Зянон Пазьняк

Description
ФБ Зянона Пазьняка: https://www.facebook.com/ivan.viktarovic.5
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago

2 months, 2 weeks ago

Цікава глядзець архіўныя інтэрв'ю Зянона Пазьняка. Вось прыклад з 2008 году. Сярод тэмаў: перадзел сьвету пасьля нападу Расеі на Грузію, палітвязьні, гандаль Лукашэнкі з Захадам, як Расея падпальвае вайну паміж Ізраілем і Іранам. Усё актуальна і сёньня. …

2 months, 2 weeks ago
**Паездка прадстаўнікоў Вольнай Беларусі ва Украіну**

Паездка прадстаўнікоў Вольнай Беларусі ва Украіну

Ад 21-га верасьня па 1-ы кастрычнік прадстаўнікі Нацыянальнага-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" Павел Усаў і складальнік гэтай інфармацыі (Зянон Пазьняк) знаходзіліся ва Украіне, спатыкаліся зь беларускімі ваярамі палка імя Каліноўскага і вайсковага аддзелу "Тур" (дзейнічае ў Курскай вобласьці), з камандзірам палка Каліноўскага Паўлам Шурмеем, з сябрамі грамадзкага руху "Каліноўцы", а таксама з украінскімі палітыкамі і грамадзкімі дзеячамі.

У пэрыяд візыту ў Кіеў быў перагнаны аўтамабіль "Фольксваген", ахвяраваны для палка Каліноўскага беларусамі Бэльгіі. Таксама былі перададзены два дроны FPV ад суполкі "Вольнай Беларусі", што зьбірае дроны. Сінхронна з гэтай паездкай Фундацыя "Вольная Беларусь" на просьбу Палка Каліноўскага аплаціла і выкупіла для Палка бінакуляр начнога бачаньня (коштам шэсьць з паловай тысячаў эўра) для пошукаў і эвакуацыі параненых у начны час.

Задача візыту -- падрыхтаваць грунт дзеля супольных дзеяньняў беларускіх змагарных аддзелаў на пэрыяд вызваленьня Беларусі. З гэтай мэтай была зроблена паездка ў горад Сумы (горад на мяжы з Курскай вобласьцю), а таксама прынята дэклярацыя аб намерах прадстаўнікамі "Вольнай Беларусі" і грамадзкай арганізацыі "Каліноўцы", сутнасьць якой -- падтрымка беларускіх вайсковых дзеяньняў і дапамога ўкраінцам у змаганьні з рашысцкай агрэсіяй ва Украіне і наступная каардынацыя дзейнасьці беларускіх аддзелаў дзеля вызваленьня Беларусі. Вынікам намераў павінна стаць пагадненьне аб сумеснай дзейнасьці НВР "Вольная Беларусь", грамадзкага руху "Каліноўцы" і іншых беларускіх патрыятычных арганізацыяў (якія далучацца да пагадненьня).

Адначасна былі наладжаныя кантакты з украінскімі СМІ, адбыліся выступы па тэлебачаньні з інфармацыяй пра становішча ў Беларусі і пра адносіны з Украінай.

Агульнае ўражаньне ад паездкі станоўчае. У палку імя Кастуся Каліноўскага пасьля структурных рэформаў ідуць добрыя працэсы асэнсаваньня ролі палка і змаганьня дзеля вольнай будучыні Беларусі. Некаторыя ваяры, якія раней адыйшлі ад палка, зноў вяртаюцца ў полк. Наладжана сістэма папаўненьня палка дабраахвотнікамі (пра канкрэтыку паступленьня ў полк напішам пазьней).

Памятайма, што вольная будучыня Беларусі і вяртаньне ў вольную Беларусь будзе залежыць ад таго, ці будзе ў беларусаў вызвольная армія, што змагаецца з рашысцкім агрэсарам. Уступайце ў полк Каліноўскага! Слава Айчыне!

4 кастрычнік 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК

2 months, 2 weeks ago

Зянон Пазьняк у 2008 годзе: "Расея падпальвае новую вайну на Блізкім Усходзе паміж Ізраілем і Іранам"

Поўнае відэа:
https://www.youtube.com/watch?v=5bykO32uG-Y

2 months, 3 weeks ago
**Зянон Пазьняк у эфіры ўкраінскага канала …

Зянон Пазьняк у эфіры ўкраінскага канала "Апостроф TV"

Ключавыя тэмы гутаркі: рэальная ацэнка беларускай апазіцыі, якія сілы ў Беларусі падтрымліваюць Лукашэнку, ці здольны полк імя Кастуся Каліноўскага зрынуць рэжым Лукашэнкі, ці выкарыстае Пуцін ядзерную зброю з тэрыторыі Беларусі, што будзе з Лукашэнкам, калі ён не ўступіць у вайну з Украінай.

https://youtu.be/-Drqt1Z42ok

2 months, 3 weeks ago
**Сёньняшнія дарадцы Ціханоўскай у мінулым вазілі …

Сёньняшнія дарадцы Ціханоўскай у мінулым вазілі саветніку Пуціна “аналітычныя матэрыялы” па Беларусі і сустракаліся з расейскім фашыстам Рагозіным

Гэтыя факты вынікаюць з інфармацыйнага бюлетэню партыі АГП №1 за лістапад 2001 году. Тады сёньняшнія дарадцы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і Аляксандр Дабравольскі ездзілі з візітам у Маскву. І, як вынікае з тэксту, асабіста перадалі саветніку Пуціна “аналітычныя матэрыялы па палітыцы і эканоміцы” ў Беларусі. У той час пасаду саветніка займаў Андрэй Іларыёнаў.

Таксама адбылася сустрэча з кіраўніком Народнай партыі РФ і старшынём Камітэту па міжнародных справах Дзярждумы РФ Дзьмітрыем Рагозіным. Сёньня ён вядомы найперш сваёй праваеннай, фашысцкай пазіцыяй. Як адзначалася ў прэс-рэлізе, “контакты с пропрезидентской Народной партией — это новое направление деятельности ОГП в России”.

Сам Анатоль Лябедзька тады гэтак каментаваў вынікі паездкі:
«По некоторым позициям результат даже превзошел ожидания. Мы завершаем переход от хаотичности нашей работы в России к системности. Не случайно Москва стала первым пунктом, который мы посетили после президентских выборов в Беларуси».

Адбылася падзея 1 лістапада 2001 году. Удалося адшукаць і некалькі фота з той паездкі.

Падрабязнасьці па спасылцы:
https://warta.media/2414

2 months, 3 weeks ago
***❗️*****Ініцыятыва па вытворчасьці FPV-дронаў для Палка …

❗️Ініцыятыва па вытворчасьці FPV-дронаў для Палка Каліноўскага

Беларускія майстры валантэры, сябры Руху “Вольная Беларусь” наладжваюць у Варшаве вытворчасьць дронаў FPV, так неабходных на фронце (падтрымаць сродкамі можна тут — https://zrzutka.pl/7hcp5x).

На гэты момант за свае сродкі беларусы закупілі камплектуючыя, сабралі і адправілі некалькі дронаў. Сабраныя дроны атрымалі ваяры батальёна “Літвін” і батальёна “Волат”.

Яшчэ два дроны былі перададзены ваярам ПКК асабіста лідарам Руху Вольная Беларусь Зянонам Пазьняком.
Ініцыятыва па зборцы дронаў зараз толькі на пачатку свайго развіцця, валантэраў натхняе вялікая матывацыя дапамагаць ваярам.
Далучаймася да ўзбраеньня нашых адважных герояў!

Пераходзьце па спасылцы (https://zrzutka.pl/7hcp5x) ці скануйце QR-код (у відэа) ды ахвяруйце, хто колькі зможа!

Таксама ёсьць магчымасьць папоўніць валантэрскі шэраг і далучыцца да вытворчасьці.

Набліжайма нашую Перамогу!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

Збор сродкаў: https://zrzutka.pl/7hcp5x
Кантакт: [email protected]

https://www.youtube.com/watch?v=2Uoe4uba3Hw

5 months, 3 weeks ago

Зянон Пазьняк: Ваенны парад ў Менску альбо трупны дух СССР

У час вайны (мне здаецца) самай кепскай памылкай ёсьць недаацэнка праціўніка і (як вынік гэтага) блуканьне ў сваіх уяўленьнях пра яго нікчэмнасьць.

Тое, што я кажу адносіцца ня толькі да Пуціна і да рашысцкага рэжыму, але і да Лукашэнкі. На такія думкі мяне наводзіць зладжаная, відовішчная і востра палітычна матываваная арганізацыя ваеннага параду сёньня (3-VІІ-2024) ў горадзе Менску, які я толькі што праглядзеў ад пачатку да канца.

На парадзе пампезным і з размахам арганізаваным была створана ілюзія Савецкага Саюза. І гледзячы па тысячах камэнтароў, напісаных амаль выключна расейцамі і пажылымі людзьмі з тэрыторыяў усяго былога СССР, -- усе расейцы і ўсе "савецкія" гэта добра адчулі. Захапленьне парадам і Лукашэнкам выказана на ўзроўні экстазу і яно агулам рэальнае (гэта зн. выказанае рэальнымі людзьмі), нягледзячы, вядома, на каласальную працу так званых "ботафермаў" і "нябачных" прапагандыстаў.

Па маскоўскіх імпэрскіх паняцьцях такі парад мог праводзіцца толькі ў Маскве. У Менску на парадзе маршыравалі вайсковыя аддзелы з усіх краінаў былога СССР (акрамя балтыйскіх і Украіны), былі сьцягі СССР, свецкая рыторыка, савецкія маршы, савецкая музыка і сімволіка. Усё ўспрымалася як рэінкарнацыя Савецкага Саюза.

Былі прадстаўлены (і ў вялікіх колькасьцях) усе роды войскаў, ваенных вучэльняў, ваенных частак, і ваенізаваных ўстановаў (нават імітацыя партызанаў). Прадэманстравана (і ў вялікіх колькасьцях) уся ваеннная тэхніка, узбраеньне і авіяцыя. Словам, на саўковага абывацеля абрушылі эмацыйны ўдар і прадэманстравалі ролю рэжыму і асобы Лукашэнкі як трымальніка агульнасавецкіх традыцыяў, абаронцы СССР і зьяднальніка ўсіх славанаў, супраць варожага Захаду.

Менавіта пра гэта апантана лямантуюць у камэнтарах тысячы расейцаў з былах савецкіх прастораў, найбльш з Расеі. А гэта ўдар пад дых Пуціну. Пакушэньне на ягоны гегеманізм. Забяганьне наперад Маскве.

Цікавая зьява. Яна, дарэчы, супадае з амністыяй і выпушчэньнем з турмы некалькіх небясьпечна хворых палітвязьняў (якія маглі б памерці за кратамі). Падзеі паказваюць, што як адзін, так і другі узурпатар, нават апынуўшыся, як ўюн на гарачай патэльні, будуць круціцца да канца, каб захавацца і разам, і паасобку за кошт "саюзьніка". Савецкі парад таксама сьведчыць, што былыя фантазіі пакіраваць імпэрыяй ня зьніклі ва ўзбуджанай душы Лукашэнкі і нават схільныя спакусіцца рэальнасьцю, якая непрадказальная.

Ніжэй я дадаю дзеля прыкладу некалькі тыповых камэнтароў (такіх 99%) дзе лунае трупны дух Савецкага Саюза і гэты атрутны дух ёсьць якраз тая паралельная рэальнасьць на якой жыве агрэсія і вайна.

3 ліпень 2024 г. Зянон Пазьняк

----------------------------------------------

(Прыклады:

@user-nh7ki7vb9w

Как в Советское время. Величие,гордость за страну. Батька лучший...

@user-ev9gc9ju6k

Спасибо вашему Батьку, как будто вернулась в ту свою Россию моего детства и юности

@user-gs4yr6he1q

Батька самый лучший президент всех времён и народов! Великий народ-белорусы! Берегите Батьку белорусы!

@olgaguer6443

Спасибо, Белоруссия !!!!

Вы - опора славян во всем мире!

@AdminAdmin-lk4my

Смотрю и слезы текут. СЛАВА БЕЛОРУССКОМУ НАРОДУ, СЛАВА БАТЬКЕ, СЛАВА КГБ БЕЛОРУССИИ! УРА!!!

@laradv350

Батька лучший!

Пока смотрела, плакала.

@user-ne3pf3ox7y

Я плачу.Чувства переполняют....Спасибо вам, дорогие беларусы, что сохранили память о нашей советской стране.Спасибо вашему Батьке, что не отдал свою страну на разграбление.Процветания вам, долголетия вашему Батьке.Он -лучший. Ростовская область.Батайск.Россия.

@user-wy2hs4jw6g

Наревелась. Дорогие наши белорусы, берегите своего Батьку.

@user-ij9rf6zu7g

Процветания белорусскому государству !!!!! Берегите Батьку!

@user-kw1tx8ge6e

Белоруссия единственная фактическая продолжательница и правопреемница СССР.

@user-ne3pf3ox7y

Спасибо за наш красный флаг. Вы и ваш Батька -лучшие!!! Россия.

@pabloelferrito5036

5 months, 3 weeks ago

Зацемка.

Дэмсмі зьмясьцілі здымкі з Купальля ў Вільні, якое ладзіў Віленскі клюб "Сябрына" (кіраўнік Валянцін Стэх). Здымкі зьмясьцілі таму, што там удзельнічала Сьвятлна Ціханоўская, пра якую дэмсі пастаянна хвалебна пішуць.

Дзеля даведкі цяперашнім беларусам.
Віленскі клюб "Сябрына" ладзіць беларускія культурніцкія мерапрыемствы, здаўна (асабліва калі кіраўніком быў агент Раман Вайніцкі) супрацоўнічае з лукашыстамі (з амбасадай, прадавалі візы, ужывалі чарвона-зялёны сьцяг і т.п.), працівіцца дзейнасьці ТБК і беларускай палітычнай адраджэнскай дзейнасьці.

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago