Dive into the Ultimate Free Library: Your One-Stop Hub for Entertainment!

Вольная мова

Description
«Вольная мова» — гэта платформа па арганізацыі онлайн-сустрэч для людзей, якія хацелі б зрабіць сваю пасіўную беларускую мову актыўнай 💬❤️

Сайт: volnajamova.online

Зваротная сувязь: @volnamouny

Вусень Гутарыч (наш чат-бот): @VolnajaHutarkaBot
Advertising
We recommend to visit

Провалы брендов, истории с маркетплейсов и (не)много любви к Райану Гослингу.

Высокоранговый канал про диджитал.

Предложка: @ryanrunbot

Реклама: @NeuroDenis

Last updated 2 days, 12 hours ago

Last updated 1 month, 1 week ago

Рецепты на огне 🔥

По рекламе ➡️ @nastyakrivova

Last updated 10 months, 1 week ago

1 month, 2 weeks ago
Новая гутарка ў суботу!

Новая гутарка ў суботу!

💬 Крызісы у духоўнасці. (Дыс)прапорцыя паміж знешнімі фактарамі і асабістай адказнасцю за лёс.

Запрашаю пагутарыць пра баланс паміж знешнімі (сацыяльнымі ігд.) і ўнутранымі (персанальнымі) дасягненнямі і цяжкасцямі .

Вядоўца: Augustina

📅 Субота 6 красавіка 2024, 19:45 па Мінскім часе

Запісацца можна тут

1 month, 2 weeks ago
***💬*** **Хто ты гэткі? — Свой, …

💬 Хто ты гэткі? — Свой, тутэйшы!

Прапаную пагутарыць пра жыццёвы і творчы шлях нашага самага тутэйшага паэта і пісьменніка – Янку Купалу. Якія Купалаўскія творы вам падабаюцца больш за ўсё? Якія цікаўныя факты з яго жыцця вы ведаеце? Ці актуален Купала сёння? І, безумоўна, узгадаем “Тутэйшых”. Ці чыталі вы сам твор і якія вашыя уражанні? А можа вы глядзелі тэатральныя пастановы “Тутэйшых”? Як вы лічыце, чаму Міхась Скобла лічыў, што «Тутэйшя» - “самы шматпакутны, пяцёрачы (!) забаронены твор у беларускай літаратуры”? І чаму Адам Глобус лічыў Мікітку Зносака самым жывым персанажам гэтай п’есы? Паспрабуем знайсці адказы на гэтыя ці іншыя пытанні наконт самага тутэйшага беларускага паэту.
І, калі будзе жаданне, падбярыце купалаўскі верш, які вам спадабаўся больша за ўсё. Пачытаем і паслухаем купалаўскія вершы разам.

Вядоўца: Надзея

📅 Серада 3 красавіка 2024, 20:00 па Мінскім часе

Запісацца тут

2 months, 1 week ago

🏄‍♀️ У сераду ў нас пачынаецца чарговы моўны інтэнсіў!

І там яшчэ ёсць вольныя месцы! Запрашаем далучацца.

🚂 Гэты інтэнсіў будзе прысвечаны тэме пераезду і абсталяванню новага дома. Але нават калі вы не плануеце радыкальных зменаў у сваім жыцці, але вам трэба папрактыкавацца ў беларускай мове, то не сумнявайце, запісвайцеся! Упэўненыя, што нагодаў для гутаркі будзе дастаткова.

Вас чакае 4 цікавыя сустрэчы, натхнёная вядоўца і матывуючыя заданні! Праз месяц вашая беларуская мова дакладна стане вальнейшай!

Для запісу на інтэнсіў пішыце нам сюды, калі ласка: ➡️ @volnamouny ⬅️

3 months, 2 weeks ago
На наступным тыдні адбудзецца **сустрэча Кніжнага …

На наступным тыдні адбудзецца сустрэча Кніжнага клуба 📚 Тэма сустрэчы:

📖 Абмяркоўваем кнігу Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без»

📝 У кнізе апісаныя рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гадоў: існаваньне ў Менску стылягаў, якія слухалі Булата Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і перасьледаваліся брыгадміламі; паказанае «раскрыцьцё» КДБ  «змовы антысавецкай групоўкі»; прысутнічае апісаньне прыезду ў Менск Мікіты Хрушчова ды іншыя. Многія героі і выдуманыя аўтарам, але поруч зь імі дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы.
Падзеі адбываюцца ў Менску, на яго фоне і разьвіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт. Раман складаецца з трох узаемадапаўняльных частак: гэта сам мастацкі твор, разьдзела дакумэнтаў, а таксама — пасьлямоў'е героя рамана — Віктара Ледзенева. Гэта дазваляе падкрэсьліць умоўную дакумэнтальнасьць кнігі, хоць сам раман, нават і па словах аўтара, з'яўляецца выключна мастацкім.

