Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago
Эпізод зь беларускім дубляжом нарэшце выйшаў ?
Вы, мабыць, глядзелі сэрыю пра ёґурт з маім дубляжом. Два гады таму, я рыхтаваў яшчэ адзін эпізод Love, Death & Robots: пераклаў тэкст і агучыў чатырох пэрсанажаў, а шчэ аднаму свой голас падарыў Vožyk.
Доўга не ўдавалася завяршыць сэрыю, бо не ставала гукарэжысэра, з каторым я паразумеўся б. Таму агучка пылілася, пакуль ёю не зацікавіўся NENIA.
Праца была вельмі цікавая. І я б хацеў займацца гэтым далей, але на жаль, няма рэсурсаў, бо працэс складаны а цяжкі. Сёньня б іначай пераклаў і агучыў пэўныя моманты, але апублікавалі як ёсьць.
Нічога б не было бяз помачы рупліўцаў і маіх сяброў — шчыра дзякую Францішку Будаўнічаму, Вожыку, Мацьвею Палтарыхіну, Сымону Кастоўскаму, Нэні й Салавейцы!
Будзе прыемна пачуць вашыя водгукі. Зычу прыемнага прагляду!
Зь любою, К. ❤️?
Вітаю, сяброве.
Маё ймя Кастусь. Я аўтар праекту BIEŁARUSKI ŠAŁ, я ім займаўся, робячы мэмы й ствараючы відэа. Гэта мой голас чуваць у кожным зь іх. Увесь час вы мяне ведалі проста як Кіраўнік Беларускага Шалу.
Ня так даўно мне давялося пакінуць родны край і ўцячы за мяжу праз палітычны перасьлед — больш няма рацыі хавацца ад вас.
Але я не схіляюся й працягваю беларусіці: апошнімі месяцамі я быў заняты новым праектам — BELARUSITY. Гэта суполка перакладу гульняў на беларускую мову. І ўчора мы прэзэнтавалі наш першы твор — S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю па-беларуску. Я сам цалкам пераклаў гэтую гульню — калісь я пісаў крыху пра гэта тутака, у Шале. Мае сябры памагалі мне ў тым, каб гэты пераклад змог жыць, — я вас вельмі шаную!
Уклаўшы ў гэты пераклад душу а шмат моцаў, я шчасны падзяліцца гэтым з вамі. Буду ўдзячны, калі вы пашырыце навіну пра пераклад, каб як мага больш беларусаў змаглі нарэшце згуляць у леґендарную гульню на роднай мове.
Што будзе з Шалам — я ня ведаю. Але гэта шчэ не канец.
Дзякую, што застаяцеся з імною!
❤️
Зь любоўю,
Кастусь.
Яшчэ адзін год мінуў…
Для мяне гэта быў ня толькі год разьвіцьця, творчасьці, шалу, але й год забыцьця, разбурэньня, скрухі. Тыповы год, праўда?
Так, за год было нямала пацешных мэмаў тут, каторыя пашырыліся за межы майго каналу. Прыкладам, мэм пра зьнявагу беларускамоўнага, або мэм пра мэмы, ці вось мэм пра Яна Станкевіча. Я запускаў нават невялікі флэшмоб пра Зянона Пазьняка. Багата забаваў было, але.
Гэты канал дасягаў 1100 шаленчыкаў, але частка, хай там як, нас пакінула.
А з часу майго мінулага сэнтымэнтальнага звароту на 2023 год я так, здаецца, нічога такога й не дасягнуў. Заўжды йснуюць нейкія перашкоды, і палова зь іх — нутраныя, і мо, нават, прыдуманыя. Але паволі, патроху йду да мэтаў і вельмі прагну падзяліцца сваёю душою з вамі й з астатнім сьветам.
Зусім не журуся тутака — проста хацеў шчыра падзяліцца думкамі.
Я ўсім удзячны за ўвагу, вечную падтрымку й руплівасьць.
Прагну, каб кожны быў шчасьлівы.
З Новым годам!
Люблю вас
❤️?
Я жывы — дзякую ўсім, хто цікавіўся ❤️?****
На жаль, часу й рэсурсаў на Беларускі Шал не стае… Пастараюся вярнуцца да вас, шаленчыкі, як мага раней
Усім зычу цудоўнага дня й посьпехаў! ✨
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago