Last updated 2 months, 1 week ago
Last updated 1 month ago
👉 Грант, узнагароды расследавальнікам, стыпендыя пачаткоўцам і кінафестываль. Дэдлайны тыдня #магчымасці
Прыём заявак на Global Shining Light Award
*⏰ Дэдлайн: 28 лютага
Прыз — 2500 долараў ЗША і запрашэнне на Глабальную канферэнцыю журналістаў-расследавальнікаў у лістападзе 2025 года ў Куала-Лумпуры (Малайзія).
Стыпендыя Tarbell для журналістаў, зацікаўленых у асвятленні штучнага інтэлекту
*⏰ Дэдлайн: 28 лютага
Стыпендыя для журналістаў-пачаткоўцаў. Стыпендыяты атрымліваюць 9-месячную стажыроўку ў адной з буйных рэдакцый і стануць удзельнікамі 10-тыднёвай вучэбнай групы. Конкурс Sigma Awards (дата-журналистика)
⏰ Дэдлайн: 28 лютага
Прыз — 5 000 долараў ЗША. Конкурс праходзіць пры падтрымцы Google News Initiative.
Міжнародны фестываль мігранцкага кіно FMF (Славенія)
⏰ Дэдлайн: 28 лютага**
Шукаюць стужкі ў розных жанрах на тэмы міграцыі, уцякацства, інтэграцыі мігрантаў у лакальныя супольнасці і суіснаванне людзей у мультыкультуральных супольнасцях.
Гранты для незалежных грамадска значных СМІ ў Еўропе
⏰ Дэдлайн: 2 сакавіка
Чакаюць заявак ад медыяў, зарэгістраваных у Венгрыі, Польшчы, Італіі, Іспаніі, Балгарыі, Славакіі і Харватыі.
Трансграничные расследования в закрытых странах. Открытая лекция Дениз Аджари (Иран/США)
*⏰Когда: 10 января 2025 года в 16:00 (Варшава), 17:00 (Вильнюс), 18:00 (Минск)*
*?О чём поговорим:*
〰️Где/как искать информацию в закрытых странах;
〰️Какие бывают типы данных и почему открытых данных больше, чем кажется;
〰️Как работать с найденной информацией и связывать её в логические цепочки;
〰️Что такое правильная командная работа в трансграничном проекте;
〰️Реальные примеры трансграничных расследований: как Иран обходит санкции – и другие;
〰️Полезные ссылки.
Сайт / Instagram / Facebook / Рассылка Прэс-клуба
Тры самыя свежыя магчымасці — лавіце:
?Конкурс для прафесіяналаў Sigma Delta Chi Awards
*⏰Дэдлайн: 11 лютага 2025 года*
Таварыства прафесійных журналістаў (Society of Professional Journalists, SPJ) прымае заяўкі. Катэгорый шмат. Матэрыялы павінны мець англійскія субтытры/пераклад. Удзел платны.
?Гранты n-ost на журналісцкія праекты
*⏰Дэдлайн: 15 студзеня 2025 года*
Research Prize for Eastern Europe 2025 дае журналістам магчымасць правесці расследаванні і падрыхтаваць для нямецкамоўных СМІ матэрыялы, якія патрабуюць вялікіх часавых затрат.
?Саміт Unlock ад Пражскага грамадзянскага цэнтра
*⏰Дэдлайн: 29 снежня 2024 года*
Саміт пройдзе 12-13 чэрвеня 2025 года ў Празе
Запрашаюць медыя — атрымаць натхненне, наведаць семінары і наладзіць кантакты з калегамі. Працоўная мова: англійская. Даступна абмежаваная колькасць грантаў на паездку.