Вядоўца: Аліна

📌 14 лютага*, серада / 21:00*, час Мінскі

➡️ Запісацца на сустрэчу ⬅️

Выява: Вікіпедыя.

3 months, 2 weeks ago
Засумавалі па гутарках на псіхалагічную тэматыку? …

Засумавалі па гутарках на псіхалагічную тэматыку? 😏 Маем для вас такую!

📝 Навагоднія пастановы: ці варта іх прымаць і ці магчыма рэалізаваць?

Прайшоў першы месяц году, а гэта значыць, што нашыя навагоднія пастановы паспелі прайсці першыя выпрабаванні жыццём. Далучайцеся, каб падзяліцца сваімі рэзалюцыямі на 2024, падтрымаць адно аднаго, а таксама паразважаць пра тое, як будаваць рэалістычныя планы і дапамагаць сабе ў іх выкананні. Запрашаю і тых, хто не ставіць сабе канкрэтных мэтаў, але хоча расказаць пра свой досвед або проста пагутарыць на гэтую тэму.

🎙️ Вядоўца: Наста

📌 9 лютага*, пятніца / 19:30* па Мінскім часе

▶️ Націскайце, каб запісацца на гутарку ◀️

3 months, 2 weeks ago
Усіх вітаем!) І запрашаем на гутарку …

Усіх вітаем!) І запрашаем на гутарку 💬

Тэма: Вандроўкі па Беларусі ❤️

Апошнім часам бачная прага беларусаў даследваць сваю краіну. У тым ліку праз вандроўкі.
То далучайцеся да гутаркі, каб падзяліцца незвычайнымі накірункамі для падарожжаў унутры краіны ці лайфхакамі. Каб прыгадаць цікавыя выпадкі і, наогул, падзяліцца ўспамінамі аб сваіх вандроўках па Беларусі
☺️

🎙️ Вядоўца: Yanako

🗓️ 7 лютага*, серада / 19:30* па Мінскім часе

Запісацца на гутарку можна па гэтай спасылцы ⬅️

3 months, 3 weeks ago

Ласкава нагадваем, што ўжо заўтра ў нас адбудзецца міні-лекцыя з абмеркаваннем.

«Паратэкст. Эзопава мова ці як чытаць Уладзіміра Дубоўку пасля 1958 года»

31 студзеня*, серада / 20:00* па Мінскім часе

Запісацца на лекцыю

3 months, 3 weeks ago
Запрашаем вас на моўны інтэнсіў па …

Запрашаем вас на моўны інтэнсіў па тэме «Вандроўкі»! 🗺️

✈️ Падчас інтэнсіву вы пракачаеце гутарковую беларускую мову. А нагодай стане тэма пра падарожжы. Падтэмамі будуць турызм агулам і беларускі ў прыватнасці, разнастайныя падыходы да вандровак, планаванне падарожжаў, лайфхакі і іншыя карысныя моманты.

◽️ Узровень: «Вусень» (для пачаткоўцаў, якім трэба пераадолець моўны бар'ер і «разгаварыцца»)
◽️ Працягласць: 4 тыдні
◽️ Пачатак: 5 лютага. Гутаркі будуць праходзіць па панядзелках
◽️ Час: 21:00 (па Мінску)
◽️ Працягласць гутаркі: ~ 1 гадзіна

Што ўваходзіць у інтэнсіў:
💬 4 гутаркі па тэме;
📝 дадатковыя невялікія заданні, да 3-х, на працягу тыдня;
📱 камунікацыя ўнутры закрытага чату ў Тэлеграме.

🎙 Вядоўца: Аляксандра

Для запісу на інтэнсіў пішыце нам сюды, калі ласка: ➡️ @volnamouny ⬅️

Месцы абмежаваныя — усяго 12 чалавек у групе інтэнсіва.

Перад тым, як запісацца на інтэнсіў, калі ласка, упэўніцеся, што вы зможаце прысутнічаць на большасці гутарак і выконваць іншыя заданні.

Да сустрэчы! ☺️

3 months, 3 weeks ago

Вітаем усіх і нагадваем, што сёння ўвечары адбудзецца гутарка пра беларускую савецкую літаратуру 📖

На жаль, месцы скончыліся, але, калі вы вельмі хочаце патрапіць, то пішыце сюды ➡️ @volnamouny

3 months, 4 weeks ago

Ласкава нагадваем, што ў бліжэйшую сераду (24 студзеня) мы пагутарым пра беларускую савецкую літаратуру 📚

Запісацца на гутарку можна па ➡️ гэтай спасылцы

We recommend to visit

Провалы брендов, истории с маркетплейсов и (не)много любви к Райану Гослингу.

Высокоранговый канал про диджитал.

Предложка: @ryanrunbot

Реклама: @NeuroDenis

Last updated 2 days, 12 hours ago

Last updated 1 month, 1 week ago

Рецепты на огне 🔥

По рекламе ➡️ @nastyakrivova

Last updated 10 months, 1 week ago