Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago
💕Сёлета споўнілася б 90 год Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.
Цікава, што аўтар хацеў бы ў падарунак?
Напэўна, яму прыемна было б даведацца, што найперш ягоныя творы жывуць — іх чытаюць, вывучаюць, даследуюць, спяваюць, слухаюць… любяць.
Гэта значыць, што можна і патрэбна дзяліцца паміж сабою ягонай творчасцю!
🎸 Падчас літаратурна-музычнага вечару, прысвечанага памяці геніяльнага творцы і выбітнага сына беларускай зямлі, у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры з вамі будуць людзі, якія падарожнічалі разам з народным паэтам, складалі і спявалі песні на ягоныя вершы, выдавалі ягоныя кнігі.
Сярод удзельнікаў, што ўжо пацвердзілі свой удзел: Алесь Камоцкі, Аляксандр Віслаўскі, Алеся Сівохіна, Алесь Квіткевіч.
Прыходзьце і Вы!
А які ж дзень нараджэння без падарункаў! Кожны, хто набярэцца смеласці прачытаць любыя ўлюбёныя радкі з твору беларускага класіка — атрымае ў падарунак кнігу паэзіі Рыгора Барадуліна!
🗓️ Дата мерапрыемства: 26 лютага 2025 г. Пачатак у 18:30.
Адрас: Мінск, вул. Серафімовіча, 19.
💕"Дзеці нясуць міласэрнасць” 2025
Малітва праслаўлення “Дзеці нясуць міласэрнасць” – гэта фестываль духоўных спеваў праслаўлення і падзякі Пану Богу.
Дата: 26 красавіка 2025 г.
Час: 11.00–15.00
Адрас: Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, вул. Серафімовіча, 19, г. Мінск, тэлефон для сувязі: +375173439917
✅Умовы ўдзелу:
Удзел можа прыняць група да дваццаці чалавек.
Узрост удзельнікаў: 4–13 гадоў.
Падрыхтаваць адзін спеў.
Запоўніць рэгістрацыйную форму да 26 сакавіка 2025 г.
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf3rBCKAzwDMdrC4b0RJOcynqy9rmJLu5jiNcGUhAaw10MySw/viewform?lang=be&pli=1
Падчас праграмы прадугледжаны пасілак. Прыезд за кошт удзельнікаў.
Шчыра запрашаем!
🙏Будзем удзячныя за падтрымку і дабравольныя ахвяраванні.
Банкаўскія рэквізіты:
УНН 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X
13 лютага 2025 года ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры адбыўся майстар-клас па выцінанцы для дарослых і дзетак. Народны майстар Наталля Гамаюнава распавяла пра традыцыі выцінанкі ў розных краінах свету: Японія, Кітай, Польшча, Ізраіль і інш. Але перш-наперш сустрэча была прысвечана гісторыі і адметнасцям беларускай выцінанкі. У 2024 годзе беларуская выцінанка была ўключна ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА!
Падрабязней па спасылцы
🗓️ Сёння ❗Вечар выцінанкі ў чацвер 13 лютага а 18.00.
Хрысціянскі сацыяльны цэнтр запрашае дарослых і дзетак на майстар-клас па выцінанцы з народным майстрам Наталляй Сухой.
Сустрэча будзе прысвечана гісторыі і адметнасцям беларускай выцінанкі. Мы разам пагартаем кнігі, аздобленыя выцінанкамі, і творча далучымся да традыцыі. Беларуская выцінанка ўжо ўключна ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА!
Праграма вечара:
• Прэзентацыя кнігі “Робіць Янка выцінанку” з дасціпнымі вершамі Любові Сівуравай;
• Майстар-клас па выцінанцы з вырабам уласнай паштоўкі;
• Загадкі і крыжаванка для дзетак з салодкімі падарункамі.
У гасцей вечара будзе магчымасць задаць пытанні майстру.
Таксама прадугледжаны гарбата і печыва для добрага настрою.
Дата мерапрыемства: 13 лютага 2025 г. Пачатак у 18.00.
Адрас: Мінск, вул. Серафімовіча, 19.
Нагадваем, што чакае наведнікаў Хрысціянскага сацыяльнага Цэнтру на гэтым тыдні:
Аўторак 11.02 у 19.00 Малітва са спевамі з Тэзэ
Серада 12.02 у 18.00 прэзентацыя каляндара "Скарына ў Вільні"
Чацвер 13.02 у 18.00 Вечар выцінанкі
Сардэчна запрашаем 🙏
Святая Імша з сакрамэнтам намашчэння хворых 11 лютага.
У Сусветны дзень хворага ў нашай капліцы адбудзецца св. Імша а 15 гадзіне. У гэты дзень прысутныя на Эўхарыстыя хворыя, а таксама людзі пажылога ўзросту будуць мець магчымасць атрымаць сакрамэнт намашчэння хворых.
11 лютага касцёл узгадвае Маці Божую з Люрд. Па ініцыятыве папы Яна Паўла ІІ у 1992 г. гэты дзень быў абвешчаны Сусветным днём хворага.
Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.
🗓️12 лютага 2025 года ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбудзецца прэзентацыя каляндара “Скарына ў Вільні”.
Роўна 500 год таму наш вялікі асветнік рыхтаваўся да выдання сваёй чарговай кнігі “Апостал”, якая пабачыла свет у сакавіку таго ж 1525 года ў віленскай друкарні.
Мяркуецца, што яна стала апошняй кнігай у ягонай выдавецкай дзейнасці. Ці ведаў Скарына, што ягоная друкарская справа на гэтым завяршаецца? Што адбывалася ў 1525 годзе? Паспрабуем дазнацца пра Скарыну больш.
У размове пра Францішка Скарыну прымуць удзел многія даследчыкі, а таксама аўтар каляндара (М.Купава).
Пачатак мерапрыемства ў 18.00 (12 лютага 2025 года).
Запрашаем усіх ахвотных.
Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.
Запрашаем у аўторак 11 лютага на малітву са спевамі з Тэзэ.
Нагадваем, што такія малітвы адбываюцца ў нашым Цэнтры кожны месяц, у другі аўторак у 19:00. Пазначце ў сваіх календарах і завітвайце да нас у Місію.
Заклікаем усіх хрысціянаў да супольнай малітвы аб супакоі і еднасці.
Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.
🗓️Вечар выцінанкі ў чацвер 13 лютага а 18.00.