Why Pay for Entertainment? Access Thousands of Free Downloads Now!

Інстытут беларускай кнігі

Description
Афіцыйны канал Інстытута Беларускай кнігі

Уся камунікацыя вядзецца праз пошту instbelknig@gmail.com ці задавайце свае пытанні праз наш чат-бот @InBelKnigBot
Advertising
We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 3 days ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 month, 1 week ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 5 months, 1 week ago

hace 4 semanas, 1 día

Шаноўныя сябры! Запрашаем вас прыняць удзел у вебінары, прысвечаным бібліятэчнаму праекту "Чытальня" пры Цэнтры беларускай супольнасці ў Вільні.

Сёлета бібліятэка са шматгадовай гісторыяй пачала дзейчнічаць у новым фармаце. У межах праекту па самакіраванні з удзелам платформы «Новая Беларусь» атрымалася зрабіць шмат трансфармацый: з'явілася новая назва, сайт з электронным каталогам, чытацкі клуб і новыя кнігі. Распавесці больш пра гэтыя змены мы запрасілі мэнэджарку бібліятэкі Таццяну Ігнацьеву разам з куратаркай музея імя Івана Луцкевіча Паўлінай Вітушчанка.

💻 Сустрэча адбудзецца на платформе ZOOM 24 красавіка а 16.00 (Варшава)/17:00 (Вільня)
📝Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.
Напрыканцы сустрэчы будзе магчымасць задаць свае пытанні.

Далучайцеся і запрашайце знаёмых!

hace 6 meses, 3 semanas

Шаноўныя сябры! Мы радыя паведаміць, што ўжо напрыканцы гэтага тыдня адбудзеццаКніжны кірмаш у Катавіцах (Targi Książki w Katowicach), на якім будзе працаваць стэнд незалежных беларускіх выдавецтваў «Вольная Беларусь» (№106).

Кірмаш у Катавіцах - адна з найбуйнейшых кніжных падзей у Польшчы. «Вольная Беларусь» упершыню будзе прадстаўленая ў ганаровым статусе спецыяльнага госця. Наведвальнікаў чакае вялікі стэнд з кнігамі больш дзесяці беларускіх выдавецтваў; спатканні з аўтарамі, прэзентацыі і дыскусіі. Падчас Урачыстага адкрыцця прагучыць адмысловы відэазварот Святланы Ціханоўскай, а вітальнае слова прамовіць Аліна Коўшык - прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні.

📌 Праграма «Вольнай Беларусі», 3-5 лістапада:🗓 3 лістапада🔸 16.00 - 17.00 Прэзентацыя серыі «Турэмная літаратура» (Алена Лапцёнак, праваабарончы цэнтр «Вясна»)
🔸 17.00 - 18.00 Дыскусія «Беларуская кніга: выклікі і перспектывы». З удзелам Аліны Коўшык (Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні), Наталлі Русецкай (Інстытут беларускай кнігі), Андрэя Янушкевіча (выд-ва «Янушкевіч»).

🗓 4 лістапада🔸 13.00-14.00 Прэзентацыя беларускіх перакладаў польскіх аўтараў Шчэпана Твардаха «Кароль» і Дамінікі Словік «Зімоўка» (выд-ва «Янушкевіч»)
🔸 14.00-15.00 Прэзентацыя кнігі вершаў Уладзіміра Някляева «Сам» (Галоўная Заля)
🔸 15.00-16.00 Прэзентацыя кнігі «Беларускі брыкалаж» нямецкага даследчыка Генрыха Кіршбаўма (выд-ва «Vesna»)
🔸 16.00-17.00 Прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIIІ стагоддзя і да нашага часу» А.Латышонка і Яўгена Мірановіча
🔸 17.00-18.00 Творчая сустрэча з аўтарам Сашам Філіпенкам («Былы сын», «Ціхары», «Крэмулятар»)

🗓 5 лістапада🔸 13.00-14.00 Дыскусія «Ці мусім мы клапаціцца пра пераклады беларускіх кніг на іншыя мовы?» З удзелам выдаўца Валянціны Андрэевай (выд-ва Gutenberg), аўтара Васіля Еўдакімава («Круглая Square»), перакладчыцы, паэткі Наталлі Русецкай.
🔸 14.00-15.00 Прэзентацыя новых кніг выдавецтва Gutenberg: «Круглая Square» Вала Клемэнта, «Хто жыве ў гаражы» Андрэя Скурко.

Стэнд «Вольная Беларусь» арганізаваны Інстытутам беларускай кнігі пры падтрымцы Прадстаўніцатва па нацыянальным адраджэнні і Фундацыі «Гісторыя і культура».📍Адрас: Katowice, plac Sławika i Antalla 1 (Міжнародны Кангрэс-Цэнтр/Międzynarodowe Centrum Kongresowe)

🕰 Гадзіны працы:
3 лістапада, пятніца: 11.00 -19.00
4 лістапада, субота: 10.00 -19.00
5 лістапада, нядзеля: 10.00 -17.00

Fundacja Historia i Kultura - Fundacja Historia i Kultura - promocja czytelnictwa oraz edukacja historyczna. Dowiedz się więcej.

