каб чалавек які яго ніколі ня бачыў, здоліў яго ўявіць, але тут гэта праблема лёгка вырашаецца.

Са сланом разабраліся, але ці магчыма яго назваць "нашым”, асабліва, калі ў назве напісана “РАДАСЬЦЬ…” менавіта “…АФРЫКАНСКАЯ”, такая шарада лёгка разгадваецца:

Слон пачынаецца словамі: “А хто там?
Хто гэта там?
3 доўгім хобатам?
Ты адкуль шпацыруеш так узьнёсла ды ўпэўнена, слон?
Што нясеш ты на кончыках белых біўняу
?”

Ня цяжка ўзгадаць блізкія беларускаму слыху радкі “А хто там ідзе, а хто там ідзе — Беларусы.

Такім чынам мы даведаліся, які ўсё ж такі аўтэнтычна беларускі сэнс знакамітага выразу "наш слон".

Карыстайцеся.

1 month ago
КШТАŁТ СЛОВА
1 month ago
КШТАŁТ СЛОВА
We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS


Отзывы: @infotgotz

Админ/рекл: @Za77st



❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️