Дразды вакол Беларусі

Description
Сябры, гэты канал створаны Драздамі для распаўсюджвання Беларусі ў вашых сэрцах.
Тут будуць выкладвацца вашыя фота і відэа з канцэртаў, а таксама прыгожыя віды Беларусі. @AlexLip1
Штодзень будуць выкладацца цікавасці пра нашу Радзіму.
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago

5 months, 2 weeks ago

Маладзечна - адзін са старажытных гарадоў краіны. Згодна з пісьмовымі дакументамі, ён быў заснаваны яшчэ ў канцы XIV стагоддзя. Горад атрымаў сваю назву ад мясцовай рачулкі Маладзечанкі. Якраз на яе берагах (у месцы зліцця з Вушэй) калісьці было пабудавана магутнае ўмацаванне. Сёння прагуляцца па берагах гэтай рэчкі ўжо нельга. У сярэдзіне ХХ стагоддзя Маладзечанка была загнана ў падземны калектар.

Сам жа тапонім "Маладзечна", па адной з версій, паходзіць ад слова "малойца". У часы Старажытнай Русі так называлі байцоў княжацкай дружыны. Паводле іншых тэорый, карані ў дадзенага слова - польскія.

Паселішча ўпершыню згадваецца ў прысяжнай грамаце ўдзельнага князя Альгердавіча літоўскаму князю Ягайлу. Дакумент датаваны сярэдзінай снежня 1388 года. Хоць дакладна вядома, што людзі жылі ў гэтых месцах яшчэ ў бронзавым веку.

Гісторыя Маладзечна цесна і непарыўна звязана з нацыянальнай гісторыяй Беларусі. У розны час горадам і землямі ў яго наваколлях валодалі знакамітыя князі: Заслаўскія, Мсціслаўскія, Сапегі, Агінскія. У 1567 годзе менавіта тут адбыліся прэлімінарныя (чарнавыя) перамовы ўдзельнікаў Люблінскай Уніі - Польшчы і Літвы.

У пачатку XVII стагоддзі ў Маладзечне ўжо было сем вуліц. У горадзе на той час пражывала больш за 1000 жыхароў, якія займаліся пераважна рамёствамі і гандлем. Цэнтрам жыцця мястэчка быў рынкавы пляц, на якім двойчы ў год праводзіўся шумны кірмаш.

#дразды

6 months ago

Старыя Дарогi!

Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Дарогі ў складзе Глускай воласці Слуцкага княства датуецца 1524 годам. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гальшанскіх, Хадкевічаў, Алелькавічаў.

Пад 1582 Дарогі згадваюцца як мястэчка на Слуцка-Бабруйскім гасцінцы. У 1612 мясцовасць перайшла да Радзівілаў. У сяр. XVII ст. Дарогі сталі цэнтрам воласці. Станам на 1647 у мястэчку было 95 дамоў. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) Дарогі значна пацярпелі ад маскоўскіх захопнікаў. На 1668 тут засталося 34 двары, 3 вуліцы, сядзібы з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі.

У кан. XVII ст. за 6 км на ўсход з’явілася яшчэ адно паселішча Дарогі і мястэчка пачалі зваць Старыя Дарогі. У 1695—1744 гадах мясцовасць знаходзілася ў ліку Нойбургскіх маёнткаў. У 1791 мястэчка ўвайшо ў склад Случарэцкага павета.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старыя Дарогі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да вёскі, якая з 1828 знаходзілася ва ўладанні Вітгенштэйнаў. У 1846 Старыя Дарогі перайшлі ў дзяржаўны скарб. Станам на 1886 тут было 40 двароў, паштовая станцыя. У 1896 за 2 км на захад ад вёскі збудавалі станцыю на вузкакалейнай чыгунцы мясцовага значэння Асіповічы — Старыя Дарогі, якую ў 1915 падоўжылі да Слуцка. Чыгункай на Асіповічы вывозілі лесаматэрыялы. Вакол новай станцыі паступова сфарміравалася новае паселішча, якое дала пачатак сучаснаму месту. У 1897 у Старых Дарогах працавалі лесапільны і фанерны заводы. У 1914 тут адкрылася народнае вучылішча.

#дразды

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago