Dive into the Ultimate Free Library: Your One-Stop Hub for Entertainment!

Тадэвуш Падкасцюшка

Description
Асабістыя парады беларускамоўных падкастаў, youtube-каналаў, instagram і tiktok блогаў, ды іншых праэктаў, зробленых па-беларуску. Толькі правераны і якасны кантэнт.


Для сувязі: https://t.me/pan_tadevush
Advertising
We recommend to visit

Провалы брендов, истории с маркетплейсов и (не)много любви к Райану Гослингу.

Высокоранговый канал про диджитал.

Предложка: @ryanrunbot

Реклама: @NeuroDenis

Last updated 2 days, 12 hours ago

Last updated 1 month, 1 week ago

Рецепты на огне 🔥

По рекламе ➡️ @nastyakrivova

Last updated 10 months, 1 week ago

1 month, 2 weeks ago
Для тых, хто чакае дзяцей ці …

Для тых, хто чакае дзяцей ці плануе іх неўзабаве заводзіць, з'явіўся цудоўны тэлеграм-канал.

Твая Клапатлівая Доўла

Калі вы не ведалі, доўла - гэта чалавек, які падтрымлівае жанчыну ў цяжарнасці і родах.

На гэтым канале вы, паміж іншым, даведаецеся:

  1. Ці можна наведваць саўну/лазню падчас цяжарнасці
  2. Як фітбол дапаможа ў родах
  3. Як змагацца з расцяжкамі падчас цяжарнасці
  4. Як правільна дыхаць падчас патугаў

Упэўнены, што некаторым з вас гэты кантэнт будзе дужа і дужа патрэбным.

Акрамя таго, аўтарка займаецца асабістымі кансультацыямі.

📩 Telegram

1 month, 3 weeks ago
Калі вы, як і я, прапусцілі, …

Калі вы, як і я, прапусцілі, то вось цудоўная навіна.

У дзяўчат і хлопцаў з Youtube-канала ОВОЩЕВОЗ з'явіўся беларускамоўны канал:

Падабайка

Гэта шоу-віктарына, у якім сябры адгадваюць беларускую музыку, фільмы, тэлеперадачы і наогул усё, што звязана з беларускай поп-культурай.

На сённяшні дзень выйшла 4 выпускі:
1. Беларускія дзіцячыя і маладзёжныя тэлеперадачы 90х і 2000х

  1. Фільмы i серыялы, у якіх прыгадваецца Беларусь

  2. Беларускія хіты 2000х

  3. Вярніце мне мой 2007 / падзеі Беларусі 2007 года

Дужа раю зацаніць, вам дакладна спадабаецца

🎥 Youtube

3 months ago
Даўно не чуліся, сябры!

Даўно не чуліся, сябры!

Беларуская мова пакрысе
Хачу распавесці вам пра цудоўныя курсы па беларускай мове ад аўтаркі адукацыйнага instagram-блога "Пакрысе", пра які я вам ужо распавядаў вось тут.

Гэта не рэклама, а шчырая рэкамендацыя па водгуках чалавека, які нядаўна скончыў адзін з курсаў.

Ёсць 2 курсы: базавы (для тых, хто хоча пачаць размаўляць па-беларуску) і паглыблены (для тых, хто ўжо размаўляе).

Паглыблены курс сапраўды паглыблены. Нават для чалавека, які шмат год размаўляе па-беларуску, там знайшлося шмат цікавай лексікі і граматыкі.

Самі курсы складаюцца з 2 месяцаў онлайн-заняткаў (раз на тыдзень па 2 гадзіны), хатніх заданняў, тэстаў, дужа клёвых і сучасных матэрыялаў.

На якіх курсах вы яшчэ паглядзіце/паслухаеце фрагменты фільмаў, беларускамоўных падкастаў ці гумарыстычных відэа ў агучцы Вожыка?)

Таму шчыра раю. Зараз як раз ідзе набор у вясновыя групы, і да 21 лютага можна атрымаць прыемную зніжку.

🌍 Сайт курсаў

4 months, 3 weeks ago
Сябры, з надыходзячымі вас Новым годам …

Сябры, з надыходзячымі вас Новым годам і Калядамі!

Зычу, каб у 2024 годзе ў вашым жыцці было яшчэ больш беларускай мовы і якаснага беларускамоўнага кантэнту.

А сёння зычу пабольш святочнага настрою. Крышыце салацікі і файна праводзьце час з вашымі блізкімі ☺️

За адно хачу паўдзельнічаць у праекце #пашыраймасваё і падзяліцца з вамі падборкай беларускіх тэлеграм-каналаў:

Палявая пошта — краязнаўчы праект на аснове старых паштовак. Беларусь на паштовых картках 100 год таму і сёньня.

Усё пра ўсё — навіны тэхналогій, навіны гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут. Новыя допісы кожны дзень!

Прышпільныя коміксы — самыя цікавыя коміксы па-беларуску! Далучайцеся да свету сучасных беларускамоўных коміксаў на штодзённыя тэмы ❤️

BelAI — карысныя і цікавыя навіны, звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі!

5 months, 1 week ago
Тадэвуш Падкасцюшка
5 months, 1 week ago
Шаноўныя аматары настольных гульняў, круты кантэнт …

Шаноўныя аматары настольных гульняў, круты кантэнт для вас!

Згуляем?
Тэлеграм-канал з настольнымі гульнямі па-беларуску 🎲

Вы можаце проста спампаваць файлы, раздрукаваць сабе гульню і гуляць з сябрамі.
А для некаторых з іх ёсць і онлайн-версіі.

Я сам люблю настолкі, і са знаёмых мне гульняў там ёсць "Пандэмія", "Манчкін", "Кодавыя імёны" і "Карткі супраць чалавецтва". І ёсць нават гульні беларускага вырабніцтва.
Таму друкуйце, запрашайце сяброў і кайфуйце!

📩 Telegram

5 months, 3 weeks ago
Вітанкі, даўно не чуліся!

Вітанкі, даўно не чуліся!

Прынес вам клёвы падкаст, пра які вы яшчэ не ведаеце. ЧАРГОВЫ ПАДКАСТ"Гэта як "Гадзіннічак цікае". Але без Сугак. І Шрайбмана. І Астапені. Але ёсць Лёша Івашкевіч і Міхась Ільін", - так кажуць пра падкаст апісанне юцьюб-канала.

А калі ад мяне, то гэта відэа-падкаст, у якім комік Міхась Ільін і журналіст Лёша Івашкевіч абмяркоўваюць цікавыя падзеі, якія адбыліся ў беларускай прасторы за апошні час.

Я люблю такі фармат, таму прапаноўваю і вам зацаніць. Выйшла ўжо 7 выпускаў, раю пачынаць з апошніх ж:
1. ЧАРГОВЫ ПАДКАСТ #7: Усовіч нармалізуе гвалт, а Вольскі — не2. ЧАРГОВЫ ПАДКАСТ #6: “1670” і больш ні слова пра пацана
3. ЧАРГОВЫ ПАДКАСТ #5: Слово пацана = Слово писюна
P.S., спіс выпускаў абнавіў на больш актуальны :)

🎥 Youtube

6 months, 3 weeks ago
Тадэвуш Падкасцюшка
6 months, 3 weeks ago
**Археалогія: пакапайма!**

Археалогія: пакапайма!

Блог пра археалогію і жыццё археолага.

Там вы даведаецеся, што ж такое археалогія і чаму там не вывучаюць дыназаўраў, чаму людзі ідуць у археалогію і чым займаюцца на працы, пачытаеце пра розныя віды археалогіі, чым харчаваліся старажытныя людзі і ці існуе сэксізм у археалогіі.

Напісана дужа цікава, з гумарком, таму падыйдзе не толькі на археолагам ці гісторыкам, а і шырокай аўдыторыі. Паспрабуйце!

Я адабраў вам некалькі артыкулаў, можаце пачаць з іх:

  1. З чаго пачынаецца цывілізацыя - вядома ж, з піва і хлеба!
  2. Падводная археалогія: трылер з акуламі, скарбамі і марціні
  3. Ваяры-вікінгі і гендэрныя стэрыятыпы, і ці абавязкова пахаваны вікінг з мячом - гэта мужчына

У тэлеграм-канале паведамляецца пра новыя пасты, за адно і экстра-кантэнт з жыцця археолага пабачыце 🙃

🦴 Усе пасты
📩 Тэлеграм-канал

8 months ago
Сёння хачу распавесці вам пра сваіх …

Сёння хачу распавесці вам пра сваіх калег па раўспаўсюджванні беларускамоўных праектаў.

Мала кантэнту

Гэта тэлеграм-канал, аўтар якога кожны дзень дзеліцца цікавым кантэнтам на беларускай мове, у асноўным новымі відэа, фільмамі, падкастамі і музыкай.

Хоць ідэя нашых праектаў і падобная, рэалізая зусім іншая, таму там вы дакладна знойдзеце нешта, пра што я не пісаў і што вас зацікавіць.

📩 Telegram

We recommend to visit

Провалы брендов, истории с маркетплейсов и (не)много любви к Райану Гослингу.

Высокоранговый канал про диджитал.

Предложка: @ryanrunbot

Реклама: @NeuroDenis

Last updated 2 days, 12 hours ago

Last updated 1 month, 1 week ago

Рецепты на огне 🔥

По рекламе ➡️ @nastyakrivova

Last updated 10 months, 1 week ago