Radio Plato

Description
Афіцыйны канал Radio Plato.

Чацік тут: https://t.me/radioplatochat
Архіў перадач тут: https://t.me/radioplatoshowsarchive
We recommend to visit

Preton community: @preton_eng
Preton community: @preton_cis

Chat: @chat_preton

AirDrop bot: @preton_drop_bot

https://twitter.com/preton_official

Last updated 2 months, 2 weeks ago

Реклама @CrazyCrypto_Admin

Last updated 2 months ago

Узнайте все о самых растущих и падающих ТОП 100 криптомонет за последние сутки, присоединяйтесь!
По вопросам рекламного сотрудничества: @GodBarni (Подробнее: https://goo.gl/pcsZLB)

Last updated 2 months, 3 weeks ago

1 month, 3 weeks ago
*«Усё пачынаецца спакойна, быццам лёгкая падрыхтоўка …

«Усё пачынаецца спакойна, быццам лёгкая падрыхтоўка перад вечарам, і паступова набірае абароты, нясучы за сабой энергію і рытм» распавядае Anton ZAL – куратар шоў PSOTA.CLUB, а мы слухаем сёння a 15:00 UTC+3 на https://radioplato.by/ 💗

1 month, 3 weeks ago
**Сёння ў Guest List радыёканцэрт – …

Сёння ў Guest List радыёканцэрт – праект 2DA сыграе электронны лайв у эфіры

Праект 2DA — гэта новы этап творчасці Арцёма і Дзяніса, якія доўгі час працавалі пад назвай art project ?! (у народзе вядомы як «пытанне-адказ» ці «знакі»).

Гурт прайшоў доўгі шлях: ад эксперыментальнай электронікі да псайчыла і эмбіенту, выпусціў 5 альбомаў і даў шмат жывых выступаў. Іх шоў заўсёды было ў фармаце «лайв»: спачатку на базе DAW, а пазней — у жывой імправізацыі на «жалезе». Акрамя таго, яны актыўна прасоўвалі IDM, эмбіент і псайчыл-культуру ў Мінску, арганізоўвалі івэнты ў розных клубах.

У 2016 годзе праект узяў паўзу праз жыццёвыя абставіны: усе ўдзельнікі раз’ехаліся па розных кутках планеты. Але ў 2022-м, пасля доўгага перапынку, ён аднавіў сваё гучанне пад новай назвай — 2DA (чытай як «Туда», «2 дэ а»).

Зараз гурт перыядычна збіраецца на рэпетыцыі, эксперыментуе з гукам і дае лайвы. Дарэчы, найбліжэйшае выступленне адбудзецца 15 лютага на фестывалі Fuji: closed door.

У радыёэфіры прагучаць некалькі трэкаў з лайв-сэту, а астатні час зойме імправізацыя на «жалезе».

Склад сетапу:
🎛️ Roland TR-8S
🎛️ Elektron Model:Cycles
🎛️ Sonic Liven Texture Lab
🎛️ SunVox
🎶 Духавыя і перкусійныя інструменты

Будзем рады бачыць вас на канцэрце сёння а 20:00 на https://radioplato.by 🚀

2 months ago

https://boosty.to/logikaritma
https://www.patreon.com/user?u=82330450

Подписка в месяц стоит около 3$, вы получаете выпуски на неделю раньше и эксклюзивно версии подкастов без голоса

4 months, 1 week ago
А адразу пасля слухаем прамы эфір …

А адразу пасля слухаем прамы эфір Thank Plato It’s Friday! Maxgreat & Gulfstream кіруюць працэсам, у госці забягуць Stwone & Reemotto. Цяпло, утульна пад біты і рэчетатыў ??

?? a 19:00 UTC+3 на https://radioplato.by/

4 months, 1 week ago
4 months, 1 week ago

Псс! Тут учарашні эпізод The Sound of Arson даступен ужо ў запісе. Больш шоу ў нашай медыятэцы @radioplatoshowsarchive

4 months, 2 weeks ago
**Сёння слухаем выпуск Eternal Beats – …

Сёння слухаем выпуск Eternal Beats – шоу пра прагрэсіў-тэхна і электроніку

У гасцях дыджэй родам з Аргенціны, але цяпер пражывае ў Францыі - Erich LH

"Гэты мікс пагрузіць слухача ў падарожжа, поўнае грува і атмасферных гукавых пейзажаў.
З момантамі самааналізу, энергіі і эмоцый.
Кожны пераход накіраваны на стварэнне захапляльнага і дынамічнага музычнага вопыту."

? сёння а 19:00 UTC+3 на https://radioplato.by

4 months, 2 weeks ago
Сёння ў **Guest List** слухаем спешал-мікс …

Сёння ў Guest List слухаем спешал-мікс ад Кірыла Odis’а, запісаны на беразе Заслаўскага вадасховішча aka Мінскае мора на дне нараджэння яго сябра Дзяніса Reemotto ў 2015 годзе. Выдатная падборка дып-хаўса, прагрэсіва і электронікі перанясе вас на гэты бераг і акутае цеплынёй беларускай вясны.

ps. мікс быў забыты і заставаўся ў архівах нашага госця, але пасля пеністага ля басейна ў гарах Кіпра было вырашана адправіць яго ў прамы эфір.

? Сёння a 20:00 UTC+3 на https://radioplato.by/

4 months, 2 weeks ago
**Увечары слухаем новы выпуск BS Mixes …

Увечары слухаем новы выпуск BS Mixes ад Backside Slice з Nuir – прадзюсарам і дыджэем, якія базуюцца ў Парыжы

Праца Nuir круціцца вакол стварэння інавацыйных музычных выразаў і знаходзіць натхненне ў шырокай культуры электроннай музыкі, у тым ліку IDM, транс, брытанскай бас-музыкі і сцэне free party. У сваіх дыджэйскіх сэтах Nuir заўсёды сціраюць межы паміж жанрамі, ствараючы гукавую прастору, якая вагаецца паміж пульсуючай сузіральнасцю і магутнай клубнай энергіяй. Пасля выпуску дэбютнага трэка на Mama Told Ya, Nuir працягваюць даследаваць і эксперыментаваць са сваёй музыкай.

? Пачуем іх сэт сёння a 22:00 UTC+3 на https://radioplato.by/

4 months, 3 weeks ago
”Зрабіце сабе гарбаты, бо здаецца мне, …

”Зрабіце сабе гарбаты, бо здаецца мне, што прыемна збавіце час”.

PSOTA.CLUB сёння a 15:00 UTC+3 на https://radioplato.by/ ?

We recommend to visit

Preton community: @preton_eng
Preton community: @preton_cis

Chat: @chat_preton

AirDrop bot: @preton_drop_bot

https://twitter.com/preton_official

Last updated 2 months, 2 weeks ago

Реклама @CrazyCrypto_Admin

Last updated 2 months ago

Узнайте все о самых растущих и падающих ТОП 100 криптомонет за последние сутки, присоединяйтесь!
По вопросам рекламного сотрудничества: @GodBarni (Подробнее: https://goo.gl/pcsZLB)

Last updated 2 months, 3 weeks ago