Why Pay for Entertainment? Access Thousands of Free Downloads Now!

Mikola Dziadok

Description
Это канал Миколы Дедка – блогера, политического аналитика, анархиста.

С 11.11.2020 он находится в заключении, подробнее всю историю вы можете прочитать здесь: bit.ly/3O8cmDt

Как поддержать можно прочитать здесь t.me/MDziadok/262
Advertising
We recommend to visit

Last updated 2 days, 9 hours ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 10 months, 3 weeks ago

4 months, 1 week ago
Сябры! Віншуем вас з Новым годам …

Сябры! Віншуем вас з Новым годам і Калядамі!

Мы зычым вам, каб нават у цяперашнія няпростыя часы зімовыя святы прыносілі вам цяпло і чараўніцтва.

Мы спадзяемся, што гэтыя хвалі добрых пачуццяў, жаданняў і надзей, даходзяць і да тых, хто вымушаны сустракаць зімовыя святы за кратамі.

Мы няспынна думаем пра Міколу і іншых палітзняволенных і чакаем іх на волі, каб сустракаць будучыя святы разам.

Сілаў, веры і святла!

4 months, 1 week ago

* "Это стоики и образованные люди"*

Наталья Мацкевич - адвокат:ка, защищавшая Николая Дедка и Игоря Олиневича, поделилась своими впечатлениями об анархистах в блице выпуска "Жизнь-Малина".

Полное интервью с Натальей
*🏴Поддержать работу АЧК и помочь товарищ:кам*

4 months, 2 weeks ago
Дарагія сябры! На жаль, наш тэлеграм …

Дарагія сябры! На жаль, наш тэлеграм канал быў прызнаны экстрэмісцкім.

Калі вы падпісаныя на нас з Беларусі, калі ласка, паклапаціцеся пра сваю бяспеку.

Мы, у той час, працягваем пісаць пра Міколу і падтрымліваць яго.

Адрас для лістоў:
230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1
Дзядок Мікалай Аляксандравіч

6 months, 1 week ago
[#НататкіМіколы](?q=%23%D0%9D%D0%B0%D1%82%D0%B0%D1%82%D0%BA%D1%96%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8B)

#НататкіМіколы

Скончыў кнігу Р.Л.Стывенсана, са зборніка твораў у 5-ці тамах (“Библиотека журнала “Огонёк”, напісана), там было 2 творы: “Владетель Баллантрэ” і “Потерпевшие кораблекрушение”.

Абодва вельмі якасныя, разумныя і захапляльныя. Прытым, за кнігу я ўзяўся па “астатачным прынцыпе”; увогуле, пакуль ёсць што чытаць. Праўда, у другім рамане я знайшоў некалькі месцаў, дзе героі паводзяць сябе ну ўжо дужа нелагічна, насуперак тым характарам, якімі іх надзяліў аўтар.

Увогуле, пачаў за сабой заўважаць, што ўжо надта стаў я прыдзірчывы ў такіх момантах, нібыта саматужны літаратурны крытык =), заўважаю ў аўтараў такія вось праколы, і як быццам патрабавальна да іх стаўлюся, асабліва калі аўтар мне падабаецца.

Адрас для лістоў:
230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1
Дзядок Мікалай Аляксандравіч

7 months ago
[#НататкіМіколы](?q=%23%D0%9D%D0%B0%D1%82%D0%B0%D1%82%D0%BA%D1%96%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8B)

#НататкіМіколы

Цікава было прачытаць пра Рэкса Стаўта і ягоную гісторыю. Я ведаю і пісьменніка такога, і ягонага героя - Ніра Вульфа, таму што ў мяне бацькі чыталі кнігі з гэтага цыклу =). І яны перыядычна валяліся ў доме.

Прыкол, што ФБР на яго дасье збірала. Хаця тыя часы былі такія, як я разумею, росквіт ягонага пісьменства прыйшоўся на Халодную вайну, і стопроц ФБР думала, что калі ён іх крытыкаваў, то ён патаемны шпіён ці агент уплыву СССР:)

Гэта быў час няхілай параноі ў ЗША, асабліва ў 1950-я, можна пагугліць пра “макартызм”, калі цікава.

А ўвогуле я да дэтэктываў стаўлюся някепска, без забабонаў, хіба, што гэты стыль загажаны нізкапробнымі шаблоннымі “творамі”, якія выходзяць, як з канвеера, а так дэтэктыў можа быць і інтэлектуальным, і пазнавальным, і сацыяльна-актуальным, узяць той жа “Код да Винчи” Дэна Браўна альбо “Последнее правило“ Джодзі Пікалт, якую я нядаўна чытаў.

Адрас для лістоў:
230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1
Дзядок Мікалай Аляксандравіч

7 months, 1 week ago
[#НататкіМіколы](?q=%23%D0%9D%D0%B0%D1%82%D0%B0%D1%82%D0%BA%D1%96%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8B)

#НататкіМіколы

Скончыў “Последнее правило” Джодзі Піколі. Нагадаю, там маці-адзіночка выхоўвае сына з сіндромам Аспергера, а сыну ўжо 18 год, і ён захапляецца крыміналістыкай.

Вельмі сацыяльны раман, там падымаецца куча пытанняў: і наконт стаўлення да дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі, і наконт траўлі ў школе, і г.д. Як па мне, аўтарцы вельмі добра атрымалася раскрыць унутраны свет сваіх герояў.

Раман чымсьці падобны на “Цветы для Элджернона” (дарэчы, гэты твор Піколі двойчы прыгадвае ў кнізе), але нашмат пазітыўней. Вельмі захапляльна, яна так крута трымае інтрыгу на працягу ўсяго аповеду.

Куча цікавай і пазнавальнай інфы, пададзенай як бы “між іншым”, ну і любоўная лінія ёсць і хэпі-энд у канцы :). Вельмі раю. Кніга 2010 году, дарэчы.

Адрас для лістоў:
230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1
Дзядок Мікалай Аляксандравіч

7 months, 2 weeks ago
[#НататкіМіколы](?q=%23%D0%9D%D0%B0%D1%82%D0%B0%D1%82%D0%BA%D1%96%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8B)

#НататкіМіколы
“Дзеяслоў”, гэты выпуск, таксама класны.

Мне дужа спадабаўся верш Віктара Жыбуля “Атэлье”, класна чэл валодае словам, і сэнс глыбокі. А яшчэ ёсць тры крутых апавяданні: Дар’я Палынская “З Днём Нараджэння” і Давід Шульман “Толькі для цябе” (ў апошнім як бы звязка з 2-х апавяданняў).

Вось Дар’я Палынская — маладая беларуская аўтарка, жыве ў Беластоку, апавяданне ў яе на тэму ўзаемаадносінаў, вельмі сучаснае і актуальнае, як я лічу. А Давід Шульман сам з Барысава і жыве ў Ізраілі, яму 75 год ужо, піша на беларускай і расійскай мове.

Апавяданні гэтыя — пра каханне, жыццё і надзвычай мудрыя, як па мне. Ягоны стыль мне нагадаў стыль Эфраіма Севелы, таксама пісьменнік-эмігрант, з Бабруйску родам. Там жа раней было выключна габрэйскае мястэчка. Таксама прасякнуты нейкай жыццёвай мудрасцю, троху сумнай, але жыццесцвярджальнай. У майго бацькі была ягоная кніга, дык я прачытаў гадоў у 11-12, і застаўся вельмі задаволены.

230023, г.Гродна, вул.Кірава 1, Турма №1
Дзядок Мікалай Аляксандравіч

8 months, 2 weeks ago
Mikola Dziadok
We recommend to visit

Last updated 2 days, 9 hours ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 10 months, 3 weeks ago