Why Pay for Entertainment? Access Thousands of Free Downloads Now!

Археалогія: пакапайма!

Description
Аповеды пра сусветную археалогію ад археолага.
Блог: https://archiealohija.online
Папярэджанне: тэксты пішу доўгія і рэдка, разы два на месяц (гэта хобі, і яны займаюць шмат часу, а працу ніхто не адмяняў).
Advertising
We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

ᨳ : 𝑐𝑜𝑛𝑛𝑒𝑐𝑡𝑖𝑜𝑛 - @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

ᨳ : 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS

Рекл менеджер: @miyagiendspielmanager

Отзывы: @infotgotz

Админ: @Za77st

❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны❗️

1 month ago
Археалогія: пакапайма!
1 month ago
Археалогія: пакапайма!
3 months ago
3 months, 3 weeks ago

Працягваем тлумачыць функцыянаванне чалавецтва праз мінулае: гэтым разам зноў з дапамогай Блізкага Усходу і трохі Емена. Раскажу, навошта археолагі ўвесь час глядзяць на мапы, і як гідраўлічная гіпотэза спрабуе патлумачыць з'яўленне дзяржаў праз засушлівыя ўмовы і неабходнасць арашэння зямлі.
https://archiealohija.online/гідраўлічная-гіпотэза-вітфогеля/

archiealohija.online

Не будзе дажджу, будзе дзяржава: гідраўлічная гіпотэза

Гідраўлічная гіпотэза Вітфогеля прапануе, што неабходнасць арашэння ў сельскай гаспадарцы спрыяла стварэнню абсалютысцкіх дзяржаў.

Працягваем тлумачыць функцыянаванне чалавецтва праз мінулае: гэтым разам зноў з дапамогай Блізкага Усходу і трохі Емена. Раскажу, навошта археолагі ўвесь …
5 months ago

Вось і настала апошняя публікацыя года! Год быў няпросты, як падсумаваў мой сябра-археолаг: "Дзве сустрэчы з мядзведзямі, у мяне стралялі, стрэс ад спешкі і завяршэння дысертацыі, пастаянныя паездкі, не ў лепшай форме і ніякага сацыяльнага жыцця". Ну што ж, напэўна, для ўсіх год мог быць складаны па розных, і больш экзатычных прычынах. А, мабыць, для кагосьці ён быў і самым шчаслівым у жыцці: вельмі на гэта спадзяюся. Вось мне ўдалося больш менш выканаць навагодняе абяцанне завесці блог і пісаць пра археалогію на беларускай кожны месяц.
Але хопіць лірыкі, у апошнім святочным допісе распавяду, як святкавалі першы вядомы нам Новы год у гісторыі: https://archiealohija.online/як-адзначалі-першы-новы-год-у-вавілонс/

archiealohija.online

Як адзначалі першы Новы год у Вавілонскай вежы

Першым задакументаваным святкаваннем Новага года лічуць веснавы фестываль Акіту, які праводзіўся ў Старажытным Вавілоне.

Вось і настала апошняя публікацыя года! Год быў няпросты, як падсумаваў мой сябра-археолаг: "Дзве сустрэчы з мядзведзямі, у мяне стралялі, …
5 months, 2 weeks ago
Музей у рэжыме свята

Музей у рэжыме свята

6 months ago

Гэтым разам кароткі тэксцік. На хвалі тэмы пірамідабудоўлі ў Егіпце апошнім разам я не закранула адно важнае пытанне: навошта егіпцяне будавалі піраміды? Зразумела, нейкія рэлігійныя затлумкі іх на гэта цягнулі, але менавіта якія? І якімі былі практычныя функцыі піраміднага комплексу ў эканамічным і грамадскім жыцці? Вось зараз закрою гештальт і буду адыходзіць ад Егіпта. Ну, хіба што яшчэ адзін егіпецкі артыкул, на святы можна і дазволіць.
https://archiealohija.online/навошта-егіпцяне-будавалі-піраміды/

archiealohija.online

Вялікае пытанне пірамідабудоўлі: навошта егіпцяне будавалі піраміды?

Гэтым разам я хачу завяршыць тэму пірамідабудоўлі адказам на пытанне "навошта?" і паглядзець, якой мэце служылі піраміды.

Гэтым разам кароткі тэксцік. На хвалі тэмы пірамідабудоўлі ў Егіпце апошнім разам я не закранула адно важнае пытанне: навошта егіпцяне …
6 months, 1 week ago

Малюнак кажа сам за сябе: і як я столькі пратрымалася, нічога не напісаўшы пра Егіпет? Але ж я вельмі люблю археалогію Егіпта, і навошта трымацца. Разумею, што з усіх археалагічных помнікаў піраміды самы зацёрты, і цяжка сказаць штосьці новае. Таму я спалучу аповед пра эвалюцыю пірамідабудоўлі і разбор стандартнага піраміднага комплексу з выкрыццём ворагаў археолагаў і недахопаў некаторых ідэй іншапланетнага паходжання пірамід. Згодна, наўрад ці і ў гэтым будзе штосьці новае. Затое будзе нагода паскардзіцца!
Вось і аповед: https://archiealohija.online/егіпецкія-піраміды/

archiealohija.online

Егіпецкія піраміды, іншапланетнікі і ворагі археолагаў

Расповед пра егіпецкія піраміды і стандартны пірамідны комплекс я спалучу з тлумачэннем таго, хто лічыцца ворагамі археолага.

Малюнак кажа сам за сябе: і як я столькі пратрымалася, нічога не напісаўшы пра Егіпет? Але ж я вельмі люблю …
6 months, 4 weeks ago

Я працягваю рабіць тое, што заклікала рабіць меней, і зноў пішу пра ваяроў, але з адценнем містыкі, таму можна. А менавіта, каротка апішу такую археалагічную цікавостку, як забіванне зброі. Бо людзі стварэння крэатыўныя, могуць не толькі забіваць зброяй, але і забіваць зброю (затое, магчыма, ад вялікай любові да яе). Вядомым прыкладам гэтага звычаю з'яўляюцца кельцкія мячы, таму будзе і невялікі агляд таго, кім былі сабраты Астэрыкса і Абелікса - кельты.
https://archiealohija.online/забіванне-зброі-кельцкія-мячы/

archiealohija.online

Як забраць свой улюбёны меч у замагільны свет

На працягу гісторыі шмат хто пытаўся прыхапіць свой інвентар у пасмяротнасць, і гэтым разам я распавяду пра знішчаныя кельцкія мячы.

Я працягваю рабіць тое, што заклікала рабіць меней, і зноў пішу пра ваяроў, але з адценнем містыкі, таму можна. А …
7 months, 3 weeks ago

Загрузіўшыся тэорыяй па фемінісцкай археалогіі, можам пераходзіць і да практыкі. Як і абяцала, гэтым разам распавяду пра вядомыя пахаванні вікінгаў - гэтых барадатых (ці не вельмі?) ваяроў з сякерамі, мячамі, коньмі і караблямі. Перанясемся ў шведскую Бірку і фінскую Суонтаку, даведаемся, што пра ваяроў кажуць мячы, а што аналізы ДНК, і чаму гэта можа навучыць нас сучасных.
https://archiealohija.online/ваяры-вікінгі-і-гендарныя-стэрэатыпы/

archiealohija.online

Ваяры-вікінгі і гендарныя стэрэатыпы - Археалогія

Гэтым разам гаворка пойдзе пра вікінгаў, іх пахаванні з мячамі і коньмі, і пра тое, як гэтыя мячы разам з брошкамі заблыталі археолагаў.

Загрузіўшыся тэорыяй па фемінісцкай археалогіі, можам пераходзіць і да практыкі. Як і абяцала, гэтым разам распавяду пра вядомыя пахаванні вікінгаў …
We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

ᨳ : 𝑐𝑜𝑛𝑛𝑒𝑐𝑡𝑖𝑜𝑛 - @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

ᨳ : 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS

Рекл менеджер: @miyagiendspielmanager

Отзывы: @infotgotz

Админ: @Za77st

❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны❗️