ВБЎ - Вольны Беларускі Ўніверсітэт

Description
Паслядыпломная адукацыя для беларусаў і беларусак.

Мы ў сац.сетках:
Inst: www.instagram.com/volny_univer/
FB: www.facebook.com/Volnyuniver
LinkedIn: www.linkedin.com/company/volnyuniver/
Site: https://volny-uni.eu/
✉️ [email protected]
We recommend to visit

𝚃𝚠𝚒𝚝𝚌𝚑 ➤ twitch.tv/zloyn

Азартная 𝚝𝚐 ➤ t.me/ZLOYnRef

𝙸𝚗𝚜𝚝𝚊𝚐𝚛𝚊𝚖 ➤ instagram.com/zloylive/

Last updated 2 weeks, 3 days ago

Last updated 2 months, 1 week ago

Last updated 1 month ago

3 weeks, 3 days ago
ВБЎ - Вольны Беларускі Ўніверсітэт
3 weeks, 3 days ago
ВБЎ - Вольны Беларускі Ўніверсітэт
3 weeks, 3 days ago
3-4 лютага ў Гданьску прайшоў Касцюшкаўскі …

3-4 лютага ў Гданьску прайшоў Касцюшкаўскі форум, арганізаваны Міністэрствам замежных справаў Польшчы і Еўрапейскім цэнтрам «Салідарнасці» ў Гданьску. Ён стаў платформай для дыскусіі аб будучыні Беларусі, падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці і ўзмацненні еўрапейскай інтэграцыі.

У праграме былі круглыя сталы па тэмах культуры, гісторыі, адукацыі і навукі і актывізму, а таксама шматлікія сустрэчы беларускіх дэмакратычных лідараў з міжнароднымі партнёрамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Канцлер ВБЎ Аляксандр Мілінкевіч выступіў на круглым стале па адукацыі, дзе ўзняў пытанні беларускай адукацыі і навукі ў краіне і за мяжой і іх будучыні. Ён спыніўся на гісторыі польска-беларускага супрацоўніцтва вышэйшых навучальных установаў краінаў, паўстанні і развіцці Праграмы польскага ўраду для рэпрэсаваных студэнтаў імя Кастуся Каліноўскага, якая існуе з 2006 года, распавёў пра беларуска-польскі праекты Беларуская Акадэмія і Вольны Беларускі Ўніверсітэт паслядыпломнага анлайн-навучання, а таксама пра новыя праграмы дзейнасці ВБЎ – падтрымка прадстаўнікоў беларускай акадэмічнай супольнасці ў абароне доктарскіх дысертацыяў у Польшчы на беларускай мове і выданні новага навуковага часопіса Free Belarus’ Journal, будучай пляцоўкі беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў і беларутэністаў ўсяго свету.

На дыскусійнай панэлі абмяркоўваліся пытанні захавання беларускай мовы, культуры і самасвядомасці, як і неабходнасці ўзмацнення нацыянальнай ідэнтычнасці для супрацьстаяння крамлёўскай паўзучай анексіі, расійскай каланізацыі і русіфікацыі, рэалізуемых пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі. Вялікая ўвага ўдзельнікаў круглага стала была прысвечана пытанням каардынацыі супрацы беларускіх акадэмічных ініцыятываў у Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах і стварэнню ў партнёрстве з польскімі ўніверсітэтамі беларускай навукова-даследчай вышэйшай установы ў Еўразвязе.

3 months, 1 week ago
**Экспертка: Еўропа хацела б забыць пра …

Экспертка: Еўропа хацела б забыць пра Беларусь

«У большасці еўрапейскіх краін дамінуе наратыў, што ў Беларусі дыктатура, але мы з гэтым нічога не можам цяпер зрабіць, таму мы будзем толькі падтрымліваць людзей у Беларусі ды працаваць на далёкую перспектыву».

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3449176

3 months, 1 week ago
Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus …

Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб'яўляе конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў(-ц), выкладчыкаў(-ц) і дактарантаў(-к), якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Стыпендыя прызначана для праходжання навуковай стажыроўкі або правядзення даследаванняў ва ўніверсітэтах або даследчых цэнтрах краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах або іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі. 

Праходжанне стажыроўкі або правядзенне даследавання з 28 красавіка 2025 года па 31 жніўня 2026 года. Агульная працягласць можа быць ад 100 да 300 каляндарных дзён.  

Памер стыпендый: ад 6200 да 18600 еўра

❗️Дэдлайн: 15 студзеня 2025 года.

Падрабязней: https://cpva.lt/en/calls-for-proposals/fellowships-to-belarusian-lecturers-scientists-and-phd-students-at-eu-higher-education-and-research-institutions-2024-eu4belarus-salt-ii

3 months, 3 weeks ago
We recommend to visit

𝚃𝚠𝚒𝚝𝚌𝚑 ➤ twitch.tv/zloyn

Азартная 𝚝𝚐 ➤ t.me/ZLOYnRef

𝙸𝚗𝚜𝚝𝚊𝚐𝚛𝚊𝚖 ➤ instagram.com/zloylive/

Last updated 2 weeks, 3 days ago

Last updated 2 months, 1 week ago

Last updated 1 month ago