Сайт / Instagram / Facebook / Рассылка Прэс-клуба
Дэдлайны і #магчымасці тыдня, каб вы паспелі ўсё распланаваць:
Анлайн-сустрэча: як трапіць на брытанскую стыпендыяльную праграму Chevening Scholarships
*⏰ *Калі: 26 верасня
Гэта сустрэча з беларусамі, якія ўжо адвучыліся на праграме Chevening Scholarships і хочуць падзяліцца сваім досведам. Дэдлайн падачы на Chevening Scholarships — 5 лістапада, больш інфармацыі знойдзеце тут.
Конкурс відэа Social Impact Media Awards
*⏰ *Дэдлайн: 26 верасня
Міжнародны конкурс для дакументальных фільмаў і адукацыйных медыяў. Прымаюцца фільмы, створаныя ў перыяд з кастрычніка 2023 па верасень 2024 года.
Стыпендыя Cullman Center Fellowship (ЗША)
*⏰ Дэдлайн: 27 верасня*
Праграма разлічана на дзевяць месяцаў з верасня 2025 па май 2026 года. Стыпендыяты будуць працаваць у Нью-Ёрку над сваімі праектамі. Кожны стыпендыят атрымае да 85000 долараў, офіснае памяшканне, кампʼютар і доступ да бібліятэкі.
Міжнародны форум для журналістаў ад iMEdD (Грэцыя)
*⏰ *Калі: з 26 па 28 верасня
Магчымасць паслухаць мяркаванні калег на актуальныя тэмы. Некаторыя сесіі будуць транслявацца анлайн на сайце мерапрыемства.
Прэмія Фонду Хінрыха за асвятленне тэм міжнароднага бізнесу і гандлю
*⏰ *Дэдлайн: 30 верасня
Чакаюць заявак ад журналістаў друкаваных, вяшчальных і лічбавых медыяў з розных краін. Пераможца атрымае прэмію ў памеры 10 000 долараў ЗША.
Стаць ментарам, здымаць відэа для TikTok, пачаць пісаць кнігу. Сабралі новыя #магчымасці.
Press Club Belarus і Deutsche Welle Akademie абвяшчаюць набор ментараў для падтрымкі беларускіх журналістаў у выгнанні
*⏰ *Дэдлайн: 12 ліпеня
Шукаюць тых, у каго ёсць медыякампетэнцыі, хто жадае дзяліцца асабістым досведам і хоча далучыцца да значнага праекту. Кожны ментар можа курыраваць як адзін, так і некалькі праектаў.
Семінар М100 для маладых журналістаў (Германія)
*⏰ *Дэдлайн: 7 ліпеня
Семінар будзе праходзіць з 17 па 12 верасня ў Патсдаме (Германія). Тэма гэтага года: «Жывая журналістыка: фэйкавыя навіны і дэзынфармацыя ў выбарчых кампаніях». Удзельнікам аплочваюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне, а таксама акажуць дапамогу ў атрыманні візы.Стыпендыя для журналістаў ад Harvard Radcliffe Institute
*⏰ *Дэдлайн: 12 верасня
Cтыпендыя прапануе вучоным, пісьменнікам і журналістам магчымасць рэалізаваць свае амбіцыйныя праекты на працягу акадэмічнага года з дапамогай рэсурсаў Гарварду. Памер стыпендыі да 78 000 долараў ЗША.
Стыпендыя Cullman Center Fellowship
*⏰ *Дэдлайн: 27 верасня
Цэнтр для навукоўцаў і пісьменнікаў пры Нью-ёркскай публічнай бібліятэцы збірае заяўкі на стыпендыю ад журналістаў, якія працуюць над уласнай кнігай. Пісаць кнігу аўтарам прапануюць у Нью-Ёрку.
«Сойка» шукае аўтарак відэакантэнту
*⏰ *Дэдлайн: не абазначаны
Кандыдаткі павінны добра ведаць, як працуе TikTok, што такое Reels, а таксама ўмець самастойна здымаць і мантаваць відэа. *➡️*** Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба
Last updated 2 months, 1 week ago
Last updated 1 month ago