нагамяч

Description
Асабістыя меркаванні аналітыка жаночай каманды "Ворсклы" Дзмітрыя Сіняка. Пішу на беларускай і ўкраінскай.
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 weeks ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 months, 2 weeks ago

Last updated 1 year, 3 months ago

4 months ago

У сусветным футболе зборныя ўжо даўно не хаваюць таварыскія матчы, якія можна без праблем паглядзець у інтэрнэце. Але ў Беларусі і Іране свае правілы – закрыцца ад усіх, як гэта ўжо даўно не прынята рабіць. Дайшло да таго, што ад астатняга свету схавалі нават 5-хвілінны агляд пятнічнага спарынгу, пакінуўшы яго даступным толькі для тэрыторыі Беларусі. Дзіцячыя гульні пра шпіёнаў ад дарослых дзядзькоў. Ужо даўно не смешна.

Агляд матчу ўсё ж знайшоў і, скарыстаўшыся вольным часам у адпачынку, вырашыў хуценька разабраць тры забітыя мячы беларускамі. Усе галы атрымаліся як следства тактычных памылак іранак.

1:0. Пры голе Ліннік левы цэнтральны абаронца Ірана чамусьці не стала адкрывацца ў глыбіню, а пабегла да бакавой лініі, куды лінія перадачы лёгка перарывалася. Але нават гэта б не дапамагло выйсці з-пад прэсінгу – варатар няўдала апрацавала мяч. Калі запахла смажаным, цэнтральны паўабаронца Ірана сама на сподачку падала вольную прастору для Ліннік. Настассі заставалася толькі прадэманстраваць сваё выканальніцкае майстэрства далёкіх удараў.

2:0. Пры другім голе таксама бачым запозненую рэакцыю ад абаронцаў пасля страты мяча. У гэты час правы цэнтральны абаронца апынулася ў паўпазіцыі з-за таго, што адразу не сцяміла куды бегчы: ці то працягваць ціск на саперніцу, ці то адскокваць да штрафной. Таксама адзначу хуткасны дрыблінг ад Сураўцавай – разагнацца з мячом да 28 км/г можа далёка не кожная футбалістка.

3:0. Тут так і не зразумеў, чаму абаронца кінула апеку над Сураўцавай і пабегла на падстрахоўку, хаця яна не факт, што там была так патрэбная. Бачым сітуацыю 2х1 па створу брамы і дубль Сураўцавай.

4 months, 2 weeks ago
***??*** У мінскім Доме футбола могуць …

?? У мінскім Доме футбола могуць радавацца і працягваць рабіць выгляд, нібы не разумеюць матывацыю адмовы Літвы гуляць супраць Беларусі. УЕФА дало зялёнае святло на адмену матчаў адбору ЧЕ-2025 паміж літоўкамі і беларускамі. Прыбалткам залічаць дзве тэхнічныя паразы 0:3 і дадуць 5 тысяч еўра штрафу.

https://www.lff.lt/moteru-rinktines-dvikovos-su-baltarusemis-oficialiai-atsauktos-patvirtintos-lff-skirtos-sankcijos/

5 months, 1 week ago

? Матч "Шахтар" - "Кривбас" (0:1) завершився рукоприкладством

? YT: FC Shakhtar

5 months, 2 weeks ago
***1️⃣*** Сьогодні закриваємо програму першого кола …

1️⃣ Сьогодні закриваємо програму першого кола другого етапу. Граємо в гостях під Києвом проти амбітного "Металіста 1925", який ще нещодавно був "Житлобудом-1". Харків'янкам перемога потрібна не менше нашого, тож буде бій.

Починаємо о 12.00 за українським часом. Посилання на трансляцію тут?
https://www.youtube.com/watch?v=RigaAVY6Zcw

5 months, 2 weeks ago
***??*** Статистичні підсумки четвертого туру другого …

?? Статистичні підсумки четвертого туру другого етапу.