Wolna Białoruś – gość specjalny - Fundacja Historia i Kultura

W tym roku Targi odbędą się w dniach od 3 do 5 listopada w Międzynarodowym Centrum Kongresowym, a w roli gościa specjalnego zaprezentuje się Wolna Białoruś.

Шаноўныя сябры! Мы радыя паведаміць, што ўжо напрыканцы гэтага тыдня адбудзецца[**Кніжны кірмаш у Катавіцах**](https://historiaikultura.pl/targi-ksiazki-w-katowicach/wolna-bialorus-gosc-specjalny/) (Targi Książki w Katowicach), на якім …
hace 6 meses, 3 semanas

Сябры! Некалькі дзён таму скончыўся Франкфурцкі кніжны кірмаш і нам вельмі хочацца ў некалькіх словах падзяліцца з вамі сваімі ўражаннямі.Спачатку трохі лічбаў, каб вы маглі ўявіць сабе маштаб падзеі ⬇️

👉 105,000 удзельнікаў з ліку прафесійнай супольнасці
👉 110,000 прадстаўнікоў шырокай грамадскасці
👉 4000 экспанентаў з 95 краін
*👉 2600 мерапрыемстваў
👉 5* насычаных дзён, падчас якіх мы распавядалі наведвальнікам пра незалежнае беларускае кнігавыдавецтва, абменьваліся вопытам з іншымі краінамі і стваралі прафесійныя сувязі.

🔸 Удзел у гэтым мерапрыемстве - вялікі гонар і вялікая адказнасць для нас: гэта першы такі досвед для нашай ініцыятывы. Мы вельмі ўдзячныя арганізатарам за гэтую магчымасць і падтрымку - менавіта на сістэмным, інстытуцыйным узроўні.

✔️ Ужо ў першы дзень на галоўнай пляцоўцы адбылася размова, прысвечаная беларускай кнізе і тым праблемам, з якімі даводзіцца сутыкацца беларускім аўтарам і выдаўцам. Калі ў вас не было магчымасці паглядзець яе ў жывым эфіры, вы можаце паглядзець запіс размовы тут.🔸 На працягу ўсёй выставы беларускі стэнд выклікаў вялікую зацікаўленасць у наведвальнікаў: нам, разам з прысутнымі беларускімі выдаўцамі, давялося сустракацца з прадстаўнікамі як прафесійнай супольнасці, так і шырокай грамадскасці з розных краін.
Размова з DW Беларусь.

Спадзяемся, што наш удзел у найбуйнейшым кніжным мерапрыемстве будзе мець пазітыўны плён для беларускага кнігавыдавецтва, а кнігі беларускіх аўтараў зоймуць сваё месца на паліцах па ўсім свеце. 📚

hace 7 meses

📣 З 18 па 22 кастрычніка на Франкфурцкім кніжным кірмашы можна будзе наведаць беларускі стэнд, арганізаваны нашай грамадзкай ініцыятывай. Інстытут беларускай кнігі падтрымлівае ўдзел незалежных выдавецтваў: Januškevič Publishing, Gutenberg Publisher, Vesna Books, Skarynyčy, Skaryna Press, ARCHE, «Мяне няма».

💥 Ужо заўтра, 18 кастрычніка а 13 гадзіне адбудзецца панэль, прысьвечаная Беларусі, удзельнікі якой абмяркуюць як беларускія аўтары, выдаўцы і літаратурныя інстытуцыі працягваюць працаваць, нягледзячы на сыстэматычныя неспрыяльныя варункі для выданьняў на беларускай мове і ўсё больш рэпрэсіўную палітычную сытуацыю пасьля фальсыфікацыі вынікаў выбараў 2020 г.

У размове прымуць удзел:🔸 Вольга Гапеева – беларуская пісьменьніца і паэтка
🔸 Аліна Коўшык – кіраўніца Прадстаўніцтва па справах адукацыі і нацыянальнага адраджэньня Аб'яднанага часовага кабінэта Святланы Ціханоўскай
🔸 Ала Пігальская – PhD, прадстаўніца Інстытута беларускай кнігі
🔸 Інга Пец – мадэратар, экспэрт па Беларусі ў Бэрліне, рэдактар dekoder.org

➡️ Запрашаем на прамую трансьляцыю з мерапрыемства!Працоўная мова: ангельская

Панэль арганізавана Інстытутам беларускай кнігі і Франкфурцкім кніжным кірмашом у супрацоўніцтве з dekoder.org

hace 8 meses, 4 semanas

Усім прывітанне!
☀️Час адпачынкаў паволі падыходзіць да заканчэння, таму ↩️
31 жніўня адбудзецца сустрэча ІБК з бібліятэкамі і кніжнымі/чытальніцкімі ініцыятывамі, якую мы вельмі чакалі. Спадзяемся, што вы таксама ☺️

Шчыра запрашаем далучыцца ўсіх тых, хто дзейнічае на гэтай ніве! Падчас сустрэчы мы плануем пазнаёміцца і абмеркаваць шэраг пытанняў, якія дапамогуць нам наладзіць супрацоўніцтва. 🤝

*💻 Месца: Online праз zoom
🕰 Час: 16.00 (па Варшаве)
📝*** Рэгістрацыя на сустрэчу

hace 1 año

📣 Вітаем усіх!
Хвіліна справаздачы ад нашай каманды 🐣

🤔 Чым карысным займаецца зараз ІБК, апроч складання прыгожых таблічак?

