Юрыдычны клуб Rule of Law for Belarus

Description
Канал для анонсу мерапрыемстваў юрыдычнага клуба. Наша мэта - стварэнне моцнай і прафесійнай суполкі беларускіх юрыстаў, з добрымі кампетэнцыямі ў галіне вяршэнства права, правоў чалавека, механізмаў абароны правоў чалавека.
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago

2 months, 3 weeks ago

🔔 Ужо праз 15 хвілін адбудзецца Сустрэча з цікавым чалавекам. Госць сустрэчы — Канстанцін Дзегцяроў.
📲 Спасылкі для ўдзелу разасланыя. Правярайце свае пошты і тг-акаўнты.

Да сустрэчы на мерапрыемстве!

3 months ago

🔔 Ужо праз 15 хвілін **адбудуцца дэбаты: Адвакат_кі ў завочных судовых спецвытворчасцях — саўдзельні_цы злачынстваў ці закладні_цы абставінаў?

Апаненты: Леанід Судаленка, праваабаронца і несправядліва асуджаны ў завочным працэсе, vs Максім Палавінка, заснавальнік Юрыдычнага клуба «Rule of Law for Belarus».
📲 Спасылкі для ўдзелу разасланыя. Правярайце свае пошты і тг-акаўнты.

Да сустрэчы на мерапрыемстве!

3 months, 1 week ago

Юрыдычны клуб «Rule of Law for Belarus» вяртаецца са святочнага сезона з раскладам мерапрыемстваў на студзень!

📌Унясіце гэтыя даты ў свае календары, каб не згубіць.

❄️17 студзеня а 15:30 СЕТ
1 гадзіна
Дэбаты ў юрыдычным клубе.
Тэма:
Адвакат_кі ў завочных судовых спецвытворчасцях — саўдзельні_цы злачынстваў ці закладні_цы абставінаў?
Запрашае на публічныя дэбаты, дзе сустрэнуцца Леанід Судаленка, праваабаронца і несправядліва асуджаны ў завочным працэсе, vs Максім Палавінка, заснавальнік Юрыдычнага клуба «Rule of Law for Belarus».
Удзельнікі абмяркуюць, ці могуць адвакат_кі несці адказнасць за свае дзеянні ва ўмовах ціску.

🗓 Дадаць у каляндар.
📲 Прыняць удзел.

❄️ 27 студзеня а 18:00 СЕТ
1 гадзіна
Вольная сустрэча ў фармаце: Сустрэча з цікавым чалавекам. Госць сустрэчы — Канстанцін Дзегцяроў, professor in Human Rights Law (University of Liverpool). Юрыст з Беларусі, які пабудаваў сваю кар'еру ў заходняй сістэме юрыдычнай адукацыі, і тым цікавей будзе пазнаёміцца ​​з яго досведам.

Канстанцін добра вядомы беларускім юрыст_кам, хто навучаецца еўрапейскаму праву правоў чалавека. З'яўляўся экспертам адукацыйных мерапрыемстваў для беларускіх юрыст_ак, праваабаронцаў і адвакат_ак.

Пагаворым з Канстанцінам аб прафесіі і ролі юрыст_ак у сучасным грамадстве, чаму для развіцця юрыдычнай думкі карысна займацца еўрапейскім правам правоў чалавека і ці варта беларускім юрыст_кам вучыцца ў заходніх універсітэтах.

🗓 Дадаць у каляндар.
📲 Прыняць удзел.

Будзе цікава, далучайцеся!

5 months, 2 weeks ago

Расклад мерапрыемстваў дыскусійнага юрыдычнага клуба на лістапад ⬇️

*? Унясіце гэтыя даты ў свае календары, каб не згубіць.*

?15 лістапада а 15:30 СЕТ
1,5 гадзіны
Адбудзецца другі дыскусійны круглы стол па тэме "Якая адвакатура патрэбна новай Беларусі?"
Абмяркуем які павінен быць доступ да прафессіі адваката для жадаючых - з высокім цэнзам альбо нізкім і ці павінна адвакатура быць адна альбо можа быць некалькі.
Дадаць у каляндар.
Прыняць удзел.

?27 лістапада а 15:30 СЕТ
1,5 гадзіны
Вэбінар "Міфы аб гендэрных квотах"
Разбярэмся ў распаўсюджаных міфах аб гендэрных квотах і высветлім, што хаваецца за стэрэатыпамі і супярэчнасцямі.
Дадаць у каляндар.
Прыняць удзел.
⚪️Па выніках галасавання большасць удзельнікаў выказала цікавасць у правядзенні дыскусійнага стала на тэму: "Як вынікі выбараў у Грузіі паўплываюць на незалежнасць судовых органаў і развіццё прававой дзяржавы".

Мы рады паведаміць, што падрыхтоўка пачалася ўжо. У бліжэйшы час мы аб'явім дакладную дату сустрэчы і запрашаем усіх жадаючых далучыцца да гэтай важнай размовы.

⚪️ Сустрэча юрыдычнага кінаклубу LawFilms Беларусь таксама запланавана ў лістападзе.
Аб канкрэтнай даце паведамім пазней.

5 months, 3 weeks ago
5 months, 3 weeks ago

Нажаль, у апытанні была выяўлена невялікая тэхнічная памылка, таму мы яго выдалілі.

??Калі ласка, прагаласуйце яшчэ раз, запоўніўшы абноўленую версію. Нам вельмі важна ваша меркаванне, і мы загадзя дзякуем вам за разуменне і ўдзел!

5 months, 3 weeks ago

❗️ 25 кастрычніка ў Грузіі адбыліся выбары, вынікі якіх ў нейкай ступені сталі сумнымі для дэмакратычна арыентаваных беларусаў. Большасць у парламенце атрымала прарасійская партыя. У сувязі з гэтым у нашым клубе ўзнікла ідэя больш глыбока пазнаёміць сваіх чальцоў з агульным станам сітуацыі ў адносінах да прававых інстытутаў. Ці цікава было б паслухаць эксперта аб бягучай сітуацыі ў Грузіі?

?Мы не ставім за мэту аналізаваць палітыку, але складана не заўважыць, што палітычныя працэсы амаль заўсёды перасякаюцца з пытаннямі вяршэнства права і яго месца ў грамадстве, працаздольнасці інстытутаў, якія павінны перашкаджаць антыдэмакратычным зменам.

Мы хацелі б паглыбіцца ў пытанні: наколькі незалежныя Канстытуцыйны і Вярхоўны суды Грузіі, як змяняецца баланс сіл па частцы ручнога кіравання ў прававой сістэме, і чаго чакаць у будучыні, ці з'яўляецца большасць у парламенце кваліфікаванай і якія паўнамоцтвы будзе мець кіруючая партыя?

5 months, 3 weeks ago

? Нагадваем, што ўжо праз 15 хвілін, адбудзецца **вэбінар «Як спыніць абвінавачванне пацярпелых?»

На вебінары пагаворым пра тое, як распазнаваць праявы віктымблэймінгу, супрацьстаяць стэрэатыпам і будаваць этычныя стратэгіі абароны.
? Спасылкі для ўдзелу разасланыя. Правярайце свае пошты і тг-акаўнты.

Да сустрэчы на мерапрыемстве!

6 months ago

? Вэбінар «Як спыніць абвінавачванне пацярпелых?»

? Калі: 25 кастрычніка 2024 года а 15:30 СЕТ

Юрыдычны клуб сумесна з «ІншыЯ» запрашае далучыцца да новага фармату клуба адвакат_ак, юрыст_ак, праваабаронцаў і спецыяліст_ак некамерцыйных арганізацый на вэбінар прысвечаны тэме віктымблеймінгу.

Віктымблеймінг — гэта распаўсюджаная сацыяльная з'ява, калі пацярпел_ую пачынаюць абвінавачваць у тым, што з ей/ім адбылося.

Замест таго, каб засяродзіць увагу на аўтар_цы агрэсіі, грамадства, у тым ліку часам і прафесіянал_кі, засяроджваюцца на тым, што зрабіла або не зрабіла ахвяра, каб прадухіліць тое, што здарылася.

Для спецыяліст_ак разуменне віктымблэймінгу крытычна важнае, бо гэта наўпрост уплывае на працу з пацярпелымі. Эмпатыя, правільнае стаўленне і абарона пацярпелых ад абвінавачанняў могуць адыграць ключавую ролю ў правасуддзі.

Прафесіянал_кам важна быць падрыхтаванымі не толькі юрыдычна, але і этычна, каб дапамагчы сваім кліент_кам адчуваць сябе абароненымі і пачутымі.

На вебінары пагаворым пра тое, як распазнаваць праявы віктымблэймінгу, супрацьстаяць стэрэатыпам і будаваць этычныя стратэгіі абароны, што зробіць вашу практыку больш прафесійнай і гуманнай.

➡️Рэгіструйцеся і да сустрэчы на мерапрыемстве!

6 months, 1 week ago

? 100 падпісчыкаў – гэта толькі пачатак!

Паважаныя калегі і каляжанкі!

Мы рады паведаміць, штоканал нашага Юрыдычнага клуба** дасягнуў адзнакі ў 100 падпісчыкаў!

Гэта значны этап у развіцці прасторы для абмену досведам і абмеркавання актуальных прававых пытанняў.

Наш клуб стаў месцам, дзе мы можам адкрыта казаць аб праве, абараняць каштоўнасці справядлівасці і чалавечай годнасці.

?Мы верым, што кожны з вас прыносіць унікальны вопыт і ідэі, якія робяць нашу супольнасць жывой і прафесійнай.

Давайце разам працягваць ствараць прававыя сэнсы!

Дзякуй, што вы з намі ?

We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago