Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

Беларуская афіша 🗓️

Description
🗓️ Незалежныя анонсы беларускіх культурніцкіх, адукацыйных і палітычных мерапрыемстваў у Вільні. Для публікацыі анонса пішыце наўпрост:
@high_quality16

👉 Падтрымаць канал можна тут:
https://www.buymeacoffee.com/EventsVilnius
Advertising
We recommend to visit

По поводу рекламы писать : @jojbhd
Приходы : @jojbhd
Прайс/отзывы: @gchjbu

Last updated 1 month, 1 week ago

Информируем о скидках на лучшие шмотки в крупнейших интернет-магазинах

--
Кроссовки: @dealfinder
Для девушек: @womandeal
Предложка: @dlfndrbot
Уютный чат: @dealchat
Реклама: @letchikdima

Last updated 4 months ago

На канале вы найдёте вещи таких направлений как: авангард, стритвир, лакшери по самым выгодным ценам.
По поводу покупки @OhEmGeesale
Наш канал с женскими вещами: https://t.me/splashoutgirls
Отзывы: https://t.me/feedbackssplashoutguys

Last updated 1 month, 2 weeks ago

3 weeks, 2 days ago
**Спектакль «Ціхары» ў Міжнародны дзень памяці …

Спектакль «Ціхары» ў Міжнародны дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе

Сатырычная драма беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі
у пастаноўцы ўкраінскай рэжысёркі Сашы Дзянісавай.

Дзе: Meno erdvės VILEIŠIO18, P. Vileišio g.18N
Калі: 26 красавіка ў 19:00
Квіткі: https://fienta.com/ru/tihari-belarus-2030-sud-v-post-apokalipsis-88662 

Спектакль раскажа нам пра недалёкую будучыню, у якой апакаліпсіс – не прычына спыніць суды над пратэстоўцамі ў Беларусі.
2030 год. Вайна ва Украіне скончылася перамогай Кіева, і Пуцін націснуў ядзерную кнопку. Свет зруйнаваны, але ў адным бункеры, як ні ў чым не бывала, праходзіць суд за ўдзел у пратэстах у Беларусі 2020 года.

3 weeks, 3 days ago
***🎬*** **24–25 КРАСАВІКА || Nefiltravanae Kino**

🎬 24–25 КРАСАВІКА || Nefiltravanae Kino

Nefiltravanae Kino запрашае на паказы ў Вільнюсе з 24 па 26 красавіка. Фестываль пройдзе ў прасторы CreateCulture Space (24-25 красавіка) і ў кінацэнтры Skalvija (26 красавіка).

👉 Азнаёміцца з праграмай, зарэгістравацца і набыць квіткі можна па спасылцы

3 weeks, 4 days ago
***🎬*** **Бясплатны кінапаказ фестывальнага фільма «Чарнобыльскія …

🎬 Бясплатны кінапаказ фестывальнага фільма «Чарнобыльскія бабулі» ў Вільнюсе

Дакументальная стужка 2015 года расказвае неверагодную і кранальную гісторыю прыкладна ста жанчын, якія жывуць у радыёактыўнай чарнобыльскай зоне адчужэння і нягледзячы ні на што не хочуць з’язджаць з небяспечнай, але сваёй зямлі.

Лента, створаная Эн Богарт і Холі Морыс, сабрала шмат узнагарод, але незаслужана мала вядома беларускім гледачам. Пасля прагляду адбудзецца абмеркаванне і дыскусія.

Фільм паказваецца на украінскай мове з англійскімі субтытрамі. Удзел бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя.

🇱🇹 24 красавіка, 19:00 (стары горад, месца пасля рэгістрацыі)

Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом.

2 months, 3 weeks ago
*****🔥*** 21 лютага, у міжнародны Дзень …

*🔥 21 лютага, у міжнародны Дзень роднай мовы 🔥*** Запрашаем Вас на творчую сустрэчу з паэткай ды перакладчыцай Вандай Марцінш, а таксама пісьменьнікам, музыкам Юрыям Несьцярэнкам.

Вас чакае жывая дыскусія пра моўныя бар'еры, беларускія прыказкі ды прымаўкі, ды вядома, вершы і песні па-беларуску!

