Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

Беларусы Батумі ⚪️🔴⚪️ Белорусы Батуми: новости

Description
Новости для беларусов в Батуми.
Ответы на популярные вопросы:
http://belbatumi.tilda.ws/

Бот обратной связи: @BatumiBelarusBot
Чат канала: @belarusbatumichat
Беларусы Тбилиси: @belarustbilisi

Жыве Беларусь!
Advertising
We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 3 weeks, 3 days ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 4 months, 4 weeks ago

1 month ago
`***⚪️******🔴******⚪️*** ***🇺🇦******🇺🇦******🇺🇦***

`⚪️🔴⚪️ 🇺🇦🇺🇦🇺🇦

Пакуль трывае вайна, наш абавязак — падтрымліваць Узброеныя Сілы Украіны. І нават філіжанка капучына дапаможа нам у гэтым! 💪

🇺🇦 Каманда «Batumi for Ukraine» ладзіць флэшмоб «Кава ў колеры пікселяў»! Умовы простыя⤵️

☕️ Да 31 сакавіка прыходзь ва ўстановы з нашага спісу і замаўляй капучына. 10% з кожнай філіжанкі гэтага напою будуць пералічаныя на патрэбы УСУ.`

👉Спіс установаў, што далучыліся да флэшмобу

Capybara coffee
4 Pirosmani St

ARTUMI PIZZA/ART CAFE
6 Griboedov St

COFFEE MARK
1 General Aslan Abashidze

RollBar Batumi
45 Javakhishvili St

Кавʼярня за адресою
95a Gorgiladze St

KAWAGRAPIA
11 Vakhtang Gorgasali St

AMY Coffee House
5a Tbel-Abuseridze St

DIM KAVA
1 Gorgiladze St

Chacha time Batumi
5 Mazniashvili St

Coffee2go
16 Gorgiladze St

CAKE IT easy
59 Rustaveli St

MOLOKO coffee&breakfast
23, 26 May St.

Cafe PRONTO Batumi
108 Komahidze St

👉 https://www.instagram.com/batumi_for_ukraine?igsh=czUyY2c4NWZtaW5x&utm_source=qr

1 month, 2 weeks ago
*****🗓️*** 24 сакавіка, нядзеля

*🗓️ 24 сакавіка, нядзеля
Выстава-кірмаш
Кнігі, сімволіка, нацыянальная вопратка, сувеніры, творы мастакоў і рамесьнікаў
📍Плошча Эўропы
🕤* 16:00 — 20:30

Урачыстыя шэсьце і мітынг
18:00 — збор удзельнікаў каля
сонечнага гадзіньніка у Цэнтральным парку ( вул. Мелікішвілі)
18:30 — марш да плошчы Эўропы.
19:00–21:00 — сьвяточны мітынг з удзелам “Сьпеўнага сходу” на плошчы Эўропы.

*🗓️ 25 сакавіка, панядзелак
Сьвяточная імпрэза ў батумскім беларускім цэнтры “аКсяродак”
Гістарычная віктарына і прэзентацыя мапы “Шляхамі БНР”
Вечарына беларускіх народных танцаў.
📍 аКсяродак, 62a Parnavaz Mepe St, Batumi
🕤*** 20:00

2 months, 1 week ago

*🇺🇦*⚪️🔴⚪️🇺🇦
Сябры, Слава Ўкраіне!
Сёньня спаўняецца два гады з моманту, калі расея распачала генацыдную вайну ва Ўкраіне. Сёньня ў Батумі пройдзе шмат акцый у падтрымку Ўкраіны.
Мы публікавалі ўжо раней тут асобныя афішы сёньняшніх імпрэзаў. Ведаем, што багата хто хоча далучыцца, таму зьвялі ўсё ў адну абвестку, дадаўшы спасылкі на падрабязнасьці. Спадзяемся, так зручней будзе карыстацца.
=============
“Марафон на мільён” ад грамадзкае ініцыятывы “Batumi For Ukraine”
🏃 09:30 каля помніка Тарасу Шаўчэнку на Старым бульвары — масавы забег.
🚘*🏍️ 13:30 каля аэрапорту — аўта-мотапрабег па вуліцах Батумі.
⚽️ 16.00 на полі міні-футболу каля “Магноліі” — дабрачынны футбольны матч паміж зборнымі Украіны і Грузіі. Падчас матчу пройдзе міні-аўкцыён з продажам лотаў ад “Дынама-Кіеў” і “Дынама-Батумі”. 🇬🇪*🇺🇦
Адмысловы госьць — трэнер батумскага “Дынама” Андрый Дэмчанка!
Падрабязьней — >>>

Прэзентацыя дзьвюхмоўнага паэтычнага зборніка “Мая Ўкраіна! 100 грузінскіх паэтаў — Украіне”
У кнізе — вершы грузінскіх паэтаў, напісаныя ў першыя дні і месяцы вайны.
Возьмуць удзел аўтары вершаў, рэдактар Тамар Шаішмелашвілі, прадстаўнікі ўкраінскае дыяспары і грамадзянскае супольнасьці.
🕤 12:00
📍 Вул. Зьвіяда Гамсахурдзія, 6.
Падрабязьней — >>>

Грамадзкая суполка “Майдан-Батумі” правядзе мітынг.
Заклікаюць прыйсьці ўсіх батумскіх украінцаў, а таксама картвэлаў, беларусаў і ўсіх, хто выступае за мір, вольнае жыцьцё і тэрытарыяльнае адзінства Ўкраіны.
🕤 18:00
📍 плошча Эўропы
Падрабязьней — >>>

Дабрачынная бяспройгрышная латарэя, дзе кожны ўдзельнік атрымае прыз.
За сабраныя сродкі будуць набытыя актыўныя тэрмакоўдры, неабходныя медыкам ва Ўкраіне.
🕤 20:00
📍 аКсяродак, вул. Цара Панаваза, 60/62а
Падрабязьней — >>>

3 months ago

💫16.02.2024 (пятнiца) а 20.00 адбудзецца сустрэча літаратурнага нэтворкінга.

Што будзе адбывацца:
- знаёмімся
- абмяркоўваем канкрэтную кнігу
- п'ем ☕️,🫖,🍷,🍹 + ямо 🧁,🌮

💰Кошт: няма, проста купляеце сабе нешта ў кафэ, у якім мы сустрэнемся
З лакацыяй мы яшчэ не вызначыліся, таму калі нехта ведае утульнае і ціхае кафэ, ў якім будзе зручна абмеркаваць кнігу, то мы будзем радыя пачуць вашыя прапановы.

📖 Кніжка, якую слухаем, чытаем - раман С. Пясецкага " Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі".

Пра што кнiга?
Твор напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай “адзіна слушнай” ідэалогіі .

Прачытаць кнігу можна тут

💰Калі ёсць магчымасць, купляйце кнігі, гэта крыніца даходу беларускіх аўтараў🙂

Royallib

Пясецкі Сяргей - Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі, скачать бесплатно книгу в формате fb2, doc, rtf, html, txt

Пясецкі Сяргей - Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі, скачать бесплатно книгу в формате fb2, doc, rtf, html, txt :: Электронная библиотека royallib.com

3 months ago
Сябры!

Сябры!

Сёння аўторак, а гэта значыць, што працягваюцца нашыя дыяспарныя сходы ў аКсяродку.

💥Падставы для атрымання міжнароднай абароны ў Грузіі. Абмеркаванне патэнцыйна паспяховых кейсаў💥

Раней падчас нашых сустрэчаў мы ўжо асвятлялі саму працэдуру запыту міжнароднай абароны ў Грузіі. Сёння Раман Кісляк, юрыст, прадстаўнік праваабарончай iнiцыятывы Human Rights Impact, надасць увагу аспектам абгрунтавання такіх запытаў, даказвання небяспекі і пераследу, распавядзе, якім крытэрам мае адпавядаць запыт, каб мець болей шанцаў на станоўчае вырашэнне.

🏠 аКсяродак, Батумі, Парнаваза, 60 (62а)

📆 30 студзеня (аўторак)

20:00

💰канечне, бясплатна, можна падтрымаць прастору данатамі

3 months, 1 week ago
**«Кароткі курс канстытуцыяналізму»**

«Кароткі курс канстытуцыяналізму»

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Impact запрашае беларусаў і беларусак узяць удзел у анлайн-курсе па самаабмежаванні ўлады ў дзяржаве (канстытуцыяналізм).

Курс уключае 10 вэбінараў, якія раскрываюць паняцці: прававая дзяржава, правы чалавека, правасуддзе, парламентарызм, роўнасць і іншыя.

Курс арыентаваны на актывіст_ак беларускай грамадзянскай супольнасці, якія зацікаўленыя ў атрыманні дадатковых ведаў у сферы правоў чалавека і самаабмежавання ўлады.

Калі: люты 2024 года.

Дэдлайн падачы заявак: 31 студзеня 2024 г. (уключна). Адбор удзельнікаў будзе завершаны не пазней за 3 лютага.

Для падачы заяўкі на ўдзел у курсе неабходна запоўніць анкету на беларускай альбо рускай мове.

5 months ago
***🗓*** 8 снежня 2023

🗓 8 снежня 2023
📍 Backdoor, Batumi🕕 20:00

Беларускі гурт, які грае магутную і трагічную музыку, натхнёную пост-панкам, Petlia Pristrastiya з'яўляецца, мабыць, адным з найважнейшых незалежных рок-гуртоў з Усходняй Еўропы. Квіткі - можна набыць тут : https://biletebi.ge/geobel/petlya-pristrastiya-batumi-petlya-pristrastiya-batumi
Гурт выдаў ужо шэсць альбомаў і актыўна гастралюе па Беларусі, Украіне, Польшчы, Германіі, Грузіі і краінах Балтыі.

5 months ago
**Даведайцеся пра адукацыйныя магчымасці, якія ЗША …

Даведайцеся пра адукацыйныя магчымасці, якія ЗША прапануюць беларусам!

Супрацоўнікі "Амерыканскіх саветаў па міжнароднай адукацыі" (American Councils for International Education) запрашаюць старшакласнікаў і студэнтаў, а таксама іх бацькоў, настаўнікаў і выкладчыкаў, навукоўцаў і даследчыкаў, прадпрымальнікаў, а таксама маладых і дасведчаных спецыялістаў у розных галінах і іншых зацікаўленых асоб на сустрэчу, прысвечаную праграмам акадэмічнага і прафесійнага абмену, рэсурсам EducationUSA для тых, хто паступае у амерыканскія ВНУ на праграмы бакалаўрыята, магiстратуры цi дактарантуры, і іншым магчымасцям удзелу грамадзян Беларусі ў шэрагу праграм урада ЗША, многія з якіх прапануюць поўнае фінансаванне выдаткаў.

⚠️ Рэгістрацыя абавязковая. Калі ласка, адкажыце на пытанні ў форме, каб зарэгістравацца на мерапрыемства: https://forms.office.com/r/bFeT7Erewf

📍 Прэзентацыя ў Батумі пройдзе 10 снежня 2023 у каворкінгу Медыя Хаб па адрасе Parnavaz Mepe, 67. Пачатак: 17:00

А таксама аналагічная прэзентацыя пройдзе ў Тбілісі 9 снежня 2023 у прасторы "Кропка" (адрас будзе дасланы тым, хто зарэгіструецца). Пачатак: 16:00

Любыя пытанні можна накіроўваць на адрас: belarus@americancouncils.org

5 months ago
У далёкія шчаслівыя часы, калі яшчэ …

У далёкія шчаслівыя часы, калі яшчэ быў "той самы" Онлайнер, з каментарамі і артыкуламі Дарыўса. Калі мы сустракаліся ў "Рэактары", а Менск рос на нашых вачах. Менавіта нарадзіўся "Праект Паўднёвы Захад".

Усіх, каму не хапае менскага вайпу, хто памятае розніцу паміж Малінаўкай і Паўднёвым Захадам, куды аднесці праспект Дзяржынскага і куды знікла Грушаўка, запрашаем на сустрэчу з

Юлiяй Шабанавай: аўтаркай і выканаўцай з Менску, лiдэрка групы "Проект Юго-Запад" з акустычнай
сольнай праграмай.

https://instagram.com/project_southwest?igshid=MzMyNGUyNmU2YQ==

🗓 2 снежня, субота
20.00
🏠 аКсяродак, Парнаваза, 60

💰Free Donation на ўтрыманне прасторы

6 months, 3 weeks ago
**У Батумі адкрываюць 2 беларускія школы**Першая …

У Батумі адкрываюць 2 беларускія школыПершая — «школа выходнага дня». Яна запрацуе ўжо 14 кастрычніка, сустрэчы будуць адбывацца па суботах. Існаваць школа будзе на ахвяраваньні, піша «Будзьма».

Другая — беларускія клясы ў прыватнай грузінска-францускай школе. Заняткі пачынаюцца з 16 кастрычніка, беларускія дзеці змогуць атрымаць афіцыйны грузінскі атэстат. Кошт месяца навучаньня 500 лары (каля $200).

Навучаньне па-беларуску будзе адбывацца тры разы на тыдзень (панядзелак, серада, пятніца). Будуць вывучацца беларуская мова, чытаньне, матэматыка, беларуская і сусьветная культура. Аўторак і чацьвер — заняткі грузінскай і францускай мовы, мастацтва, фізычнай культуры і іншыя.

We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 3 weeks, 3 days ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 4 months, 4 weeks ago