Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

Tech Lead – навука і тэхналёгіі

Description
Навіны папулярнае навукі, тэхналёгій, дызайну і архітэктуры. Тэрыторыя клясычнага правапісу.
Сувязь з рэдакцыяю: @techleadbybot
Advertising
4 days, 15 hours ago
**Недалёка ад Зямлі знайшлі плянэту, на …

Недалёка ад Зямлі знайшлі плянэту, на якой ёсьць жыцьцё?

Астраномы з Кэмбрыджскага ўнівэрсытэту дапускаюць магчымасьць існаваньня жыцьця на плянэце K2-18b, якая знаходзіцца адносна блізка да Зямлі (111 сьветлавых гадоў). Раней на ёй быў знойдзены дымэтылсульфід. На Зямлі гэты газ, у асноўным, вылучаецца акіянічным фітаплянктонам. Гэта дазваляе меркаваць, што на K2-18b могуць існаваць аналягічныя формы жыцьця.

Для пацьверджаньня гіпотэзы неабходна дачакацца зьвестак ад касьмічнага тэлескопа “Ўэб”. На днях ён правёў назіраньні за плянэтаю, аднак на іх аналіз спатрэбіцца некалькі месяцаў.

Некаторыя выказваюць сумневы адносна прыдатнасьці гэтае плянэты для жыцьця, улічваючы магчымыя высокія тэмпэратуры. Акрамя таго, некаторыя дасьледнікі мяркуюць, што паверхня K2-18b можа быць пакрытая ня водным, а лававым акіянам.

6 days, 22 hours ago
**Сківіцу старажытнага гамініна знайшлі ў кафлі …

Сківіцу старажытнага гамініна знайшлі ў кафлі на падлозе

Карыстальнік Reddit падзяліўся нечаканаю знаходкаю. Ён наведаў дом сваіх бацькоў у адной з эўрапейскіх краінаў. Падчас рамонту кухні тыя выклалі падлогу кафляю з травэртыны – горнае пароды, якая выкарыстоўваецца як аздобны камень.

Мужчына працуе дантыстам, таму, заўважыўшы у плітцы закамянеласьць, ён зразумеў, што мае справу з фрагмэнтам ніжняе сківіцы чалавека або блізкае да чалавека жывёлы.

На допіс у Reddit зьвярнуў увагу палеаантраполяг Джон Хоўкс. На яго думку, карыстальнік натрапіў на рэшткі прадстаўніка гамінінаў – падсямейства, да якога адносяць чалавека разумнага, шымпанзэ і гарылаў. Дакладна вызначыць, каму належала сківіца, навукоўца ня змог.

1 week, 1 day ago

Сотні маладых імпэратарскіх пінгвінаў трапілі на відэа падчас падзеньня з высокай скалы

Першае падобнае відэа ўдалося зрабіць падчас здымак сэрыялу для NatGeo. На ім маладыя імпэратарскія пінгвіны Aptenodytes forsteri скачуць у ваду з вышыні каля 15 мэтраў, каб выправіцца на першыя самастойныя пошукі ежы.

Звычайна імпэратарскія пінгвіны гадуюць птушанят на вялікіх крыгах, якія маладыя пінгвіны пакідаюць у 5 месяцаў. Аднак хуткае скарачэньне плошчы лёдавага насьцілу, імаверна, вымусіла пінгвінаў перабірацца на берагавыя скалы для гнездаваньня. Таму галодныя маладыя птушкі цяперака мусяць ладзіць такія небясьпечныя скокі ў ваду.

1 week, 6 days ago
**Nothing прэзэнтавала навушнікі з убудаваным перакладнікам**

Nothing прэзэнтавала навушнікі з убудаваным перакладнікам

Бяздротавыя навушнікі Ear выкарыстоўваюць нэўрасетку ChatGPT для перакладу гаворкі суразмоўцаў у рэальным часе.

Аўтаномнасьць гаджэту – да 42,5 гадзінаў (з кейсам). Кошт – ад $99.

2 weeks ago
**У Амстэрдаме забаранілі будаўніцтва новых гатэляў: …

У Амстэрдаме забаранілі будаўніцтва новых гатэляў: места вельмі стамілася ад турыстаў

Улады забаранілі адкрыцьцё новых гатэляў, каб абмежаваць колькасьць начлегаў 20 мільёнамі за год, паведамляе CNN.

Новы гатэль зможа зьявіцца ў Амстэрдаме пры выкананьні трох умоваў. Па-першае, калі закрыецца дзейны гатэль. Па-другое, калі пры гэтым не павялічыцца колькасьць спальных месцаў. Па-трэцяе, новы аб’ект мае быць лепшы за свайго папярэдніка (напрыклад, больш экалягічным).

Абвешчаныя меры сталі чарговым крокам уладаў па абмежаваньні масавага турызму. Летась гарадзкая рада зачыніла амстэрдамскі круізны тэрмінал і забараніла лайнэрам заходзіць у межы Амстэрдама. Таксама ў квартале чырвоных ліхтароў было забаронена ўжываньне любых наркотыкаў і правядзеньне арганізаваных экскурсій.

2 weeks, 2 days ago
Tech Lead – навука і тэхналёгіі
2 months, 2 weeks ago
**Навукоўцы прыдумалі рыс, усярэдзіне якога “расьце” …

Навукоўцы прыдумалі рыс, усярэдзіне якога “расьце” мяса

Карэйскія навукоўцы вырасьцілі клеткі ялавічыны ўнутры рысавых зерняў, спрабуючы стварыць больш танную і экалягічную ежу.

“Мясны рыс” зьмяшчае на 8% больш бялку і на 7% больш тлушчу, чым звычайны рыс.

Прадукт яшчэ не зацьверджаны для спажыўцоў, але дапаўняе сьпіс вырашчаных ў лябараторыі альтэрнатыўных бялкоў, якія распрацоўваюцца навукоўцамі ў спробе паменшыць уплыў мяса і малочных прадуктаў на клімат.

У мінулым годзе стала вядома таксама аб стварэньні соевых бабоў зь генамі сьвіньні.

2 months, 2 weeks ago
2 months, 2 weeks ago
Tech Lead – навука і тэхналёгіі
2 months, 2 weeks ago