Верашчака

Description
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 months, 1 week ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 weeks, 5 days ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

3 weeks, 4 days ago
3 weeks, 4 days ago

#ДумкіЎслых ? Пры аналізе інфармацыі ў інтэрнэце першай справай стаўлю сабе пытанне: "Каму гэта выгадна і навошта?" Дык вось, наконт таго ганення на падзеі і асобы паўстання 1863, якое пачалося прыкладна з 2021 года. Каму гэта выгадна і якая ў гэтага мэта?…

3 weeks, 4 days ago

#ДумкіЎслых
#Паўстанне1863

Разважанне пра паўстанне 1863г

Ухіл на нацыянальныя інтарэсы таго паўстання істотна перабольшаны. Усё ж, як ні круці, паўстанне адбывалася пад польскім сцягам - у той час па-іншаму і не магло быць.

Але пры гэтым агучваліся прагрэсіўныя на той час мэты - сацыялістычныя ідэі, роўнасць для кожнага грамадзяніна, незалежна ад паходжання, нацыянальнасці і веравызнання, зямля - сялянам, права народаў на самавызначэнне, федэратыўная пабудова дзяржавы.

Мала хто з хэйтараў паўстання адзначае яўны падзел паўстанцаў на белых і чырвоных, што вельмі важна. Нават тагачасныя расійскія гісторыкі адзначалі гэты факт.

Ну, а самога Каліноўскага ў параўнанні з многімі яго паплечнікамі сапраўды можна назваць героем.
Ён дастойна прыняў сваё пакаранне, з гонарам, і не адрокся ад сваіх ідэй і намераў, пры гэтым адмовіўся ад свайго шляхецкага паходжання: "у нас няма дваран, у нас усе роўныя".

Каліноўскі трохі апярэдзіў свой час, як паказала далейшая гісторыя

4 weeks ago

#ДумкіЎслых

Тым больш смешна чытаць дурніц-абшчэсівенніц пра тое, што некага прапіхваюць, а некага засуваюць.

Ну кіньце шэдэўры свайго Прахіна на Ютуб ці каго там яшчэ з вашых засунулі і паглядзім выбар народа.

Ці вы лічыце, што і прагляды ім "свае" падкруцілі? ?

Паверце, любоў народа ні за якія грошы, ні за якія плечы і ні за якія кумпякі не купіш!

Спявайце песні на беларускай мове і рвіце рэйтынгі Ютуба! ?

Зоя С

4 weeks ago
Верашчака
4 weeks ago
Верашчака
1 month ago
1 month ago

Ялінка ў рэтра-стылі

Дзяліцеся сваімі ў каментарах

1 month ago

#ГісторыяБеларусі
#ЗамкіБеларусі

У снежні 1324 года тэўтонскія рыцары напалі на Мядзельскі замак (размяшчаўся на востраве возера Мядзель) і разбурылі яго.

Археалягічныя даследаванні выявілі, што першапачаткова ў X—XI стагодздзях умацаванае драўлянае паселішча знаходзілася на найбуйнейшым востраве возера Мядзел — Замак.
У пісьмовых крыніцах Мядзел упершыню згадваецца ў пачатку XIV стагодзьдзя ў лацінамоўным лісьце вялікага князя Гедыміна рыжскаму біскупу, у якім ён скардзіцца на агрэсіўныя дзеянні рыцараў-крыжакоў:

Мы паведамляем Вам, … што мір… зараз без якой-небудзь віны нашай па-варожаму парушаны крыжакамі — братамі Тэўтонскага ордэну, якія прычынілі вялікую шкоду землям, якімі мы валодалі. Таксама яны напэўна захапілі б наш замак Медзела, каб не быў ён так добра ўмацаваны, аднак мноства людзей яны забілі і многіх павялі з сабой.

У літаратуры найчасцей сустракаецца датаванне гэтага ліста 1324 годам. У апошні час даследчыкі Мікалай Волкаў і Мікалай Плавінскі сцвердзілі, што дадзеную крыніцу трэба датаваць 1325 годам.

«Лівонская хроніка» Герамана Вартбэрга паведамляе пра працяг крыжацкай агрэсіі ў 1378 годзе: «У 1378 годзе брат Вільгельм, магістар лівонскі, паслаў ляндмаршала, брата Робіна супраць рутэнаў (г. зн. праваслаўных) у вобласьці замка Мэ(н)дэлена, якія былі вернымі язычнікам і падтрымлівалі іх. Ён напаў у нядзелю пасля Епіфанія (10 студзеня), і спусташаў старану два дні, вынішчаючы людзей, спальваючы жытло, забіваючы скаціну; а забралі з сабой 300 рутэнаў абедзьвюх плоцяў і 400 коней».

У 1410 годзе адбыўся разгром крыжакаў пад Грунвальдам. Аднак падчас працэсу 1412—1413 гг. польска-ліцьвінскі бок абвінаваціў крыжакаў, што пасля заключэньня міру (1411 г.), яны «fraudulenter et dolose teras et provincias dicti domini ducis Vitholdi subintrantes, districus videlicet Medeli, Swyre et Brachslaw et Poloczsko invaserunt et depopulaverunt».
Прыблізны пераклад гучыць наступным чынам: «вераломствам і падманам землі і правінцыі да ўдзелу вялікага князя прыналежачых, паветы Мядзел, Сьвір, і Браслаў, і Полацак уварваліся і спустошылі». Агульныя страты склалі 2000 коп грошаў прускіх.

У канцы XIV — пачатку XV стагодздзяў з нявысветленых да канца акалічнасцяў Мядзел перанеслі на паўночна-ўсходні бераг возера Мястра (за 10 км ад былога месцазнаходжаньня). Імаверна, прычынай гэтаму стаўся мор. Насельнікі, што здолелі выжыць падчас эпідэміі, заснавалі новае паселішча са старой назвай ужо на беразе возера Мястра

1 month, 1 week ago
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 months, 1 week ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 weeks, 5 days ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago