Беларускія аўторкі Вітрыны

Description
Падзеі і сустрэчы для беларусаў
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago

2 months, 3 weeks ago
**Салідарнасць супраць** [**#бязвыбары2025**](?q=%23%D0%B1%D1%8F%D0%B7%D0%B2%D1%8B%D0%B1%D0%B0%D1%80%D1%8B2025)**: спіс мерапрыемстваў**

Салідарнасць супраць #бязвыбары2025: спіс мерапрыемстваў

Беларусы па ўсім свеце аб'ядноўваюцца, каб сказаць «НЕ!» фарсу пад назвай #бязвыбары2025. Аснова нашай сілы – салідарнасць. Далучайцеся да акцыяў у вашым горадзе, каб выказаць сваю нязгоду з палітычным «спектаклем» рэжыму Лукашэнкі, а таксама падтрымаць беларускіх палітзняволеных і адно аднаго.

26 студзеня:

🇱🇹 Вільня, 10:00-18:00, плошча Кудзіркі. Акцыя

*🇵🇱 Варшава:
11:00, Hoża 41, lok2, 11:00. Выстава «Minsk Anti Zoo. Red Mark», прысвечаная палітзняволеным жанчынам.
12:00, Марш у Варшаве «Не мой выбар», арганізаваны дыяспарай і дэмакратычнымі сіламі. Маршрут: «Plac Trzech Krzyży – Pomnik Kopernika – Plac Zamkowy»
14:00, Форум «Беларусы годныя лепшага». Публічная дыскусія з удзелам медыя, дыпламатаў, беларусаў і міжнародных гасцей. Рэгістрацыя для гледачоў.
14:00, Прастора Free Belarus Center (Mokotowska, 24, lok. 64), 14:00. Спецыяльны праект «Ці пайшоў бы Цімур на вайну, калі б не жнівень 2020?»
16:00, Plac Zamkowy. Акцыя «Выбары-дурыбары»
17:20,* Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6A (st. m. Racławicka). Кінапрагляд «Пад шэрым небам» і сустрэча з Марай Тамковіч

🇱🇹 Клайпеда, 16:00, Daukanto g.13-3. Сустрэча «Маленькі крок — таксама крок»
🇵🇱 Беласток, 14:00, MediaPort (Sienkiewicza, 44/2U). Кінапрагляд «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч

🇱🇻 Рыга, 12:00, Grēcinieku iela 30. Акцыя пратэсту

🇨🇿 Прага, 14:00, Sádky 626/17, Praha 7 – Troja. Акцыя пратэсту супраць правядзення так званых «прэзідэнцкіх выбараў»

🇺🇸 Charlotte, 18:00, Romare Bearden Park (300 S Church St, Charlotte, NC 28202). Акцыі па непрызнанні «выбараў» у Беларусі.

🇮🇹 Балоння, 15:00, Piazza Nettuno. Акцыя да «бязвыбараў»

🇺🇸 Філадэльфія, 15:00, Філадэльфія, LOVE Park (Arch St, Philadelphia, PA 19102 ЗША). Сустрэча Belarus Freedom

– Акцыя «Лукашенку ў шрэдар»:
🇵🇱 Варшава, 16:00, Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6A (st. m. Racławicka).
🇦🇹 Клагенфурт, 10:00, Neuer Platz, каля Lindwurm
🇦🇹 Грац, 13:00, Mariahilferstraße, 28
🇦🇹 Вена, 13:00, Platz der Menschenrechte
🇸🇪 Стакгольм, 19:00, Drottninggatan 33, SE-111 51 Stockholm, Sverige

Поўны спіс мерапрыемстваў па спасылцы. Будзе дапаўняцца. Калі вы ведаеце пра мерапрыемства, калі ласка, звяжыцеся з намі і мы дададзім яго ў спіс.

3 months, 1 week ago
Шаноўная грамада!

Шаноўная грамада!

Ужо прыйшлі ў нашы хаты чаканыя зімовыя святы. Каб жа нам калядак ды тыдняў з дзясятак! На забаву і весялосць запрашаем усіх добрых людзей на Калядную вечарыну!

Дата: 11.01.2024
Час: 18:00
Месца: Chata Numinosum,
Jazdów 3/5, Warszawa

Уваход:  ваш данат ад 40 зл (грошы ідуць на аплату памяшкання, падтрымку музыкантаў і арганізатараў).

Вас чакаюць:
- абрад Калядавання;
- калядныя песні;
- танцы пад жывую музыку;
- конкурсы і прызы;
- духмяная гарбата і сяброўская атмасфера.

Няхай Каляды падораць незабыўныя эмоцыі і зарад бадзёрасці!

З любоўю і цеплынёй,
Школа беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве.

P.S. Пачастункі на бяседны стол і святочны настрой вітаюцца!

ТГ | FB | Inst

3 months, 2 weeks ago

Вось і Зміцер Бартосік завітаў на аганёк

5 months ago
**"ВОДАР ВОСЕНІ" - КАНЦЭРТ АЛЯКСАНДРА ПАМІДОРАВА**

"ВОДАР ВОСЕНІ" - КАНЦЭРТ АЛЯКСАНДРА ПАМІДОРАВА
? 19 лістапада (аўторак)

? 18.00

?Witryna Domu Wschodniego, Warszawa, plac Konstytucji 6 (правае крыло)

Запрашаем на акустычны восеньскі канцэрт Аляксандра Памідорава "Восені водар". Музыка выканае песні, як ён жартуе, ажно на чатырох з паловай мовах - беларускай, украінскай, габрэйскай, расейскай і крыху на польскай.

Уваход вольны. Выхад - дабраахвотныя данаты на здароўе артыста.

5 months, 1 week ago

Беларускія танцы ў Вітрыне сёння

5 months, 1 week ago
Беларускія аўторкі Вітрыны
5 months, 1 week ago
Беларускія аўторкі Вітрыны
5 months, 2 weeks ago
**УРАД І ТВОРЦЫ Ў ТАТАЛІТАРНАЙ ДЗЯРЖАВЕ …

УРАД І ТВОРЦЫ Ў ТАТАЛІТАРНАЙ ДЗЯРЖАВЕ НЕ ПРЫКЛАДЗЕ ТВОРАЎ ЯКУБА КОЛАСА

? 5 лістапада (аўторак)

? 18.00

?Witryna Domu Wschodniego, Warszawa, plac Konstytucji 6 (правы бок)

3 лістапада споўнілася 142 гады з дня народзінаў Канстанціна Міцкевіча, вядомага ўсім беларусам пад псеўданімам Якуб Колас. Але кім быў беларускі пясняр - канфармістам ці антысавечыкам?

Творчасць і біяграфія Коласа вывучаныя даволі добра, але стасункі народнага паэта Беларусі з савецкай уладай – малавядомая старонка, агорнутая міфамі, а, часам, сумніўнымі інтэрпрэтацыямі. За сваю лаяльнасць Колас быў абласканы ўладай. Між тым творы класіка падлягалі жорсткай цэнзуры, а сам творца знаходзіўся пад пільным вокам савецкай спецслужбы. Але ў якой атмасферы тварыў Колас? Ці мог ён захаваць свабоду творчасці ў таталітарнай савецкай Беларусі, дзе панавалі даносы і рэпрэсіі супраць калегаў па цэху? Аб гэтым паразмаўляем у бліжэйшы аўторак.

We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago