Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 2 weeks ago
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Злятае ён, такі доўгачаканы,
Ні ў чым не вінаваты новы снег,
Да стомленай зямлі бясконца званы,
Цнатлівы на зусім кароткі век.
Вада й паветра – разам дасканаласць,
Мне раптам зразумець дапамаглі,
Сняжынак безумоўную адданасць
Адначасова небу і зямлі.
Няхай лятуць ды робяць сваю справу,
Ілье Каляднае святло ізноў
На кожнага , і мы не маем права
Губляць надзею, веру і любоў."
( АЛЕНА ЗАВАДСКАЯ )
Бачу праз вакно, як пайшоў у нас снег і ў двары забялела...
Што там будзе да раніцы - невядома. Але на ноч, на сон гэты снегапад суцішае і радуе. Лічаныя дні да калядна-навагодніх свят. Дай Бог, прынясуць яны і добрае надвор'е, і радасць..
ДАБРАНАЧ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ ❤️!
Да будзе заўтра !
НАВАГОДНЯЯ АФІША. ГОМЕЛЬ.
НАВАГОДНЯЯ АФІША. БЕШАНКОВІЧЫ. ВІЦЕБШЧЫНА.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...
**"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."
Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.**
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...
16 снежня - Ян Маўчальнік.
Паводле падання, прападобны Ян нарадзіўся каля 454 года ў армянскім горадзе Нікапалі. У 28 гадоў яго абралі біскупам, аднак з прыходам да ўлады новага кіраўніка ў царкоўным асяроддзі пачаўся разлад і святы таемна пакінуў сваю пасаду. Ян адправіўся ў Ерусалім, дзе яго прынялі ў Лаўру прападобнага Савы. Там Святы прыняў зарок маўчання, які захоўваў больш за 40 гадоў.
Больш за дзевяць гадоў ён правёў у пустыні. Так, больш за 66 гадоў правёў маўчальнік у манастыры, ацаляючы людзей малітвай і здзяйсняючы цуды.
Раней гэты дзень называлі Ян Маўчальнік – нашы продкі верылі, што той, хто будзе нешматслоўным у гэты дзень, абавязкова стане паспяховым у бліжэйшы час. Дарэчы, імкнуліся не толькі менш казаць, але і менш пісаць. Словам у гэты дзень не злоўжывалі.
Была такая прыкмета:
❄️калі ідзе мокры снег і адразу растае, то ўраджай у новым годзе будзе кепскім.
16 снежня імяніны ў Андруся, Гаўрылы, Яна, Мікалая, Хведара.
НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на дзень 16 снежня.
Воблачна з праясненнямі.
Часам ападкі (снег, мокры снег, дождж),
у першай палове дня месцамі па паўночным усходзе моцны снег,
🌪️ мяцеліца.
Месцамі слабы галалёд,
⛸️ на асобных участках дарог галалёдзіца.
💨 Вецер паўднёва-заходні, заходні моцны парывісты,
месцамі па заходняй палове вельмі моцны парывісты.
Тэмпература паветра максімальная
днём ад + 2°з па ўсходзе
да +10°з па паўднёвым захадзе.
У Мінску:
воблачна з праясненнямі. Часам ападкі (мокры снег, які пераходзіць у дождж) (верагоднасць ападкаў больш за 90%).
🌪️ Вецер паўднёва-заходні, заходні моцны парывісты.
Тэмпература паветра:
раніца 0..+ 2 ° з,
днём +4..+ 6 ° з, увечары +2..+4°з.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 2 weeks ago