Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago
*💛 Нагадваем пра першае польскамоўнае мерапрыемства ў Прасторы*
Вядоўцы сустрэчы: Матэуш Паркасевіч (Mateusz Parkasiewicz; публіцыст, каардынатар праекту "Rzeczpospolita nie tylko polska") і Усяслаў Пашкевіч (блогер, вядомы пад псеўданімам "Тутэйшы шляхціч")
Тэмы: паўстанне 1863 года і сучасная беларуская культура
Калі: 23.01 (чацвер), 18:30 – 20:30
*☀️ Уваход вольны і без рэгістрацыі*
*🟡 Афіша беларускіх івентаў у Кракаве на тыдзень (06.01 – 12.01)*
Урываемся ў 2025 год! Пакуль мерапрыемстваў няшмат, усе толькі прачынаюцца пасля святаў. Затое якія гэта івенты! Запрашаем у Прастору (ul. Mikołajska 4/6)
🔹 Чацвер
19:00 – 21:00 | Мафія для пачаткоўцаў і аматараў. Граем у вядомую ралевую гульню і файна бавім часам з прыемнымі людзьмі. Удзел: 20 зл. Для рэгістрацыі пішыце ў бота: @beldiaspora_krakow_bot
🔸 Пятніца
09:00 – 10:15 | Ёга. Новы год — новыя мы. Чаму б не завесці файную звычку рэгулярна займацца ёгай! Падрабязнасці і рэгістрацыя
17:30 – 19:30 | Семінар па негвалтоўным антыфашызме. Вельмі цікавая дыскусія пра тое, што значыць быць добрым чалавекам ды як не падтрымліваць расізм і гвалт на бытавым узроўні. Уваход вольны і без рэгістрацыі
20:00 – 22:00 | Бальфолкі. Вучым танцы народаў Еўропы і Бліжняй Азіі і кайфова бавім час. Падрабязнасці і рэгістрацыя
🔹 Субота
9.00 – 11.45 | Заняткі на беларускай мове для дзяцей 1-4 класаў. Беларуская школа ў Кракаве працягвае сваю працу! Падрабязнасці і запіс. Таксама можна зрабіць унёсак на развіццё школы.
11:00 – 13:00 | Занятак па кераміцы для дзетак. Будзем ручкамі ляпіць файныя рэчы для дома! Рэгістрацыя праз чат
13:00 – 15:00 | Працуе бібліятэка «Кніжны вырай». Можна прыйсці здаць кнігі і ўзяць новыя
16:00 – 17:00 | «Ці мы можам жыць вечна?» Лекцыя пра старэнне і спосабы працягнуць жыццё. Уваход вольны і без рэгістрацыі. Падрабязнасці тут
18:45 – 20:15 | Паказ беларускіх кароткаметражных фільмаў з фестывалю КінаКаляды48. Будзе таксама праца ад кракаўскай каманды! Уваход вольны і без рэгістрацыі. Падрабязнасці тут
❤️🔥 Калі ёсць і іншыя беларускія падзеі, напішыце нам пра гэта сюды: @beldiaspora_krakow_bot
*⚫️ 29 кастрычніка — Ноч расстраляных паэтаў у Кракаве*Запрашаем далучыцца да нас на Чорную ноч. Гэта сустрэча, падчас якой мы згадаем пра падзеі 1937 года і зачытаем вершы ахвяраў таго дня.
Мы пачнем Ноч са збору каля Дрэва вольнасці (Google Maps) перад Ягелонскім універсітэтам. Яно расце на глебе, якую прывезлі з месцаў масавых рэпрэсіў, у тым ліку Курапатаў.
? Пасля гэтага мы пачнем паэтычны вечар у Chicago Bar. Кожны і кожная з вас мае магчымасць прачытаць свой верш ці працу адной з ахвяр рэпрэсій. Таксама да нас з Варшавы едуць на выступ Вячаслаў Кміт і Данііл Вашкевіч!
Запрашаем правесці гэты вечар разам
*⏰ Пачынаем а 19:45 каля Дрэва вольнасці
?*Працягваем а 20:00 у Chicago Bar. Уваход вольны
*⭐️*** Форма для ахвотных выступіць з вершамі на мерапрыемстве
*? Ваў! Мова Нанова вяртаецца — ды яшчэ як!*
Лінгвістычныя фішачкі робяць сакавітым маўленне, а веданне віннага этыкету дапамагае лепей адчуць смак чырвонага ў келіху!
? Будуць моўныя цікавосткі, інтэрактывы і вінная дэгустацыя. Таму, калі ласка, вазьміце з сабой бутэльку вады і келіх.
❓ Чаго чакаць?
Разбяромся, што такое п’яная малпа і чорны певень, зразумеем розніцу паміж паўнацелым і інтэнсіўным віном, а таксама асаблівасці тэкстуры і структуры смаку.
