𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️
Калі ёсць адно паняцце, пасля разумення якога можна выдаваць сертыфікаты археолага, то гэта, напэўна, стратыграфія. Пад складанай назвай вельмі простая ідэя, тлумачэнню якой і прысвечаны наступны невялікі пост. Ідэя пра тое, што падзеі з цягам часу ўтвараюць паслядоўнасць матэрыяльных рэшткаў, якія гравітацыя ператварае ў гарызантальныя пласты. Гм, неяк прагучала не так проста, як я разлічвала. Але я дам прыклады з адзеннем, фізічнай расправай за глупства з глебай на раскопках і - трымайцеся - ўласную ілюстрацыю.
Спасылка: https://archiealohija.online/стратыграфія-у-археалогіі/
Калі твая псіхіка трымаецца ў асноўным на рамонкавай гарбаце, мой наступны пост для цябе. Гэтым разам паглыбімся яшчэ далей у мінулае, ажно да часоў, калі Homo sapiens не былі адзіным відам людзей. Нашыя далёкія сваякі неандэртальцы ўжо страчваюць вобраз карыкатурнага пячорнага чалавека і патроху пачынаюць лічыцца не менш разумнымі, чым "чалавек разумны" часоў глыбокага палеаліту. Для гэтага вучоныя прыводзяць розныя доказы са сферы вытворчасці і мастацтва, а таксама і стратэгій харчавання. На апошніх мы і засяродзімся, а менавіта на адносінах неандэртальцаў з раслінамі. Якую каштоўнасць маглі старажытныя людзі бачыць у кветцы? Чытаем тут.
Мяне вось ніколі не вучылі лізаць незразумелыя кавалкі, каб вызначыць, камень яны ці костка (мяркую, мяне і не цягне іх каштаваць). Але мая калега з Германіі радасна пацвердзіла на гэты мем: "Во, во, менавіта так!" Чалавечы досвед багаты і разнастайны. Арыгінал адсюль.
𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️