Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

BelAI

Description
Any useful and interesting news related to AI in Belarus and the World

Contact us for any suggestions or request:
belaiplatform@gmail.com
--
Карысныя і цікавыя навіны, якія звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі

belaiplatform@gmail.com
Advertising
We recommend to visit

Last updated 2 days, 9 hours ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 10 months, 3 weeks ago

1 week, 4 days ago
BelAI
1 week, 4 days ago
BelAI
1 week, 4 days ago

Кіберпанк ужо тут: бразільскі хірург правёў аперацыю на чалавеку, ні разу не зняўшы акуляры Apple Vision Pro.

Перад вачыма ён "павесіў" карцінку з хірургічнай камеры, а ў працэсе спраўджваўся са сваімі нататкамі і 3D-мадэлямі костак.

Кажа, апераваць з AR значна зручней: раней ён карыстаўся Microsoft HoloLens, але шлем ужо занадта стары.

2 weeks, 5 days ago
***🎤*****Як штучны інтэлект паўплывае на мовы …

🎤Як штучны інтэлект паўплывае на мовы свету?

Сёння гавораць на 7 тыс. моў, але, па даных The Atlantic, 90% вэб-сайтаў напісаны толькі на 10. Што гэта будзе азначаць для моў, якія не прадстаўлены ў інтэрнэце?

Ёсць тры важныя наступствы:
📠абмежаванне доступу да платформаў ШІ;
📠адмаўленне ад культурных асаблівасцей, якія робяць кожную мову унікальнай;
📠мадэлі, арыентаваныя на англійскую мову, могуць заахвоціць людзей выкарыстоўваць больш распаўсюджаную мову ў інтэрнэце.

☝️Сетка — гэта добра ці гэта дрэнна? Не выключана, што ШІ нанясе шкоду моўнай разнастайнасці ў свеце. Аднак такая сітуацыя спрыяе стварэнню новых высокатэхналагічных прадуктаў на тых мовах, якія гэтага патрабуюць.

Згодныя?
@belaiplatform

2 weeks, 6 days ago
[Find My AI Tool](https://findmyaitool.com/) **— гэта …

Find My AI Tool — гэта спіс праграмных сродкаў, якія дапамагаюць у распрацоўцы і рэалізацыі праектаў з выкарыстаннем штучнага інтэлекту

🦾Уключае бібліятэку праграмавання, фрэймворкі і SDK для стварэння дадаткаў, алгарытмаў і мадэляў на аснове штучнага інтэлекту.

🤞Карыстальнікі могуць не толькі выкарыстоўваць каталог для пошуку інструментаў, найбольш прыдатных для іх патрэб, але і загружаць свае ўласныя інструменты.

@belaiplatform

2 weeks, 6 days ago

Як наконт таго, каб стварыць уласнага памочніка ў выглядзе любой персоны?

Нейрасетка працуе ў рэалтайме і генерыруе адказы ўжо праз 1 секунду. Яна ўключае самыя перадавыя сэрвісы, у тым ліку:

🖍whisper;
🖍mistral-7b-instruct-v0.2.Q5_0.gguf;
🖍Сервер XTTSv2 у струменевым рэжыме;
🖍langchain google-serper;
🖍wav2lip.

💪Для работы нейронкі неабходна відэакарта nvidia з 6GB RAM мінімум, але рэкамендуецца 12 GB.

@belaiplatform

3 weeks, 5 days ago
***👑*** Х**то зробіць найлепшы чып для …

👑 Хто зробіць найлепшы чып для трэніроўкі і функцыянавання АІ-мадэляў?

🫱 Intel і Meta імкліва нарошчваюць свае намаганні па стварэнні чыпаў для АІ, каб аслабіць уплыў Nvidia.

Intel толькі што прадэманстравала свой новы чып Gaudi 3. У параўнанні з найноўшым графічным працэсарам Nvidia H100, ён працуе прыкладна на 50% хутчэй і дазваляе навучаць мадэлі з больш чым у 1,7 разы вышэйшай прадукцыйнасцю.

Meta анансавала новую версію свайго ўласнага паскаральніка навучання і лагічнага вываду (MTIA).
MTIA не такая магутная, як платформы канкурэнтаў, але яна дае гіганту сацыяльных сетак свабоду выкарыстоўваць уласныя чыпы, а не спадзявацца выключна на Nvidia.

⚡️Акцыі Nvidia ўпалі прыкладна на 10% у параўнанні з тым, як было некалькі тыдняў таму назад. Але пакуль гэта мала аб чым сведчыць.

Паглядзім, хто выйграе!

@belaiplatform

3 weeks, 6 days ago
[Browse AI](https://www.browse.ai/) **— гэта парсер сайтаў, …

Browse AI — гэта парсер сайтаў, які выкарыстоўвае алгарытмы штучнага інтэлекту, збірае даныя з розных крыніц і маніторыць актуальныя змены

Што ўмее Browse AI?
👾 Працаваць без выкарыстання кода;
👾 інтэгравацца з анлайн-табліцамі і іншымі інструментамі аўтаматызацыі праз карыстальніцкі API;
👾 запамінаць дзеянні карыстальніка, затым паўтараць іх аўтаматычна;
👾 мае вялікі выбар платных тарыфаў для канкрэтных мэт і задач, а таксама іх хуткую наладку.

Парсер здольны за пару хвілін сабраць інфармацыю з партала Linkedin, атрымаць агляды са старонак пашырэння ў краме Google Chrome, спарсіць спіс убудавання WordPress і многае іншае.

@belaiplatform

3 weeks, 6 days ago
**Сэрвіс** [Bland.ai](https://www.bland.ai/) **— гэта ШІ, які …

Сэрвіс Bland.ai — гэта ШІ, які абзвоньвае кліентаў па зададзеным сцэнарыі і ўпэўнена размаўляе па тэлефоне, як жывы чалавек, улічваючы прапісаны алгарытм і кантэкст дыялогу. Тул здольны рабіць вялікую колькасць званкоў і аўтаматычна запаўняць справаздачы ў базе, не выпускаючы ні адной дэталі аб кліентах.

Bland AI прапануе гнуткі і магутны API, які дазваляе распрацоўшчыкам без праблем інтэграваць магчымасці тэлефонных званкоў AI ў свае дадаткі. Інструмент працуе незалежна ад таго, патрэбныя ўваходныя ці выходныя званкі. Наладка праходзіць лёгка, для пачатку тэлефоннага званка дастаткова аднаго пост-запыту.

Bland каштуе 0,12 долара за хвіліну толькі для рэальна зробленых званкоў. Выкарыстоўваючы функцыі кланіравання голасу Bland, можна ствараць галасы для розных моў.

@belaiplatform

1 month ago

Кітайская кампанія Fourier Intelligence у 2023 годзе прадставіла найноўшую распрацоўку гуманоідных робатаў GR-1
Праект робата GR-1 бярэ свой пачатак у 2019 годзе. Распрацоўшчыкі называюць яго ўніверсальным робатам. Ён можа дапамагчы ў наглядзе за хворымі і ў фізіятэрапіі ў аддзяленнях рэабілітацыі.

Пры росце 165 см і масе 55 кг Максімальная хуткасць хады ў GR-1 каля 5 км/г. Яго суставы, як у робатаў Tesla, забяспечваюць 40 ступеняў свабоды з дапамогай электрычных прывадаў.

Універсальнасць робата адлюстроўвае відэа, дзе гуманоід вельмі плаўна гуляе на барабанах.

@belaiplatform

We recommend to visit

Last updated 2 days, 9 hours ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 10 months, 3 weeks ago