culture makes

Description
Праект беларускіх і шведскіх арт-менеджараў
Адукацыя, кааперацыя і абмен досведам.

Сувязь @CultureMakesAdmin
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 1 month, 2 weeks ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 4 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 3 months ago

5 months, 3 weeks ago

Запіс лекцыі з Міхалінай Саблік «Дэкаланіянізм і паварот да народнай культуры, або што новага ў свеце мастацтва» ужо на нашым ютуб канале! ?

Наша лекцыі якая прайшла 30.08 ў Варшаве гатова для прагляду ў арыгіналу, а пераклад на беларускую мову будзе зусім хутка?

На лекцыі абмеркавалі сучасныя тэндэнцыі ў мастацтве, якія падкрэсліваюць дэкаланіяльныя падыходы. Разглядалі ўключэнне маргіналізаваных галасоў, перагляд традыцыйных музейных практык і пераасэнсаванне нацыянальнай ідэнтычнасці ў творчасці мастакоў з Беларусі, Польшчы і Украіны.

Глядзіце запiс, натхняйцеся і падпісвайцеся на наш ютуб канал!
Да хуткай сустрэчы

6 months ago

?Сустракаемся сёння ?

Запрашаем вас на лекцыю «Дэкаланіянізм і паварот да народнай культуры, або што новага ў свеце мастацтва» з Міхалінай Саблік

30.08 18:00 па Варшаве
афлайн у Варшаве і анлайн у ZOOM

Гісторык мастацтва і куратарка Міхаліна Саблік разгледзіць новыя тэндэнцыі ў свеце мастацтва, звязаныя з дэкаланіяльнымі практыкамі. Вы даведаецеся пра ўключэнне маргінальных галасоў, пераасэнсаванне існуючых твораў і новы погляд на музейныя практыкі. Лекцыя асвятліць глабальныя і лакальныя аспекты гэтых змен, уключаючы польскае, беларускае і ўкраінскае мастацтва.

?Папярэдняя рэгістрацыя абавязкова і магчыма сёння да 15.00 па Варшаве.
Тыя, хто зарэгістраваўся атрымліваюць асабісты электронны ліст са спасылкай для ўвахода ці адрасам правядзення лекцыі.?

Да хуткай сустрэчы

6 months ago

Артыкул “Дэкаланізацыя музея? Дылемы, магчымасці, альтэрнатывы”

? Мы працягваем падрыхтоўку да лекцыі “Дэкаланіянізм і паварот да народнай культуры, або што новага ў свеце мастацтва”. У гэтай сувязі хочам падзяліцца цікавым артыкулам Ванэсы Уітынгтан. #cm_рэкамендуе

Асноўныя моманты артыкула:
? Музеі Аўстраліі, як установы, узніклі ў эпоху імперыялізму, і іх практыкі па-ранейшаму ўкаранёныя ў каланіяльных структурах. У артыкуле падкрэсліваецца, што дэкаланізацыя – гэта пастаянны працэс, а не аднамомантавае дзеянне.
? Уітынгтан разглядае праблемы, звязаныя з рэпатрыяцыяй культурных артэфактаў і чалавечых рэшткаў, а таксама неабходнасць перагляду еўрацэнтрычных ведаў і традыцыйных музейных практык.
? Асаблівая ўвага надаецца практыкам уключэння і ўдзелу людзей афрыканскага паходжання і карэнных супольнасцяў у кіраванні музеямі і выстаўкамі.

"Дэкаланізацыя музея патрабуе не толькі рытарычных крокаў, але і рэальных дзеянняў, такіх як перадача кантролю над экспазіцыямі карэнным і чорным супольнасцям."

Гэты артыкул дае глыбокае разуменне таго, чаму дэкаланіяльныя практыкі ў мастацтве і музейнай справе маюць крытычнае значэнне. Ён падкрэслівае важнасць аўтэнтычнага ўключэння карэнных і маргінальных галасоў, што дазваляе глядзець на мастацтва і культуру з новай перспектывы.

Пачытайце артыкул і рыхтуйцеся да нашай лекцыі – будзе цікава абмеркаваць гэтыя ідэі разам! Сустракаемся з вамi 30.08 анлайн або ў Варшаве. Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы!

Да хуткай сустрэчы?

8 months ago

Запіс лекцыі Аляксандры Шыманьска «Сістэмы падтрымкі культуры: фінансавыя і нефінансавыя практыкі з Польшчы, у тым ліку фонды ЕС і недзяржаўныя фонды.» ужо на нашым ютуб канале! ?

Запіс лекцыі якая прайшла ў нас 22 ліпеня ў Варшаве гатова для прагляду ў арыгіналу, а пераклад на беларускую мову будзе зусім хутка?

На гэтай лекцыі разам з дасведчанай спецыялісткай па культурнай палітыцы мы пагаварылі пра сучасныя сістэмы падтрымкі культуры ў Польшчы і параўналі іх з іншымі еўрапейскімі краінамі і Беларуссю. Удзельнікі даведаліся, як эвалюцыянавала гэта сістэма ў Польшчы і як яна ўплывае сёння на развіццё культурных праектаў як у дзяржаўным так i ў незалежным сектары. Аўтарка таксама падзялілася прыкладамі паспяховых культурных ініцыяцыў, якія функцыянуюць і зараз.

Пад канец лекцыі Аляксандра паразважала, што чакаць беларускай культуры ў найблізкай будучыні і разам з аўдыторыяй абмеркавала гэта і іншыя цікавыя хвалявальныя для нас пытанні.

Глядзіце лекцыю, натхняйцеся і падпісвайцеся на наш ютуб канал!
Да хуткай сустрэчы

8 months, 1 week ago

Мы вельмі выбачаемся, але сёння праз тэхнічныя прычыны не змаглі арганізаваць трансляцыю ў zoom. Запіс будзе даступны на канале праекта, мы абавязкова напішам кожнаму, хто планаваў падключыцца.
Яшчэ раз выбачайце

8 months, 1 week ago

?Сустракаемся сёння ?

Запрашаем вас на лекцыю «Сістэмы падтрымкі культуры: фінансавыя і нефінансавыя практыкі з Польшчы, у тым ліку фонды ЕС і недзяржаўныя фонды» з Аляксандрай Шыманьска

22 чэрвеня 14:00 па Варшаве
афлайн у Варшаве і анлайн у ZOOM

?Аляксандра Шыманьска – спецыялістка па культурніцкай палітыцы, дырэктарка Цэнтра падтрымкі творчых індустрый, кіраўніца літаратурнага і маркетынгавага аддзела Вялікага тэатра - Нацыянальнай оперы.

?Спікерка раскажа пра сучасныя сістэмы падтрымкі культуры ў Польшчы і Еўропе. Лекцыя будзе прысвечана фінансавым і нефiнансавым практыкам, якія дапамагаюць развіваць культурныя праекты, як у дзяржаўных, так ў незалежных сектарах.

Аляксандра таксама паразважае, што чакаць беларускай культуры ў найбліжэйшай будучыні, пасля чаго адбудзецца адкрытая дыскусія ў якой мы запрашаем вас прыняць удзел?

?Папярэдняя рэгістрацыя абавязкова!
Тыя, хто зарэгістраваўся атрымліваюць асабісты электронны ліст са спасылкай для ўвахода ці адрасам правядзення лекцыі.?

Да хуткай сустрэчы

10 months ago

Запіс лекцыі ад Аліны Дзеравянкі «Як сучаснае мастацтва актуалізуе спадчыну? Кейсы ў свеце і Беларусі» ўжо гатовая! ?

Рады падзяліцца з вамі запісам лекцыі якая прайшла ў нас 20 сакавiка!
Глядзіце на беларускай мове на нашым ютуб канале.

На гэтай займальнай лекцыі мы пагрузіліся ў свет сучаснага мастацтва і яго ўзаемадзеяння са спадчынай. Аліна Дзеравянка расказала пра тое, як cучасныя мастакі надаюць новыя значэнні і асаблівасці ўжо існуючай культурнай скарбніцы.

Сучаснае Мастацтва пранікае ў нашу паўсядзённаю свядомасць, актуалізуе гістарычную спадчыну і надае ёй новыя сэнсы. На лекцыі вы даведаецеся, як мастакі становяцца лідарамі ў працэсе захавання і прасоўвання культурнай спадчыны, а таксама як сучасныя арт-праекты звяртаюцца да пытанняў лакальнай ідэнтычнасці, візуальнай гісторыі супольнасцяў і актуалізацыі нябачнай спадчыны.
Усё распавядаецца на прыкладзе ўжо рэалізаваных беларускіх і еўрапейскіх праектаў, напрыклад: "Міжмір'е", "Нябачная спадчына", "Конь у паліто" і яшчэ шмат цікавага.

Глядзіце лекцыю, натхняйцеся і падпісвайцеся на наш ютуб канал.
Да хуткай сустрэчы на творчых прасторах

10 months ago

Запіс лекцыі "Межы і рысы беларускай нацыянальнай культуры: Канструяванне ўяўнай сапраўднай беларускасці" Сцяпана Захаркевіча ?

Падрыхтавалі для вас запіс лекцыі якая прайшла 7 сакавіка ў Вільні і анлайн па ўсім свеце.
Глядзіце на беларускай мове на нашым ютубе канале.

Сцяпан Захаркевіч – этнолаг, кандыдат гістарычных навук, дацэнт ЕГУ, разгледзіць пытанні фарміравання і развіцця беларускай культуры, выявіць яе асноўныя рысы і каштоўнасці. На лекцыі мы абмеркавалі, якія фактары і гістарычныя падзеі аказваюць уплыў на фарміраванне беларускай ідэнтычнасці, і як гэтая ідэнтычнасць змяняецца і развіваецца з часам. Падрабязна разгледзелі праблемы, якія выклікаюць дыскусіі і канфлікты паміж беларусамі, на рахунак мінулага і сучаснасці. Разважалі, хто такі "Сапраўдны беларус" і як уплывае на нашу народную самаідэнтычнасць візуальная адпаведнасць узорам і стэрэатыпам беларускай культуры з медыя.

У канцы Сцяпан закрануў важнае пытанне аб выкліках, якія стаяць перад сучасным беларускім грамадствам у захаванні і прасоўванні сваёй культурнай спадчыны. Абмяркоўвалася, як кожны з нас можа ўнесці свой уклад у развіццё беларускай культуры і ідэнтычнасці ўжо ў нашы дні.

Глядзiце лекцыю, натхняйцеся і падпісвайцеся на наш ютуб канал.
Да хуткай сустрэчы на творчых прасторах

11 months ago

Кніга: Мастацтва рэлевантанасці (The Art of Relevance)
Аўтарка: Ніна Сайман (Nina Simon)

#cm_рэкамендуе

? Калі вы думаеце прыцягнуць да вашага праекта новыя аўдыторыі, рэкамендуем да ўвагі гэту кнігу. У ёй вы знойдзеце дзясяткі прыкладаў, даследаванняў і практычных парадаў пра тое, як ваша арганізацыя можа быць больш каштоўнай для грамадства праз сваю адпаведнасць патрэбам розных сацыяльных груп. Як пашырыць сваю місію і стаць блізкім да кожнага.

?‍?Ніна Сайман – "музейная прадвесніца" якая мае ўнікальны падыход да дызайну, арыентаванага на супольнасць. Стваральніца прасторы і генеральная дырэктарка OF/BY/FOR ALL – руху за стварэнне інклюзіўных пляцовак. Былая дырэктарка Музея мастацтва і гісторыі Санта-Круз і цяпер запатрабаваная кансультантка для выстаўных прастор па ўсім свеце.

Кнігу можна цалкам і задарма прачытаць анлайн (на ангельскай мове)
А ключавыя моманты аўтарка расказвае ў сваім выступе на TED.

“Каб дамагчыся поспеху, нам трэба пашырыць сваю вартасць – быць сваімі не толькі для тых, хто ўжо з’яўляецца нашай аўдыторыяй. Мы павінны мець большае значэнне для большага ліку людзей, калі хочам, каб наша праца ззяла.”

Аўтарка апісвае свой досвед у працы з інтэрактыўнымі выставамі і вядзенні сацыяльных сетак творчых праектаў. Яна паказвае паспяховыя прыклады супрацы з супольнасцямі і разважае, як паспяхова праводзіць культурныя мерапрыемствы ў незвычайных месцах і фарматах, каб прыцягнуць новую аўдыторыю, або адчыніць “новыя дзверы”.

“Калі вы гледзіце ў прастору сэнсаў і дзівіцеся, чаму не можаце туды ўвайсці, ці гледзіце з гэтай прасторы на вуліцу і дзівіцеся, чаму не прыходзяць да вас, то гэта тая кніга, якую вы павінны прачытаць зараз. І магчыма двойчы.” Джон Москоне, Цэнтр мастацтваў Йерба Буэна.

Абмеркаваць кнігу і падзяліцца сваім досведам можна ў каментарах?

Ды хуткай сустрэчы

11 months, 4 weeks ago

?Сустракаемся сёння ?

? Напамінаем пра лекцыю "Межы і рысы беларускай нацыянальнай культуры: Канструяванне ўяўнай сапраўднай беларускасці" Сцяпана Захаркевіча

7 сакавiка ў 18:00 па Усходнееўрапейскім часе афлайн у Вільні і анлайн у ZOOM

?Сцяпан Захаркевіч - актыўны спікер, навуковец, аўтар публікацый, прысвечаных розным аспектам беларускай культуры, этнаграфіі і гісторыі.

?На лекцыі будуць разгледжаны пытанні фармавання і развіцця беларускай культуры і яе каштоўнасцяў, а таксама выклікі, што стаяць перад сучасным грамадствам у захаванні культурнай спадчыны і спосабы занясення ўнёску ў развіццё беларускай ідэнтычнасці.

Аўтару ўжо перадалі вашы пытанні з формаў рэгістрацыі, так што сустрэча будзе сапраўды інтэрактыўнай і карыснай.

?Папярэдняя рэгістрацыя абавязкова! Паспейце зарэгістравацца сёння да 15.00 па Вільні. Індывідуальныя спасылкі для ўваходу будуць у вас на пошце.

Да хуткай сустрэчы

We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 1 month, 2 weeks ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 4 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 3 months ago