У гэтым нам дапаможа Андрэй Алімаў, які наўпрост з Германіі прыедзе падзяліцца ведамі пра культуру віна і досведам у дэгустацыі і вывучэнні традыцый.
Калі і дзе: 19.10 (субота), 18:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Удзел: 30 злотых
*❗️ Вынікі трох дзён акцыі ў падтрымку палітзняволеных*:
? 137 / 400 паштовак
? 2 210 / 4 000 злотых
Сябры і сяброўкі, нядзеля — апошні дзень акцыі. Каб дасягнуць мэты, нам трэба падпісаць яшчэ 263 паштоўкі ды сабраць 1 790 злотых. Давайце разам зробім гэта!
☀️ З 12:00 па 20:00 мы чакаем вас у Прасторы, каб падпісываць паштоўкі ды данаціць наяўнымі. Вы можаце зрабіць гэта цалкам ананімна, мы не робім аніякіх фота і відэа і не просім вашых дадзеных.
*? Ахвяраваць грошы на дапамогу палітзняволеным анлайн*
Давайце пакажам, на што мы здольныя!
*? Які насычаны выйшаў тыдзень!
Разумеем, у такой колькасці публікацый і афіш можна згубіцца. Каб было зручней, сабралі ўсё ў адзін спіс.* Карыстайцеся!
*? Пікнік LTCŃ*
— На фестывалі выступяць MANDZIK і Mustelide. Раней ужо аб'яўлялі пра Leibonik, Разбітае Сэрца Пацана і Groove Dealer.
— Мы едзем на фестываль Varušniak у Варшаву 29 чэрвеня. Будзе 12 гадзін музыкі і міні-актыўнасці, стыкеры і мерч.
*? Прастора і не толькі*
— Ужо ў панядзелак будзе прэм'ера спектакля ад дзіцячага тэатру
— Таксама ў панядзелак у Prawda Bar — стэндап ад двух беларусак. Давайце іх падтрымаем!
— У чацвер пачнецца новы кружок ад «Актыўным быць файна» пра soft skills. Колькасць месцаў абмежаваная, паспяшайцеся
— У вельмі насычаную суботу вас чакаюць: дабрачынная паездка ў Татры ў падтрымку дыяспары (яшчэ ёсць месцы, далучайцеся!), тэатральны трэнінг для дзетак на ангельскай мове
— У суботу і нядзелю ў Прасторы будуць лекцыі пра мастацтва ад Дар'і з арт-праекта Poznanska24 з Варшавы. Яна фантастычная экспертка, якая паглыбіць вас у мастацтва як ніхто!
— Праз тыдзень, 25 ліпеня, суперкарысны івент для студэнтаў і студэнтак пра аду-магчымасці ў ЗША. Удзел бясплатны
— 26 ліпеня будзе трэнінг па першай дапамозе для падлеткаў. Удзел бясплатны, а колькасць месцаў вельмі абмежаваная
Паглядзіце, колькі актыўнасцей! І гэта ўсё ствараюць людзі, у якіх сэрца гарыць дапамагаць іншым і развіваць беларускую дыяспару. Прыходзьце, мы будзем вельмі рады вас бачыць ☀️
*? Афіша беларускіх мерапрыемстваў у Кракаве на гэтым тыдні*Усе пералічаныя івенты адбудуцца ў Прасторы (ul. Mikołajska 4/6)
*? Панядзелак*20:30 – 22:30 | Беларускія традыцыйныя танцы з жывой музыкай у выкананні Паўла Івана і Анны Іван. Удзел: 20 зл. Рэгістрацыя не патрэбна.
? Серада
18:00 – 20:00 | Заняткі па бальфольках
(традыцыйных танцах Еўропы) з жывой музыкай. Будзе жыва і весела! Удзел: 30 зл. Рэгістрацыя
*? *Субота
13:00 – 14:30 | Трэці занятак курсаў «Мова Нанова». Можна (і трэба!) прыходзіць нават калі вы не былі на мінулых двух. Удзел: вольны данат ад 30 зл. Рэгістрацыя
13:00 – 15:00 | Працуе бібліятэчка «Кніжны вырай»
15:00 – 16:00 | Экачытанка «Упакоўка шукае сяброў» ад «Кніжнага вырая». Удзел: вольны данат ад 20 зл. Рэгістрацыя
16:00 – 17:00 | Speed Networking для маладых і амбіцыйных. Удзел: 20 зл. Рэгістрацыя
18:00 – 19:00 | Музычны спектакль – дыджэйскі сэт «Мазаіка». Удзел: вольны данат. Рэгістрацыя
? Нядзеля
11:00 – 17:00 | Open Шафа. Падрабязнасці
19:00 – 21:00 | Цімафей Атрошанка і яго праект «Дарога да мора». Удзел: вольны данат ад 15 зл. Рэгістрацыя
☀️ Падтрымайце краўдфандынг Прасторы. Ваша дапамога — гэта фундамент нашай працы, дзякуючы якому Прастора існуе. Дзякуй!
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago