Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

ВБЎ - Вольны Беларускі Ўніверсітэт

Description
Паслядыпломная адукацыя для беларусаў і беларусак.

Мы ў сац.сетках:
Inst: www.instagram.com/volny_univer/
FB: www.facebook.com/Volnyuniver
LinkedIn: www.linkedin.com/company/volnyuniver/
Site: https://volny-uni.eu/
✉️ volnyuni@gmail.com
Advertising
We recommend to visit

Last updated 2 days, 9 hours ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 10 months, 3 weeks ago

1 месяц назад
**Новы набор на курс "Political English …

Новы набор на курс "Political English in times of political instability"

Гэта ўнікальны асінхронны анлайн-курс, адмыслова распрацаваны для тых, хто імкнецца сумясціць вывучэнне англійскай мовы з паглыбленнем ведаў у сферы палітыкі.

Для каго:
▪️ Студэнты з сярэднім узроўнем англійскай (B1 па CEFR), якія жадаюць палепшыць свае моўныя навыкі ў кантэксце палітычных дыскусіяў.
▪️ Аматары палітыкі, якія прагнуць пашырыць свой слоўнікавы запас і ўменне аналізаваць палітычныя тэксты на англійскай мове.

🎯 Мэты курса:
✔️ Пашырыць слоўнікавы запас і актыўна выкарыстоўваць іх у дыскусіях.
✔️ Вучыцца ідэнтыфікаваць і выкарыстоўваць палітычна карэктную тэрміналогію.
✔️ Аналізаваць ключавыя паведамленні ў палітычных выступах і публікацыях.
✔️ Развіваць лічбавую і інфармацыйную пісьменнасць у кантэксце палітычных дэбатаў.
✔️ Ацэньваць актуальнасць палітычных пытанняў на падставе асабістых меркаванняў.

Спасылка на анкету ➡️ https://volny-uni.eu/political-english

📅 Дэдлайн: 20 красавіка 2024

📍Падрабязней пра курс

Колькасць месцаў абмежаваная!

1 месяц назад
**Асiнхронны анлайн-курс «Канфлікты на еўразійскай прасторы»**

Асiнхронны анлайн-курс «Канфлікты на еўразійскай прасторы»

Вас цікавяць пытанні міжнароднай палітыкі і канфлікталогіі? Хочаце зразумець складаныя працэсы, што адбываюцца на постсавецкай прасторы? Тады наш курс менавіта для вас!

Мэта курсу - засвоіць уменні аналізаваць і сінтэзаваць інфармацыю пра палітычныя канфлікты, спрэчкі і сутыкненні, актуальныя для еўразійскага рэгіёну.

На курсе Вы:
✔️Вывучыце феномен канфлікту праз прызму розных навук: сацыялогіі, псіхалогіі, паліталогіі і гісторыі.
✔️Азнаёміцеся з вядучымі навуковымі кірункамі ў аналізе міжнародных канфліктаў.
✔️Атрымайце разуменне структуры палітычнага канфлікту, у тым ліку яго ўдзельнікаў, інтарэсы і дынаміку развіцця.
✔️Навучыцеся выяўляць і аналізаваць праблемы ўспрымання ва ўмовах канфлікту.
✔️Вывучыце асаблівасці сучасных міжнародных канфліктаў і правядзенне незалежнага аналізу.
✔️Распрацуеце аналітычныя тэксты на аснове вывучаных канфліктаў.

Спасылка на анкету ➡️ https://volny-uni.eu/kanflikty-na-euraziiskai-prastory

📆 Дэдлайн: 20 красавіка 2024

📍Падрабязней пра курс

Не прамініце шанец пагрузіцца ў вывучэнне еўразійскіх канфліктаў і набыць новыя веды і навыкі ў сферы міжнародных стасункаў.

Далучайцеся да адукацыйнай супольнасці Вольнага Беларускага Ўніверсітэту!

1 месяц, 2 недели назад
3 месяца, 1 неделя назад
***👩🏻‍🎓******👨🏻‍🎓***Конкурс на атрыманне стыпендый для навуковых …

👩🏻‍🎓👨🏻‍🎓Конкурс на атрыманне стыпендый для навуковых стажыровак у Германіі ад Форума гістарычных даследаванняў Беларусі.

📢Стыпендыі выдаюцца на стажыроўку ў архівах, бібліятэках і іншых даследчых установах Германіі. Стыпендыя разлічана на адзін месяц і складае 1300 EUR (для аспірант_ак) і 2000 EUR (для postDocs).

🗓Калі: травень-снежань 2024
Дэдлайн заявак: 1 сакавіка 2024
🔍Дэталі: https://dgo-online.org/forum-fuer-historische-belarus-forschung/stipendien/

3 месяца, 1 неделя назад
***👩🏻‍🎓******👨🏻‍🎓***Конкурс на атрыманне стыпендыі ім. Лэйна …

👩🏻‍🎓👨🏻‍🎓Конкурс на атрыманне стыпендыі ім. Лэйна Кірклянда ў Польшчы ў 2024/2025 ад Фонду "Лідары пераменаў"

📢Праграма прадугледжвае два семестры навучання ў адным з чатырох польскіх ВНУ, і, як мінімум, 2-х тыднёвую прафесійную стажыроўку ў дзяржаўных, прыватных і некамерцыйных арганізацыях. Прадугледжваецца стыпендыя і бясплатны доступ да ўніверсітэцкіх заняткаў.

