ZUBR

Description
Анлайн-маніторынг падзей у Беларусі. Грамадзянскі кантроль органаў улады.

Бот для сувязі: @zubr_info_bot
Наш чат: @zubr_blr
Бот для назіральнікаў і ГК: @zubr_in_bot

Падтрымаць праект:
https://www.patreon.com/zubr_in

Email: [email protected]
Advertising
We recommend to visit

Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР

Last updated hace 2 meses

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated hace 1 semana, 2 días

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated hace 11 horas

1 month, 2 weeks ago
**ПАЗІЦЫЯ** [**ZUBR.IN**](http://ZUBR.IN/) **ПА БЯЗВЫБАРАХ-2025 У БЕЛАРУСІ**

ПАЗІЦЫЯ ZUBR.IN ПА БЯЗВЫБАРАХ-2025 У БЕЛАРУСІ

лукашэнка, які і па дзяржаўным заканадаўстве, і па законе чалавечнасці абсалютна не мае легітымнасці і трымаецца ва ўладзе праз рэпрэсіўна-прапагандысцкую сістэму, у студзені 2025 году рыхтуе чарговы фарс пад назвай "выбары прэзідэнта".

Масштабнай сістэмнай працы падчас гэтых "бязвыбараў" платформа ZUBR.IN весці не плануе.

Ва ўмовах рэпрэсіўнага канцлагеру высілкі па арганізацыі любога назірання ці нават грамадзянскага кантролю (які мы прапанавалі падчас "рэферэндуму" ў 2022 годзе), для нас будуць практычна марныя ці не вартыя патэнцыйных вынікаў, а небяспека рэпрэсій за сувязь з нашай незалежнай платформай для грамадзян у Беларусі аб'ектыўна пераважае патэнцыйную карысць інфармацыі, якую можна сабраць пра камісіі і парушэнні падчас гэтай так званай "прэзідэнцкай кампаніі" і "выбараў".

Наша галоўная рэкамендацыя для грамадзян Беларусі: прыкласці ўсе намаганні, каб не прымаць удзел у бессэнсоўным фарсе.

Калі вас прымушаюць ісці "галасаваць" (напрыклад, вы працуеце на дзяржаўным прадпрыемстве), і вы не бачыце ніякага варыянту ўхіліцца ад гэтага — прапануем не наўсьця‌гваць на сябе рэпрэсіі, аднак, пры магчымасці і з захаваннем бяспекі для сябе, вы можаце пазначыць у "бюлетэні" варыянт супраць усіх у мінімальную піку сістэме. Самыя маленькія крокі — таксама крокі, якія мацуюць сумленне і годнасць.

Адзначым, што мы, як і раней, гатовыя на ўмовах вашай поўнай ананімнасці прыняць у бот ZUBR.IN (@zubr_watch_bot) тэкставыя звесткі, фота і відэа пра "выбарчыя" ўчасткі, склад "камісій" і пра любыя відавочныя здарэнні і дзеянні супраць закону падчас "выбараў".

Тым не меней галоўнае — ваша бяспека, беражыце сябе найперш і добра ўзважвайце патэнцыйныя рызыкі.

5 months, 1 week ago
Падчасі па выніках канферэнцыі "Новая Беларусь" …

Падчасі па выніках канферэнцыі "Новая Беларусь" 3-4 жніўня 2024 году ў Вільні прыняты шэраг дакументаў.

У ліку гэтых дакументаў — "Пратакол узаемадзеяння паміж Нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай, Каардынацыйнай радай Беларусі, Аб'яднаным пераходным кабінетам Беларусі і Офісам Святланы Ціханоўскай", які змяшчае наступныя тэзы:

"Нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская — пераможца прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, якая атрымала давер народа Беларусі прадстаўляць і абараняць яго інтарэсы, ажыццяўляць лідзіруючую ролю ў арганізацыі сумеснай дзейнасці дэмакратычных сіл" (п. 1.1 Пратаколу)

"Святлана Ціханоўская перамагла на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года і выконвае ролю Нацыянальнай лідаркі да правядзення сумленных і свабодных выбараў у Беларусі альбо да ўласнага рашэння спыніць сваю дзейнасць у якасцi Нацыянальнай лідаркi (п. 4.1 Пратаколу)

У дэкларацыі "Неканстытуцыйны захоп улады: чаму А. Лукашэнка павінен быць адхілены ад удзелу ў выбарах 2025 год" адзначаецца: "У 2020 годзе выбары выйграла Святлана Ціханоўская".

У 2020 годзе ініцыятыва ZUBR у супрацы з ініцыятывай "Сумленныя людзі" арганізавала незалежнае назіранне падчас выбарчай прэзідэнцкай кампаніі 2020 году. У адпаведнасці з падрыхтаванай супольна з "Сумленнымі людзьмі" і платформай "Голас" справаздачай пра масштабныя фальсіфікацыі і парушэнні, выбары ў Беларусі не адбыліся і не могуць быць прызнаныя. Перавага і перамога Святланы Ціханоўскай на гэтых выбарах можа разглядацца як высокаверагодная і нават прызнаная дэ-факто, аднак не зафіксаваная дэ-юрэ.

З належнай павагай да аб'ему і значнасці дзейнасці Святланы Ціханоўскай у якасці альтэрнатыўнай асобе дыктатара Лукашэнкі кандыдаткі падчас выбараў-2020 і на пасадзе кіраўніцы Офісу і Аб'яднанага пераходнага кабінету і як прызнанай на міжнародным узроўні лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл, аб'яднанняў, арганізацый і грамадзянскай супольнасці, лічым неабходным звярнуць увагу распрацоўшчыкаў азначаных вышэй дакументаў і ўдзельнікаў Канферэнцыі "Новая Беларусь", што фармуліроўкі пра перамогу і (ці) выйгрыш Святланы Ціханоўскай на выбарах 2020 году ў дакументах з'яўляюцца некарэктнымі.

Акрамя таго, тэза "выконвае ролю Нацыянальнай лідаркі да правядзення сумленных і свабодных выбараў у Беларусі альбо да ўласнага рашэння спыніць сваю дзейнасць у якасцi Нацыянальнай лідаркi" (п. 4.1 Пратаколу) выклікае пытанні адносна абаснаванасці і, самае галоўнае, мэтазгоднасці фіксавання такой пазіцыі Святланы Ціханоўскай на неабмежаваны тэрмін. Такі крок выглядае беспадстаўным перабольшваннем паўнамоцтваў, якое мае негатыўныя прыкметы ўзурпавання пазіцыі лідаркі, перакрэсліваючы пазітыўныя намаганні беларускай грамадзянскай нацыі на шляху да дэмакратыі.

Змены кіраўнікоў — норма для дэмакратыі. Нязменнасць кіраўніка — норма для дыктатуры.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

1 year, 2 months ago

Працасайтаў zubr.in і zubr.cc будзе адноўленая з 19 лістапада.

Выбачэнні за нязручнасці.

We recommend to visit

Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР

Last updated hace 2 meses

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated hace 1 semana, 2 días

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated hace 11 horas