Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago
Ніхто сёння ў маёй стужцы пра 23 лютага не напісаў дзякуй Богу. То я напішу.
Ёсць у Магілёве 2 вуліцы названыя ў гонар двух братоў Міхаіла і Ўладзіміра Бонч-Бруевічаў. Наўрад ці пра іх шмат хто чуў, апроч магілёўцаў і гісторыкаў.
Яны абодва нарадзіліся ў Маскве, але іх бацька, шляхціч Дзмітрый Бонч-Бруевіч, быў з Магілёўшчыны і відаць меў вялікую ласку да малой радзімы, бо на сваіх землях там пабудаваў царкву ў ХІХ ст. і агулам правёў там ладную частку жыцця, хоць і рабіў кар'еру ў Маскве.
Сыны ягоныя, відаць, раслі ўжо маскоўскімі пацанчыкамі, але на радзіме ў бацькі часта бывалі. У розных даведніках усюды пішуць, што яны былі старадаўняга беларуска-літоўскага шляхецкага паходжання.
Лёс братоў вельмі цікавы, можна проста кіно здымаць: Уладзімір з ранніх гадоў падаўся ў рэвалюцыянеры, дапамагаў Леніну "Іскру" друкаваць у замежжы, а Міхаіл наадварот рабіў кар'еру прафесійнага вайскоўца ў імперскім апараце.
Вось жа, калі грымнула рэвалюцыя, то Ўладзімір стаяўся галоўным памочнікам і сакратаром Леніна, а Міхаіл, заслужаны і актыўны ваяка, стаў першым генералам расійскай арміі, які перайшоў на бок чырвоных.
І пры чым тут 23 лютага? А вось пры чым.
Дэкрэт аб стварэнні Чырвонай Арміі быў прыняты 28 студзеня 1918 года (яго і мусілі адзначаць як святочную дату, але першы год не паспелі, то перанеслі на 23 лютага, а пасля вырашылі нічога не мяняць). Сярод подпісаў пад дэкрэтам быў подпіс Бонч-Бруевіча Уладзіміра. А подпісаў там было няшмат.
А калі 18 лютага таго ж года скончылася перамір'е і немцы папёрлі ў наступ, то Ленін у паніцы вызваў у стаўку менавіта Міхаіла, як адзінага генерала ў чыровных, і загадаў яму ўзначаліць абарону кволай савецкай рэспублікі, якая рассыпалася на вачах. Ну Міхаіл узяўся за справу і зрабіў што мог. Фронт утрымаўся.
Агулам абодва браты вельмі цікавыя сваімі лёсамі. Раю проста вікіпедыю пра іх пачытаць. Рэальна матэрыял для кіно.
Але я гэта ўсё да чаго.
У нас з кожнага праса прапагандысты крычаць пра тое, што Беларусь - гэта спадчынніца СССР,традыцыі трэба захоўваць і 23 лютага мы забываць не мусім, бо гэта гісторыя.
Але вось 2 беларуска-літоўскіх шляхціча прыклалі руку да фармавання Чырвонага войска на самым высокім узроўні. Узначалілі працэс, можна сказаць. І хто пра іх ведае? і хто іх спрабаваў раскруціць?
І хай сабе, у тыя 1920-30-ыя маглі быць нейкія палітычныя матывы, каб гэтага не рабіць. Але ж у нашыя часы можна было б ужо разгуляцца на славу! Такая тэма! Утварэнне грознай Чырвонай Арміі і беларусы ў самы адказны момант кіруюць працэсам.
Але нецікава. Бо нікому на самой справе не цікава, што там было з тымі бальшавікамі. Ні нам не цікава, ні ўсім гэтым посткамуністам. Бо ім трэба адбыць дату, паставіць плюсік, кульнуць чарку, а далей трэба думаць пра наступныя "знамянацельныя" даты.
І з камуністычным брэндынгам заўсёды так. Канон даўно сваё аджыў, а на ягонай базе шукаць/ствараць нейкія новыя сэнсы нікому нецікава. Ну і дзякуй Богу.
Ёсць у гэтай гісторыі і другі паварот. Самі Міхаіл і Уладзімірам да Беларусі за сваё жыццё так нідзе не "прытулілся". Не назваліся, не абазначыліся. Тут я магу памыляцца, бо не займаўся спецыяльна, але ва ўспамінах Міхаіла Беларусь не разу не ўзгадваецца.
Вось і атрымліваецца, што ты можаш служыць імперыі на самых высокіх пасадах, але калі ніяк не абазначыў сваю нацыянальнасць за жыццё, то па выніку ты мала каму будзеш патрэбны пасля смерці.
25 лістапада - адна з найтрагічнейшых дат нашай гісторыі, якая амаль што не прысутнічае ў нашай гістарычнай памяці. Зрэшты яно і зразумела, бо гэты дзень адбылася толькі адна цалкам сабе сціплая падзея - стомлены адзінокі чалавек паставіў подпіс на дакуменце, які хутчэй фіксаваў рэальны стан рэчаў, чым абвяшчаў нешта новае.
25 лістапада 1795 года Станіслаў Панятоўскі ў Новым Замку Горадні падпісаў адрачэнне да трона Рэчы Паспалітай.
І гэта быў канец. Канец тутэйшай дзяржаўнасці. За папярэднія стагоддзі нашая дзяржаўнасць перажывала самыя нечаканыя змены і здзяйсняла самыя дзіўныя кульбіты. Але яна ніколі не перарывалася.
Полацкая зямля вырасла з нейкай тутэйшай далетапіснай сістэмы кіравання плямён, ВКЛ увабрала ў сябе вопыт рускіх княстваў і літоўскіх аб'яднанняў, Рэч Паспалітая (пры ўсёй неадназначнасці абставін яе стварэння) несумненна базавалася на дзяржаўніцкіх практыках двух саюзнікаў.
Сумарна гэта больш за 900 год непарыўнай дзяржаўніцкай традыцыі! Яе мадыфікацый, крызісаў, праблем, але па выніку станаўлення і развіцця.
Адмова Панятоўскага ад кароны знішчыла гэту скарбонку дзяржаўнасці. Прычым трагедыяй гэта стала найперш для нас (беларусаў і літоўцаў), чым для палякаў. Бо палякі ў хуткім часе атрымалі сабе Герцагства, пасля Царства. Усё гэта дазволіла ім у моцна паламаным выглядзе праз пакуты і страты, але данесці сваю дзяржаўнасць да ХХ ст.
Для нас жа гэты подпіс абазначаў, што дзяржаўнасць нам трэба будзе аднойчы ствараць з нуля. Цалкам з нуля. І незразумела калі.
Зразумела стала толькі праз ... 2 дні ...і роўненька 125 год, калі 27 лістапада 1920 года грозаўскія палкі далі першы бой ворагу і тым засведчылі сур'ёзнасць намеру тутэйшага народу вярнуць сабе дзяржаўнасць любым коштам.
Нобелеўская прэмія Бяляцкаму - гэта першая прэмія "беларускаму" беларусу, чалавеку, які з дзяцінства змагаўся за вольнасць Беларусі, прычым, амаль што на ўсіх франтах.
І таму гэты Нобель асабліва круты.
Ідэя пра супольнае ўшанаванне трох арганізацый мне таксама падаецца ўдалай.
Таму што, папярэдні наш Нобель таксама быў "трынародны", бо нададзены быў постсавецкай пісьменніцы Алексіевіч, звязанай і з Беларуссю, і з Украінай, і з Расіяй.
І тая прэмія таксама была прынцыпова антыімперская і, нават, антыпуцінская. Бо высвечвала, разбірала на часткі "чырвонага чалавечка".
Нобелеўскі камітэт спрацаваў вельмі элегантна: сённяшняя прэмія узнагаводзіла тых, хто змагаўся з гэтым чырвоным чалавекам апошнія 30 год.
Ну і нікуды ня дзенешся ад таго, што да 2022 года мы ў такіх глабальных падсумаваннях, як Нобель, ідзем адной абоймай. Бо кожны сваім шляхам спрабаваў вытравіць з сябе савецкае балота.
А вось з 2022 года гэты супольны шлях канчаткова разрываецца. Бо ва ўкраінцаў атрымалася, у беларусаў яшчэ не, а рускія, верагодна, залазяць у яго назад.
