Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 2 weeks, 5 days ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
Агульная заява дэмакратычных сіл Беларусі да «выбараў» 2025
У 2025 годзе адбудуцца так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, а на самой справе – бязвыбары, таму што права выбару ў людзей скрадзенае.
Электаральная кампанія праводзіцца ў сітуацыі глыбокага палітычнага крызісу ў Рэспубліцы Беларусь. Аляксандр Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу шляхам рэпрэсій супраць беларускага грамадства, абапіраючыся на падтрымку Крамля.
Мы патрабуем:
? спынення ўсіх відаў рэпрэсій;
? вызвалення ўсіх палітзняволеных;
? рэалізацыі права ўсіх грамадзян Беларусі на паўнавартасны ўдзел у выбарах незалежна ад месца жыхарства;
? забеспячэння свабоды сходаў і роўнага доступу да сродкаў масавай інфармацыі;
? правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі АБСЕ і пад кантролем назіральнікаў.
Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя рэжымам, мы лічым тое, што адбудзецца ў 2025 годзе, імітацыяй выбарчага працэсу і прапануем выказаць свой пратэст шляхам галасавання супраць усіх, хто крадзе нашае права голасу.
Мы таксама прапрацоўваем і прапануем іншыя варыянты як выказаць пратэст у залежнасці ад развіцця сітуацыі.
Такім чынам мы пакажам, што беларускае грамадства дагэтуль выступае супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і справядлівых выбараў.
Цалкам заяву чытайце па спасылцы.
? «Галасы праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі» стартавала ў Даніі
17 кастрычніка ў горадзе Хельсінгер адбылася сустрэча студэнтаў, студэнтак і выкладчыкаў International People’s College з Карымам Педэрсенам, кіраўніком аддзела міжнародных камунікацый Офіса Святланы Ціханоўскай.
Мерапрыемства, арганізаванае пры падтрымцы суполкі «Талака - Сябры Беларусі ў Даніі», праходзіла ў рамках эстафеты «Voices Across Borders», якая была анансавана на III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Празе.
Падчас лекцыі «Выходзячы з ценю Пуціна» уздымаліся наступныя пытанні:
— Ці з'яўляецца Беларусь незалежнай краінай? А можа яна васальная тэрыторыя Расеі?
— Ці можна назваць жыццё ў Беларусі жыццём пад дыктатурай?
— Чаму варта цікавіцца тым, што адбываецца ў Беларусі?
Карым распавёў пра палітвязняў, якія утрымліваюцца рэжымам Лукашэнкі; барацьбу Беларусі за незалежнасць; пра ролю і інтарэсы Расеі, Украіны і Захаду ў барацьбе беларусаў і беларусак за свабоду; пра тое, што дэмакратычныя сілы вымушаныя працаваць у эміграцыі. Узгадаў, як простая беларуская жанчына - Святлана Ціханоўская - сталася на міжнароднай сцэне сімвалам дэмакратыі і моцнага жаночага кіраўніцтва.
Як паведамляюць арганізатары эстафеты (Народныя амбасады Беларусі і Служба хуткай гуманітарнай дапамогі), на дадзены момант да «Voices Across Borders» далучыліся ўжо 17 краін.
«Бяспечна далучыцца да эстафеты салідарнасці магчыма ў любым складзе, не залежна ад таго вы асоба, суполка ці цалкам дыяспара вашай краіны. Нават калі вы жывеце ў краіне, якая ўжо прадстаўлена, вы ўсё роўна можаце далучыцца наўпрост запоўніўшы нашу хуткую *?* форму».
Эстафета працягнецца да 18 снежня. Сачыць за мерапрыемствамі і падзеямі можна ў Instagram, Facebook ці
на сайце https://globalbelarus.info/
«Грошы сабраныя Эстафетай пойдуць палітзняволенным, іх сем'ям,тым, хто ўжо прайшоў карны канвеер турэмнай сістэмы Беларусі і мае патрэбу ў рэабілітацыі здароўя і матэрыяльнай дапамозе. Менавіта гэтыя мэтавыя групы ў фокусе працы арганізацый-ўдзельніц нашай Кааліцыі», - паведамляе Служба хуткай гуманітарнай дапамогі.
Падтрымаць збор можна па спасылцы
https://bysol.org/be/initiatives/solidarityrelay/
Шаноўныя ?❤️?
ізноў для нас навіны ад чарнагорскага МУСа, якія нагадваюць трымацца ў тонусе. Калі вы маеце від на жыхарства як кіраўнік фірмы, прыгатуйцеся несьці пакет дакументаў на яго працяг такі, як у першую падачу.
Альбо трэ шукаць новыя шляхі і новыя краіны.
Чарнагорыя імкнецца ў Эўразьвяз і таму будзе і далей уводзіць змены ў сваё міграцыйнае заканадаўства.
Дарэчы, народная амбасада беларусаў у Швецыі сабрала ў адзін дакумент кейсы пра запыт міжнароднай аховы і палітычнага прытулку. Зазірніце па спасылцы, каб ведаць чаму ўлады Эўрапейскіх краінаў адмаўляюць беларусам у гэтым.
І нагадваем вам пра сайтpashpart.org, дзе знаходзіцца інфармація ў якіх краінах і як магчыма атрымаць пашпарт замежніка.
Калі ласка, любыя нашы беларусы Чарнагорыі, майце на ўсялякі выпадак “Плян “В”, каб не марнаваць час, калі настане неабходнасьць зменаў.
Няхай ўсё атрымаецца добра!
Жыве Беларусь!
????? Школа народнай дыпламатыі
Паважаныя сябры і сяброўкі!
Народныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі.
У сераду, 23 кастрычніка ў 20:00 па Менску (20:00 па Вільні ці 19:00 па Варшаве), нам прачытае лекцыю прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі Уладзімір Астапенка.
Тэма лекцыі: "Еўрапейская дыпламатыя: знешняя палітыка, палітыка бяспекі і абароны".
Спадар Астапенка раскажа нам пра:
— Еўрапейскую дыпламатыю, у тым ліку болей падрабязна закране тэмы знешней палітыкі ў ЕС;
— Палітыка бяспекі і абароны;
— Чаму беларусам і беларускам замежжа трэба гэта ведаць і як з гэтым працаваць.
Таксама будзе блок адказаў, дзе вы можаце задаць пытанні.
Для ўдзелу неабходна прайсці па спасылцы?
https://us06web.zoom.us/j/88120648459?pwd=7qXt3kBc0Ipv9mOiJ3IQgoAMWRIKYH.1
Чакаем вас!
❤️ «Voices Across Borders»
Хочам падзяліцца з вамі цудоўнай навіной — старт эстафеты «Галасы праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі» адбудзецца ў самы бліжэйшы час!
На дадзены момант да эстафеты, арганізатарамі якой з'яўляюцца Народныя амбасады Беларусі і Служба хуткай гуманітарнай дапамогі, якая аб'ядноўвае чатыры вядучыя структуры дапамогі беларускім палітвязням і рэпрэсаваным — ініцыятыва BY_Help, фонд салідарнасці BYSOL, праваабарончая ініцыятыва«Dissidentby», дабрачынны фонд«Краіна для жыцця», далучыліся наступныя краіны:
?? Аўстралія
?? Аўстрыя
?? Балгарыя
?? Данія
?? ЗША
?? Ізраіль
?? Італія
?? Кіпр
?? Латвія
?? Літва
?? Люксембург
?? Польшча
?? Славенія
?? Чарногория
??????? Шатландыя
?? Швецыя
?? Эстонія
Бяспечна далучыцца да эстафеты салідарнасці магчыма ў любым складзе, не залежна ад таго вы асоба, суполка ці цалкам дыяспара вашай краіны. Нават калі вы жывеце ў краіне, якая ўжо прадстаўлена, вы ўсё роўна можаце далучыцца наўпрост запоўніўшы нашу хуткую ? форму.
Ваш голас, ваша творчасць, ваша падтрымка могуць зрабіць вялікую справу!
Нават калі ў вас няма пакуль ідэй, якія мерапрыемствы рабіць падчас эстафэты, не хвалюйцеся — мы прапануем вам гатовы план мерапрыемстваў «пад ключ».
Падпісвайцеся на сацсеткі эстафеты:
?Instagram ?Facebook, заходзьце на сайт https://globalbelarus.info/, распаўсюджвайце інфармацыю аб праекце па чатах вашых дыяспар — гэта ўжо будзе вялікі ўклад у нашую агульную справу!
Разам мы можам зрабіць больш! Далучайцеся і дапамажыце зрабіць нашыя галасы больш гучнымі!
⚡ Афіцыйныя сустрэчы працягваюцца!
Сёння мы правялі дзве сустрэчы. У перспектыве яны маюць паспрыяць большай падтрымцы беларусаў у Італіі і дапамагчы ў спыненні ашуканскага гандлю з боку прадстаўніц Свята-Елізавецінскага манастыра.
Адна з сустрэч была з Антоніа Лапасэ, прадстаўніком Felsa CISL Bergamo, і Андрыяна Алльеры з Anolf Bergamo. Падчас размовы суразмоўцы ўзнялі пытанні супрацоўніцтва ў сферы падтрымкі беларусаў,якія сутыкаюцца з сацыяльнымі, у тым ліку працоўнымі, цяжкасцямі ў Італіі. Асаблівую ўвагу надалі абароне правоў чалавека, правам працоўных мігрантаў і інтэграцыі іх у італьянскае грамадства.
Другая сустрэча адбылася з Габрыэле Альберці, кіраўнічым дырэктарам GeFi Sviluppo Fiere Spa, арганізатарам выставы “Artigiano in fiera”. Падчас размовы суразмоўцы абмеркавалі ўдзел Свята-Елізавецінскага манастыра з Беларусі ў выставе прадуктаў і вырабаў у Італіі. Мы адзначылі, што манастыр вядомы сваімі сувязямі з рэжымам і ўдзелам у падтрымцы расейскіх войскаў. Разам з тым удзельнікі сустрэчы абмеркавалі неабходнасць праверкі дзейнасці такіх арганізацый і грунтоўнага аналізу іх удзелу ў міжнародных мерапрыемствах. Спадар Альберці падкрэсліў, што больш манастыр не будзе ўдзельнічаць у ярмарках.
❗Мы дзякуем Хрысціянскай візіі за падрыхтоўку матэрыялаў і Офісу Святланы Ціханоўскай за дапамогу ў прасоўванні нашай павесткі ў Італіі.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 2 weeks, 5 days ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago