Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

Press Club Belarus

Description
Полезный контент, возможности и события для медийщиков.
Пресс-клуб — место для развития профессионального медиасообщества Беларуси.
Advertising
We recommend to visit

Last updated 2 days, 9 hours ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 10 months, 3 weeks ago

1 month, 1 week ago

Стыпендыі для журналістаў-расследавальнікаў ад Lighthouse Reports
*Дэдлайн заявак: 8 красавіка 2024 года*

Гэта падтрымка ў развіцці навыкаў расследавання, стыпендыя, удзел ў расследаваннях з сеткай глабальных медыя-партнёраў, якія працуюць з дадзенымі Lighthouse, OSINT, Impact і рэдакцыйнымі групамі. Гэта магчымасць даведацца пра тое, як сапраўды працуе калабарацыя, і быць у працэсе расследавання ад самага пачатку і да публікацыі.

Умовы:Гэта няпоўны працоўны дзень: два з паловай дні на тыдзень, цягам 6 месяцаў; і стыпендыя ў памеры 1100 еўра ў месяц.

Адбряруць трох стыпендыятаў: па дадзеным, OSINT і рэпарцёра.

Трэба свабодна валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай, мець досвед працы у камандзе.

🔥А тут — вялікая падборка інструментаў, спасылак і дапаможнікаў для расследавальнікаў з розным досведам, на беларускай мове.

👉Напрыклад, наш апошні тэкст — пра метадалогію збора доказаў ваенных злачынстваў для выкарыстыння ў судах.

#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба

1 month, 1 week ago

*🎥#магчымасці *для дакументалістаў_к (без прыколаў)
Kyiv International Short Film Festival
*Ранні дэдлайн: 31 траўня 2024 года
Пазнейшы дэдлайн: 23 жніўня 2024 года*
Прымаюць мастацкія і дакументальныя кароткаметражныя фільмы працягласцю да 35 хвілін. Фестываль пройдзе з 13 па 17 верасня 2024 года. Удзел платны: 10-15 EUR.

Пярнускі фестываль фільмаў
*Дэдлайн заявак: 1 чэрвеня 2024 года*
Прымаюцца дакументальныя фільмы, якія асвятляюць дзейнасць чалавека ў сацыяльным, гістарычным ці экалагічным кантэкстах. Фестываль пройдзе з 6 па 13 кастрычніка 2024 года ў Пярну (Эстонія) і з 13 па 20 кастрычніка ў іншых гарадах Эстоніі.

Міжнародны фестываль жаночага кіно KIN
*Дэдлайн заявак: 10 ліпеня 2024 года*
Можна падаць кароткаметражныя, дакументальныя, мастацкія і анімацыйныя фільмы, у якіх абмяркоўваюцца праблемы гендарнай роўнасці, гвалту, дыскрымінацыі і іншыя пытанні, звязаныя з правамі жанчын. Дарэчы, «kin» па-армянскі «жанчына».

#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба

1 month, 1 week ago

📷 фота #магчымасці

Sirmione Photo Residency (Італія)
Запрашаюць фатографаў і фотамастакоў. Два тыдні ў кастрычніку 2024 на возеры Гарда. Прапануюць: пражыванне; праезд; стыпендыю 2500 EUR.
*Дэдлайн заявак: 31 сакавіка 2024 года (заўтра)*🔥

PhotoArtDoc. Адукацыйная праграма
4 месяцы — распрацоўка і рэалізацыя фотапраекту. Навучальны працэс — анлайн.
Ментары і тэмы:
Сяргей Гудзілін — Дакументальная фатаграфія ў СМІ, праектная і мультыжанравая фатаграфія.
Кацярына Кузьмічова — Фотапраект, Візуальны сторытэлінг і мультымедыя.
Таццяна Ткачова — Дакументальная і постдакументальная фатаграфія, этапы працы над персанальным праектам.
*Дэдлайн заяўкі: 10 красавіка 2024 года*

iPhone Photography AwardsТры пераможцы атрымаюць найноўшую прадукцыю Apple, а пераможцы ў кожнай з 14 катэгорый — залатыя зліткі. Удзел платны: ад 5,5 долараў.
*Дэдлайн заявак: 31 сакавіка 2024 года (заўтра)🔥***

#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба

1 month, 1 week ago

Як спланаваць інтэрв’ю з ахвярай. Дзесяць важных пунктаў

1. Выдзеліце дастаткова часу.
Людзям трэба больш прасторы, каб расказаць пра складаныя эмацыйныя перажыванні, не варта іх прыспешваць. Калі доўга размаўляць небяспечна, загадзя адзначце гэта і засяродзьце размову на павярхоўных фактах.

