kina nia budze

Description
пра кіно.
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 days ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 3 weeks ago

2 weeks, 1 day ago
*пераднавагодні марафон кіно (без Гары Потэра …

пераднавагодні марафон кіно (без Гары Потэра і Інгмара Бергмана)

3/10

куды без Білі Уайлдэра? ім створаныя тыя самыя стужкі, якія хочацца называць залатым галівудам: Мэрылін Манро, шыкоўныя сукенкі Givenchy, культавыя песні і адрыў ад рэчаіснасці. “Double indemnity”, “Some like it hot”, “The Lost Weekend” - шыкоўны спосаб запаволіцца і схавацца ад сучаснасці, а разам з тым парэфлексіраваць наконт кахання, фінансаў, знешнасці, звычак і ладу жыцця. галоўнае, не паўтараць за персанажамі фільмаў!

2 weeks, 2 days ago
kina nia budze
2 weeks, 2 days ago
*пераднавагодні марафон кіно (без Гары Потэра …

пераднавагодні марафон кіно (без Гары Потэра і Інгмара Бергмана)

2/10

“8 femmes” (рэж. Франсуа Азон, 2001) - фільм, які я буду раіць кожны год! мульціжанравая канструкцыя ў інтэр’еры лялечнага доміка. калі вам хочацца музікл, камедыю і дэтэктыў у стылі Агаты Крысці - калі ласачка. адмыслова адзначаю фільмы на мяжы камерцыі і фестываляў: флёр чырвонай сцяжыны змешваецца з лёгкім шумам плёначнай выявы, а непрагледжаныя рэкамендацыі можна будзе пакінуць на любы сезон.

2 weeks, 3 days ago
kina nia budze
2 weeks, 3 days ago
kina nia budze
2 weeks, 3 days ago
kina nia budze
2 weeks, 3 days ago
kina nia budze
2 weeks, 3 days ago
“Анора” (рэж. Шон Бэйкер, 2024). акрамя …

“Анора” (рэж. Шон Бэйкер, 2024). акрамя ўсяго добрага - Юры Барысава - і благога, - рускіх алігархаў - у гэтым фільме быў заўважаны match з карціна “Спрыт… і як яго набыць” (рэж. Рычард Лестэр, 1965). карціна не выклікала спачування да сэкс-супрацоўніц. а вось іранічная ўсмешка перыядычна ўзнікае з нагоды эксплуатацыі вобразаў новых рускіх, славянскага Цімаці Шаламэ і Лас-Вегаса. магчыма, гэта Бэйкер так з нас смяецца, узгадвае новае англійскае кіно. крыкі “rape” паўтараліся ў “Аноры” з той жа абсурднай пустатой, што і ў Лестэра. толькі спадарожнічала гэтаму недарэчнасць вылізаных галівудскіх інтэр’ераў.

2 weeks, 3 days ago
*пераднавагодні марафон кіно (без Гары Потэра …

пераднавагодні марафон кіно (без Гары Потэра і Інгмара Бергмана)

1/10

калядныя выкацыі выдзяляюць рэкрэацыйную функцыю кіно. фільмы цяпер становяцца шляхам для яднання і повадам запаволіцца на пару гадзінак. не адмаўляемся ад традыцыі перагледжваць адное і тое ж штогод, але давайце паспрабуем зайсці ў новы год з чымсьці новым. пачынаю вось такі адвэнт-каляндарык са стужкамі, якія дазволяць адпачыць, задумацца, а потым перазагрузіцца.

першай карцінай я хацела б выдзяліць беларускі фільм. “Дзікае паляванне караля Стаха”, нягледзячы на сваю адносную вядомасць, рэдка разглядаецца як навагодння стужка. аднак, узгадаем вельмі важны для Валерыя Рубінчыка момант: апавяданне ладзіцца вакол змены стагоддзяў. напрыканцы фільма надыходзіць новая эпоха. што яна прынясе? кім мы будзем у новай эры? паспрабуйце разгледзець гэты твор без сувязі з Караткевічам - містыка львоўскіх палёў і вільгаць палескай багны ветліва прыме вас.

3 weeks, 1 day ago

у гонар свята падзялюся беларускімі стужкамі, якія мяне парадавалі ў гэтым годзе:

"Бес" (рэж. Віталь Дудзін, 1991) адчуваецца як спаць з тэмпературай пасля прагляду "Майстра і Маргарыты" версіі Бортка (гэта таму што я не ўжываю нічога забароненага, мабыць у кагось будуць больш цікавыя параўнанні).

"Гудбай, СССР" (рэж. Аркадзь Рудэрман, 1991) - замацаваны досвед паэтычнай, але фізічна вельмі складанай з'явы - міграцыі. у таго ж рэжысёра раю карціну 1988 года "Тэатр часін перабудовы і гласнасці".

а каб крыху падслаціць, нагадаю пра "Дасціш фантасціш" - такога вы не бачылі, а калі пабачаце, то разбачыць не атрымаецца. вось так эклектычна атрымалася вас павіншаваць з маім "прафесійным святам", але, як спявалі класікі, каб мы калі каму чаго, так мы нікому нічога ніякага, а калі што такое, дык што там такога?

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 days ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 3 weeks ago