Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

BelarusWithUkraine

Description
Канал кампаніі #BelarusWithUkraine пра дапамогу ўкраінцам ад беларусаў

Мы па-ўкраінску t.me/BelarusWithUkraine_UA
Advertising
We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 3 weeks, 3 days ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 4 months, 4 weeks ago

2 months ago
*****2️⃣*** гады і ***1️⃣*** тыдзень** мінулі …

*2️⃣ гады і 1️⃣ тыдзень* мінулі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

2️⃣ гады і 1️⃣ тыдзень @radakultury дбае пра захаванне прыязных творчых стасункаў паміж беларусамі і ўкраінцамі.

З першых дзён гэтай жудаснай вайны мы стартавалі інфакампанію #BelarusWithUkraine, у межах якой штодзень распавядалі пра супрацу беларусаў і украінцаў, тлумачылі розніцу паміж беларусамі і рэжымам. За гэта профіль кампаніі ў Instagram быў прызнаны беларускімі ўладамі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Прадстаўнікі Беларускай Рады культуры бралі ўдзел у беларуска-ўкраінскіх форумах у Луцку і Львове.

Адзін новых супольных праектаў — “РокРадыё BY” у межах “РокРадіо UA”. На гэтай хвалі — беларускамоўная незалежная музыка. У эфіры “РокРадыё BY” можна пачуць старыя хіты Лявона Вольскага, новыя трэкі Leibonik, гучаць Dymna Lotwa i Pomidor/Off.

Калі вы — музыка і хочаце, каб вашыя песні гучалі ў эфіры, дайце ведаць рэдакцыі і дасылайце трэкі ў добрай якасці сюды.

Хай гучыць вольная беларуская музыка ў вольнай Украіне!

1 year ago
***❗️*****Увага! Наш тэлеграм-канал прызнаны "экстрэмісцкім".**Пра чарговае …

❗️Увага! Наш тэлеграм-канал прызнаны "экстрэмісцкім".Пра чарговае папаўненне "Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў" паведаміў праваабарончы цэнтр @viasna96.

▪️Гэта азначае, што чытачам, падпісантам, распаўсюднікам, захавальнікам матэрыялаў пагражае адміністрацыйная адказнасць. Раім адпісацца ад нас чытачам з Беларусі. Беражыце сябе!

Падрабязней пра тое, як разабрацца ў гатунках экстрэмізму і што можа пагражаць чалавеку, які захоўвае непажаданыя матэрыялы, чытайце тут.

1 year, 1 month ago
***⚡️******"Привіт! Я твій сусід із Білорусі. …

⚡️"Привіт! Я твій сусід із Білорусі. Ми так давно дружимо з тобою! А ти так мало знаєш про мене", — такі тэкст бачаць наведнікі сайта "Твій сусід", які стварылі беларусы для ўкраінцаў.Аўтары онлайн-пляцоўкі — мастачка Віялета Майшук і актывіст Дзмітрый Лукомскі, разам яны ў 2020-м годзе вымушаныя былі рэлакавацца з Беларусі.

▪️"Жывучы ва Украіне ўжо 2 гады, мы сутыкнуліся з тым, што шматлікія людзі не ведаюць, што ў нас адбывалася ў Беларусі, якія ў нас пратэсныя настроі былі, які ўзровень рэпрэсіяў, чаму ў нас людзі не выходзілі на мітынгі.

Калі пачалася вайна, мы вырашылі зрабіць нейкую такую інфармацыйную кампанію, якая б адказала ўкраінцам на гэтыя пытанні.

▪️Інфармацыя пра палітвязняў часта шакуе людзей. Мы заўважалі, што калі кажаш, што 17-гадоваму хлопцу за фотаздымак КАМАЗу далі 5-10 гадоў калоніі, ён зазнаў яшчэ катаванні — гэта шакуе. Мы вырашылі дасяжнай, простай мовай паказаць, патлумачыць. Прапануем пашыраць гэтую інфармацыю", — тлумачаць стваральнікі канцэпцыю сайта.

1 year, 2 months ago
***🔻*****Гадавіна вайны.** **Вынікі пераследу беларусаў за …

🔻Гадавіна вайны. Вынікі пераследу беларусаў за антываенную пазіцыю:

▪️Не менш за 1575 беларусаў былі затрыманыя за выказванне антываеннай пазіцыі за год ад пачатку ўварвання Расіі ва Украіну.

▪️56 чалавек асуджаныя на тэрмін ад года да 23 гадоў пазбаўлення волі.

▪️12 "рэйкавых партызанаў" атрымалі сумарна 191,5 год пазбаўлення волі за дыверсіі на чыгунцы, каб перашкодзіць прасоўванню расійскай ваеннай тэхнікі праз Беларусь ва Украіну.

▪️Як мінімум 31 беларуса асудзілі за фота і відэа перасоўвання ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.

