Салавейка

Description
Пашырэньне ведаў пра беларускую мову, клясычны правапіс і вымаўленьне + практыкаваньні

Дапаможнік для вывучэньня й адраджэньня беларускае мовы й йіншыя праекты: https://taplink.cc/prajekty

🤍 Падтрымаць: https://bmc.link/salaviejka
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago

1 year, 5 months ago
1 year, 5 months ago

"Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, i час для кожнай рэчы пад небам" (Эклезіяста 3:1)

Нядаўна slounik.org выдаліў з сайту "Расейска-беларускі слоўнік дадатковай лексікі" Зьмітра Саўкі. Чаму гэта важна?
Вось трошку інфармацыі пра гэты слоўнік ад спн. Наста Кахан.

"У свой час беларускі мовазнавец Зміцер Саўка, даследнік і выбітны стыль-рэдактар, узяўся ўкладаць падручны дапаможнік. Прапанаваныя словы там не замяняюць і не адмяняюць таго, што існуе, а дапаўняюць.
Ці ё беларускі варыянт «бутэрброду», «лузеру»? Як сказаць без калькі з расейскае «задним числом», «чтиво»? Як сказаць «болеутоляющее»?
Слоўнік нам усім паказвае магчымасці мовы. Пра ўсё можна сказаць па-беларуску трапна, па-свойму. Карыстаймася!"

І гэты слоўнік выдалілі. Чаму? Адказу няма, але пускаць на забыцьцё гэты слоўнік, вядома, нельга!

Дзеля таго мы яго ўклалі для вас у выглядзе pdf, каб вы маглі карыстаць зь яго пры кожнай нагодзе. Прадмову да гэтага слоўніка напісала спн.Наста Кахан, за што вялікая падзяка.
Сам слоўнік вы можаце знайсьці тут!

Ніжэй вы знойдзеце ўзор звароту ў slounik.org з просьбаю вярнуць слоўнік на сайт.

Вельмі просім пашырыць гэты слоўнік, каб людзі ведалі сваю моўную спадчыну!

Памятайце!
"Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, i час для кожнай рэчы пад небам; Час шукаць i час губляць, час захоўваць i час пакiдаць".

Мы ўжо мелі час губляць і пакідаць, аж цяпер мусіць налучыцца час захоўваць і шукаць!

1 year, 11 months ago

*? Заданьне. Прачытайце ўголас тэкст, зьвярне́це ўвагу на вымаўленьне мяккіх зычных, а таксама — і*. Перапішэце паводле клясычнага правапісу („тарашкевіцы“), падчыркне́це ўсе ягоныя асаблівасьці.

//*

* Спяваць на хлеб (уласна бел.)* — збіраць міласціну, жабраваць.

— Хадзем, Арсень, — рыкнуў Шлык, — абыдземся без гэтага салапёкі, каб ён на хлеб спяваў (У. Караткевіч. Алíва і меч).

• У выразе — намёк: жабракі, выпрошваючы міласціну (хлеб), спявалі жаласныя песні.

Прыклад y драме Я. Купалы „Раскіданае гняздо“: „Старац ідзе наперад, за ім — Марыля з дзецьмі па бакох, a за Марыляй — Данілка. Усе пяюць „Лазара“ — Данілка іграе“.//*

↓ Разьвязак ↓

* Сьпяваць на хлеб (уласна бел.)* — зьбіраць мíласьціну, жабраваць.

— Хадзем, Арсень, — рыкнуў Шлык, — абыдземся бяз гэтага салапёкі, каб ён на хлеб сьпяваў (У. Караткевіч. Алíва й меч).

• У выразе — намёк: жабракі, выпрошваючы міласьціну (хлеб), сьпявалі жаласныя песьні.

Прыклад y драме Я. Купалы „Раскіданае гняздо“: „Старац ідзе наперад, за йíм — Марыля зь дзецьмі па бакох, a за Марыляй — Данілка. Усе пяюць „Лазара“ — Данілка йграе“.#фразэма #практыка #тарашкевіца #вымаўленьне

2 years, 1 month ago

? Разьвязак заданьняПункты, дзе ў абодвух выпадках зьмякчаецца З перад наступным галосным: 2, 3, 5

  1. З'ехаў з Ірану. — Зьехаў з [Ы]ра́ну.
  2. З'явіўся з іншага свету. — Зьявіўся зь йíншага сьвету.
  3. Сумна без Яны і без Ігара. — Сумна бязь Яны й бязь йÍгара.
  4. Гаварыў з ім праз інтарнэт. — Гаварыў зь йíм праз [ы]нтарнэ́т.
  5. На сняданак з'еў кашу з яблыкам. — На сьняданак зьеў кашу зь яблыкам.

✏️ З зьмякчаецца перад Е, Ё, Ю, Я й націскным Í (йí).

❗️ Ненаціскны І пасьля зычных вымаўляецца як [Ы], таму З перад йім не зьмякчаецца:
• з [Ы]ра́ну, праз [ы]нтарнэ́т.

Калі нешта трэба асобна патлумачыць, пішэце, калі ласка, у камэнтарох

*?* Тэорыя.

2 years, 1 month ago
2 years, 1 month ago

? Практыка. Памякчэньне зычных перад Е, Ё, Ю, Я, І*? Тэорыя.*Адкажэце на пытаньні:

  1. Якія гукі называюцца ётавымі й чаму?
  2. Якія зычныя гукі зьмякчаюцца перад ётавымі?
  3. Якія зычныя гукі не зьмякчаюцца перад ётавымі?
  4. Калі зьмякчаецца З перад І?
  5. Калі не зьмякчаецца З перад І?

*?Практыкаваньні.* Прачытайце ўголас. Зьвярне́це ўвагу на націскі. Патлумачце самі сабе, чаму вы вымаўляеце акурат так, а ня йначай. Перапішэце прыклады паводле клясычнага правапісу, падчыркне́це ягоныя асаблівасьці.

?Каб убачыць усе адказы, націсьніце на тэкст, схаваны пасьля працяжнікаў.

❗️[ы] — толькі вымаўляем, а пішам заўсёды празь і.

• з ёй — зь ёй;
• без яе — безь яе;
• з'есці — зьесьці;
• з'ехаць — зьехаць;
• без ёгурту — бязь ёгурту;
• бяз'ядзерны — бязья́дзерны;
• пад'яжджае — пад'яжджае;
• з'яўляецца — зьяўляецца;
• без языка — безь языка́;
• без е́жы — бязь е́жы;

• з Ігнатам — з [Ы]гна́там;
• з Íнаю — зь йÍнаю;
• без ілюзіяў — без [ы]лю́зіяў;
• з ім — зь йíм;
• без інею — бязь йíнею;
• цераз Індыю — церазь йÍндыю;
• з інжынэрам — з [ы]нжынэ́рам;
• з існасцю — зь йíснасьцю;
• з інструмэнтам — з [ы]нструмэ́нтам;
• без інтрыгі — без [ы]нтры́гі;

• цякуць слёзы з ягоных вачэй — цякуць сьлёзы зь ягоных вачэй;
• з яскравымі зменамі — зь яскравымі зьменамі;
• без імя́ — без [ы]мя́;
• цытата з інтэрвію — цытата з [ы]нтэрвію́;
• з юнацкім імпэтам — зь юнацкім [ы]мпэ́там;
• мост цераз Ясельду — мост церазь Ясельду;
• ехаў з Ярэмічаў — ехаў зь Ярэмічаў;
• раз'юшаны звер — разьюшаны зьвер;
• сыплюцца іголкі з ялінкі — сыплюцца йголкі зь ялíнкі.

#практыка #клясычны_правапіс #тарашкевіца #вымаўленьне

2 years, 1 month ago

? **Памякчэньне зычных перад Е, Ё, Ю, Я, І

?** Моўнік. Асыміляцыйная мяккасьць — пад пагрозаю (3:10)

⚡️ Гукі Е, Ё, Ю, Я ды націскны Í называюцца ётавымі галоснымі, бо ўтвараюцца спалучэньнем двух гукаў: нескладовага [й] і адпаведнага галоснага.

• Í — спалучэньне [й] + [і] = [ЙІ]
• Я — спалучэньне [й] + [а] = [ЙА]
• Е — спалучэньне [й] + [э] = [ЙЭ]
• Ё — спалучэньне [й] + [о] = [ЙО]
• Ю — спалучэньне [й] + [у] = [ЙУ]

Нагадаю:Гук [й] — заўсёды мяккі.
З, С — заўжды зьмякчаюцца перад мяккімі зычнымі.

✏️ Правіла 1. Вымаўляем мякка З перад Е, Ё, Ю, Я ды націскным Í. На пісьме мяккасьць паказваем празь мяккі знак:

• зьезд, зьеў, зьйíнеў, зьява, разьюшыцца;
• церазь я́мы, бязь йíх, зь йÍраю, зь Ягорам, церазь Юравічы;

⚡️Перад ненаціскным І зычныя гукі не зьмякчаюцца, бо [і] не пад націскам пасьля зычных чуваць як [ы] (бач допіс пра І, Ы):

• без індыка — [без ындыка́];
• перад Ігнатам — [перад Ыгна́там].

✏️ Правіла 2. Вымаўляем цьвёрда ўсе зычныя (апроч З, С, Н, Л, В, Ў) перад Е , Ё, Ю, Я ды націскным Í. На пісьме цьвёрдасьць у сярэдзіне слова паказваем праз апостраф:

• б'е, п'е, сям'я, вераб'йíны, вар'ят, аб'ява, ад'езд;
• ад Яна, перад йíм.

#тэорыя #клясычны_правапіс #тарашкевіца #вымаўленьне

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago