Why Pay for Entertainment? Access Thousands of Free Downloads Now!

ZUBR

Description
Анлайн-маніторынг падзей у Беларусі. Грамадзянскі кантроль органаў улады.

Бот для сувязі: @zubr_info_bot
Наш чат: @zubr_blr
Бот для назіральнікаў і ГК: @zubr_in_bot

Падтрымаць праект:
https://www.patreon.com/zubr_in

Email: contact@zubr.in
Advertising
We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 3 weeks, 3 days ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 4 months, 4 weeks ago

2 months, 1 week ago

Сябры, на сайце ZUBR.in апублікаваныя дадзеныя ўчасткаў, створаных рэжымам у Беларусі для так званага "адзінага дня галасавання"-2024.

Звесткі пра чальцоў выбарчых камісій ужо па традыцыі прыхаваныя і недаступныя ў публічнай прасторы.

Калі вы валодаеце інфармацыяй пра асоб, якія ўваходзяць у склад камісій сёлета, прапануем дасылаць звесткі ў @zubr_info_bot.

Мы прымаем інфармацыю ў тым ліку на ўмовах ананімнасці. Нагадваем пра неабходнасць выконваць правілы ўласнай бяспекі і адразу выдаляць перапіску з ботам.

Мы таксама прапануем прайсці апытанне, датычнае вашага стаўлення да "выбараў" у РБ і выбараў у Каардынацыйную раду.

Telegram

Ёсць пытанне

***🔥*** Што вы думаеце пра выбары? Новае апытанне! Вяртаемся да вас з новым апытаннем! Раскажыце, ці сочыце вы за “парламенцкімі выбарамі” у Беларусі і выбарамі ў Каардынацыйную Раду? Да якіх палітычных актараў ёсць давер? Удзельнічайце ў апытанні на любой платформе…

Сябры, на сайце [ZUBR.in](http://ZUBR.in/) апублікаваныя дадзеныя ўчасткаў, створаных рэжымам у Беларусі для так званага "адзінага дня галасавання"-2024.
2 months, 2 weeks ago
**Тэхнічная памылка**

Тэхнічная памылка
Паведамляем, што шэраг рашэнняў па адміністратыўных справах былі памылковы аднесеныя на суддзю Аляшкевіча Андрэя Пятровіча.

Прыносім выбачэнні.

Калі вы знайшлі памылку, напішыце нам ў бяспечны бот зваротнай сувязі @zubr_watch_bot

2 months, 3 weeks ago
Сёлета [ZUBR.in](http://ZUBR.in/) зрабіўся партнёрскай арганізацыяй у …

Сёлета ZUBR.in зрабіўся партнёрскай арганізацыяй у праекце па лічбавым самакіраванні платформы «Новая Беларусь» у Літве. Праект таксама вядомы пад назвай "падатковы". У ім беларусы і беларускі скідваюцца ўнёскамі (ці падаткамі) і ідэямі, а потым самі вырашаюць, якія з гэтых ідэй рэалізаваць на сабраныя грошы.

У першым запуску праекту ў 2023 годзе ўзялі ўдзел больш за 260 беларусаў і беларусак Польшчы і Літвы. Яны сабралі каля 47 тысяч еўра. Праз галасаванне былі абраныя найлепшыя з прапанаваных на платформе ідэі пра тое, на што выдаткаваць гэтыя грошы.

Цяпер у Вільні працуе і папаўняецца новымі кнігамі адноўленая бібліятэка беларускай кнігі з новым онлайн-каталогам cytalnia.com, а ў Польшчы ствараюць сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі на англійскай мове.

Паспяховыя вынікі леташняга досведу з лічбавым самакіраваннем даказваюць, што мы можам самастойна, за свае грошы, без удзелу фондаў, грантаў ці донараў, запускаць праекты, якія самі абіраем як вартыя і самі рэалізуем на сабраныя намі самымі сродкі!

Рэкамендуем далучацца да гэтага праекту, сутнасць якога — досвед грамадскага самакіравання, а вынікі — абраныя беларусамі рэалізаваныя ідэі. Для таго, каб пачаць удзелу у праекце сёлета, трэба пералічыць ад 35 еўра (гэта сярэдні памер адлічэнняў з падаткаў) у агульны "cлоік" ці зафундаваць 1,2% сваіх падаткаў на дабрачыннасць у партнёрскую ўстанову «Новай Беларусі» падчас запаўнення дэкларацыі ў Літве. Такой арганізацыяй і з'яўляецца ZUBR.in (код атрымальніка для формы FR0512 — 30616406).

Гэта частка падаткаў, якую вы ўсё адно сплачваеце, проста так вы абіраеце, на што яе накіраваць. Такім чынам, вы далучаецеся да праекту без дадатковых выдаткаў для сябе.

Усе дэталі пра праект і падрабязныя інструкцыі — на платформе «Новая Беларусь».

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

4 months ago
**ZUBR. ВЫНІКІ 2023**

ZUBR. ВЫНІКІ 2023

Сябры, падсумуем галоўнае з таго, што зрабілі — і для вашага ведама, і для сябе.

Сёлета наша каманда

🔺 падтрымлівала ў працоўным стане платформы zubr.in i zubr.cc і працягвала збор і сістэматызацыю дадзеных, далучыла да звестак пра суддзяў звесткі пра пракурораў-паслугачоў рэжыму;

🔺 разам з "Белымі халатамі" і іншымі партнёрамі запусціла новы накірунак грамадзянскага кантролю сістэмы аховы здароўя у Беларусі, падрабязнасці ТУТ;

🔺 супольна з шэрагам арганізацый і экспертаў працавала над стварэннем нацыянальна-вызваленчага руху на мэту палітычных зменаў ў Беларусі і завяршэнне рэвалюцыі;

🔺 узяла ўдзел ў дзейнасці Каардынацыйнай рады праз свайго прадстаўніка, спікера фракцыі "Грамадзянская салідарнасць" і асвятляла найбольш істотныя моманты, ажыццяўляла грамадзянскі кантроль праз удзел у падрыхтоўцы слуханняў справаздачы чальцоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, атрымала такім чынам досвед удзелу ў палітычнай практыцы беларускіх дэмакратычных сіл і назірання за ёй — дэбатах і дыскусіях КР, працэдуры выбараў у КР трэцяга складу, арганізацыйных працэсах, у лістападзе правяла кансультацыі з экспертамі ў галіне выбараў;

🔺стварыла серыю ідэялагічных тэкстаў-артыкулаў пра грамадзянскую нацыю беларусаў (у тым ліку па тэзах Уладзіміра Мацкевіча), нацыянальна-вызваленчыя працэсы у мінулым і сёння, лідэраў нацыянальнага супраціву ў мінулым ("Пантэон герояў").

Асобным блокам зрабіліся публікацыі пра супольныя мэты беларусаў і ўкраінцаў. Мы па-ранейшаму лічым падтрымку Украіны ў вайне супраць Расіі самым надзённым напрамкам супраціву і рэжыму ў Беларусі. Наша каманда далучылася да ўдзелу ў канферэнцыі "Шлях да волі" ў Кіеве і падпісання выніковых мемарандума і адозвы да народаў свету.

Дзякуем, што застаецеся з намі.

Налета зычым кожнаму моцы і раўнавагі, а ўсім нам — эфектыўна і вынікова дзейнічаць на вызваленне Беларусі і ўсіх палітычных зняволеных і вяртанне ў нашу краіну ўлады закону!

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

4 months ago

ЕЎРАПЕІЗАЦЫЯ

Па праграме Культурнай палітыкі, на якую спасылаўся Уладзімір Мацкевіч цягам 2010-х гадоў, “дэсаветызацыя — беларусізацыя — еўрапеізацыя з'яўляюцца*, з аднаго боку, этапамі агульнага працэсу, з другога боку — самастойнымі ўстаноўкамі або стаўленнем да культурнай, сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай рэальнасці, да гістарычных падзей, праектаў і праграм.Дэсаветызацыя з'яўляецца неабходным падрыхтоўчым этапам беларусізацыі. У дэсаветызацыі задзейнічаны той жа самы комплекс шматстайных працэсаў, што і ў беларусізацыі. […]

Гэтак жа і з еўрапеізацыяй. Еўрапеізацыя не можа разглядацца ізалявана ад беларусізацыі, яна з'яўляецца яе лагічным завяршэннем.

Беларусы стаяць перад выбарам: альбо растварыцца сярод еўрапейскіх народаў, альбо заняць сваё ўласнае месца сярод еўрапейскіх народаў.

Гэта значыць, што або Беларусь робіцца проста тэрыторыяй, на якой пражываюць еўрапейскія народы: палякі, украінцы, рускія, літоўцы і беларусы сярод іх; або беларусы далучаюцца да Еўропы як грамадзянская нацыя, якая адрозніваецца ад іншых нацый: палякаў, літоўцаў, украінцаў.

Зразумела, што мы абіраем другі варыянт: грамадзянская нацыя, роўная сярод іншых роўных еўрапейскіх нацый.

Зразумела таксама, што адной дэкларацыі аб намерах недастаткова, таму што памылкі, недаробкі, незавершанасць асобных складнікаў беларусізацыі згорнуць нас на першы варыянт гістарычнага шляху. І мы перастанем існаваць і як нацыя, і як дзяржаўнае ўтварэнне*".

На якім этапе еўрапеізацыі сёння знаходзяцца беларусы і што кожнаму з нас рабіць з "памылкамі і недаробкамі", разважаем у артыкуле.

**ЕЎРАПЕІЗАЦЫЯ**
4 months, 2 weeks ago
**Тэхнічная памылка**

Тэхнічная памылка
Паведамляем, што шэраг рашэнняў па адміністратыўных справах былі памылковы аднесеныя на суддзю Курадоўца Сяргея Аркадзевіча.

Прыносім выбачэнні.

5 months, 3 weeks ago

Працасайтаў zubr.in і zubr.cc будзе адноўленая з 19 лістапада.

Выбачэнні за нязручнасці.

5 months, 3 weeks ago

ДЭСАВЕТЫЗАЦЫЯ
"...Калівы хочаце пабудаваць тую краіну, куды будуць вяртацца яе сыны і дочкі, адкуль з'язджаць будуць толькі ў сезон адпачынкаў, у якой не будзе пачуцця страху за будучыню, то зрабіце усяго толькі два крокі: 1) Прыраўнуйце карупцыю да здрады радзіме, а карупцыянераў — да здраднікаў аж да сёмага калена… 2) Зрабіце тры прафесіі самымі высокааплатнымі і паважанымі. Гэта — вайскоўцы, настаўнікі і лекары… І самае галоўнае працуйце, працуйце, і працуйце, таму што ніхто акрамя вас не абароніць вас, ніхто не накорміць вас, акрамя вас саміх, і ваша краіна патрэбная толькі вам і больш нікому. Калі гэта зробіцца не проста словамі і простым лозунгам, а ладам вашага жыцця, значыць, вы дабіліся свайго..."
Голда Мэір, 5-ы прэм'ер міністр Ізраіля

Азначаныя прынцыпы пафасна дэкларуюцца ў лукашэнкаўскай Беларусі. Аднак рэалізацыя іх адбываецца нібы ў крывым люстры дагары нагамі. Калі казаць пра заробкі, то так, сілавікам ды вайскоўцам выдзеленыя больш буйныя кавалкі за тыя, што ўлада кідае простым беларусам. Аднак гэта такія косткі для старажавых псоў рэжыму.

А “павага” да настаўнікаў ды лекараў на сёння засталася хіба што ў ідэялагічных дырэктывах і папулісцкіх выступленнях самі ведаеце каго. Дваццаты год добра даў адчуць лекарам падчас каронавірусу, а настаўнікам падчас выбараў, што іх трымаюць за маўклівых рабоў, якіх дастаткова проста карміць ідэялагічнымі забабонамі і трымаць у разнарадках.

І вядома, яны мусяць працаваць, працаваць, працаваць, аднак не сябе і на сваю краіну, а на злачынную сістэму, пабудаваную арганізаванай групіроўкай пад кіраўніцтвам Лукашэнкі па самым галоўным разбуральным прынцыпе з савецкіх часоў – чалавек для дзяржавы, а не дзяржава для чалавека.

Яшчэ ў 2012 годзе Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі правёў даследванне, прысвечанае стану працэсаў дэсаветызацыі ў Беларусі ў розных галінах. Яго вынікі сведчылі, што савецкае мінулае ў самых розных формах і праявах мела заўважны ўплыў на самыя розныя сферы жыцця і дзейнасці беларусаў: працы і занятасці, навукі, прадпрымальніцтва, святочнай культуры і інш. Наступствы “марынавання” беларусаў у савецкім росчыне сёння відавочныя па маскі-шоу, якое адбываецца ў краіне і якое магло б падавацца проста недарэчным, калі б не было настолькі трагічным.

Таму поруч з беларусізацыяй будаваць сваю новую дзяржаву для чалавека нам давядзецца і праз мэтанакіраваную дэсаветызацыю дзяржавы і мыслення яе грамадзян. Пра яе істотнасць і асаблівасці пагутарым у артыкуле.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

**ДЭСАВЕТЫЗАЦЫЯ**
8 months, 2 weeks ago

ZUBR.in. СПРАВАЗДАЧЫ І ПАДТРЫМКАУадказ на запыты ў чаце адносна сродкаў на дзейнасць каманды ZUBR.in, у прыватнасці, падчас правядзення кампаніі па грамадзянскім кантролі так званага "рэферэндуму"-2022, мы пацвярждаем наяўнасць у нашай арганізацыі дэталёвых і празрыстых справаздачаў. Аднак з кансультацый з праваабаронцамі і іншымі экспертамі высветлілася: выкладаць гэтыя звесткі ў публічны доступ на сённяшні дзень немэтазгодна з меркаванняў бяспекі чальцоў каманды і ўсіх, хто быў задзейнічаны ў кампаніі. Таму ўсе дэталі для ўсіх цікаўных — пасля перамогі.

Агулам жа большую частку перыяду свайго існавання з 2020 году каманда ZUBR.in працуе пераважна на грамадскіх пачатках, у тым ліку дзякуючы вашай падтрымцы на Patreon. Как было зусім зразумела, пытанне аплаты хостынгу сайтаў і офісу апошнім часам плануецца вырашаць асабістымі сродкамі чальцоў нашай каманды, якія мы зарабляем на сваіх звычайных месцах працы.

Што да цяперашніх напрамкаў дзейнасці ZUBR.in, то вось чым мы цяпер займаемся.

🔺 Падтрымліваем ў працаздольным стане праекты па збору і сістэматызацыі дадзеных у базы па электаральнай і судовай сістэмах, у тым ліку працягваем тэхнічнае абслугоўванне і забеспячэнне бяспекі сваіх платформ

https://zubr.in — назіранне і інфармацыя пра выбарчыя працэсы ў Беларусі (выбарчыя камісіі і іх члены, паведамленні аб парушэннях, справаздачы)

https://zubr.cc — грамадзянскі маніторынг судовай сістэмы (база дадзеных судаў, суддзяў і судовых рашэнняў).

🔺 Развіваем далей праект па грамадзянскім маніторынгу сістэмы аховы здароўя сумесна з Фондам медыцынскай салідарнасці. Збор звестак вядзем у @Monitoring_Bymedsol з максімальным захаваннем ананімнасці і бяспекі, працуем толькі праз функцыю “сакрэтны чат”.

🔺 Праз прадстаўніка ZUBR.in бярэм удзел у дзейнасці Каардынацыйнай рады і фракцыі "Грамадзянская салідарнасць", адсочваем працу чальцоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Апошнім часам ідзе шчыльная праца па выбарах у КР-2024 і распрацоўкі пазіцыі адносна так званых “выбараў”-2024 у Беларусі.

🔺 Рыхтуем, публікуем і распаўсюджваем матэрыялы для інфармацыйнай і ідэялагічнай падтрымкі і грамадзянскай адукацыі беларусаў.

Будзем шчыра ўдзячныя кожнаму, хто падзяляе нашы погляды і імкненні, давярае нам і гатовы падтрымаць працу ZUBR.in праз Patreon.

[**ZUBR.in**](http://ZUBR.in/)**. СПРАВАЗДАЧЫ І ПАДТРЫМКА**Уадказ на [запыты ў чаце адносна сродкаў на дзейнасць каманды ZUBR.in](https://t.me/zubr_blr/53006), у прыватнасці, падчас правядзення кампаніі па …
8 months, 3 weeks ago

БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ“Савецкае мяняеццаі знікае, але што прыходзіць на яго месца? На гэтае месца могуць прыходзіць ці змененыя формы таго ж самага савецкага ладу, ці нерэфлексіўныя бяздумныя запазычанні з глабалізаванай культуры. У той жа час, асэнсаванае стаўленне да трансфармацый мае на ўвазе, што працэсы зменаў мусяць адбывацца пад кантролем нашай волі і розуму. Кіраванае, разумнае стаўленне да зменаў патрабуе, каб на месца састарэлых рэгулятываў і стандартаў прыходзілі сучасныя па форме і беларускія па зместу нормы арганізацыі жыцця і дзейнасці”.Такія развагі і высновы былі агучаныя па выніках міжнароднай канферэнцыі “Беларусізацыя. Ці можна завяршыць працэс інстытуцыйнага будаўніцтва незалежнай дзяржавы?”, праведзенай у Менску яшчэ ў 2013 годзе Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі (Беларусь) пры падтрымцы кансорцыума “ЕўраБеларусь” (Беларусь, Літва) і Фонда Генрыха Бёлля (Нямеччына).

Сацыёлагі і метадолагі ўжо шмат часу працуюць над спосабамі пазбавіць Беларусь ад цвілой саўковай спадчыны, вядомымі пад назвамі "беларусізацыя", "дэсаветызацыя" і "еўрапеізацыя". Пра тое, што гэта за працэсы, да чаго іх прыкладаць і як іх накіроўваць, разважаем у новай серыі артыкулаў.

Сёння — пра беларусізацыю.

**БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ***“Савецкае мяняецца**і знікае, але што прыходзіць на яго месца? На гэтае месца могуць прыходзіць ці змененыя формы таго ж самага …
We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 3 weeks, 3 days ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 4 months, 4 weeks ago