▪️11 чалавек абвінавачваны ў жаданні ваяваць на баку Украіны — з іх 8 ужо асуджаныя.

▪️Не менш за 20 чалавек зазналі пераслед за публічнае выказванне супраць расійскай агрэсіі.

▪️Падчас масавых антываенных акцый 27-28 лютага 2022-га ў Беларусі былі затрыманыя 1100 чалавек.

⬜️🟥⬜️ Беларусы супраць вайны! 🟦🟨 #BelarusWithUkraine

📷 Мінск, 24.02.2023,@motolkohelp

1 year, 3 months ago
**"Гэта абсурд для нас, а людзі …

"Гэта абсурд для нас, а людзі ў гэтым жывуць".Лідар украінскага гурта "Океан Эльзи" Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд, які вынеслі беларускай спявачцы Мэрыем Герасіменка за выкананне ў Мінску песень гурта — 3 гады "хатняй хіміі".

▪️"*Гэта тыпічныя рэпрэсіўныя метады. Мне вельмі шкада гэтую дзяўчыну, якая, я спадзяюся, знойдзе сілы і годна пройдзе гэтае выпрабаванне.

Я не магу зразумець, чаму данаціць украінскай арміі — гэта парушэнне грамадскага парадку. Гэта як у кнізе Оруэла. Гэта зусім іншы свет, ад якога мы, украінцы, адышлі ў 1991 годзе і дакладна ніколі не вернемся*".

▪️Нагадаем, што Мэрыем Герасіменку затрымалі ў жніўні 2022-га з-за выканання песняў "Акіяна Эльзы" на тэрасе бару "Банкі-бутэлькі" у Мінску. Яе асудзілі па артыкуле 342 "Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак". Таксама былі затрыманыя ўладальнік бару Андрэй Жук і яго жонка Марыя, суд над імі адбудзецца 31 студзеня.

Падрабязней пра Мэрыем Герасіменку чытайце тут

1 year, 3 months ago
*****❗️***Ад «сутак» да прастрэленых каленяў: як …

*❗️Ад «сутак» да прастрэленых каленяў: як пераследуюць беларусаў за антываенную пазіцыю*З пачаткам поўнамасштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы актыўна праяўляюць антываенную пазіцыю: ладзяць маршы і пікеты, псуюць чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расейскай ваеннай тэхнікі, дапамагаюць у інфармацыйнай вайне, ваююць на баку Украіны.

Хутка будзе год з пачатку ўварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны, а ў Беларусі налічваюцца больш за дзясятак затрыманых за дыверсіі на чыгунцы. За перадачу фота расійскай ваеннай тэхнікі ў СМІ асуджаныя не меней за 30 асобаў, за жаданне ваяваць на баку Украіны ў няволі як мінімум 7 чалавек. За першыя паўтара месяца вайны ў Беларусі за антываенныя акцыі затрымалі больш за 1500 чалавек.«Вясна» распавядае пра пераслед беларусаў за антываенную пазіцыю

1 year, 6 months ago
***❗️***[**Затрымалі**](https://t.me/pressmvd/5716) **6 чалавек, якія ў Мінску …

❗️Затрымалі 6 чалавек, якія ў Мінску вывесілі нацыянальны сцяг Беларусі і сцяг Украіны на апоры лініі электраперадач.На іх завялі крымінальную справу за "злоснае хуліганства", па якой можа пагражаць да 6 гадоў калоніі.

1 year, 6 months ago
***❗️*****Студэнт з Гродна загінуў ва Украіне.*****▪️***Міхаілу …

❗️Студэнт з Гродна загінуў ва Украіне.▪️Міхаілу Шавельскаму быў 21 год, ён навучаўся ў Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Польшчы. Раней ён тры гады вучыўся на псіхолага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, але быў адлічаны па палітычных матывах у 2021 годзе.

Калі хлопец даведаўся пра напад Расіі на Украіну, ён прыпыніў навучанне ў Польшчы і паехаў на вайну, каб падтрымаць украінскае войска.

Крыніца: Hrodna.life

1 year, 6 months ago
***❗️*****На 11 гадоў калоніі** **ўзмоцненага рэжыму** …

❗️На 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі "рэйкавага партызана".Аляксея Шышкаўца з Асіповічаў абвінавацілі ў тэрарызме і ва ўдзеле ва ўзброеным фарміраванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

Яго затрымалі ў сакавіку 2022 года. Па інфармацыі сілавікоў, Аляксей нібыта атрымаў указанні ад ByPol па блакаванні чыгуначных шляхоў, а таксама па вырабе і выкарыстанні "кактэйляў Молатава". У верасні 2022 года Шышкаўца ўключылі ў "тэрарыстычны спіс".

Пераслед і пошук "рэйкавых партызанаў" у Беларусі: што вядома на сёння.

We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 3 weeks, 3 days ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 4 months, 4 weeks ago