Так што, усё добра падсумаваў Нобелеўскі камітэт.
І яшчэ наўздагон даце 17 верасня.
17 верасня гэта не святочная дата. Проста таму што ў тых падзеях беларусы былі не суб'ектам палітыкі і нават не аб'ект, а выпадковасцю, якую Молатаву выгодна было ўпісаць у сваю Ноту да польскага пасла.
Калі б гэтага ўз'яднання не адбылося, Беларусь зараз была б. Слабая, падзеленая на 2 часткі, але была б.
На гэтым фоне значна цікавей выглядае гісторыя ўзбуйненняў БССР 1924 і 1926 гадоў. Гэтыя праекты рыхтавалі, рызыкуючы сваімі кар'ерамі, самі беларусы. Прапаноўвалі, інтрыгавалі, даказвалі і дамагліся.
І вось, дарэчы, калі б узбуйненняў тых не здарылася, то і Беларусі зараз не было б. У 6 паветах нацыю не моцна ўзгадуеш.
Памятаць трэба ўсё даты. Але святкаваць толькі тыя да якіх мы супольна ішлі і за якія змагаліся.
І 17 верасня тут не выцягвае.
Чаму зараз важна ўслухоўвацца ва ўкраінскую інтэрпрэтацыю гісторыі?
Спрабаваў сфармуляваць гэта сваімі словам, але знайшоў адказ у артыкуле Ігара Бабкова Беларусь / Украіна: падарожжа на скрай. Ён караценькі, але вось асноўная цытата:
*"Паасобку — Беларусь і Ўкраіна — пакутліва вылузваюцца з посткамуністычнай, постсавецкай, посткаланіяльнай прасторы, энтрапійнай у сваёй сутнасьці, зараджанай энэргетыкай распаду, культурнае летаргіі й бяспамяцтва. Шукаючы свае вяршыні, яны ўвесь час азіраюцца на гераічнае мінулае. Ім так не хапае „міфа будучыні”, усвядомленай гістарычнай місіі.
Разам — яны ўтвараюць цывілізацыю Міжмор’я, злучаюць ваколбалтыцкае й ваколпантыйскае культурныя колы".* Уваходзіць ва украінскі гістарычны кантэкст нам зараз вельмі трэба. Украінцы мэтанакіравана фармуюць свой наратыў. Ён трагічны, але вельмі амбітны. Дзесьці падобны да нашага, а дзесьці зусім іншы.
Нам яго трэба разумець, каб граматна і эфектыўна будаваць свой. Вельмі раю паціху паглыбляцца ў прастору ўкраінскай гісторыі. Гэта адна з кропак апоры для выбудоўвання нашага наратыва.
У дзень ведаў хачу парэкамендаваць 2 добрыя ўкраінскія гістарычныя Youtube каналы. Для азнаямлення выбраў па некалькі відэа з кожнага. Выбіраў тыя якія, на маю думку, могуць крыху пашырыць і разуменне гісторыі Беларусі.
ІСІТОРІЯ БЕЗ МІФІВКанал з акадэмічнай падачай інфармацыі ад прафесійных гісторыкаў. Але ўсё вельмі прафесійна і па справе.
Некалькі відэа з канала на мой густ:
Річ Посполита: руйнуємо російсько-імперські наративиШтурм Ізмаїла: руйнуємо міф про найбільшу перемогу Суворова1618: похід Сагайдачного на МосквуYOUTUBE КАНАЛ ІМЕНІ Т.Г. ШЭВЧЭНКАБольш папсовы і лёгкі канал. Тыя ж тэмы, але з жарцікамі і адвольнымі разважаннямі. Там месцамі можна злавіць трэнд "Украіна - радзіма сланоў". Але ўсё гэта аргументавана і прафесійна.
І вось некалькі відэа з канала:
Король Данило Галицький та його КоронаЯк відбувалось ХРЕЩЕННЯ РУСІ?Нащо Москва вкрала Мономаха?Люди, що зруйнували СРСР. Дуже важливий випускЗа що спалили Москву в 1571?Нам зараз вельмі важна паглыбляцца ў прастору ўкраінскай гісторыі. Чаму? Патлумачу пастом ніжэй ⬇️
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago