Gutenberg Club Kraków

Description
Кракаўскае беларускае выдавецтва і прастора
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 5 days, 21 hours ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 weeks, 1 day ago

Last updated 1 year, 4 months ago

2 weeks, 2 days ago
2 weeks, 2 days ago

Дабрыдзень спадарству!🥰

Нямала часу мінула з апошняга прагляду кіно, таму прагнем абвясціць новы кінавечар па-беларуску а 17:00 26 кастрычніка! З прычыны імклівага набліжэння свята Хэлаўін мы надумалі запытацца ў Вас які фільм стане цвіком праграмы ў гэтую суботу.

Прапануем вам 4 фільмы:
• Нешта / The Thing (1983)
⭐️ IMDb 8.2
• Крумкач / The Crow (1994)
⭐️ IMDb 7.5
• Заклён / The Conjuring (2013)
⭐️ IMDb 7.5
• Такер і Дэйл супраць зла / Tucker and Dale vs. Evil (2010)
⭐️ IMDb 7.5

Заахвочваем пакінуць свой голас і наведаць наш утульны куток на Лабзоўскай!🤗

3 weeks, 5 days ago

ГУТЭНБЕРГ КЛУБ ШУКАЕ ВАЛАНЦЁРАЎ! 🤝🤝🤝

Сябры!

Наш утульны клуб у старой каменiцы на Лабзоўскай за паўтары гады стаў месцам цiкавых сустрэч беларусаў у Кракаве 🤍❤️🤍 Мы ладзiм лекцыi па гiсторыi i культуры, сяброўскi клуб «Гутаркi па пятнiцах» i глядзiм сусветнае кiно ў беларускай агучцы. Таксама ў нас рэгулярна збiраюцца два клубы — кнiжны i псiхалагiчны. Апроч таго, тут праходзяць прэзентацыi, творчыя сустрэчы, сходы iнiцыятыўных груп, майстар-класы i прыватныя заняткi.

Мы вельмi радыя прымаць у сябе ўсiх нашых прыўкрасных гасцей, але тое, што пачыналася як лёгкае хоббi па-за нашай выдавецкай працай, набыло свайго ўласнага кшталту i рытму i стала асобным праектам, якi патрабуе значна больш увагi, чым мы здольныя яму прысвяцiць.

Таму, каб нашыя сустрэчы заставалiся
цiкавымi i праходзiлi рэгулярна,
НАМ ПАТРЭБНЫЯ ВАШЫЯ ЭНЭРГIЯ I ЧАС — МЫ ШУКАЕМ ВАЛАНЦЕРАЎ
для дапамогi ў арганiзацыi рэгулярных сустрэч ды адмiнiстравання графiкам клуба.

🙋‍♀️ АСНОЎНАЯ ЗАДАЧА:
- размяшчаць абвесткi па соцсетках
- рыхтаваць сустрэчы (нп, выбiраць фiльмы для прагляду цi тэмы для «Гутарак»)
- вiтаць i праводзiць гасцей
(пачастункам, закупкамi i прыбiраннем у нас ужо займаецца асобны чалавек, тут ўсё ок)
- весцi графiк падзей клуба, вызначаць час дадатковых iвэнтаў

☝️ВАЖНА!
Можна, i нават пажадана, апроч падтрымкi iснуючых у нас актыўнасцяў, прапанаваць свае — тут амаль поўная свабода, абмежаваная толькi колькасцю вольных вечароў. Кожная iдэя — вэлкам да абмеркавання!

📆 ЧАСТАСЦЬ:
5-7 вечароў на месяц (1-2 пятнiцы — ад 19:00, 4 суботы — ад 17:00, 1 дадатковая падзея).

Вы можаце ўзяць сабе толькi частку абавязкаў, або прыйсцi разам з сябрам/сяброўкай i гэтыя абавязкi памiж сабой падзялiць. Мы будзем радыя кожнай дапамозе.

Хоць мы чакаем, што асноўнай матывацыяй валанцёра будзе жаданне ствараць разам з намi ўтульнае месца для сустрэч беларусаў у Кракаве, магчымая усё ж пэўная грашовая кампенсацыя высiлкаў i часу.

Вы можаце звязацца з намi праз Telegram, Instagram, Facebook — дамовiмся аб сустрэчы ў нас у клубе, усё расскажам i адкажам на пытаннi.

Таксама, калi ласка, распавядзiце пра гэтую абвестку ўсiм сваiм сябрам, i калi ў iх з’явiцца зацiкаўленасць — накiруйце iх да нас, на Łobzowska 15-15, Gutenberg Publisher.

3 months, 1 week ago

Класная рэцэнзія на нашу свежую кнігу

4 months ago

Хто любіць тэсты? )

4 months ago

Сябры, вiтаем!
Пытанне да кракавякаў.

Мы вязем нашыя кнiжкi на фэст ТУТАКА пад Беластокам 12-14 ліпеня. Паколькі гэтая падзея адбываецца ў шчырым (амаль што) полі, звяртаемся да вас з просьбай.

Можа, хто з вас мог бы пазычыць на блiжэйшы ўiкэнд турыстычныя прылады?
А канкрэтна:

- намёт (найлепш малы, бо будзе 1 асоба)
- турыстычны дыванок-пенка
- надзiманая падушка
- лiхтар, якiм можна асвятлiць стол

Будзем вельмi ўдзячныя!

6 months, 3 weeks ago

Сябры, завітвайце да нас на кінапрагляд увечары! У нас можна схавацца ад дажджу і правесці вечар у прыемнай кампаніі?
Чакаем вас!

6 months, 3 weeks ago

Нагадваем, што сёння ў нашай літаратурнай прасторы адбудзецца прэзентацыя кнігі “Легенда Соннай Лагчыны”!

Завітвайце да нас увечары, будзе, як заўсёды, прыемна і ўтульна!

6 months, 4 weeks ago

Ну што, сябры, сёння пятніца, мы дачакаліся!?

Калі на вечар нічога не запланавана, завітвайце да нас на “гутаркі”!

Сёння будзем размаўляць пра фемінізм! Абмяркуем актуальныя пытанні, падзелімся сваім меркаваннем і ідэямі.

Łobzowska 15-15, апошнi паверх
Пачынаем у 19.00

Уваход: 20zł

Заходзьце, будзе цёпла і утульна!

7 months, 3 weeks ago

Сябры, добрай раніцы!

Якія планы на сённяшні вечар? Калі вы яшчэ не выбралі чым заняцца, то ў нас ёсць выдатная прапанова - наш чарговы кінапрагляд! Сёння глядзім і абмяркоўваем “Лэдзі Бёрд” Грэты Гервмг.

Як заўсёды сустракаемся а 17, на Łobzowska 15-15
Уваход: 20 zł

Да вечара??

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 5 days, 21 hours ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 weeks, 1 day ago

Last updated 1 year, 4 months ago