2. Будзьце гатовыя адчуць пакуты суразмоўцы, а таксама эмоцыі, якія яны выклічуць у вас.
Падобна таму, як мы бярэм дажджавік на выпадак дрэннага надвор’я, варта прысвяціць некалькі хвілін абдумванню такога сцэнарыя і сваіх дзеянняў.

3. Вывучыце кантэкст.
Людзі розных культур маюць рознае стаўленне да кантакта вачыма, фізічнай блізкасці, гендэрных узаемаадносін і г.д. Азнаёмцеся з базавым гістарычным і культурным кантэкстам, а таксама апошнімі палітычнымі падзеямі.
4. Разглядайце кожную гісторыю як унікальную.
Калі бярэш шмат амаль ідэнтычных інтэрв’ю, міжволі пачынаеш лічыць, што дакладна ведаеш, што скажа наступны суразмоўца. У гэту пастку лёгка папасці, але яна вельмі небяспечная і можа сапсаваць эфектыўнае ўзаемадзеянне.

5. Шукайце чалавека пасярод лютасці.
Апісанні жахлівых падзей моцна зацягваюць і адначасова перашкаджаюць убачыць больш пазітыўны аспект жыцця. Намагайцеся не бачыць чалавека выключна праз прызму бяды, якая з ім здарылася. На гэтым рэсурсе пералічваюцца вашыя абавязкі падчас апісання зверстваў і маляўнічых падрабязнасцей злачынстваў.

6. Старайцеся не змешваць свой досвед з досведам суразмоўцы.
Праз падобны асабісты досвед або псіхалагічную траўму журналіст можа атрымаць каштоўныя спасціжэнні, але варта асцерагацца контрпрадуктыўных праекцый. Асноўную ўвагу ў размове трэба засяродзіць у першую чаргу на суразмоўцы — таму дзяліцеся асабістым досведам умерана і толькі калі гэта дарэчы.

7. Разумейце ролю псіхалагічнай траўмы ў функцыянаванні памяці.
Працэс стварэння ўспамінаў мозгам адбываецца па-іншаму падчас напружаных, небяспечных для жыцця падзей. Людзі могуць ненаўмысна змяніць паслядоўнасць падзей, пераблытаць, хто і што рабіў, або сутыкнуцца з прабеламі ў памяці. Неадпаведнасці не з’яўляюцца сведчаннем падману. Неабходна звярнуцца да некалькіх крыніц для пабудовы адпаведнай храналогіі падзей і далікатнай праверкі фактаў.

8. Падумайце, як крыніцы могуць паўдзельнічаць ў выбары ілюстрацый іх жыцця.
Пацярпелыя часта выказваюць незадаволенасць тым, што журналісты без дазволу бяруць іх фотаздымкі або сваякоў з сацсетак. Гэта ўспрымаецца як парушэнне прыватнасці. Здымка і выкарыстанне фота- і відэа — уразлівая зона, гэта лепш планаваць загадзя і па магчымасці атрымліваць згоду на любыя дзеянні.

9. Складзіце план забеспячэння фізічнай бяспекі суразмоўцы.
У крызісных зонах вы несяце адказнасць за ацэнку рызыкі фізічнай бяспекі — сваёй і сваіх суразмоўцаў.

10. Будзьце ўважлівыя пры атрыманні згоды.Суразмоўца мусіць дакладна разумець, на што згаджаецца, размаўляючы з журналістам, — гэта можа быць для яго невідавочна. Важна давесці, што вы не можаце гарантаваць, што размова дапаможа прыцягнуць злачынцаў да адказнасці. А апублікаванае аказваецца даступным любой асобе, у тым ліку членам супольнасці пацярпелага. І можа выклікаць нападкі інтэрнэт-троляў.

👉Тэкст цалкам чытайце тут. Аўтар Гэвін Рыс, GIJN
👉Таксама паглядзіце падборку

1 month, 2 weeks ago
1 month, 2 weeks ago

З Днём Волі і плённай працы, дарагія!
Лавіце колькі дэдлайнаў на сёння —
*👉Кінапаказ "Беларусь: кароткі сон пра волю" і дыскусія
Фільм LichtFilm пра падзеі ў Беларусі і па-за яе межамі ў чэрвені 2020-сакавіку 2022. Рэжысерка Ірэнэ Лангерманн.
*⏰Калі: 25 сакавіка, 19:00**
Дзе: SCENA CHMIELNA, Warszawa, Nowy Świat 27a
Рэгістрацыя — Insta: @mediabitchey, Telegram: @mediabitche

*👉Media festival Mixer-2024 у Варшаве*
11-14 красавіка 2024 года пройдуць дыскусійныя панэлі, выставы, майстар-класы, кінапрагляды, нэтворк. Тэмы: VR/комікс/360-градусны сторытэлінг; YouTube і падкастынг; арт і журналістыка; GenAI у журналістыцы.
🔥Беларускім журналістам, якія жадаюць далучыцца да фестывалю Mixer, арганізатары могуць аплаціць праезд і пражыванне. *Дэдлайн рэгістрацыі: сёння, 25 сакавіка 2024 года*. Запоўніце форму.

*👉*** Калі вы яшчэ не атрымліваеце рассылку Прэс-клуба па аўторках — падпісвайцеся, каб ведаць пра самыя актуальныя магчымасці і падзеі.

#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба

1 month, 3 weeks ago
1 month, 3 weeks ago

Великолепная семёрка: полезности про применение ИИ в редакциях

1️⃣ Как медиа не получить иск за контент, созданный нейросетью. Нейросети – как текстовые, вроде ChatGPT, так и графические, вроде Midjourney, – обучаются на массивах данных в интернете. А в широком доступе могут быть как изображения, защищенные авторским правом, так и текстовые эксклюзивы.

2️⃣ Про «ИИ-песочницу» — набор инструментов генеративного искусственного интеллекта для работы в ньюсрумах. И как это экономит силы редакции.

3️⃣ Как искусственный интеллект может помочь медиа.TechHub расскажет о полезных сервисах на базе ИИ для медийщиков, специалистов, работающих с графикой. В нашей подборке – не все имеющиеся инструменты. Мы сделали упор на наиболее качественных и удобных, тех, где пользователям для старта работы требуется минимум действий.

4️⃣ ЕС одобрил первый в мире закон об искусственном интеллекте. Использование генеративного ИИ также будет регулироваться. И почему это важно для медиа.

5️⃣ 10 прынцыпаў парыжскай хартыі аб выкарыстанні штучнага інтэлекту ў СМІ. ў склад камітэта ўвайшлі больш за 30 спецыялістаў па нейрасетках, журналістаў і прадстаўнікоў арганізацый, якія падтрымліваюць медыі.

6️⃣ О ChatGPT, алгоритмах и новой технической революции — рассказывает Лев Манович (Lev Manovich) – исследователь цифровой культуры, профессор компьютерных наук университета Нью-Йорка, создатель Software Studies Initiative, которая визуализировала данные для Google и Публичной библиотеки Нью-Йорка; автор 15 книг.

7️⃣ Объясняем, кому ChatGPT может быть полезен и как его использовать журналистам.Какие есть ограничения. В тексте также примеры его работы и выводы о полезности (или бесполезности) как для журналистов, так и в целом.

➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба

1 month, 3 weeks ago
1 month, 3 weeks ago

Сейчас беларусские журналисты и журналистки — в редакции Gazeta Wyborcza в Варшаве. Это встреча с с первым заместителем главного редактора издания Романом Имельским. Разговор о том, как медиа могут перевести трагическое событие в акт гражданского действия.

💬 Важная часть Gazeta Wyborcza — это феминистическая редакция "Высокие каблуки". Редакции уже 25 лет. Её создали, потому что знали — у нас консервативное польское общество, было (и остается) много проблем. И тогда, в середине 90-х — проходила социальная акция по всей Польше "Рожать по-людски". Каждый мог написать в редакцию и сообщить — как обстоят дела в конкретном роддоме, мы сделали анкету для читателей. Многие врачи не хотели делать что-то для улучшений, однако было общественное давление, каждый год у нас выходила статья — где был рейтинг или сертификация роддомов и больниц. Все хотели иметь этот сертификат.
*💬 Язык вражды — большая проблема в Польше. Если кто-то умирает, мы просто закрываем комментарии. За комментарий может быть огромный штраф для газеты.
*💬 Журналистам надо не только писать, но и делать что-то, чтобы стало лучше**.

Формирует ли повестку медиа? Как это должно быть? Что могут сделать медиа, чтобы предотвратить трагедии? Как работать с комментариями и с языком вражды?

👉Смотрите трансляцию встречи с Романом Имельским прямо сейчас на нашем Youtube

We recommend to visit

Last updated 2 days, 9 hours ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 10 months, 3 weeks ago