Нагадаем, міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны ЮНЭСКА і адзначаецца з 2000 года штогод з мэтай заахвочвання моўнай разнастайнасці, шматмоўнай адукацыі і спрыяння ўсведамленню моўных ды культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. 
Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане.

*📆 Заўтра, 21 студзеня 2024г.
⌛️ 13:30 - 15:00
🏛* Галоўны корпус ЕГУ (Savičiaus g.17), 3 паверх, а.303

2 months, 3 weeks ago
[#анонс](?q=%23%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%BD%D1%81) [#ВСВЛитва](?q=%23%D0%92%D0%A1%D0%92%D0%9B%D0%B8%D1%82%D0%B2%D0%B0)

#анонс #ВСВЛитва

Breakfast meeting от БСБ в Литве!

Вам не кажется, что недавний скандал с Baltcap - куда инвестировали практически все местные банки, и это неизбежно отразиться на дивидендах - это повод встретиться с бизнес-сообществом?

По крайней мере, наш эксперт, финансовый консультант Allianz Вероника Выговская, считает именно так.

Тема: "Пенсионная система в Литве: налоговые льготы для физических и юридических лиц"

📅 22 февраля (четверг)
🕡 10.00-12.00 (начало регистрации 9.30)
🏢 ULUB soUlcLUB

Условия участия: оплата завтрака (20 евро)

Регистрация здесь

2 months, 4 weeks ago
***✨***Шаноўныя, сардэчна запрашаем! Ужо заўтра распачынаецца …

Шаноўныя, сардэчна запрашаем! Ужо заўтра распачынаецца Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце», які пройдзе ў Вільні 16-18 лютага

📚Не прапусціце магчымасці сустрэцца з паэтамі з Беларусі і замежных краін, набыць вялікую колькасць беларускіх кніг ад розных выдавецтваў.

📝У маштабнай праграме фестывалю, які арганізоўваецца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў:
- абвяшчэнне лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова
- лаўрэатаў Прэміі Цёткі,
- гутаркі з паэтамі і празаікамі Падляшша,
- літаратурны вечар сучаснай літоўскай паэзіі ў беларускіх перакладах,
- каля двух дзясяткаў прэзентацый новых паэтычных кніг
!!! першы канцэрт гурта FILAMATY (супольны канцэптуальны праект гурта RELIKT і музыкі Уладзя Лянкевіча).

Падрабязней пра праграму фэсту тут 🗣Без VPN адкрыецца па гэтай спасылцы

5 months ago
***📢******✨*** **Калажная майстэрня «Мая эміграцыя»**

📢 Калажная майстэрня «Мая эміграцыя»
Мая эміграцыя — якая яна? Што мне падабаецца ў горадзе, у якім я цяпер жыву? Як я сябе адчуваю тут? Што і хто мяне акружае?
Напярэдадні Міжнароднага дня мігранта, які адзначаецца 18 снежня, моладзевая арганізацыя ІншыЯ запрашае цябе на калажную майстэрню «Мая эміграцыя». Прыходзь убачыць і расказаць пра свой вопыт, а таксама падзяліць яго з іншымі.

*🕒 Калі:16 снежня 2023, 14:00 - 16: 00
*📍Дзе: Вільня, недалёка ад Старога горада
🗣Мова майстэрні:** беларуская, руская, украінская.

Матэрыялы будуць прадастаўлены на месцы, але калі ў цябе ёсць лішнія часопісы, якія не шкада рэзаць, абавязкова бяры іх з сабой!

А таксама захапі памятныя для сябе паперкі, іх таксама можна выкарыстоўваць для свайго калажа.

Па ўсіх пытаннях аб правядзенні мерапрыемства вы можаце звярнуцца на пошту info@theothersby.org.

❗️Для ўдзелу да 15 снежня ўключна неабходна запоўніць форму рэгістрацыі. Месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.

Да сустрэчы! **

5 months ago
***📢*** **10 стэрэатыпаў аб правах чалавека**

📢 10 стэрэатыпаў аб правах чалавека
12 снежня разам з Кацярынай Дэйкала, юрысткай-міжнародніцай, эксперткай Беларускага Хельсінкскага Камітэту мы пагаворым пра тое, якія стэрэатыпы аб правах чалавека найбольш распаўсюджаныя і паспрабуем іх развянчаць.