6️⃣Ворскла 1.67 xG, 13 ударів (9 – у площину воріт), володіння м'ячем 49%
0️⃣Колос 0.71 xG, 9 ударів (4), 51%

2️⃣Кривбас 0.51 xG, 4 удара (2), 27%
2️⃣Металіст 1925 3.64 xG, 25 ударів (6), 73%

0️⃣Ладомир 1.44 xG, 12 ударів (4), 45,4%
2️⃣Шахтар 3.81 xG, 14 ударів (6), 54,6%

5️⃣Дніпро-1 2.11 xG, 21 удар (14), 55,8%
0️⃣Верес 0.31 xG, 10 ударів (3), 44,2%

5️⃣Динамо 1.52 xG, 22 удара (8), 57,6%
0️⃣ЕМС-Поділля 0.42 xG, 7 ударів (2), 42,4%

0️⃣Маріуполь 0.23 xG, 6 ударів (1), 42,9%
4️⃣Пантери 2.6 xG, 29 ударів (12), 57,1%

5 months, 2 weeks ago
***?*** 6:0, 6:0.

? 6:0, 6:0.

Це не результат тенісного матчу, а рахунки наших двох останніх матчів – понеділкового проти "Ладомира" та сьогоднішнього з "Колосом". Усі в команді молодці, кожен займається своєю роботою. Лише респекти! Нарощуємо відрив і йдемо далі 1️⃣

6 months, 3 weeks ago
***??*** Апошнія месяцы таксама сачу і …

?? Апошнія месяцы таксама сачу і за жаночым футболам у Саудаўскай Аравіі. І не толькі з-за таго, што ў мясцовым чэмпіянаце гуляе беларуска Анастасія Ліннік, а зборную ўзначаліў экс-трэнер украінскай нацыяналкі іспанец Луіс Картэс. Саудаўская ліга цікавая і тым, як там практычна з нуля пры наяўнасці добрага фінансавання і інфраструктуры спрабуюць будаваць моцны хаця б па азіяцкіх мерках чэмпіянат.

Са сваіх назіранняў пакуль магу сказаць, што ўсё трымаецца на легіянерах. Тактыкі не вельмі шмат, кампактнасць камандаў пакідае жадаць лепшага. У асноўным гульня ідзе дзякуючы індывідуальным дзеянням замежніц. У каго яны мацнейшыя, там і каманда будзе вышэй у табліцы.

Што да мясцовых футбалістак, то пакуль яна ўмеюць крута толькі цягнуць час, што робяць пры любой зручнай магчымасці. Асобна адзначу бяду з варатарамі – з-за іх недастатковага ўзроўню залятае ў сетку шмат невідавочных мячоў. Нізкі ўзровень адбіваецца на выступах зборнай. На лютаўскім чэмпіянаце Заходнеазіяцкай федэрацыі футбола падапечныя Картэса прайгралі Іарданіі (1:3), Лівану (2:3) і малюсенькаму Гуаму (0:2). Часам здавалася, што сапернікі шкадавалі Саудаўскую Аравію і не набівалі мяшок мячоў. Таму ніколі не паверу, што Картэс паляцеў працаваць з гэтай камандай, каб расці як трэнер.

Але думаю, з такой фінансавай увагай у лігі ёсць будучыня. Ужо зараз матчы чэмпіянату транслюе DAZN, які скупіў правы на топавыя жаночыя турніры. Ды і палі, на якіх праводзяць матчы, дадуць фору любой мужчынскай топ-лізе. Калі з такой жа стараннасцю прадоўжаць развіваць жаночы футбол (асабліва дзіцячы), то праз гадоў 10 абавязкова будзе добры вынік.

6 months, 4 weeks ago
***??*** А зараз кілька слів щодо …

?? А зараз кілька слів щодо жеребкування збірної України. Вийшла робоча група з Уельсом, Хорватією та Косово. Усі команди хороші європейські середняки з футболістками із сильних ліг. Тому просто не буде, однак у цій групі можна й перемагати.

Починають матчем проти Косова. Ця збірна зараз на ходу і не програє з листопада 2022 (13 перемог, 1 нічия). Не думаю, що цього разу буде так легко, як у 2018 році, коли українки перемагали 4:0 та 4:1. Зупинити Ерелет Меметі з "Хоффенхайма" буде проблемою.

Непросто буде і з Хорватією, де футболістки виступають у добрих європейських лігах – Австрія, Німеччина, Італія, Туреччина, Швейцарія. Ну а Уельс не потребує зайвих слів. Нехай ця збірна вилетіла з Ліги А, але в грудні зіграли внічию з Німеччиною (0:0), практично нічого не дозволивши створити біля своїх воріт. Майже всі футболістки грають у чемпіонаті Англії – на мою думку, найсильнішою лігою на контитенті. Коротше, буде цікаво.

7 months ago
***??*** Літва чакана [не захацела гуляць](https://www.lrt.lt/naujienos/sportas/10/2215595/baltarusijos-prakeiksmo-vel-sulaukusi-futbolo-federacija-ir-zaidejos-grieztos-tikrai-nezaisime) …

?? Літва чакана не захацела гуляць з Беларуссю ў кваліфікацыі ЧЕ. Прычыну ўсе самі выдатна ведаеце – гэта той выпадак, калі ў футбалістак і функцыянераў ёсць яйкі ў адрозненне ад палітыкаў. Кіраўнік літоўскай федэрацыі гатовы да двух тэхнічных параз 0:3 і верыць, што каманда ўсё роўна будзе змагацца за выхад у плэй-оф. Капітан зборнай разлічвае, што набраных ачкоў у чатырох матчах з Кіпрам і Грузіяй хопіць на другое месца ў групе.

Ужо бачу, як у гэты час радуюцца ў Доме футбола. Бо трэба было яшчэ ўзяць гэтыя 6 балаў у літовак. Там маладая амбіцыйная каманда з дзвюма футбалісткамі з Серыі А. Магчыма, не хапаюць зоркі з неба, але беларускі самі нядаўна ўмудрыліся 1:1 згуляць з Мальтай.

Дарэчы, зараз будзе знакавы адбор для касцяка зборнай. Большасць лідэраў па ўзросце падышлі да свайго футбольнага росквіту – Піліпенка, Ліннік, Казюпа, Васкабовіч, Слесарчык. Калі б інтарэсы "Дынама-БДУФК" не стаялі вышэй за зборную, то можна было пазмагацца за Еўра. А так не ведаю... Не здзіўлюся, калі вясновыя матчы адбору стануць міжнароднай абкаткай навабранцаў "Дынама-БДУФК" перад Лігай чэмпіёнаў.

Тым часам сёння прайшло лёсаванне чэмпіянату Беларусі-2024. У лістападзе казалі, што "Смаргоні" гамон, у лютым – што замест яе 11-й у жаночай лізе стане каманда з Барысава ці Смалявіч. Па факце ў 2024 годзе будуць тыя ж удзельнікі. Ніякіх дзяленняў на групы – тры колы, 33 туры. Ну і, канешне ж, двухзначныя вынікі матчаў.

? wfbelarus

9 months ago

?? Часта даводзіцца чуць ад маладых футбалістак з розных краін, што яны жадаюць з'ехаць у топавыя клубы. "Барселона", "Чэлсі", "Ліён". У большасці выпадках усміхаюся пасля такіх слоў. Чаму мне смешна? Узяць хаця б простае пытанне, а ці гатовы яны, як кажуць, "рыгаць" на полі? Кожную трэніроўку і кожны матч.

Сучасны футбол патрабуе поўнай аддачы ўсюды і заўсёды. "Рыгаюць" нават на самым высокім узроўні. Са свежых эпізодаў запомніўся вось гэты момант з лігачэмпіёнскага матча паміж «Ромай» і «ПСЖ», калі форвард рымлянак Валянціна Джачынці за паўхвіліны паспела двойчы прабегчы поле ад варот да варот. Сёння, у дзень нараджэння футбалісткі, прэс-служба "Ромы" таксама ўзгадала гэты эпізод. Я яго спецыяльна выразаў і вылучыў Джачынці.

Адзначу, што ў «Ромы» даўно ёсць праблемы ў абароне пасля страты мяча на вуглавых ля чужых варот. Каманда нярэдка прапускае ў такіх сітуацыях. Мусіць, гэта разумела і Джачынці. Таму зламаючы галаву бегла назад, хаця хтосьці можа сказаць, што гэта не яе праца. Праз два дзясяткі секунд яна ўжо была на лініі чужой штрафной.

Добрае выцвярэжвае відэа для тых, хто марыць з'ехаць у топавы чэмпіянат, але рыхтуецца да гэтага толькі на словах ці ў сваіх марах.

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 weeks ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 months, 2 weeks ago

Last updated 1 year, 3 months ago