☄️дапамагае ў фармаванні беларускай калекцыі Бібліятэкі Кангрэса ЗША (а таму не забывайцеся дадаваць свае кнігі ў адпаведную таблічку);
☄️рыхтуе прапанову для беларускіх выдавецтваў па перакладзе і выданні 3 кніг сучасных ірландскіх аўтараў (дзіцячая літаратура);
☄️вырашае арганізацыйныя пытанні: рэгістрацыя, статут і іншыя ўстаноўчыя дакументы.

Гэта не ўсё, і бліжэйшым часам абвесцім:
👉 конкурс для бібліятэчных і чытацкіх суполак ад выдавецтва Янушкевіч;
👉 партнёрскую прапанову для карэктараў і рэдактараў (раім дадацца ў форму, калі яшчэ гэтага не зрабілі).

Заўжды ўдзячныя за прапановы і заўвагі, якія можна дасылаць праз чат-бот альбо на мэйл instbelknig@gmail.com

hace 1 año

Прывітанне!
Усе формы і таблічкі, якія вы дапамагаеце запаўняць, спатрэбяцца ўжо хутка: пачынаем працу над сайтам 💪
Каб зрабіць яго больш зручным і карысным, хочам ведаць вашыя чаканні, для чаго склалі чарговую апытанку:
✏️ https://forms.gle/wg4mif65QQe1Cf8y6

Будзем удзячныя за запаўненне, а таксама за шэрынг! 🙏

Google Docs

Сайт ІБК

Апытанка: якога функцыяналу вы чакаеце ад сайта Інстытута беларускай кнігі. Нагадаем, што пад кнігамі маецца на ўвазе не толькі літаратура, але і публіцыстыка, навукова-папулярныя выданні, кнігі па гісторыі, філасофіі, культуралогіі і інш.

Прывітанне!
hace 1 año, 1 mes

📣 Вітаем!

Да нас звярнуліся з просьбай: скласці базу бібліятэкараў. Для прафесійнай камунікацыі, абмена досведам і распаўсюду інфармацыі пра кнігі і кніжныя падзеі.

Запускаем апытанку 👉 https://forms.gle/C13R9uBKhm5KnQkf6

Перапосты і распаўсюд вітаюцца! 🤝

☄️UPD!!! Як нам падказалі добрыя людзі, існуе і адмысловы чат бібліятэкараў: @belbib
Каму па дарозе - далучайцеся! І дзякуй за інфармацыю! 🙏

Google Docs

Бібліятэкары

Форма створаная Інстытутам беларускай кнігі. Мэта - аб'яднаць бібліятэкараў (як тых, хто працуе па спецыяльнасці, гэтак і тых, хто пакуль адыйшоў ад спраў ці займаецца імі на валанцёрскіх пачатках), якія б хацелі падтрымліваць прафесійную камунікацыю з калегамі…

***📣*** Вітаем!
hace 1 año, 1 mes

📣 Вітаем!
Раз-пораз узнікаюць пытанні: хто валодае эстонскай ці харвацкай? Хто можа параіць карэктара? Дзе шукаць рэдактара?

Такая інфармацыя карысная аўтарам, выдаўцам, рэдактарам... Таму запускаем апытаначку:
👉 Перакладчыкі: https://forms.gle/MCw8yyJzQVeAgUZf7
👉 Карэктары, рэдактары, ілюстратары: https://forms.gle/zggm44zWJAZCZguX7

✍️ Запаўняйце, райце сябрам і знаёмым.

Google DocsПеракладчыкі
Форма збору інфармацыі пра перакладчыкаў з розных моваў; ствараецца для спрашчэння пошуку кантактаў аўтарам, выдавецтвам, інш.
Увага: без узгаднення з вамі кантакты не будуць перададзеныя трэцім асобам ці апублічаныя.

Google Docs

Перакладчыкі

Форма збору інфармацыі пра перакладчыкаў з розных моваў; ствараецца для спрашчэння пошуку кантактаў аўтарам, выдавецтвам, інш. Увага: без узгаднення з вамі кантакты не будуць перададзеныя трэцім асобам ці апублічаныя.

***📣*** Вітаем!
hace 1 año, 1 mes

📣 Добрага дня ўсім!

Зрабілі апдэйт спіса ☝️
Глядзіце, набывайце, пампуйце. І дадавайце новыя!
форма тут: https://forms.gle/6MCRrAPoUHPuiCWB9

We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 3 days ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 month, 1 week ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 5 months, 1 week ago