🕒 Дата і час: 12 снежня (аўторак) 18:00-20:00
*📍Месца*: Вільнюс, недалёка ад Старога горада

*❗️Рэгістрацыя*: для ўдзелу да 11 снежня ўключна неабходна запоўніць форму рэгістрацыі. Месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.

💬 Мовы: руская і беларуская

Па ўсіх пытаннях аб правядзенні мерапрыемства вы можаце звярнуцца на пошту info@theothersby.org.

5 months, 1 week ago
**09.12 - 22:00-05:00**[333 club](https://www.instagram.com/nightclub_333/) [(Jakšto gatvė …

09.12 - 22:00-05:00333 club (Jakšto gatvė 9, Vilnius)Papa Bo Selektah(Belarus) Local support: ZiogInFog

🎪У Вільню імчыць няўрымслівы беларускі чараўнік, уладар экзатычнай танцавальнай музыкі Papa Bo Selektah, каб толькі на ноч разгарнуць небяспечны і займальны цырк-шапіто аднаго гіпна-панк дыджэя-экстрэміста ў сталіцы Літвы. На адзіным шоў вашай увазе паўстануць - унікальная тэхніка жангліравання утылітарным дыска, непаўторныя фокусы з дзіўным тэхна, няўрымслівы дрэсіраваны лясны бас і танцы на руках з вострым, як брытва, бліскучым дада-хаўсам. Papa Bo Selektah вядомы ў свеце, як «шаман танцпляца», які закручвае на арэне пад дыска-шарам варонку, з якой ніхто не здолеў выбрацца. Бо ніхто не хацеў!

🤹‍♀️Падтрымае публіку ў першыя гадзіны нашага начнога танцавальна-цыркавога прадстаўлення ганаровы літоўскі шпрэхшталмайстар свабоднай Вільні - ZiogInFog

Уваход у лепшых традыцыях маргінальных гіпна-панк-рухаў - вольны.
Fb-event | RA-event

5 months, 1 week ago
*****🎥***«Беларусь 23. 34». Запрашаем на прагляд …

*🎥«Беларусь 23. 34». Запрашаем на прагляд фільма і дыскусію з рэжысёркай*
«Вясна» запрашае на прагляд фільма «Беларусь 23. 34» і дыскусію з яго рэжысёркай Таняй Свірэпа ў Вільні. Фільм перамог на фестывалі «Бульбамуві» 2023 года.

Гэта толькі адна з гісторый беларуса, які сутыкнуўся з рэпрэсіямі. 30 смелых людзей распавялі ў фільме, як перажылі затрыманні і катаванні ў жніўні-снежні 2020, як яны сябе адчуваюць, і што на іх погляд памянялася ў беларускім грамадстве. У фільме паказаны шлях затрыманага на акцыі пратэсту ў Беларусі: марш і затрыманне, паездка ў аўтазаку, рэгістрацыя ў аддзяленні міліцыі, суд, турма, вызваленне і асэнсаванне перажытага.

📍Фільм — на рускай і беларускай мовах з англійскімі субтытрамі. Хранаметраж — 65 хвілін. Пасля прагляду будзе дыскусія з рэжысёркай Таняй Свірэпай. Папярэджанне: у фільме ёсць кадры гвалту.
🔹Вільня, Vilniaus gatve, 20 (Беларускі дом).
🔸7 снежня ў 18:30 — адчыненыя дзверы, 19:00 — пачатак паказу.
*⁉️Падрабязнасці* па спасылцы

We recommend to visit

По поводу рекламы писать : @jojbhd
Приходы : @jojbhd
Прайс/отзывы: @gchjbu

Last updated 1 month, 1 week ago

Информируем о скидках на лучшие шмотки в крупнейших интернет-магазинах

--
Кроссовки: @dealfinder
Для девушек: @womandeal
Предложка: @dlfndrbot
Уютный чат: @dealchat
Реклама: @letchikdima

Last updated 4 months ago

На канале вы найдёте вещи таких направлений как: авангард, стритвир, лакшери по самым выгодным ценам.
По поводу покупки @OhEmGeesale
Наш канал с женскими вещами: https://t.me/splashoutgirls
Отзывы: https://t.me/feedbackssplashoutguys

Last updated 1 month, 2 weeks ago