Дэдлайн заявак: 1 сакавіка 2024
🔍Дэталі: https://kirkland.edu.pl/rekrutacja/

3 месяца, 2 недели назад
***📢*** У сувязі з атакай на …

📢 У сувязі з атакай на ВБЎ з боку спецслужбаў рэжыму Вольны Беларускі Ўніверсітэт заяўляе, што займаецца выключна адукацыйнай дзейнасцю дзеля пашырэння сучасных ведаў пра эканоміку, палітыку, грамадства і гісторыю сярод беларусаў.
🔏 У сённяшніх умовах бяспека людзей была і застаецца для нас прыярытэтам нумар адзін. Раім беларусам, якія застаюцца на нашай Радзіме або вяртаюцца туды, адпісацца ад публічных акаўнтаў ВБЎ у сацыяльных сетках (Telegram, Facebook, Instagram, LinkedIn). Варта выдаліць гісторыю наведвання інфармацыйных рэсурсаў ВБЎ, а таксама паведамленняў у перапісцы.
👩🏻‍🎓👨🏻‍🎓 Нашы курсы былі і застануцца адкрытымі для ўсіх беларусаў добрае волі ва ўсіх краінах пры належных захадах бяспекі і ананімнага ўдзелу.
Цкаванне ВБЎ з боку архаічнага і ўсё больш нямоглага рэжыму не спыніць нас у выкананні нашай місіі па развіцці акадэмічных свабодаў у Беларусі, фармаванні еўрапейскіх і нацыянальных каштоўнасцяў у беларусаў.

З павагай,
Ваш ВБЎ

3 месяца, 3 недели назад
Шаноўныя выпускнікі і студэнты, дарагія сябры!

Шаноўныя выпускнікі і студэнты, дарагія сябры!

Звяртаемся да Вас з вялікай просьбай знайсці час і адказаць на пытанні анкеты ацэнкі якасці дзейнасці ВБЎ.

Спасылка на анкету https://volny-uni.eu/annual-survey

📑 Гэта ўжо чацвёртае даследаванне, якое мы праводзім з 2018 года. Першыя тры былі прысвечаныя вывучэнню патрэбаў нашых патэнцыйных студэнтаў, іх матывацыі і мэтаў. Гэтым разам мы ўпершыню апытваем выпускнікоў і слухачоў курсаў ВБЎ, якіх ужо больш за 600, для ацэнкі ўзроўню заняткаў і актуальнасці тэмаў навучання.

🎯 Вашы меркаванні і пажаданні будуць для нас прыярытэтнымі пры вызначэнні стратэгіі далейшага развіцця Вольнага Беларускага Ўніверсітэту.

Са шчырай падзякай і добрымі пажаданнямі,
Ваш ВБЎ

3 месяца, 3 недели назад
Набор на Стыпендыяльную праграму для маладых …

Набор на Стыпендыяльную праграму для маладых навукоўцаў.

Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта абвясціў набор на Стыпендыяльную праграму Урада Рэспублікі Польшча для маладых навукоўцаў з краін Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Каўказа.

Стыпендыі прызначаныя для навуковай стажыроўкі ў польскіх універсітэтах у перыяд з верасня 2024 г. па чэрвень 2025 г.

Дэталі тут.

3 месяца, 3 недели назад
***🗓*** У пятніцу 12 студзеня Канцлер …

🗓 У пятніцу 12 студзеня Канцлер ВБЎ Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з праф. Анджэем Шэптыцкім, намеснікам міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы.

Падчас сустрэчы быў абмеркаваны ход рэалізацыі праекту “Вольны Беларускі Ўніверсітэт” і перспектывы яго развіцця на бліжэйшыя гады з мэтай падрыхтоўкі прабеларускіх і праеўрапейскіх кадраў для Беларусі.

👨‍💻 “Мы засяродзілі ўвагу на неабходнасці выкарыстання разнастайных метадаў сучаснага анлайн навучання – сінхроннага, асінхроннага і гібрыднага, а таксама на актывізацыі прасоўвання навучальных прапановаў ад ВБЎ”,
- падзяліўся Аляксандр Мілінкевіч.

🇪🇺 “Беларусі патрэбны адукаваныя кадры, якія разумеюць як яе палітычную і сацыяльную сітуацыю, так і сучасную Еўропу. Яны будуць вельмі запатрабаваныя, калі ўпадзе рэжым Лукашэнкі”,
- зазначыў па выніках сустрэчы праф. Шэптыцкі ў X (былы Twitter)

5 месяцев, 2 недели назад
Увага! Працягнуты набор на курс “Рускі …

Увага! Працягнуты набор на курс “Рускі мір” і Беларусь”. Яшчэ ёсць час далучыцца.

📌Прыём заявак працягнуты да 26.11.2023

📌Навучанне на курсе бясплатнае.

Выкладчык – дацэнт Павел Церашковіч.

🎓Паспяховыя выпускнікі атрымаюць сертыфікат Вышэйшай Школы Менеджарскіх кадраў у Коніне.

Мэта курсу: навучыць слухачоў самастойна аналізаваць найважнейшыя кампаненты ідэалогіі "Рускага свету"ад вытокаў да сучаснаці і наступствы іх практыкі для Беларусі і Усходняй Еўропы.

Падрабязней - тут

📣Падацца на курс па спасылцы.

We recommend to visit

Last updated 2 days, 9 hours ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 10 months, 3 weeks ago